Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
Адносіны да балотных чарапах, на вялікі жаль, бываюць нават варожыя. Некаторыя лічаць, што яны шкодзяць рыбалоўству. Але біёлагі высветлілі,што рацыён балотнай чарапахі складаецца на 90 працэнтаў з вадзяной жыўнасці прэснаводных смаўжоў, апалонікаў, а таксама вадзяных раслін. Рыбу ёй не злавіць. Вядомы факт, калі адзін заолаг трымаў балотную чарапаху ў акварыуме, разам з рыбамі. Такая ідылія працягвалася два гады. Усё ж акварыум не сажалка, згадзіцеся. Аднак ад памерлай рыбы чарапаха не адмовіцца. Такім чынам, мы высветлілі, чым харчуецца балотная чарапаха.
Акрамя Беларусі, балотная чарапаха ахоўваецца ў Германіі і Італіі, дзе яе спрабуюць разводзіць. I нам вельмі патрэбны гадавальнік балотнай чарапахі, каб гэты від не знік з нашай зямлі. Цяпер на Беларусі гэтым паспяхова займаецца кандыдат біялагічных навук Сяргей Драбянкоў.
ЗАЗІРНІ Ў ВОЧЫ мядзянцы
Калісьці вельмі-вельмі даўно, на фотаконкурс аднаго дзіцячага часопіса быў дасланы здымак звычайнай гадзюкі з характэрным зігзагам ці як яшчэ гавораць “каінавай пячаткай”. Подпіс быў такі: “Ядавітая мядзянка”.
Юны даследчык усведамляў, што змяя можа прадстаўляць нейкую небяспеку, але не забіў яе, а вырашыў сфатаграфаваць. Тым больш, што гэтая змяя зусім не такая, як пра яе гавораць. Міфы пра мядзянку існуюць, таму што на тэрыторыі Амерыкі сапраўды ёсць ядавітая змяя, меднагаловы шчытаморднік, якую амерыканцы, схільныя да скарачэнняў, называюць “меднагаловам”. Гэты меднагалоў па сённяшні дзень дасаджае амерыканцам, як звычайная і іншыя гадзюкі жыхарам Еўропы. Такім чынам, з меднагаловам усё зразумела, гэта на сумленні перакладчыкаў, а мядзянка да гэ-
тага не мае ніякага дачынення. Але ў нас працягваюць забіваць бязногую яшчарку-вераценніцу (у яе таксама луска медная), хоць іншы раз яе завуць медзяніцай, каб не зблытаць з мядзянкай.
Выкладчыкі школьнага курса біялогіі цярпліва тлумачаць розніцу паміж ядавітай і неядавітай змяёй у неядавітай, маўляў, зрэнка круглая, у ядавітай шчылінападобная. Розніца гэтая вельмі сумніцельная. У кобры, напрыклад, таксама круглая зрэнка. Але ж перад тым, як разгледзець зрэнку змяі, трэба яе напачатку злавіць (чаго рабіць не раім!).
He зайздрошчу я мядзянцы: іншы раз яна паводзіць сябе як гадзюка шыпіць, робіць выпады, хавае галаву і з клубка, шырока разяваючы пашчу, кідаецца. Паспрабуй, растлумач, што выпады гэтыя прытворныя. Яна ж можа ўкусіць да крыві. Таму сама па сабе яе агрэсія, абарончыя выпады любога ўвядуць у зман.
Навуковая назва мядзянкі
3. Зак. 394
прыгожая і мілагучная “каранэла аўстрыяка”, што значыць “аўстрыйская”.
Распаўсюджванне яе, калі прыняць нашу краіну за “кропку адліку”, ад нас на поўначы да ўскраін Швецыі, Нарвегіі, Англіі, на ўсход па сярэдняй паласе Расіі да заходняга Казахстана, на поўдзень да паўночных ускраін Ірана і Турцыі, на захад да паўночнай Іспаніі.
Афарбоўка лускі мядзянкі вар’іруе ад шэра-бурай да медна-чырвонай з крапінамі. Адсюль і назва. Медна-чырвоны
колер больш характэрны дзеля самцоў.
Наша мядзянка дасягае 70 сантыметраў. Праўда, сцвярджаюць, што на Каўказе яны сустракаюцца і мятровыя...
Паводзіны мядзянкі супярэчлівыя, але няма больш мірнай змяі.
Мядзянка любіць сухую глебу, сонечныя, камяністыя схілы гор, парослыя кустоўем, лясы, лугавіны. Як гавораць заолагі, яна харчуецца аднымі яшчаркамі. Калі яшчарак няма, тады мядзянка палюе на грызуноў,
землярыек, птушанят, жабак і насякомых, можа яна заглынуць і змяю, і змяіныя яйкі.
