Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
ваць у рад некалькі металічных кольцаў.
У адтуліну ў цэнтры цыферблату прапусціце вось вашага старога гадзінніка. Прымацуйце да яе стрэлкі, выразаныя з лёгкага трывалага матэрыялу. Падыйдзе і тоўстая папера. Засталося завесці гадзіннік і ён пачне другое жыццё, дакладна адлічваючы час.
Так ваш закінуты будзільнік лёгка ператворыцца ў вежавы гадзіннік. Усталюйце яго на лета на сцяне вашага дома ці на балконе. Вялізны цыферблат будзе бачны здалёк. Маленькі наручны гадзіннік ператворыцца ў больш салідны настольны, калі зрабіць для яго з дрэва ці аргшкла простую падстаўку.
Безнадзейна зламаны стары будзільнік таксама можна скарыстаць. Яго выпуклае шкло паслужыць для рамкі “пад даўніну” для фотаздымка ці мініяцюры... Рамку для гэтага можна зрабіць з любога матэрыялу, які трапіцца вам пад руку.
ХЛЕБНІЦА СКЛАДАНКА
Падрыхтуйце драўляныя рэйкі, лепш бярозавыя. Іх спатрэбіцца 15 кароткіх, 12 доўгіх і чатыры вельмі доўгія. А яшчэ спатрэбіцца медны дрот. У рэйках трэба прасвідраваць дзірачкі. Дзе бачна на малюнку. Наніжыце рэйкі на два медныя дроцікі ў наступным парадку: доўгая кароткая, доўгая -ка-
2
7 2 3 4 5 6 7 8 9 10 It 12 13 М 15 16
ППППППППГ1ПГШПГ “

роткая... А замест 5-й і 12-й доўгіх рэек наніжыце вельмі доўгія. Як таксама паказана на малюнку. Засталося сцягнуць супрацьлеглыя канцы доўгіх рэек медным дротам, і хлебніца
гатова. Яе лёгка скласці і ўзяць у дарогу. Яна не зойме многа
месца.
НЕКАЛЬКІ ПАЦЕРАК 3 МАМІНАЙ ШКАТУЛКІ
Ляжаць у мамінай шкатулцы прыгожыя пацеркі ад караляў, што даўно рассыпаліся. Рука да іх так і цягнецца. Ды вось недарэчнасць -іх да крыўднага мала... Але ўсё роўна, паспрабуем іх выкарыстаць.
Кароткая нітка пацерак нічога. Яе можна зрабіць даўжэйшай, нанізваючы пацеркі на “ланцужок”, звязаны кручком з люрэксу, прыгожай шаўковай кручанай ніткі ці з сінтэтычнага шнура.
Зматайце нітку ў клубок, нанізайце ўсе пацеркі на яе кончык (гэта лёгка зрабіць, калі змазаць размачалены канец клеем і добра скруціць). Зрабіўшы з ніткі пятлю, увядзіце ў яе кручок і пачынайце вязаць ланцужок. Правяжыце яшчэ тры петлі, укладзіце ў вязанне другую пацерку і гэтак далей. А хто не ўмее вязаць кручком звярніцеся за дапамогай да дарослых. Гэты навык вам вельмі спатрэбіцца ў жыцці. Астатнія пацеркі,
што пакуль не ўдзельнічалі ў рабоце, пры размотванні клубка адсоўваюцца, каб яны не перашкаджалі. А ў канцы работы замыкаюць ланцужок у кальцо. Яілчэ цікавей будуць выглядаць такія каралі, калі ўплятаць пацеркі парамі.
Калі пацерак толькі дзве, яны могуць упрыгожыць арыгінальны спіральны бранзалет з дроту. 3 адной жа прыгожай пацеркі і кавалачку дроту атрымаецца прыгожы пярсцёнак. Прычым такі, форму якога можна час ад часу змяняць.
Такія ж пацеркі з вялікімі адтулінамі дапамогуць ператварыць звычайную футболку ў цудоўную блузку.
3 трох-чатырох пацерак і невялікай колькасці бісеру лёгка сабраць пацешныя фігуркі чалавечкаў і звяркоў. I тады атрымаецца ўпрыгожванне на капялюшык, кулон ці брошка.
Маленькія аднолькавыя бісерынкі плюс некалькі большых пацерак, якіх усё роўна не хопіць на каралі, з дапамогай вельмі тонкага дроту ператворацца ў мініяцюрную брошку ў выглядзе букеціка дробных кветак. “Сцябліны” можна прасунуць у адтуліну вялікай паўпразрыстай пацеркі. А не зкруціць кончыкі разам, проста прышыць да вопраткі ці капелюша.
