Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
гісторыя адкрыцці знаходкі п а р а д ы
МІНСК «ЮНАЦТВА» 1998
УДК 087.5:001
ББК 72
Э 93
Серыя заснавана ў 1998 годзе Распрацоўка серыі В. П. Свентахоўскага
Укладальнік Н. В. Філіповіч Мастакі: В. П. Свентахоўскі, В. П. Сташчанюк, I. I. Бокі, В. I. Марчанка, В. В. Калеснікава
Для малодшага школьнага ўзросту
Э 94 Эўрыка: Нарысы:Для мал. шк. узросту/Уклад. Н. В. Філіповіч; Маст. В. П. Свентахоўскі, В. П. Сташчанюк, I. I. Бокі і інш.Мн.: Юнацтва, 1998,112 с.: іл.
Штогоднік “Эўрыка” раскажа юным чытачам пра гісторыю Мінска, шмат цікавага пра незвычайныя здарэнні і таямнічыя з’явы. У штогодніку прадстаўлены старонкі з Чырвонай кнігі Беларусі, раздзел для юных эрудытаў, парады Дамавічка.
УДК 087.5:001
ББК 72
8-98
ISBN 985-05-0230-4
© Н. В. Філіповіч. Укладанне, 1998
© Афармленне. Калектыў мастакоў, 1998
Віктар Сташчапюк, мастак Малюнкі аўтара
СТАРАЖЫТНЫ МІНСК
Гарады, як і людзі маюць сваю гістарычную памяць. Яна ў велічных храмах і старых будынках розных часоў, у здзірванелых замчышчах і абарончых валах, у назвах вуліц і прадмесцяў, у бронзе і камені помнікаў і манументаў, у рэліквіях і музейных скарбах. Гэтая памяць бясцэнная крыніца духоўнасці, што жывіць у нашчадках сыноўнюю любоў да сваёй Бацькаўшчыны.
Над Мінскам сталіцай Рэспублікі Беларусь прашумела шмат стагоддзяў. Лёс не быў спагадлівы да стваральнае працы мінчукоў, і ім не аднойчы
даводзілася ўзнімаць родны горад з руін пасля нашэсцяў розных заваёўнікаў. Самай разбуральнай была апошняя Вялікая Айчынная вайна.
Сённяшні Мінск адзін з найпрыгажэйшых гарадоў краіны.
Гэта горад з больш чым паўтарамільённым насельніцтвам. I раскінуўся ён на абшарах амаль у сто дзевяноста квадратных кіламетраў. I вырас горад такім за апошнія пяцьдзесят гадоў. Колішнія ваколіцы з вёскамі Сцяпянка і Серабранка, Чыжоўка і Камароўка, Курасоўшчына і Масюкоўшчына, Лошыца ды
Малінаўка сталі раёнамі горада з каменнымі гмахамі жылых кварталаў. I толькі ў цэнтры горада, там, дзе сёння знаходзіцца станцыя метро “Няміга”, дзе яшчэ можна бачыць некалькі старадаўніх храмаў і асобныя старыя будынкі, дзе ў скверы на плошчы Свабоды (былой плошчы Волі) мастакі горада ладзяць вернісаж-выставу-продаж сваіх твораў дасціпны чалавек можа здагадацца, што гэта мяс-
ціны таго гістарычнага Мінска, пра які апавядаецца ў старых кнігах, як пра Гістарычны цэнтр горада.
На планах, зробленых дзвесце гадоў назад, відаць, што горад займаў невялікую плошчу, менш пяці квадратных кіламетраў. Яго абарончыя валы з бастыёнамі ўзвышаліся на адзін квартал на поўдзень ад сённяшняга праспекта Скарыны.
Якім жа быў горад у тыя да-
лёкія ад нас часы? Такое пытанне цікавіць усіх, каму дарагая мінуўшчына нашай Бацькаўшчыны. Бо гэта ёсць гістарычная памяць людзей, што жывуць на гэтай зямлі. Таму і правядзём невялікую экскурсію ў гісторыю старадаўняга Мінска.
МІНСК ГОРАД ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ
Узнікненне горада адносіцца да вельмі далёкіх часоў ён ужо існаваў не менш, як тысячу гадоў таму назад. Пра з’яўлен-
не горада апавядаецца ў старадаўняй легендзе.