Мядзянка спрабуе схапіць ахвяру за галаву ці, калі гэта не ўдаецца адразу, хапае за тое, што трапіцца, абгортваецца ў тры аплёты і, знайшоўшы галаву, заглытвае.
Размнажэнне мядзянкі даволі
загадкавае. Нараджае яна ў жніўні-верасні жывых змеек ад 2 да 15 (часцей 5-6), даўжынёй яны не больш за аловак.
Спіс ворагаў мядзянак шматлікі: нават птушкі і вялікія жабы глытаюць маленькіх мядзянак. Але самы вялікі іх вораг, вядома ж, чалавек, і спаборнічаць з ім немагчыма.
Міхась Лібінтаў, прафесар МАІТ, акадэмік БІА
КРУЦІЦЦА, ВЕРЦІЦЦА БЛАКІТНЫ ШАР...
За ўсю гісторыю існавання Зямлі было выказана вімат гіпотэз наконт таго, якую яна мае форму, пакуль усе, нарэшце, упэўніліся, што наша планета шар...
Але тут узнікае пытанне: на чым зямны шар трымаецца? Калі ў старажытнасці думалі, што Зямля нагадвае вялікі тоўсты блін, існавала меркаванне, што без падстаўкі гэты блін трымацца не можа. Вось і прыдумалі, што блін ляжыць на спінах сланоў, а тыя стаяць на вілізнай чарапасе. Забаўная атрымалася піраміда, прычым уся яна плавала ў акіяне не зямным, a
касмічным... Зараз у такую казку ніхто, вядома, не верыць.
Ну, а на чым жа ўсё-такі трымаецца Зямля? Калі яна ні на чым не трымаецца і ніякіх падставак не мае, дык як вы сабе гэта ўяўляеце? Навука, каб дакапацца да ісціны, прапанавала просты эксперымент, даступны кожнаму. Моцна прывяжыцеда маленькага дзіцячага вядзерца вяроўку і спачатку навучыцеся круціць над галавой пустое вядзерца, а потым напоўненае вадой каб ніводная кропля не вылілася. Калі вы раптам затармозіце кручэнне, дык абліецеся з ног да галавы. Такім чынам,
Ml
пакуль вядзерца ў руху, усё добра, але калі толькі яно спыніцца вада ў перакуленым вядзерцы ўжо не трымаецца.
Прыкладна тое ж самае адбываецца і з Зямлёй. Яна не падае таму, што хутка, не спыняючыся, рухаецца вакол Сонца, робячы віток за вітком. Сонца прыцягвае да сябе Зямлю, яна як бы адначасова падае на Сонца і адлятае ад яго, а ў выніку ўжо мільярды год рухаецца вакол
свайго роднага свяціла. Калі б Сонца раптам перастала прыцягваць Зямлю, яна б адразу панеслася некуды ў касмічную прастору. А калі б раптам наша планета спынілася, яна абавязкова ўпала б на Сонца. Добра, што ні таго, ні другога здарыцца не можа.
На глобусах Зямлю заўсёды паказваюць у нахіленым стане. У нашай планеты вось сапраўды нахілена, і гэта мае вялікае значэнне: змяняюцца поры года.
HA HAC ПАЗІРАЮЦЬ ДРЭВЫ I KBETKI
Наша сустрэча з дырэктарам Інстытута фотабіялогіі акадэмікам АН Беларусі і Ныо-Йоркскай Акадэміі навук Ігарам Дзмітрыевічам Валатоўскім адбылася не ў яго службовым кабінеце, а ў лабараторыі фотарэгуляцыі клеткавых працэсаў. Добра ведаю, што Валатоўскі многія гады даследуе з калегамі зрокавыя рэцэптары чалавека, жывёл і... раслін. Пра тое, што расліны “бачаць”, ад яго я даведаўся ўпершыню. Але што значыць “бачаць”?
