Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
важнейшая частка гармоніка ніколі не абыходзіліся без дрэва. Мяхі былі ці з драўніннага, ці з анучнага кардону.
У сучасных канструкцыях гармонік мае каля тысячы дэталяў. Дарэчы, самыя маленькія гармонікі ад 7 да 20 сантыметраў -называюць у народзе чарапашкамі.
Тульскія майстры збройных спраў робяць ложы для сваіх стрэльбаў з бука, арэха і бярозы.
3 дрэва робяць паперу, а з паперы... Многае, напрыклад, шпалеры.
Упершыню папяровыя шпалеры з’явіліся ў Еўропе ў XIV стагоддзі. У той час іх выкарыстоўвалі для абклейкі ўнутраных паверхняў шафаў, шкатулак. Пазней дэкарыравалі імі падсобныя памяшканні. У XV стагоддзі шпалерамі, як найбольш танным матэрыялам, абклейвалі майстэрні рамеснікаў і каморкі гарадской беднаты.
Ёсць дрэвы, якія даюць чалавеку... воск. Часцей за ўсё яны растуць у трапічных лясах. 3
дапамогай драўніннага воску можна было яшчэ ў недалёкім мінулым накрухмаліць жабо ці гальштук, зрабіць валікі для фанографа, грамафонныя пласцінкі. А ў Старажытнай Грэцыі існаваў васковы жывапіс энкаустыка.
Шмат драўніннага воску ў пальмы. Таму з пальмавай лістоты рабілі і робяць дахі для дамоў, парасоны, капелюшы, плашчы.
У старажытнасці сухая лістота пальмаў выкарыстоўвалася як факелы, замяняла пісчую папеРУ-
Кітайцы выкарыстоўвалі драўнінны воск у касметыцы, акрамя таго, пакрывалі ім садавіну, перавозячы яе на вялікія адлегласці ці перад доўгім захаваннем.
Даволі шмат воску ў нашай елкі. На ўзбярэжжы возера Байкал расце блакітная сібірская елка. У васковым налёце яе хваінак раствораны блакітны пігмент.
У азіяцкіх краінах вы можаце сустрэць мыльныя дрэвы.
Пладамі мыльнага дрэва да гэтага часу карыстаюцца замест мыла, напрыклад, на поўдні Індыі, у тамільскіх вёсках.
Гектар эўкаліптавага лесу за год выпарае каля 10 тысяч тон вады. Столькі вады не зможа адкачаць ніводнае дрэва. А паветра ў эўкаліптавым лесе, насычанае эфірным маслам, больш гаючае, чым у сасновым бары.
Эўкаліпт — выдатнае дэкаратыўнае дрэва. У гэтай якасці яго цаніў пісьменнік Джэк Лондан, які пасадзіў алею эўкаліптаў на сваім ранчо ў Месяцавай Даліне.
Колькі лістоты на дрэвах? На каштане да 19 тысяч, на таполях розных парод ад 70 да 114 тысяч. Існуе спецыяльная формула, па якой можна падлічыць колькасць лістоты па колькасці і дыяметру галінак на дрэве. Шмат сакрэтаў у дрэў. Магчыма, нехта з вас зацікавіцца імі і, калі стане дарослым, паведаміць свету пра свае ўласныя назіранні...
У КАГО ЗУБЫ ЧЫСЦЕЙШЫЯ?
Усе мы добра ведаем, што ўрачы стаматолагі працуюць не пакладаючы рук, а колькасць іх пацыентаў усё павялічваецца. Дзіркі ў зубах, а па-навуковаму хвароба “карыес” праблема ўсіх краін свету. Ці можна з хваробамі зубоў змагацца? Можна і абавязкова трэба.
Як гэта ні дзіўна, па сведчаннях археолагаў, якія вывучалі егіпецкія муміі, зубы ў старажытных егіпцян былі на здзіўленне здаровыя. Няўжо яны ведалі нейкія асаблівыя сакрэты?
Уявіце сабе ведалі! Зараз ужо даказана, што клапаціцца аб сваіх зубах чалавек пачаў са старажытных часоў. А сакрэты і звычкі ў розных народаў былі свае. Усходнеафрыканскія плямёны пасля кожнай ежы чысцілі зубы драўлянымі зубачысткамі. У Індыі карысталіся галінкамі дрэва: жавалі драўніну, з якой папярэдне здымалі кару. Размачаленымі палачкамі абчышчалі зубы, а прыемны на смак сок
дэзінфіцырваў і ўмацоўваў дзясны. Жыхары Закаўказзя і Сярэдняй Азіі праціралі зубы і дзясны лупінай пладоў граната ці грэцкага арэха. Сібіракі жавалі зелле, якое варылі з сасновай смалы. У В’етнаме зубы захоўвалі, пакрываючы чорным лакам.