Жыў у тых мясцінах, дзе цяпер стаіць горад, вялікай сілы чалавек асілак. I звалі яго загадкавым імем Менеск. Менеск меў у сваіх уладаннях незвычайны млын. У ім малолася мука не з зерня, а з камянёў. Хлебам з гэтай мукі Менеск і яго воі частавалі няпрошаных прышэльцаў ворагаў, каб гінулі яны. Менеск і збудаваў горад, дзе пасяліўся разам са сваёю дружынаю. Горад той і сталі называць імем знакамітага ў ваколіцах асілка Менеск, Менск.Адлік узросту гарадоў і населеных пунктаў прынята лічыць ад першага іх упамінання ў гістарычных дакументах. Асноўнай крыніцай ведаў у дадзеным выпадку з’яўляюцца старажытныя летапісы. Звесткі пра гарады траплялі на іх старонкі толькі з выпадку якой бяды пажару, вайны, або ўступлення на княжанне якогась князя. I колькі існаваў горад да першага ўпамінання ў летапісе невядома. I толькі вынікі археала-
гічных даследаванняў даюць падставы сцвярджаць пра іх далетапіснае жыццё.
Мінск, як горад, што знаходзіўся на паўднёвых рубяжах Полацкага княства, упершыню ўпамінаецца ў летапісах у 1067 годзе, калі тры браты князі Яраславічы з Кіева, Чарнігава ды Пераяслава -пайшлі вайною на Полацкую зямлю. Аб’яднанае войска Яраславічаў спаліла горад і, многа зла ўчыніўшы, рушыла да Нямігі, дзе і сустрэла войска полацкага князя Усяслава. Адбылася страшная бойка. Усяслаў быў пераможаны і адышоў да Оршы. Гэтая падзея і пакінула свой след у летапісах. 3 болем летапісец пісаў: “Нямігі крывавыя берагі не дабром былі пасеяны, пасеяны касцьмі забітых воінаў”. Такі быў час. Жорсткі. 3 сумных падзеяў і пачалася летапісная гісторыя Мінска. Яна і сёння не дае спакою вучоным. I найперш дзе ж быў той летапісны Мінск. Рэчка Няміга яшчэ сто гадоў таму назад працякала праз горад. Потым яе ўзялі ў калектар
бетонныя трубы і схавалі пад зямлёй. I Няміга стала вуліцай. Але ж у летапісе гаворыцца, што Яраславічы разбурылі горад, а затым пайшлі да Нямігі.
У дзесяці кіламетрах на захад ад Мінска вучоныя-археолагі пры раскопках старадаўняга гарадзішча, што кручамі ўзвышаецца над ручаём Менка, далі ключ да разгадкі. Там некалі быў значны населены пункт. Знойдзеныя матэрыялы на самім гарадзішчы і прылеглым да стромкіх валаў полі былым гарадскім пасадзе, сведчаць аб высокім узроўні развіцця матэрыяльнай культуры яго жыхароў. Гэта дало падставы сцвярджаць, што паселішча на Менцы і было далетапісным Менскам. А сляды пажара гавораць пра тое, што і крэпасць на гарадзішчы і пасад гарэлі адначасна. Гэты час датуецца прыблізна сярэдзінай адзінаццатага стагоддзя. Назва ж Менск пайшла пэўна ад ручая, што даволі часта практыкавалася нашымі продкамі. Менка тысячу гадоў таму назад была вялікай ракой. За стагоддзі яна
абмялела, бо ўсё болын і больш высякаліся (спальваліся) лясы для пашырэння палёў і пасеваў.
Новы горад быў адбудаваны на новым месцы, больш бяспечным, ля ўпадзення Нямігі ў Свіслач. Горад у тыя далёкія часы быў драўляны. Каменным быў толькі храм. Асноўная частка горада крэпасць (у пазнейшыя часы замак) была абкружана высокімі землянымі валамі, унутры якіх былі закладзеныя насцілы сасновых бярвенняў. Гэта забяспечвала ўстойлівасць земляным насыпам, бо на валах былі ўзведзены драўляныя сцены-зрубы з баявымі пляцоўкамі ўнутры. Зрубы былі накрытыя драўляным цёсам. Можна толькі ўявіць, колькі лесу пайшло на гэтыя абарончыя збудаванні.
Ствалы дрэў сплаўлялі па рацэ, выкочвалі на бераг, а далей ужо ішла апрацоўка бярвенняў сякерамі (ачышчалі ад кары і сучкоў) і падавалі на будаўнічыя пляцоўкі. Праца была цяжкая, механізмаў ніякіх не было. На будаўніцтве працавалі мно-
гія сотні мужчын з навакольных паселішчаў. Талакою, гуртам людзі адольвалі цяжкасці.
За высокімі сценамі крэпасцізамка жылі княжы намеснік, гарадское апалчэнне, рамеснікі, купцы, гандляры. Насельніцтва з пасадаў, што туліліся да Нямігі і Свіслачы, апроч рамесных спраў, займалася яшчэ і сельскай гаспадаркай: сеялі пшаніцу, ячмень, авёс, лён, каноплі, проса, боб, гарох. Зерне малолі ў ручных жорнах, высечаных з каменя. Крупы абдзіралі ў драўляных ступах. Трымалі і розную жыўнасць курэй, свіней, para­Tyro жывёлу, а таксама коней. Конь быў у асаблівай пашне.
