Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
Пасля рэвалюцыі 1917 года лёс святых Сымона і Алены склаўся наступным чынам. Ён, як і большасць культавых будынкаў, стаў ахвярай палітыкі ваяўнічага атэізму. He, будынак Чырвонага касцёла не быў разбураны, як гэта здарылася з Храмам Хрыста Збавіцеля ў Маскве. У 20-я гады ў ім размяшчаўся Польскі тэатр. Потым
будынак быў перададзены кінастудыі “Хроніка і летапіс”. Вялікая Айчынная вайна абышла храм, але ў 60-я гады касцёл ледзь не быў разбураны: на яго месцы збіраліся пабудаваць корпус новай гасцініцы. У 1975 годзе будынак касцёла пад кіраўніцтвам архітэктара Міхайлава быў рэканструяваны. У ім размясціўся “Дом кіно” з дзвюма заламі для прагляду на 250 месцаў кожная. У галоўнай вежызваніцы быў зроблены музей “Кіно”.
Храм вярнулі вернікам толькі ў 1990 годзе. Варварскія адносі-
ны і шматлікія рэканструкцыі знішчылі амаль усе першапачатковыя элементы ўнутранага ўбрання. I хаця касцёл святых Сымона і Алены сёння адчынены для ўсіх жадаючых, аднаўленчыя работы яшчэ працягваюцца. На жаль, узнавіць усе элементы ўбрання касцёла ў першапачатковым выглядзе не прадстаўляецца магчымым з-за няхваткі сродкаў: усе работы ў храме вядуцца на грошы прыхаджан. 3 даўніх часоў так ужо ў нас павялося, што адны разбураюць, а другія будуюць і аднаўляюць.
Відавочнае — неверагоднае
Валерый Губін, доктар геаграфічных навук, Аляксандр Макарэвіч, кандыдат геаграфічных навук
уіакс
Губі,
НЕЗВЫЧАЙНЫЯ
ПРЫРОДНЫЯ З’ЯВЫ
У недалёкім геалагічным мінулым, а таксама ў наш час на тэрыторыі Беларусі адбываліся і адбываюцца з’явы, на першы погляд загадкавыя і неверагодныя, якія на самай справе маюць свае заканамерныя прычыны.
Наш аповяд пра незвычайныя прыродныя з’явы на Беларусі мы пачнём з яркай геалагічнай падзеі, якая адбылася некалькі дзесяткаў мільёнаў год таму.
МЕТЭАРЫТНЫЯ КРАТЭРЫ
Прайшло каля 40 мільёнаў год з таго часу, калі гіганцкі метэарыт, прарваўшы тоўшчу
атмасферы, на вельмі вялікай скорасці ўрэзаўся ў зямлю. На месцы падзення касмічнага цела ўтварыўся кратэр дыяметрам больш за дзесяць кіламетраў. Энергія выбуху баліда перавышала ў 10 тысяч разоў магутнасць атамнай бомбы. Якую скінулі на Хірасіму.
Здымкі з космасу дазволілі вучоным выявіць на зямной паверхні вялікую колькасць кальцавых структур. Дыяметр іх бывае вельмі розным. Паходжанне таямнічых кальцавых аб’ектаў у многіх выпадках патрабуе разгадкі. Несумненна, нейкая іх частка ўяўляе з сябе старажыт-
2. Зак. 394
ныя метэарытныя кратэры, што нагадваюць тыя, якія распаўсюджаны на іншых планетах Сонечнай сістэмы.
У наш час на Зямлі выяўлена каля сотні кальцавых структур, якія ўзніклі ў выніку падзення метэарытаў рознага памеру. Толькі ў Еўропе іх налічваецца каля 30. Такія формы называюць астраблемамі, што ў перакладзе з грэчаскай значыць “зорныя раны”.
Вядомыя астраблемы маюць памеры ў папярочніку ад некалькіх метраў да сотні кіламетраў. Напрыклад, дыяметр найвялікшага метэарытнага кратэра Манікуаган у Канадзе складае 100 кіламетраў. Магчыма на Зямлі існуюць больш гіганцкія астраблемы, якія нагадваюць месяцавыя моры, кратэры Марса і Меркурыя.
На тэрыторыі Беларусі метэарытны кратэр знойдзены ў 10 кіламетрах ад г. Лагойска, у паўночна-заходнім напрамку. Астраблема знаходзіцца пад двухсотмятровым слоем зямлі і з паверхні яе не ўбачыш. Геолагі
заўважылі яе ў пачатку 70-х гадоў нашага стагоддзя пры вывучэнні электрамагнітнага поля зямных нетраў. Кальцавая геафізічная анамалія сведчыла аб магчымым існаванні кратэра. Зробленыя на плошчы анамаліі некалькі дзесяткаў свідравін і лабараторная апрацоўка ўзораў горных парод дазволілі пранікнуць у таямніцы выбуху касмічнага цела паблізу Лагойска.