Навуковую базу пад гігіену зубоў упершыню падвёў вучоны Антоні ван Левенгук, які адкрыў свет мікробаў. Аднойчы ён разглядаў пад мікраскопам мазок з уласнага разцу і жахнуўся, калі ўбачыў вялікую колькасць невядомых арганізмаў. Вучоны вырашыў працерці зубы кавалачкам тканіны з соллю і зноў узяў мазок. Мікробы зніклі! Абапіраючыся на ўласны вопыт, Левенгук і прапанаваў для абароны ад мікробаў выкарыстоўваць соль. Зубы ад гэтага становяцца белымі, а дзясны ўмацоўваюцца і ружавеюць. Аднак аказалася, што соль карысная далёка не ўсім. Ды і не вельмі прыемна трымаць яе ў роце. Таму вучоныя пачалі шукаць лепшы сродак. Спрабавалі сумесі з попелу,
расцёртых камянёў, тоўчанага шкла, парашку з касцей жывёл ці тоўчаных ракавінак і вады. Нарэшце, лепшым сродкам быў прызнаны мел, але не надоўга. У 20-я гады нашага стагоддзя звярнулі ўвагу на тое, што мел можа выклікаць непрыемнае захворванне стаматыт. I на змену яму прыйшла зубная паста, у якой мелавая пудра раўнамерна размеркавана ў жэлепадобнай масе. Акрамя мелу, у пасту зараз уводзяць шмат карысных дабавак мянтол, фтор і інш...
А зубная шчотка, у чым яе сакрэт? Аказваецца, да XVIII стагоддзя людзі чысцілі зубы звычайнымі кавалкамі тканіны. Толькі потым прыдумалі зубную шчотку. Праўда, першая шчотка вельмі адрозніваласая ад сучаснай. Яна была ўтыркана шчаціннем з абодвух канцоў, таму яе трымалі за сярэдзіну ручкі.
Натуральнае шчацінне не апраўдала надзей пры адбельванні валаскі рабіліся ломкімі, а канал, што праходзіў па цэнтры валаска, назапашваў шмат
мікробаў. Шчацінне замянілі на сінтэтычныя валокны.
Далей больш. Амерыканец Шыхт запатэнтаваў электрычную вібрашчотку, якая ў час чысткі зубоў праводзіць адначасова масаж дзяснаў. Француз Сіау сканструяваў дзіцячую музычную шчотку, ды з сакрэтам музыка гучыць толькі ў тым выпадку, калі зубы чысцяць па правілах: верхнія -зверху ўніз, ніжнія знізу ўверх, прычым як з вонкавага, так і з унутранага боку. А ў Швейцарыі выпускаецца шчотка з полай ручкай. У яе ўстаўляецца цюбік з зубной пастай. Дастаткова лёгка націснуць на ручку і між шчаціннем распаўзаюцца змейкі духмянай жэлепадобнай масы.
Прыдумалі і гідраўлічную шчотку. Яе падключаюць да водаправода, і струменьчыкі вады дапамагаюць шчацінню вымываюць рэшткі ежы і масіруюць рот.
Аднак апошнія мадэлі маюць пакуль нямногія, а вось звычайная зубная шчотка ёсць у кожнага. Калі ласка, не забывайце-
ся, што і ёй патрэбна гігіена: пасля вячэрняй чысткі зубоў добра прамыйце шчотку, намыльце і пакіньце ў такім выглядзе на ноч. Абавязкова трэба чысціць зубы зранку і ўвечары, паласкаць рот цёплай вадой пасля кожнага ўжывання ежы. А за гэта вы будзеце ўзнагароджаны цудоўнымі зубамі і вам не прыйдзецца звяртацца да ўрача-стаматолага.
ЯК ВАГІ ЎЗВАЖВАЮЦЬ?
Адказ на гэтае пытанне можна знайсці, калі пакарыстацца бязменам. Хто не ведае, што гэта такое, растлумачым: бязмен гэта такія ручныя вагі. Трымаюць іх за адзін кручок, а на другі падвешваюць узважваемы тавар. Затым па доўгай рэйцы з адзнакамі перасоўваюць грузік, і як толькі грузік ураўнаважыць тавар, глядзяць, каля якой адзнакі ён спыніўся. Столькі, значыць, тавар і важыць...
Добрая рэч бязмен. Дзякуючы яму становіцца зразумелым,
чаму вагі вагамі называюцца: груз жа пры ўзважванні і сапраўды вагаецца...