Бо гэта быў час конных шляхоў зносін. Дарог у сённяшнім разуменні не было. Той, хто меў каня, лічыў сябе заможным чалавекам.
Мінск у канцы адзінаццатага стагоддзя стаў цэнтрам удзельнага княства Полацкай зямлі. I першым князем у ім стаў сын Усяслава Глеб. Князь Глеб многа зрабіў для пашырэння Мінскага княства. У яго
ўвайшлі гарады Орша, Копысь, васальную залежнасць прызнаў і горад-крэпасць Друцк. Пасля смерці ў 1101 годзе князя Усяслава, празванага ў народзе Чарадзеем, надыходзяць нялёгкія часы для Полацкай зямлі. Між
сынамі Усяслава ідзе барацьба за Полацкі прастол. Гэтыя абставіны выкарыстаў кіеўскі князь Уладзімір Манамах. Незалежная Полацкая зямля не давала яму спакою. Некалькі паходаў войска Манамаха на Мінскае
10
княства у 1115, 1116,1119 гадах скончылася авалоданнем горада і захопам князя Глеба ў палон.
Нягледзячы на складанасці свайго лёсу горад на Нямізе ўзнімаўся з руінаў, рос, пашыраўся і за стагоддзі вырас вялікі рамесны, гандлёвы і культурны цэнтр. Высокага ўзроўню тут дасягнулі вырабы з жалеза, каляровых металаў, косці, дрэва, скуры. Рамеснікам Мінска, як пішуць спецыялісты, была вядома тэрмічная апрацоўка жалеза, якая павышала яго якасці. Кавалі выраблялі абцугі, свярдзёлкі, долаты, нажніцы, замкі, іголкі, цвікі. Ювеліры разнастайныя ўпрыгожванні для жанчын: пярсцёнкі, бранзалеты, спражкі, шпількі, вісочныя кольцы, падвескі. 3 дрэва выраблялі бочкі, вёдры, кубкі, верацёны, лыжкі, рыдлёўкі. Дрэвам масцілі вуліцы. Адсюль, відаць, і пайшло слова маставая. Гліна выкарыстоўвалася для жармавання гаршкоў, місак. Са скуры шылі боты, чаравікі, туфлі, ка-
шалькі, ножны, футляры, рукавіцы. Абутак сваім знешнім выглядам вельмі адрозніваўся ад сучаснага, быў больш просты па форме, лёгкі, як цяпер кажуць, функцыянальны, меў арнаментальнае аздабленне шыццём. У гаспадарчым жыцці Мінска пэўнае месца займалі прадзенне і ткацтва. У трынаццатым стагоддзі ў Мінску паявіліся гарызантальныя ткацкія станкі-кросны. Тканіны вырабляліся з лёну, пянькі(з канопляў), а таксама з воўны авечак. 3 гэтай тканіны шылі вопратку. Багатыя мінчукі мелі магчымасць набыць тканіны, прывезеныя купцамі з далёкіх краін. Горад стаяў на важным гандлёвым шляху як з Усходу на Захад, так і з Поўначы на Поўдзень. 3 Прычарнамор’я прывозілі шкляныя вырабы, фаянсавы посуд, амфары з віном, аліўкавым алеем. 3 Прыбалтыкі залацісты бурштын. Горад меў даўнія сувязі з Смаленскам, Вільняй, Мсціславам, Полацкам, Віцебскам, Гародняй, Бярэсцем, Слуцкам, Пінскам, Гомелем, Туравам, Рэчыцай, Рагачовам.
У жыцці гараджан значнае месца займала паляванне на дзікага звера: зубра, лася, дзіка, барсука. Лясоў у тыя часы ў нашым краі было болей чым цяпер і ў іх вадзілася мноства ўсялякай дзічыны. Асабліва цаніліся шкуркі пушных звяркоў вавёркі, куніцы, якія карысталіся вялікім попытам у замежных краінах.
МІНСК У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ
У XIII стагоддзі на Прынёманскіх землях утварылася новая дзяржава Вялікае княства Літоўскае з першай сваёй сталіцай Навагрудкам. Гістарычная Літва размяшчалася ў межах сучаснай Беларусі і суседзіла з Полацкай зямлёю на паўночным усходзе, Турава-Пінскім княствам на поўдні і Навагрудскай зямлёю на захадзе. Гістарычным лёсам ёй было наканавана растварыцца ў будучым беларускім этнасе, але пакінуць сваё імя новай дзяржаве Вяліка-