Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
Э. Ленцам і Б. Якобі. Яны не толькі прапагандавалі адкрыццё Ома, але і выкарыстоўвалі яго ў сваіх працах. Як ні дзіўна, але на радзіме вучонага апошнімі прызналі яго заслугі.
Г. Ом быў узнагароджаны медалём Каплея і ордэнам Максіміліана. Абраны членам Каралеўскага таварыства (Англія) і членам Баварскай акадэміі навук. Яго імем названа адзінка вымярэння супраціўлення, якая прынята ва ўсім свеце.
Памёр Г. Ом 6 ліпеня 1854 года. Толькі ў 1895 годзе ў Мюнхене яму быў пастаўлены помнік. У 1939 годзе ў дзень 150годдзя з дня яго нараджэння на будынку Кёльнскай калегіі была ўстаноўлена памятная мемарыяльная дошка.
Сёння, калі ў вокнах свецяцца агні, працуе тэлевізар, радыё, халадзільнік, ідуць трамваі, тралейбусы... у электрычных ланцугах адбываюцца складаныя працэсы, якія ідуць па аднаму закону прыроды, які адкрыў Ом. Гэтае адкрыццё і стала вечным помнікам вялікаму вучонаму.
• * ♦
Іаган Гейсфлеш фон Сульгелах, фон Ладэн, фон Гутэнберг такое прозвішча меў “прапрадзед” сучасных паліграфістаў, нямецкі вынаходнік з горада Майнца. Дваццаць гадоў працаваў Гутэнберг (як скарочана яго называюць) над першай у свеце друкаванай кнігай. У ёй было 1802 старонкі, а тэкст размешчаны на іх у дзве калонкі, па 42 радкі ў кожнай. Шчыльны пергамент яе ўпрыгожвалі разнастайныя кветкі і плады, выявы райскіх птушак і звяроў, якія былі ўплецены ў мудрагелістыя віньеткі. Гэта была “Біблія”.
Большую частку свядомага жыцця Іаган Гутэнберг аддаў гэтаму шэдэўру. “Я ўзвёў сабе помнік болыв даўгавечны, чым з бронзы!” усклікнуў ён, калі праца была скончана, і слёзы заблішчэлі на яго вачах.
Збыліся словы першадрукара. Амаль 350 гадоў праіснаваў друкарскі станок Гутэнберга. Яшчэ пры яго жыцці адна за адной адкрываюцца друкарні ў
Рыме, Венецыі, Парыжы, Кракаве, Празе...
Гутэнберг памёр у 1468 годзе, але справу яго прадоўжылі шматлікія паслядоўнікі. Беларускі вучоны і асветнік Францыск Скарына ў 1517 годзе ў Празе надрукаваў першую кнігу на беларускай мове. У 1564 годзе ў Маскве выходзіць кніга “Апостал”. Надрукаваная Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам, якія былі рускімі першадрукарамі.
На Беларусі друкаваныя кнігі на беларускай мове ўпершыню пабачылі свет у 1562 годзе ў Нясвіжы, імі займаўся асветнік Сымон Будны. Ён стварыў “Катэхізіс”, у якім не толькі пераклаў біблейскія тэксты, але даступна, у форме пытанняў і адказаў на іх, данёс сваё разуменне Бога...
Ішоў час, але толькі ў XIX стагоддзі нямецкі інжынер Фрыдрых Кеніг замяніў станок Гутэнберга машынай, якая ўстанавіла рэкорд хуткасці друкавання: за 45 хвілін было надрукавана 1000 аркушаў з двух бакоў.
Неўзабаве амерыканец Вільям Булок стварае машыну з цыліндрычнай друкарскай формай ратацыю, а затым нямецкі вынаходнік Отмар Мергенталер першы лінатып (машыну, якая механізуе працэс друкарскага набору тэксту).
У сучасных друкарнях працуюць складаныя і дакладныя машыны, пры дапамозе якіх кніжка нараджаецца за лічаныя хвіліны. I калі глядзіш на гэтыя дзіўныя машыны, міжволі згадваеш, як цяжка было першапраходцам. Але што зробіш: першым заўсёды цяжка.
Генадзь Шэршань, журналіст
ВЫНАХОДНІЦТВА, ЯКОЕ ЗМЯНІЛА ЎЯУЛЕННЕ АБ СВЕЦЕ...
Звычайна, калі настаўнік хоча расказаць дзецям пра самых маленькіх істот і паказаць іх, ён прыносіць у клас невялікі прыбор столік шырынёй з далонь настаўніка з адтулінай у сярэдзіне, да якога прымацавана трубачка не больш пядзі даўжынёй. Гэта мікраскоп.
