Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
СТАРАДАЎНІ МІНСК на малюнку-рэканструкцыі
На малюнку старадаўні цэнтр Мінска паказаны з пэўнай вышыні. Гэта дае магчымасць бачыць значную частку тэрыторыі старога горада. Малюнак выкананы паводле адпаведных матэрыялаў даследчыка Мінска, гісторыка Уладзіміра Дзянісава. Тут і план Мінска канца васемнаццатага стагоддзя, планы асобных будынкаў і цэлых комплексаў, чарцяжы фасадаў, старыя замалёўкі, фотаматэрыялы словам усё тое, што дало магчымасць на малюнкучарцяжы ўзнавіць горад канца васемнаццатага, першай паловы дзевятнаццатага стагоддзяў.
1.	ВЕРХНІ РЫНАК
Забудова нагорнай тэрыторыі адносіцца да пачатку дванаццатага стагоддзя. 3 увядзеннем у 1499 годзе самакіравання сюды пераносіцца адміністрацыйны цэнтр горада, будуецца ратуша,
ствараецца новы рынак Верхні. Ад Верхняга рынку ўся забудова вакол яго атрымала назву Верхняга горада. На плошчы Верхняга рынку адбываліся святочныя містэрыі (прадстаўленні), шэсці рамесных спраў майстроў з цэхавымі штандарамі, бубнамі, флейтамі. У дзевятнаццатым стагоддзі плошча перайменавана ў Саборную (ад мноства храмаў). Пасля рэвалюцыі 1917 года яна стала называцца пляцам Волі. У наш час гэта плошча Свабоды.
2.	НІЖНІ РЫНАК -
самае старажытнае месца ў горадзе. Узнік адразу, як быў збудаваны ў адзінаццатым стагоддзі драўляны замак -Менскі град. Рыначная плошча прымыкала да берагоў Нямігі і Свіслачы, мнагаводных рэк у тыя часы. На вялікіх лодках-стругах прыплывалі сюды купцы, сыходзіліся рамеснікі з пасадаў, сяляне з навакольных вёсак. Бойка ішоў гандаль. Пазней Ніжні рынак быў забудаваны каменнымі кра-
мамі і праіснаваў да сярэдзіны дваццатага стагоддзя. Цяпер гэта плошча 8 сакавіка.
3.	СТАРАЖЫТНАЕ ЗАМЧЫШЧА
Тут у адзінаццатым стагоддзі быў узведзены драўляны першапачатковы горад Меньскі град. У пазнейшыя часы град быў ператвораны ў магутны драўляны замак.
4.	РАТУША -
будынак, у якім размяшчалася кіраўніцтва горада магістрат. Ратуша мела на вежы гарадскі гадзіннік, звон, каб склікаць гараджан на сход, і балкон, з якога да прысутных звярталіся войт ці іншыя службовыя асобы. Мінская ратуша зазнала змены, як у знешнім вобліку, так і ў прызначэнні. У канцы васемнаццатага стагоддзя будынак набывае рысы класіцызму. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі, было ліквідавана гарадское самакіраванне. У ратушы пэўны час размяшчалася музычная школа, а потым тэ-
атр. Вечарамі на галерэі іграў гарадскі аркестр. У 1851 годзе рашэннем гарадской думы, на якое наклаў рэзалюцыю цар Мікалай I, ратуша была асуджана да злому і ў 1857 годзе была разбурана, як былы сімвал вольнасці горада, пра што пісаў сучаснік падзей.
5.	ГАСЦІННЫ ДВОР -
складаны архітэктурны комплекс. Тут спыняліся купцы і госці з іншых земляў і краін. Гасцінны двор меў лепшыя ў горадзе магазіны, крамы з таварамі рознага прызначэння. У 1909 годзе гасцінны двор значна перабудаваны і набыў рысы стылю мадэрн. Будынак звязаны з рэвалюцыйнымі падзеямі і станаўленнем Савецкай улады на Беларусі. Комплекс былога гасціннага двара ў няпоўным выглядзе захаваўся да нашых дзён.
6.	ГАРАДСКІ ТЭАТР
У 1852 годзе тут была пастаўлена першая беларуская onepa “Сялянка” на лібрэта Вінцэн-
та Дуніна-Марцінкевіча і музыку Станіслава Манюшкі і Канстанціна Кжыжаноўскага. Тэатр у гэтым будынку праіснаваў з перапынкамі з 1825 да 1884 года і пасля чарговага пажару быў перабудаваны для іншых патрэб. Роўна праз сто гадоў гістарычны будынак напаткаў трагічны лёс у 1984 годзе ён быў разбураны.