Вось як карысна зазірнуць у старую шкатулку.
I АТРЫМАЮЦЦА ЦАЦКІЗВЯРКІ...
Паглядзіце, якая на малюнку вясёлая пухнатая кампанія. Каб атрымалася такая і пасялілася ў цябе дома, спатрэбяцца кавалкі штучнага футра, трошкі скуры, тканіна розных колераў для аздаблення і фантазія. Раскажам усё па парадку.
Шарыкі маленькіх дыяметраў робім так: выразаем з футра кружочак дыяметрам 7-8 см. Збіраем яго на нітку праз край. У сярэдзіну кружочка кладзем крышку ваты, а калі яе няма мяккую тканіну, каб не губляць форму шара. Такім чынам, асноўная дэталь цацкі гатовая.
Шары большых дыяметраў лепш зрабіць з шасці аднолькавых дэталяў-долькаў, быццам апельсін, ці з дзвюх кружочкаў.
Вялікі шар тулава, сярэдні галава, а маленькія лапкі: ніжнія і верхнія. Маленькія шарыкі не проста прышываем па баках, а да канцоў працягнутай праз тулава рызінкі, тасёмкі ці шнурка. Тады яны будуць ру-
хацца, як жывыя. Тулава падыдзе да ўсіх нашых цацак. А вось галовы зробім рознымі.
Няхай у нас будзе цыркавая каманда шарыкавых цацак. Сланяня няхай танчыць на яркай тумбе. Сланяняці патрэбны вушкі, носік-хобат, сабраны з шарыкаў, усмешка роцік са скуры чырвонага колеру, вочкі.
Малпачка паветраная гімнастыка! Вушкі 4 дэталі, a
мордачка таксама шарык.
Пудзель і Снегавік самыя смешныя клоуны на манежы!
Моркву-нос для Снегавіка зрабіце з чырвоных шарыкаў, вочы з гузікаў і не забудзьцеся пра капялюшык! У Пудзеля і пашча, і нос, і “прычоска” -усё з шарыкаў. Толькі вушы трэба выкраіць і пашыць з чатырох аднолькавых дэталяў.
А вось і Чорнае Кацяня! Знакаміны факір!
ЗМЕСТ
СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ	На нас пазіраюць дрэвы і кветкі... 71
Віктар Сташчанюк	Калі захварэла дрэва	 73
Старажытны Мінск	 4	Хто, як і колькі спіць?	 75
Уладзімір Ваўчкоў	Эдуард Луканскі
Чырвоны касцёл	 28	Першаадкрывальнікі	 78
ВІДАВОЧНАЕ — НЕВЕРАГОДНАЕ	Генадзь Шэршань
Валерый Губін,	Вынаходніцтва, якое змяніла ўяўленне
Аляксандр Макарэвіч	аб свеце	 85
Незвычайныя прыродныя з’явы... 33	ЮНАМУ ЭРУДЫТУ
3 ЧЫРВОНАЙ КНІГІ БЕЛАРУСІ	(Па старонках друку)
АляксандрЧагадаеў	Ці ведаеце вы, што?	 94
Іх абараняе закон	 60	Што ведаем мы пра дрэвы?	 95
ПОШУКЕ АДКРЫЦЦІ. ЗНАХОДКІ	У каго зубы чысцейшыя?	 100
Міхась Лібінтаў	Як вагі ўзважваюць?	 102
Круціцца, верціцца блакітны шар... 69	ПАРАДЫ ДАМАВІЧКА	 105
Навукова-папулярнае выданнс
ЭЎРЫКА Нарысы
Укладальнік ФІЛІПОВІЧ Наталія Васільеўна
Рэдактар Н. В. Філіповіч
Мастацкі рэдактар В. А. Макаранка Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук Камп’ютэрны набор A. В. Русецкая Камп’ютэрная вёрсткаС. А. Абрамчук
Паднісана да друку 17. 11.98. Фармат 70х84'/|6 Папера афсетная. Гарнітура Кудрашэўская. Афсетны друк Ум. друк. арк. 7,63. Ум. фарб.-адб. 31,61. Ул.-выд. арк. 5,92. Тыраж 3000 экз. Зак. 394.
Дзяржаўнас прадпрыемтва “Выдавецтва “Юнацтва" Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12.1997 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
Надрукавана з арыгінал-макета на Мінскай фабрыцы каляровага друку. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20.

іьШ.
ISBN 985-05-0230-4
789850
502308