Першы мікраскоп, якому ў 2000 годзе споўніцца роўна 390 год, быў зусім не падобны на сучасны. Зараз нават цяжка ўявіць, як той, першы, мікраскоп выглядаў, і як ён выкарыстоўваўся ў звычайным пакоі. Бо ён быў даўжынёй ці то тры з паловай, ці то пяць метраў. Сказаць больш дакладна аб ім немагчыма, таму што да нашых дзён ён не захаваўся. Аднак з лістоў, што дасылаў Галілеа Галілей з Падуі Іагану Кеплеру ў Прагу, іншым вучоным з другіх
гарадоў Еўропы, а таксама сваякам, дакладна вядома, як Галілей ствараў гэтую цудоўную рэч.
Яшчэ ў XII стагоддзі некаторыя манахі пры перапісванні кніг ужо карысталіся падшліфаванымі празрыстымі крышталямі горнага хрусталю, праз якія напісаныя літары здаваліся значна большымі. Нават “дзівосны доктар” XIII стагоддзя Роджэр Бэкон прыйшоў да высновы, што “празрыстыя целы можна апрацаваць так, што асобныя прадметы здадуцца блізкімі і наадварот... Можна надаць ім такую форму, што вялікае будзе выглядаць малым. Высокае нізкім, схаванае стане бачным”.
Перспектыўнасць гэтай справы была настолькі відавочнай, што хутка ў кожнай краіне Еўропы з’явіліся дзесяткі “акулярных спраў майстроў”, якія кар-
патліва шліфавалі гэтыя “празрыстыя целы” з розных бакоў, каб палепшыць якасць выявы. Асабліва вызначыліся ў гэтым майстры Галандыі, Венецыянскай рэспублікі, іншых рэгіёнаў Італіі, Бельгіі. Але большасць намаганняў былі марнымі, выявы атрымліваліся цьмянымі, невыразнымі, быццам у тумане. Такім чынам чалавецтва паступова спасцігала законы оптыкі.
Нарэшце ў пачатку XVI стагоддзя італьянскі ўрач Джыралама Фракастора выказаў здагадку: “Калі б хто-небудзь паглядзеў праз два акулярныя шкельцы, якія знаходзяцца адно над другім, то ён убачыў бы ўсё моцна павялічаным і прыбліжаным”.
Вынаходніцтва, як гавораць, насілася ў паветры. Першыя найбольш удалыя “новыя акуляры”, як тады называлі глядзельныя трубы, з лінзамі з горнага хрусталю, былі зроблены ў Галандыі.
У той час звесткі распаўсюджваліся вельмі марудна. А выданне, падобнае на тое, якое мы зараз завем газетай, толькітолькі з’явілася ў Венецыі.
Між іншым, болыпасць з таго, што тычылася “новых акуляраў”, ці, па-італьянску, “акіале”, прафесар матэматыкі Падуанскага універсітэта Галіеа Галілей не мог не ведаць. Ён супаставіў тыя звесткі, адзначыў заканамернасці і недзе паміж 1608 і 1609 гадамі стварыў прынцыповую схему новага прыбора. “Я ж, кіруемы веданнем гэтага факта, вынайшаў яе (глядзельную трубу) шляхам працэса разважання”,напісаў ён потым у адным з лістоў. Атрымалася труба даўжынёй 2 метры 39 сантыметраў, праз якую можна было добра бачыць караблі ў моры на адлегласці ў дзесяткі міляў ад берага.
“Шляхам працэса разважання” Галілей дамогся ў сваёй трубе васьмі, а потым і двадццацікратнага выразнага павелічэння выяў. Яснымі зімовымі начамі 1609-1610 гадоў Галілей разгледзеў праз сваю “Канспіцылу”, што значыць “Сузіральніцу” (такое імя даў ён прыбору) на Месяцы горы і лагчыны, крыху пазней выявіў спадарожнікі
ЮШУКІ. АДКРЫЦІД. ЗНАХОДКІ |	' -1	Генадзь Шэршань
■ = -1®
Юпіцера. А значна пазней і плямы на Сонцы. Ужо праз год “Сузіральніца” атрымала новае імя “Тэлескоп” (“Далёкабачачая”) ад грэка Дэмісіана.
Але да гэтага часу Галілей ужо надумаў ператварыць тэлескоп у прыбор, праз які можна было б разглядаць зусім маленькія рэчы. Ён павялічыў у трубе адлегласць паміж лінзамі ў паўтара, два разы. Праз такую трубу даўжынёй не менш трох з паловай ці бадай пяці метраў “муха здаецца настолькі ж вялікай, як курыца!” Так напісаў Галілеа Галілей у лісце да польскага караля Сігізмунда III, якому і падараваў сваю новую “трубу-малышку” (“акіаліна”).
