Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
У ноч перад навальніцай у Мінску стала холадна, на зямлю густа пасыпаліся белыя камякі снегу. Але ўжо да раніцы снегавы покрыў ператварыўся ў лужыны каламутнай расталай вады. У поўдзень 16 снежня над горадам навіслі цяжкія хмары і на яго вуліцы абрушыўся суцэльны шквал снегу, дажджу і граду. Вадзіцелям гарадскога транспарту прыйшлося нават уключыць фары машын. Толькі на некалькі хвілін паказалася па-вясноваму ласкавае сонейка, як раптам узнялася навальніца. Ад грымот здрыганулася зямля.
А вось рэдкая метэаралагічная з’ява некалькі іншага роду летні снегапад. Яго можна было назіраць у чэрвені 1962 года. Беларусь у гэты час знаходзілася пад уплывам паўночнай перыферыі цыклону, які ўтварыўся на паўднёвым захадзе рэспублікі, а з паўночнага ўсходу ўварвалася вельмі халоднае і вільготнае арктычнае паветра, што і выклікала выпадзенне снегу ў Мінску, напрыклад, 6 чэрвеня снежны покрыў
ляжаў на працягу дзвюх з паловай гадзін.
Сярод небяспечных і асабліва небяспечных метэаралагічных з’яў, што мелі месца на тэрыторыі Беларусі, найбольш цяжкія вынікі звязаны з дзейнасцю працяглых і моцных вятроў бур (Хуткасць ветру болып за 20 метраў у секунду. Ці 9-11 балаў) і ўраганаў (больш за 33 метры ў секунду, ці 12 балаў), што ахоплівала
вялікую прастору. На адкрытых месцах вятры з хуткасцю 20-22 метры ў секунду здараюцца адзін раз у 5 год, 23-25 метраў у секунду у 10 год, 26-28 метраў у секунду у 20 год. Зарэгістраваны парывы ветру з хуткасцю да 40 метраў у секунДУ-
Разбуральныя буры і ўраганы на тэрыторыі нашай Беларусі адзначаны летапісцамі ў 979, 1143, 1282, 1301, 1502, 1992 г.г.
За два апошнія стагоддзі найболып моцныя буры і ўраганы, якія ахоплівалі ўсю Беларусь, здараліся 6 чэрвеня 1849 г., 1718 студзеня 1955 г., 22-23 кастрычніка 1971 г. А зусім нядаўна, 23 чэрвеня 1997 г., у перыяд з 18 да 21 гадзіны, пад уздзеянне ўрагану трапілі тэрыторыі Брэсцкай і Мінскай абласцей. Ён узнік у выніку актыўнага перамяшчэння атмасфернага фронту пры вельмі вільготным паветры. Назіраўся перапад тэмператур ад 16 да 31 градусу цяпла. У зоне стыхійнага бедства ўтварыліся кучавыя воблакі вышынёй 15-17 кіламетраў, што здараецца на тэрыторыі Беларусі вельмі рэдка. Суправаджалася гэта з’ява навальніцамі з дажджом і градам, а таксама моцным шквалістым ветрам, хуткасць якога ў асобных месцах перавышала 30 метраў у секунДУ-
Ад урагану пацярпелі больш за 650 населеных пунктаў у 6 раёнах Брэсцкай вобласці (Ганцавіцкі, Пінскі, Лунінецкі, Драгічынскі, Івацэвіцкі, Іванаўскі, Ля-
хавіцкі) і раёнах Мінскай вобласці (Мінскі, Стаўбцоўскі, Капыльскі, Нясвіжскі, Уздзенскі, Клецкі, Валожынскі, Мядзельскі, Смалявіцкі). У выніку ўрагану загінула 5 чалавек, траўміравана каля 50. Усяго ў пацярпелых раёнах пашкоджана пасеваў на плошчы, якая перавышае 150 тысяч гектараў.
Стыхіяй нанесены вялізны ўрон лясному фонду, у некаторых раёнах лес ляжаў, быццам бы скошаны касой. Разбурана больш за 800 жылых дамоў, a пашкоджана каля 10 тысяч. Выведзена са строю каля 350 ЛЭП. Ураган прымусіў спыніць чыгуначны рух на 3-4 гадзіны на маладзечанскім, барысаўскім і асіповіцкім напрамках. У раёнах бедства было ўведзена надзвычайнае становішча.
Спынімся на такой экстрымальнай прыроднай з’яве, як смерч моцны віхор з вертыкальнай воссю абарачэння. Ён утвараецца з навальнічнага воблака і апускаецца ў выглядзе цёмнага слупа да зямной ці воднай паверхні. У верхняй сваёй
частцы, якая зліваецца з воблакамі, і ніжняй, на паверхні, ён мае варонкападобныя пашырэнні, утвараючы найбольш вузкую частку слупа ў сярэдзіне.