7.	ГАРАДСКІ САД
з пірамідальных таполяў любімае месца адпачынку мінчан. Пасля знішчэння ратушы ў 1857 годзе высечаны, a месца забрукавана і ператворана ў марш-пляц. Да пачатку стагоддзя тут быў пасаджаны новы сквер. Ён ёсць і ў наш час. Тут цяпер ладзяць выставу-продаж сваіх твораў мастакі горада.
8.	КОМПЛЕКС БАЗЫЛЬЯНСКІХ КЛЯШТАРАЎ
Унікальным будынкам не толькі ў Мінску, але і ва ўсёй Беларусі была царква Святога
Духу, узведзеная ў 50-х гадах XVII стагоддзя ў стылі рэнесансу. Адметнасць невялікага храма была ў тым, што галоўны фасад яго ўпрыгожвала не традыцыйная скульптура, а жывапіс.
Рускі царызм адмоўна ставіўся да самабытнасці беларускай культуры. Па ўсім краі вялася перабудова культавых пабудоў, дзе склаўся адметны характар архітэктуры.
У другой палове дзевятнаццатага стагоддзя царква Святога Духу два разы перабудоўвалася і набыла рысы агульнарускага тыпу. У 1937 годзе царква была ўзарвана. У плане рэстаўрацыі Верхняга горада ўнікальны будынак прадугледжана ўзнавіць.
9.	ГАРАДСКАЯ ГІМНАЗІЯ 3 ТЭАТРАЛЬНАЙ ЗАЛАЙ
Тут вучыўся знакаміты кампазітар Станіслаў Манюшка. У 50-ых гадах XIX стагоддзя будынак рэканструяваны ў
стылі класіцызму і набыў форму замкнутага чатырохкутніка з унутраным дворыкам. Будынак захаваўся.
10.	РЭЗІДЭНЦЫЯ ГУБЕРНАТАРА
Будынак, дзе ў мінулым стагоддзі знаходзілася рэзідэнцыя губернатара гэта частка архітэктурнага комплексу калегіума Езуітаў, былы палац пана Ягора Гегера, і ў семнаццатым стагоддзі меў значна іншы выгляд. Высокі гонтавы дах быў увенчаны двума жалезнымі пазалочанымі флюгерамі ў выглядзе Георгія Пераможцы (вершніка з кап’ём, які праколвае змея). А флюгер над ганкам у выглядзе казачнай феі Мелузіны, якая іграе на лютні. Дзверы ў памяшканнях былі дубовыя, разьбяной работы. На вокнах -пераплёты з волава. Печы і каміны аздоблены белай і зялёнай кафляй. Столі ў палацы былі размаляваны. Ва ўсіх памяшканнях была мэбля разьбяной работы. Палац
Гегера сведчанне высокага ўзроўню будаўнічай культуры таго часу.
У гэтым будынку, у 1821 — 1822 гадах, у бібліятэцы працаваў над сваёй “канстытуцыяй” дзекабрыст Мікіта Мураўёў. У 1919 годзе тут працаваў першы ўрад Беларусі начале з Зміцерам Жылуновічам (Цішка Гартны). Пазней, на працягу больш дзесяці гадоў (да пабудовы Дома ўрада), тут размяшчаўся Прэзідыум БССР начале з A. Р. Чарвяковым. Будынак да непазнавальнасці перабудаваны.
11.	ТРАЕЦКАЕ ПРАДМЕСЦЕ
Сягоння гэтая назва захавалася толькі за адным кварталам некалі былога прадмесця. Гэта фрагмент гарадской забудовы, што склалася на працягу васемнаццатага дзевятнаццатага стагоддзяў. У 80-ыя гады рэканструяваны і з’яўляецца гістарычнай аздобаю сённяшняга, зусім новага Мінска.
ЧЫРВОНЫ КАСЦЕЛ
Калі вам даводзілася бываць на галоўнай плошчы горада Мінска -плошчы Незалежнасці, тады, напэўна, вы звярнулі ўвагу на будынак з чырвонай цэглы, які стаіць паміж Домам урада і гасцініцай “Мінск”. Гэта архітэктурны помнік пачатку XX стагоддзя -касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).
Архітэктуру касцёла можна аднесці да эпохі гістарызму, якая развівалася на Беларусі ў канцы XIX пачатку XX стагоддзяў. У сферу гістарызму ўвайшлі некалькі архітэктурных напрамкаў, у першую чаргу розныя “неа” (неаготыка, неакласіцызм, неараманскі стыль), а таксама электыка, інакш кажучы, спалучэнне розных гістарычных формаў, стыляў, канцэпцый у адным будынку.