На цэлых дванаццаць гадоў яму давялося забыць пра сваё вынаходніцтва, таму што іншыя вучоныя абвінавацілі Галілея, мякка кажучы, у штукарстве. Тое, што ўбачыў праз тэлескоп Галілей, сцвярджалі яны, абумоўлена хібамі шкельцаў або падманам зроку, а можа і карыслівай хлуснёй стваральніка тэлескопа. Каб апраўдацца, Галілею трэба
было шукаць новыя, больш пераканаўчыя доказы.
А тым часам стала вядома, што у Англіі, у Лондане, галандзец Карнеліус Дрэбель сканструяваў некалькі прыбораў, падобных на “акіаліна”. Яны ўяўлялі з сябе металічныя трубкі даўжынёй толькі паўтара фута (паўметра), якія на падстаўках з чорнага дрэва вертыкальна мацаваліся трыма пазалочанымі меднымі дэталямі ў выглядзе дэльфінаў. Даведаўшыся пра прыборы Дрэбеля, Галілей у 1624 годзе вярнуўся да сваёй “акіаліны”, каб удасканаліць яе. У выніку пераканструяванняў труба стала “вышынёй не больш, чым абедзены стол”, яна рассоўвалася, таму можна было мяняць наводку, павялічвала выявы ў 35-40 разоў. У тым жа годзе гэты новы, удасканалены, прыбор Галілея атрымаў ад Іагана Фабера і новае імя мікраскоп (“бачачы маленькае”).
Сучаснік Галілея лорд-канцлер Англіі, барон Веруламскі, знакаміты вучоны Фрэнсіс Бэкон ужо добра ведаў вартасці і
недахопы тагачасных мікраскопаў. “Мы не без здзіўлення бачым, што і блыха, і муха, і чарвяк маюць дакладныя абрысы і лініі целаў, а таксама колеры і рухі, якія не заўважаліся paHeft,адзначыў ён у сваім найбольш вядомым трактаце.Больш таго, кажуць, што прамая лінія, якая праведзена пяром або алоўкам, здаецца праз гэтыя шкельцы вельмі няроўнай і звілістай... ” “Калі б можна было,пісаў Бэкон далей,распаўсюдзіць гэтае вынаходніцтва на вялікія целы альбо частачкі вялікіх целаў, каб магчыма было адрозніваць будову ільняной тканіны, як сеткі, і гэтак жа адрозніваць схаваныя часцінкі і няроўнасці каштоўных камянёў, розных вадкасцей, крыві і многіх іншых рэчаў, то, безумоўна, можна было б атрымаць ад гэтага вынаходніцтва вялікую карысць”.
Аднак пажаданням Бэкона было наканавана ажыццявіцца далёка не адразу, хоць з кожным годам мікраскоп удасканальваўся, рабіўся ўсё больш
зручным. Нямецкія рамеснікі пераўтварылі мікраскоп з грувасткага прыбора ў амаль цацачную аздобленую трубачку. Такую трубачку можна было ўбачыць у любым больш-менш заможным доме любога горада Еўропы, “...Мікраскоп, які звычайна называюць яшчэ "мушыным шкельцам”, ... паказвае маленькія цельцы або звяркоў, не прыкметных самаму востраму воку, велічынёю з вярблюдаў або нават сланоў, таму самі назіранні прыносяць надзвычайнае здзіўленне і забаву...” Так пісаў выдатны польскі даследчык Месяца Ян Гевелій праз 37 год пасля стварэння першага мікраскопа “акіаліна”.
Як справядліва заўважыў сучаснік Яна Гевелія, “паглядзець у мікраскоп можа кожны, але толькі нямногія могуць меркаваць аб убачаным”.
Прайшло яшчэ некалькі дзесяткаў гадоў і стала вядома, што заможны галандскі гандляр сукном Антоні ван Левенгук стаў выкарыстоўваць лупы не столькі дзеля забавы і вызначэн-
ня якасці сукна, а каб даведацца, што ўяўляюць з сябе рэчы, калі іх павялічыць. Больш таго, Левенгук сам пачаў рабіць і шліфаваць “сачавічныя шкельцы”, якія потым устаўляў у срэбраныя пласцінкі, дапаўняючы іх рознымі прыстасаваннямі. За сваё доўгае жыццё (а Левенгук пражыў 91 год) ён зрабіў болып двухсот такіх прылад мікраскопаў. I кожная новая прылада была больш дасканалая ці мела нейкія змены. Называць гэтыя прыборы Левенгука мікраскопамі можна з вялікай нацяжкай. Дакладней кажучы, гэта былі лупы з рознымі прыстасаваннямі. Да нашага часу мікраскопаў Левенгука захавалася менш дзесяці.