Усім даводзілася бачыць на рынках іншыя вагі, стрэлачныя. Кладзеш на такія вагі тавар, стрэлка адхіляецца і паказвае, колькі ён важыць 300 грамаў, напрыклад, ці паўкіло... Калі ж тавар важыць больш кілаграму, дык для ўраўнаважвання даводзіцца паставіць з другога боку гіру...
У такіх вагаў ёсць і іншыя назвы рычажныя ці каромыславыя. Таму што груз ці гіры ўздзейнічаюць на сістэму рычагоў, а тыя на каромысла. Ураўнаважылася каромысла, значыць, груз на абодвух яго плячах аднолькавы, можна параўноўваць. Калі на платформе гіра ў 2 кілаграмы, а стрэлка на нулі, значыць, і тавар важыць роўна 2 кілаграмы.
Па такім прынцыпе дзейнічае вялікая колькасць вагаў, якія можна ўбачыць не толькі на рынку, але і ў магазіне, і на складзе, і ў лабараторыі.
У залежнасці ад велічыні
ўзважваемых грузаў яны могуць быць зусім маленькімі, лабараторнымі, і вялізнымі, на платформу якіх можа ўехаць аўтамабіль ці таварны вагон. Але ўсё роўна, калі ўважліва разабрацца, як яны зроблены, высветліцца, што прынцып дзеяння зводзіцца да ўраўнаважвання двух плячэй аднаго каромысла.
А вось, напрыклад, спружынныя вагі дзейнічаюць па-іншаму. Тут сіла вагі расцягвае спружыну. Чым большая вага, тым болып расцягваецца спружына, тым больш, значыць, адхіляецца звязаны з спружынай указальнік. Іншы раз спружыну выкарыстоўваюць не на расцяжэнне, а на сцісканне. Калі замяніць яе якой-небудзь вадкасцю вадой, напрыклад, атрымаюцца гідраўлічныя вагі.
Але, відаць, самыя дакладныя і самыя цікавыя па тэхнічным вырашэнні на сённяшні дзень вагі электронныя, ці, дакладней
п’езаметрычныя. У іх няма рычагоў ці спружын. Галоўная частка невялікі крышталік. Але ў гэтага крышталіка цікавая асаблівасць: калі на яго націснуць, ён адрэагуе электрычным імпульсам. Чым мацней ціснеш, тым большая велічыня імпульсу. Застаецца толькі такія вагі праградзіраваць ставіць розныя гіры на платформу, пад якой знаходзіцца крышталь, і адзначаць, якая вага адпавядае дадзенай велічыні сігналу.
У сучасных электронных вагах мера вагі высвечваецца на спецыяльным табло, а акрамя таго, аўтаматычна падлічваецца, колькі будзе каштаваць, напрыклад, 100 грамаў каўбасы ці масла. Хутка і зручна!
Вось які шлях удасканальвання прайшлі вагі. I параўнаць нельга электронныя вагі канцу XX стагоддзя з бабульчыным бязменам.
Парады дамавічка
3ЛАМАЎСЯ ГАД ЗІННІК...
ШТО 3 ІМ РАБІЦЬ? ВЫКІНУЦЬ? ШКАДА!
Вось і ляжаць мёртвым грузам бліскучы наручны гадзіннік, пузатыя будзільнікі з узорыстымі стрэлкамі, пакрытыя пылам старамодныя ходзікі. Цэлае багацце! I ў эру электронных гадзінікаў гэтым мёртвым скарбам таксама можна знайсці прымяненне.
Стары будзільнік ці ходзікі можна ператварыць у элегантны насценны гадзіннік з вялікім цыферблатам круглым, квадратным ці авальным, самага сучаснага дызайну ці “пад даўніну”. Цыферблат можна зрабіць, напрыклад, з аркуша ватману ці з таго матэрыялу, які падкажа
вам фантазія. Яна ж падкажа, чым упрыгожыць ваш цыферблат. Калі няма патрэбных матэрыялаў, фонам для цыферблату паслужыць каляровая рэпрадукцыя ці фотаздымак. Лічбы можна выразаць з дэкаратыўнага календара. У насценны можна ператварыць нават наручны гадзіннік, падвесіўшы яго на сцяне за “раменьчык”. Цыферблат і спражка могуць быць выразаны з кардону ці выпілоўваюцца з фанеры і абклейваюцца. Раменьчык са штучнай скуры ці тоўстай цёмнай тканіны. Дзірачкі ў раменьчыку рабіць неабавязкова, дастаткова замаца-