Смерчы суправаджаюцца навальніцай, дажджом, градам. На Беларусі яны звычайна маюць папярочнік ад 10-15 да некалькіх соцень метраў. Паветра ў іх круціцца з хуткасцю ад 2030 да 100 метраў у секунду, звычайна па гадзіннікавай стрэлцы, адначасова ўзнімаючыся па спіралі ўверх. Хуткасць пасту-
пальнага руху смерчавага слупа ад 10 да 30 метраў у секунду. Траекторыя яго ўяўляе з сябе прамую лінію ці злёгку выгнутую дугу і звычайна супадае з напрамкам руху цыклону.
Інтэнсіўнасць смерчаў вызначаецца па агульнапрынятай шасцібальнай шкале, у залежнасці ад хуткасці ветру і характару разбурэнняў. Штогод на тэрыторыі рэспублікі бывае ад 1-2 да 5 смерчаў рознай сілы. 3 рускіх летапісаў вядома, што самыя разбуральныя смерчы на тэрыторыі Беларусі былі ў 979, 1282 г.г. У мінулым стагоддзі самыя моцныя смерчы прайшлі над Віцебскай губерніяй у 1836 і 1849 г.г.
Апошні з іх з’яўляецца самым разбуральным з усіх вядомых на Беларусі. Ён дасягнуў трох балаў і адбываўся у ноч з 5 на 6 чэрвеня. Смерч прайшоў шлях ад Лепеля да Суража, даўжынёй 115 кіламетраў (дыяметр смерчавага слупа быў не менш за 80 метраў), спусташаючы на сваім шляху лясы і пасевы, разбураючы пабудовы, знішчаючы жы-
вёлу. Меліся нават чалавечыя ахвяры. Смерч суправаджаўся дажджом і градам. Урон ад яго склаў больш за 20 тысяч рублёў серабром.
У нашым стагоддзі разбуральны смерч, які таксама дасягаў 3 балаў, прайшоў па тэрыторыі Асіповіцкага раёна 12 чэрвеня 1927 г. На сваім шляху, даўжынёй каля 37 кіламетраў і шырынёй каля 100 метраў, смерч разбурыў і пашкодзіў каля 100 двароў, знішчыў сады і лясы, падняў у паветра і разбіў калёсы з канём, кінуў пад адхон таварны састаў з грузам. Многія жыхары былі сур’ёзна паранены і шпіталізаваны, адзін чалавек памёр. Смерч суправаджаўся градам і дажджом, якія ператварыліся потым у страшэнны лівень.
3 найбольш значных смерчаў, што былі пазней і ўступалі тым, пра якія мы апавядалі вышэй, адзначым смерчы ў 2 балы, што пранесліся над Беларуссю 18 жніўня 1956 г. (Чэрвеньскі, Бярэзінскі раёны), 31 мая 1969 г. (Ляхавіцкі, Нясвіжскі, Узд-
зенскі), 31 мая 1985 г. (Петрыкаўскі раён).
ПАВОДКІ
На тэрыторыі Беларусі найбольш частыя паводкі характэрныя для Палесся, з-за вельмі спецыфічных прыродных умоў гэтага рэгіёна плоскага рэльефу, моцнай забалочанасці і высокіх узроўняў грунтовых вод. Звесткі аб паводках дайшлі да нас пачынаючы з X стагоддзя. Летапісы сведчаць, што найбольш значныя з іх здарыліся ў перыяд летне-восеньскіх дажджоў у 1108, 1255, 1604 і 1608 гадах. Вясновае разводдзе пакінула след у 1481 г., а зімовыя паводкі здараліся ў 1259 і 1620 гадах.
Выгляд балотных ландшафтаў Палесся фарміраваўся на працягу многіх тысячагоддзяў, што аддзяляюць нас ад той эпохі, калі ўся даліна Прыпяці была заліта вадой морам Герадота краінай вод і туманоў, як называў яе персідскі цар Дарый I у сваім паходзе на Скіфаў паў-
ночнага Прычарнамор’я ў V стагоддзі да н. э.
Сведка гэтых падзей гісторык Герадот распавядае пра вялікае возера (мора), у якое ўліваюцца чатыры вялікіх ракі Оар (сучасная Гарынь), Сюргіс (Стыр), Лік (Случ) і Танаіс. Танаісам называўся Дон, які тут не працякае і пра якую раку ў дадзеным выпадку гаворыць Герадот вызначыць цяжка. Некалькімі стагоддзямі пазней на картах арабскага географа аль-Ідрысі (XII стагоддзе) на месцы Герадотавага мора намалявана вялізнае возера Цермі, у якое цякуць 7 рэк з поўначы і па 4 з захаду і поўдня. Гэта ні што іншае як сённяшняе Прыпяцкае Палессе.