Аказалася, што метэарытны кратэр пры дыяметры 13,5 кіламетраў мае амаль паўкіламетровую глыбіню. Пад уздзеяннем магутнай ударнай хвалі ўтварыліся дзве варонкі, укладзеныя адна ў адну. Будова кратэра нагадвае нейкае падабенства застылых кругоў на вадзе ад кінутага каменя.
На касмічным здымку ў раёне Лагойскай астраблемы кідаюцца ў вочы фрагменты кальцавых фотаанамалій. Кратэр быццам “прасвечвае” з зямных глыбінь, дзякуючы аптычным уласцівасцям фота з космасу.
Пра метэарытнае паходжанне Лагойскай структуры свед-
Аляксандр Макарэ&іч
чаць спецыфічныя змены ў горных пародах, якія выкліканы магутнай ударнай хваляй і тэмпературай у момант выбуху да 10 000 градусаў. Гэты факт пацвярджаецца прысутнасцю ў кратэры вялікай колькасці абломкаў скальных парод, ударнага і аплаўленага шкла, наяўнас-
цю мінералаў, узнікшых пры моцных нагрузках.
Разлікі паказваюць, што метэарыт, які ўтварыў Лагойскую астраблему, быў каменны. Яго памеры ў папярочніку складалі каля 600 метраў, а маса 400 мільёнаў тон. Скорасць падзення метэарыта на Зямлю
раўнялася 18 кіламетрам у секунду.
Цяжка сабе ўявіць геалагічную падзею, якая звязана з магутным метэарытным выбухам накшталт Лагойскага феномена. Такія касмічныя катастрофы ў памяці чалавецтва не засталіся.
Найбольш даследавана падзенне Сіхатэ-Аліньскага метэарыта зімой 1947 года. Надумку відавочцаў вогненны шар меў скорасць вольтавай дугі і пакідаў пасля сябе дымавы след. Пры падзенні баліда адбыўся выбух, які выклікаў лесапавал на вялікай плошчы. Утварылася поле дробных кратэраў дыяметрам ад некалькіх метраў да 30. Энергія ўдару на СіхатэАліні была значна меншая за выбух паблізу Лагойска.
Вучоныя мяркуюць, што метэарытныя выбухі аказалі ўплыў на клімат і жыццё на Зямлі. Пры ўтварэнні кратэраў выпараецца значны аб’ём горных парод. На вялікай вышыні пара кандэнсуецца, утвараючы пылава-ланцуговы вэлюм у атмасферы. Па разліках замежных
спецыялістаў, якія зроблены на кратэры Рыс у Германіі, што адносіцца, як і Лагойская астраблема, да групы сярэдніх кратэраў, існаванне такога экрана для сонечных промняў магло панізіць сярэднегадавую тэмпературу Зямлі на 2,6 град. і больш.
Цікавы той факт, што касмічная катастрофа паблізу Лагойска супадае па часе з глабальным выміраннем на Зямлі марскіх відаў, у першую чаргу планктону. У той жа прамежак часу адзначалася паўсюднае памяншэнне плошчы мораў. Паніжэнне сярэднегадавой тэмпературы выклікала пахаладанне клімату, што прывяло да скарачэння вечназялёнай расліннасці. На думку спецыялістаў-палеантолагаў глабальная “Тэрмінальная падзея” можа быць растлумачана сутыкненнем Зямлі з метэарытамі.
Вывучэнне слядоў старажытнай метэарытнай “бамбардзіроўкі” Зямлі ўскладняецца тым, што многія кратэры разбураны паслядоўнымі геалагічнымі пра-
цэсамі. Пытанне разгадкі таямніц “зорных ранаў” застаецца адкрытым.
ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ
Гэта з’ява добра вядомая жыхарам паўночных шыротаў. “Бліскавіцы іграюць”,гавораць жыхары поўначы. Між тым, у Беларусі гэта з’ява даволі рэдкая. За апошнія паўвека паўночныя ззянні адзначаліся ў нас у сакавіку 1940, красавіку 1946, студзені 1949, кастрычніку 1961, лютым 1983, а найбольш інтэнсіўныя у 1957-1958 гадах.
Асабліва яркім і велічным было паўночнае ззянне над Мінскам 30 верасня 1957 года. Патокі зараджаных часцінак, што ішлі ад Сонца, выклікалі свячэнне зараджаных слаёў атмасферы Зямлі. Спачатку пасвятлела, як перад усходам сонца, паўночная частка гарызонту, потым ззянне набыло барвовую афарбоўку, нібы зарава далёкага і моцнага пажару. Яно паступова разгаралася. На фоне
чырвонага асвятлення неба сталі ўзнікаць белыя і зеленаватыя слупы, якія апускаліся да лініі гарызонту і перамяшчаліся з усходу на захад. Пры гэтым некаторыя з іх нагадвалі прамяні пражэктара, якія з’яўляліся з-пад гарызонту. У перыяд найвялікшага развіцця ззяння ўсімі колерамі іскрылася вясёлка. З’ява працягвалася каля дзвюх гадзін.