Я вам гэта прадэманструю на дыяграмах,тлумачыць вучоны.Класічны біялагічны эксперымент. Для прыкладу, пасаджаны гарох і змешчаны ў цёмнае месца. I такі ж гарох, але ён ужо рос пры святле. Прайшло тры тыдні. I вось усходы... Гарох ў цёмным месцы за гэты час даў “ураджай” у выглядзе вартага жалю парастка, з ледзь вызначаным скурчаным лісцем. У таго ж, што рос пры святле,-
тоўстая, пацямнелая сцябліна, зялёнае, здаровае лісце. Насычаліся гэтыя дзве расліны аднолькава. Дык у чым жа прычына у адсутнасці святла. Так, расліна яго “зрокава” адчувае. Сапраўды, у апошняе дзесяцігоддзе нашы ўяўленні аб фітахроме як асноўным фотарэцэптарным бялку раслін спазналі значны прагрэс. Стала зразумела, што менавіта з дапамогай фітахрома святло прама ці ўскосна кантралюе асноўныя працэсы жыцця расліннага арганізму. Святло, вядома, адыгрывае важную ролю ў жыцці раслін, мікраарганізмаў і жывёл. Ён служыць ім крыніцай энергіі, інфармацыі. Прыклад першага фотасінтэз вышэйшых раслін і водарасцей. У жывёл, аднак, святло выступае толькі як крыніца інфармацыі, якая дазваляе ім шукаць ежу, сховішча, ратавацца пры пагрозе небяспекі.
Высветлілася, што і ў раслін святло -крыніца інфармацыі, неабходнай пры генетычных працэсах. Але для таго, каб святло аказвала сваё рэгулятарнае
ўздзеянне, расліны павінны не толькі “бачыць”, але і дыферэнцыраваць фотапатокі, іх вуглавое размеркаванне, спектральны склад і ў канчатковым выніку пераўтвараць светлавы сігнал у фізіялагічны адказ. Здольнасць “бачыць” расліны ажыццяўля-
юць з уздзелам фотарэцэптарных сістэм, асноўнай з якіх з’яўляецца фітахромная.
Што ж такое фітахром? Якая яго функцыя? Даследчыкі вызначылі: гэта фотарэцэптар першай сістэмы раслін. Менавіта ён паглынае святло ў блакітнай і чырвонай вобласцях аптычнага і спектральнага дыяпазона. Фітахром сустракаецца практычна ва ўсіх раслінных арганізмаў: вышэйшых, папаратнікаў, імхоў, зялёных і чырвоных водарасцей. Існаванне фітахрома, гэтага своесаблівага бялку, вызначае і іх выбіральныя “зрокавыя” здольнасці. Вучоныя ў якасці аб’екту даследаванняў абралі ячмень (расліну доўгага дня) і мацярдушку (наадварот, расліну кароткага дня).
Што ж выявілі эксперыментатары? Аказалася, калі ячмень вырошчваць ва ўмовах чаргавання кароткага дня і доўгай ночы, нават кароткачасовае яго асвятленне ў сярэдзіне “цёмнага” інтэрвалу выклікае зацвітанне гэтай расліны. А ў мацярдушкі такое асвятленне яго прадухіляе.
Спектры дзеяння гэтых з’яў паказалі, што найбольшай эфектыўнасцю валодае чырвонае святло.
Вынікі эксперыментаў дазволілі вучоным скласці першае ўяўленне аб тым, як святло ўспрымаецца раслінамі, як уплывае на іх рост, развіццё і нават... старэнне. Сёння даследчыкі задумваюцца над рэалізацыяй гіпотэзы, якая дазволіла б стварыць сарты раслін, што больш эфектыўна ўтылізуюць сонечную энергію ці менш патрабавальных у спажыванні глебавых рэсурсаў. Аднак, вывучэнне фотамарфагенеза выклікае інтарэс і акрамя чыста практычнага выкарыстання. Сувязь паміж святлом з “зрокам” раслін, што фарміруе гэтую пярвічную крыніцу кіслароду і самае першае звяно харчовага ланцуга, з’яўляецца адным з найбольш важных і захапляючых бакоў жыцця на Зямлі. Нездарма ў Інстытуце фотабіялогіі вядзецца творчы навуковы пошук, які адкрывае ўсё новыя загадкі фітахрома “зрокавага” пігменту раслін.
КАЛІЗАХВАРЭЛА ДРЭВА...
Кожны з вас, сябры, абавязкова ходзіць у лес. Як хораша ў ім!
Але давайце пільна паглядзім навокал. I спынім сваю ўвагу на сасне з парыжэлай ігліцай. Што здарылася з дрэвам? Адказ адзін: сасна захварэла.
У хворых дрэў парушаецца інтэнсіўнасць дыхання, сінтэз эфірнага масла, змяншаецца колькасць соку, зніжаецца вільготнасць. Тут ужо без дапамогі “дактароў” не абысціся.
Лечаць лес вучоныя-фітапатолагі. Адзін з іх Мікалай Ільіч Фёдараў, доктар біялагічных навук, прафесар.