Чырвоны касцёл вытрыманы ў раманскім стылі з часткай дэталяў і прыёмаў готыкі і мадэрна ў дэкоры. Будынак захаваў велічнасць і спакой раманскіх храмаў. Сцены касцёла пабудаваны з чырвонай цэглы неатынкаванай кладкай з загладжанымі швамі.
Гісторыя пабудовы Чырвонага касцёла дастаткова цікавая. Так ужо атрымалася, што ў канцы XIX пачатку XX стагоддзяў у Беларусі пераважала праваслаўе. Магчыма таму і касцёлаў у Мінску было толькі тры, і знаходзіліся яны на ўскраінах горада. Гэтыя нешматлікія храмы, безумоўна, не маглі забяспечыць духоўныя патрэбы ўсіх католікаў, якія жылі ў Мінску, насельніцтва якога да таго налічвала ўжо больш за 100 тысяч чалавек. Таму, калі ў 1904 годзе
Эдвард Вайніловіч, буйны землеўладальнік са Случчыны, прапанаваў пабудаваць новы касцёл, католікі (а яны складалі пятую частку ўсяго насельніцтва горада) актыўна яго падтрымалі. Губернатару горада Мінска было адрасавана пісьмо з просьбай дазволіць пабудаваць касцёл. Пісьмо падпісалі больш за 2000 католікаў.
Што ж прымусіла Э. Вайніловіча выступіць ініцыятарам гэтага будаўніцтва? 1897 год для сям’і Вайніловічаў стаў годам цяжкай страты памёр сын Сымон, а праз 6 гадоў і дачка Алена. Вайніловічы былі людзьмі вельмі рэлігійнымі і цяжка перажывалі смерць дзяцей. Эдвард Вайніловіч і яго жонка Алімпія, каб увекавечыць іх памяць, прымаюць рашэнне аб пабудове касцёла. Яны ўзялі на сябе ўсе асноўныя расходы па ўзвядзенню касцёла, але захавалі за сабой права выбару праекта храма. Акрамя таго, былі агавораны яшчэ дзве ўмовы: касцёл прысвячаецца святым Сымону і Алене і над галоўным уваходам
павінна быць устаноўлена пліта з фамільным гербам Вайніловічаў і сціслым апісаннем гісторыі стварэння храма.
Хто ж ён такі, Э. Вайніловіч, фундатар будаўніцтва Чырвонага касцёла? Прадстаўнік старога дваранскага роду, упамінанне аб якім сустракаецца ўжо ў XIX стагоддзі. Эдвард Вайніловіч нарадзіўся ў 1847 годзе ў горадзе Слуцку Мінскай губерніі. Скончыўшы ў 1865 годзе Слуц-
кую гімназію, ён працягвае сваю адукацыю ў Пецярбургскім тэхнічным інстытуце. 3 1879 года Эдвард Вайніловіч займае шэраг адказных пасад. Ён віцэ-прэзідэнт, а потым і прэзідэнт Мінскага дабрачыннага таварыства, член дзяржаўнага савета Расійскай імперыі.
Аднак вернемся да касцёла. У сакавіку 1905 года ствараецца камітэт па пабудове касцёла святых Сымона і Алены, а ў маі таго ж года паміж вуліцай Захар’еўскай і трубным завулкам закладваецца фундамент будучага будынка 24 верасня 1906 года ксёнз К. Міхалкевіч асвячае краевугольны камень храма і бласлаўленне яго будаўніцтва.
Чырвоны касцёл будаваўся па праекту, які распрацавалі польскія архітэктары Т. Пайздэрскі і У. Марконі, запрошаныя асабіста Вайніловічам. Над унутраным убраннем храма працавалі адразу некалькі майстроў. Францішак Бруздовіч упрыгожыў храм паліхромным роспісам, выкарыстоўваючы пры гэтым матывы беларускага народ-
нага мастацтва. Па яго ж малюнках былі выкананы вітражы з выявамі юнакоў, якія ўвасабляюць алегорыі пяці відаў мастацтваў. 3 цэльнага каменя скульптарам 3. Отта быў высечаны алтар храма. Сапраўдным упрыгожваннем касцёла сталі медныя люстры майстра Вашчанкі. Акрамя таго, у касцёле ўстанавілі вялікі арган. Уся праца па ўнутраным убранні Чырвонага касцёла была зроблена на грошы веруючых.
21 верасня 1910 года касцёл святых Сымона і Алены ў прысутнасці ўсяго духавенства быў асвечаны ксяндзом Чачотам, a яшчэ праз месяц прыняў першых сваіх прыхаджан.