Шмат радкоў захаплення напісана пра своеасаблівую прыроду гэтага краю. Вядомы польскі гісторык Юзэф Некрашэўскі (1812-1887 г.г.) пісаў, што “...вялікая колькасць рэк і рэчак, якія перасякаюць гэты край, і вясновыя іх разлівы, што затопліваюць вялізныя прасторы, былі, відаць, прычынай сучасна-
HEBEPA1
Еубін грэвіч
га падання, што некалі Чорнае мора прасціралася да самага Пінска; але магутны князь Кіеўскі пракапаў горы і спусціў воды, ад чаго на месцы мора засталіся адны балоты. У доказ гэтага сведчаць якары, якія знойдзены пры апрацоўцы палёў, але дзе гэтыя якары, калі і кім знойдзены гэта невядома”.
Аднак знаходзіліся не толькі якары, але і цэлыя судны невялікія караблі. Гэта з’яўляецца лішнім доказам таго, што сучасныя балоты складалі калі не мора, дык адно вялікае возера.
Адно з шматлікіх народных паданняў звязана з самым вялікім возерам Палесся Чырвоным (Князь-возера). Адпаведна гэтаму паданню пасярод возера на востраве стаяў замак, які належыў князям СлуцкімАлельковічам. Адзін з гэтых князёў, пасварыўшыся са сваім братам, зняволіў яго ў гэтым замку. Праз некаторы час воды возера вельмі падняліся. Затапілі востраў і разбурылі замак. Няшчасны князь загінуў. Пазней на дне возера знаходзілі цэглу, роз-
ныя рэчы; запэўнівалі, што захаваліся нават каменныя скляпенні замка.
Яшчэ ў мінулым стагоддзі Прыпяцкае Палессе ўяўляла сабой вялізную нізіну з рэкамі, рэчкамі,раўчукамі, азёрамі, непраходнымі балотамі. Вясною яна на трэцюю частку залівалася талымі водамі і мела выгляд мора. У знойныя леты над балотамі заўсёды вісела празрыстая дымка туману. Высокія бугры, што пакрывалі балоты, быццам астравы, уяўлялі з сябе спляценне каранёў раслін.
Такое было наша Палессе ў мінулым стагоддзі. Новая эпоха ў жыцці гэтага краю пачалася ў 1873 годзе, калі была створана Заходняя экспедыцыя па асушэнні балот на чале з ваенным тапографам, генералам Іосіфам Іпалітавічам Жылінскім (18341916 г.г.). За 25год было ахоплена каля 100 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі, апісана і нанесена на карту каля 700 азёр і 500 рэк агульнай даўжынёй 9 тысяч кіламетраў. Расчышчаны рэчышчы малых рэк на праця-
гу каля 200 кіламетраў, пракапана каля 5 тысяч каналаў.
3 тых часоў неймаверна змянілася Палессе. У наш час выраўноўванне і паглыбленне зведалі больш за 160 рэк на ўчастках даўжынёй 3,3 тысяч кіламетраў. Агульная ж даўжыня адкрытай меліярацыйнай сеткі да-
сягае 50 тысяч кіламетраў, што перавышае працягласць прыроднай гідрасеткі больш чым у 2 разы.
За два апошнія стагоддзі зарэгістраваны больш канкрэтныя звесткі аб разлівах палескіх рэк. У 1845 годзе адбылося вясновае разводдзе, якое адносяць да
катэгорыі катастрафічных, гранічна магчымых у нашу кліматычную эпоху. Яно ахапіла значную тэрыторыю еўрапейскай часткі Расіі. Гідролагі падлічылі, што верагоднасць узнікнення такога разводдзя адзін раз у 600 год. Пра яго маштабы гавораць такія факты, што Прыпяць каля Мазыра разлілася на 6 вёрст, затапіла прыбярэжныя дамы і іншыя пабудовы, а Тураў увесь апынуўся пад вадой.
Найбольш значная за апошні час паводка, якую выклікалі працяглыя і інтэнсіўныя дажджы, здарылася восенню 1974 года. Восеньская паводка праходзіла некалькімі хвалямі і трымалася да другой паловы снежня. Высокая вада заставалася ў рэках Палесся і зімой 1975 года. Надвор’е выдалася цёплым, што садзейнічала ўзнікненню зімовай паводкі. А ўжо вясновае разводдзе быццам бы падсумоўвала ўвесь гэты ланцужок прыродных з’яў.У выніку ў некаторых месцах вада засталася да сярэдзіны лета. Такія з’явы на Палессі здараюцца адзін раз у сто год.