ЗЕМЛЕТРАСЕННІ
Да незвычайных з’яў на Беларусі трэба аднесці і землетрасенні, паколькі тэрыторыя нашай рэспублікі належыць да адносна спакойнай сейсмічнай зоны. Яны звязаны з мясцовымі ачагамі сейсмічнасці ці з’ўляюцца адгалоскамі моцных землетрасенняў ў Карпатах.
Да першых з іх трэба аднесці землетрасенні, якія мелі месца ў наваколлі Барысава ў снежні 1887 года (4-6 балаў па шкале Рыхтэра), на тэрыторыі сучаснага Астравецкага раёна ў снежні 1909 года (5-6 балаў). Галоўная асаблівасць мясцовых землетрасенняў заключаецца ў неглыбокім знаходжанні іх ачагоў (ад 5 да 20 кіламетраў) і, такім чынам, у вельмі абмежаванай зоне распаўсюджвання.
Іншы ўплыў аказваюць карпацкія землетрасенні, веды пра якія дайшлі да нас з глыбінь стагоддзяў. Набольш вядомае з іх, якое адбылося 10 мая 1230 года, апісана ў рускіх летапісах. Тады “патрэслася зямля” ў
Кіеве,Ноўгарадзе, Уладзіміры, Суздалі і многіх іншых гарадах Русі. Пра сілу землетрасення гаворыць той факт, што разбурыліся нават цэрквы. За апошнія паўстагоддзя найбольш інтэнсіўныя землетрасенні, хвалі якіх дакаціліся да Беларусі, зарэгістраваны 10 лістапада 1940, 4 сакавіка 1977, Зіжніўня 1986 і 30 мая 1990 гадоў. Сіла некаторых з іх у эпіцэнтры на тэрыторыі Румыніі (горы Вранча) дасягала 9 балаў. Тут, на глыбіні 100-150 кіламетраў знаходзіцца адзіны ва Усходняй Еўропе ачаг глыбокафокусных землетрасенняў, хвалі якіх, сілай не менш 3 балаў, іншы раз ахопліваюць вялікія тэрыторыі, уключаючы Францыю і Італію на захадзе, Грэцыю і Турцыю на поўдні, Польшчу на поўначы, Расію на паўночным усходзе (да Петразаводска), усходзе (да Ніжняга Ноўгарада) і паўднёвым усходзе (да Сочы). На тэтыторыі Беларусі інтэнсіўнасць карпацкіх землетрасенняў у асобных месцах складала ад 3 да 5 балаў. Штуршкі суправаД-
:андр Макарэвіч

жаліся пагаршэннем самаадчування ў людзей, неспакойнымі паводзінамі хатняй жывёлы; у Мінску і іншых гарадах рэспублікі на вышэйшых паверхах вялікіх будынкаў заўважалася хістанне люстраў, бразганне посуду, лёгкае трасенне мэблі і сценаў.
ЭКСТРЫМАЛЬНЫЯ МЕТЭАРАЛАПЧНЫЯ З’ЯВЫ
Вялікі інтарэс прадстаўляюць эскрымальныя метэаралагічныя з’явы на Беларусі. Сярод іх у першую чаргу трэба выдзяліць
зімовыя навальніцы. Як вядома, навальнічныя з’явы звычайна назіраюцца ў цёплую пару года, сярод зімы яны бываюць вельмі рэдка. Так, напрыклад, у Мінску зімовыя навальніцы адзначаны ў снежні 1951, студзені 1958, лютым 1990 гадоў.
Асабліва незвычайнай і запамінальнай была навальніца ў снежні 1982 года, напярэдадні якой над тэрыторыяй Паўночнай Атлантыкі і Скандынавіі на працягу некалькіх сутак развівалася інтэнсіўная цыклічная дзейнасць. У ноч з 15 на 16 снежня на Беларусі ў зоне цёплага фронту цыклону назіраліся інтэнсіўныя снегапады і завірухі, якія потым змяніліся дажджамі. У зоне халоднага фронту, які праходзіў днём 16 снежня з хуткасцю 80-100 кіламетраў у гадзіну, у выніку вялікіх кантрастаў тэмператур у атмасферы ўтварылася кучава-дажджавая воблачнасць. Шквалісты вецер, хуткасцю да 20-25 метраў у секунду, суправаджаўся ліўневымі ападкамі і навальнічнымі з’явамі.