Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
ПОГЛЯД 3 КОСМАСУ
Незвычайныя з’явы на Беларусі лішні раз пераконваюць нас, наколькі таямнічая і непрадказальная прырода. Разгадаць яе дзіўныя сюрпрызы, а таксама істотна знізіць урон, які наносіцца не толькі катаклізмамі прыроды, але і дзейнасцю чалавека, дапаможа агляд зямной паверхні з вышыні. “Толькі цяпер, з вышыні прамалінейнага палёту мы адкрываем сапраўдную аснову нашай Зямлі, фундамент скал, пяску і солі, на якім “быццам мох сярод руін, квітнее жыццё”,пісаў выдатны французскі пісьменнік А. Сент-Экзюперы.
Сёння, дзякуючы сучасным аэраздымкам і фатаграфаванню з космасу стала рэальным комплекснае вывучэнне прыроды. Аператыўная касмічная інфармацыя іграе важную ролю ў экалагічным маніторынгу, правядзенні інжынерных даследаванняў, у разгадцы розных прыродных з’яў. Здымка з космасу пер-
спектыўная для вырашэння актуальных праблем экалогіі.
На землях рэспублікі, якія інтэнсіўна асвойваюцца, стварылася напружаная сітуацыя, а ў некаторых выпадках экалагічна крызісная. Распрацоўка Старобінскага радовішча калійных соляў, здабыча нафты на Палессі, стварэнне вялікіх вадасховішчаў (Вілейскае, Салігорскае і інш.). Асабліва выдзяляюцца вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Разнастайнасць гаспадарчай дзейнасці вядзе да негатыўных і часта незваротных парушэнняў ландшафтаў. На здымках з космасу добра бачны, напрыклад, прасадкі зямной паверхні, абумоўленыя шахтнымі выпрацоўкамі калійных гарызонтаў на глыбінях у некалькі соцень метраў. Па касмічных фотаздымках удалася вызначыць неўрадлівыя землі Палесся.
У канцы красавіка 1986 г. са спадарожніка быў заўважаны інтэнсіўны ачаг цеплавога выпраменьвання, які знаходзіўся ў Чарнобылі, дзе працавала АЭС.
Па спадарожнікавых дадзеных у розных раёнах Швецыі былі зафіксаваны перавышэнні звычайнай фонавай радыёактыўнасці мясцовасці. Так увесь свет даведаўся пра найвялікшую на Зямлі экалагічную катастрофу па віне чалавека. Ад выпадзення радыёактыўных ападкаў больш за ўсіх пацярпела Беларусь.
Камп’ютэрная апрацоўка лічбавай касмічнай інфармацыі, якая атрымана са спадарожніка “Рэсурс 01”, дазволіла ўпершыню зрабіць электронныя экалагічныя карты раёнаў Новалукомльскай ДРЭС і Сяляўскага ландшафтнага заказніка. На такіх мадэлях паказаны забалочаныя землі, ачагі тэрмічнага забруджвання водных ландшафтаў возера Лукомльскае ў месцах скіду цёплых сцёкаў ДРЭС і іншыя трансфармацыі.
3 дапамогай касмічных здымкаў у зямных глыбінях заўважаны разломы-шчыліны, многія з якіх кантралююць размеркаванне залежаў нафты, калійных соляў, бурага вугалю, жалезных
руд і іншых карысных выкапняў. Вывучэнне разломаў, уздоўж якіх магчыма з’яўленне землетрасенняў, узмацненне сучасных геалагічных працэсаў, мае практычнае значэнне ў інжынерных мэтах.
Вызначаныя па касмічных здымках і геафізічных дадзеных сістэмы актыўных разломаў паблізу возера Сялява з’явіліся адной з прычын для таго, каб адмовіцца ад будаўніцтва ў гэтым раёне Беларускай АЭС. Пры ўзвядзенні такіх адказных аб’ектаў лепш аддаць перавагу ўсходу рэспублікі, паколькі гэты рэгіён найбольш спакойны ў геалагічных адносінах. Што ж да захавання таксічных адходаў, месца для іх можа быць вызначана толькі там, дзе разломы ў зямной кары таксама адсутнічаюць.
Трэба адзначыць, што выяўленыя на касмічных здымках актыўныя разломы вызначаюцца даволі магутнымі патокамі энергіі, што ідуць з нетраў Зямлі. У апошні час іх звязваюць з так званымі геапатагеннымі зонамі, якія адлюстроўваюцца ў біяхімічных, геафізічных і біялакацыйных палях. Такія зоны трэба адзначаць пры экалагічных даследаваннях, паколькі энергетычныя патокі дрэнна ўздзейнічаюць на энергетыку біясістэм, садзейнічаюць паталагічным зменам у арганізме чалавека.
Вывучэнне стану навакольнага асяроддзя на аснове касмічнай інфармацыі з’яўляецца адным з прыарытэтных напрамкаў даследаванняў і садзейнічае планаванню прыродаахоўных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь.
3 Чырвонай кнігі Беларусі \
Аляксандр Чагадаеў, біёлаг
IX АБАРАНЯЕ ЗАКОН
Паўзунам і земнаводным на Беларусі не вельмі добра жывецца: сонца не хапае, дажджы даймаюць. Ды і людзі не надта іх прывячаюць. Чаго каштуе адно слоўца “гады”!.. Але няма ў прыродзе жывёл цудоўных і жахлівых: гэта катэгорыі, якія прыдумаў чалавек. А такая катэгарычнасць прывяла да таго, што многія віды жывёл апынуліся ў пагрозлівым становішчы па віне чалавека, які вырашыў перабудаваць біясферу.
Мы хочам расказаць аб адным відзе земнаводных і двух паўзуноў, якія ўнесены ў “Чырвоную кнігу Беларусі”. Коль-
касць іх яшчэ адносна вялікая, але скарачаецца катастрафічна хутка, і гэта ў недалёкай будучыні можа паставіць іх пад пагрозу знікнення.
ЧАРОТАВАЯ РАПУХА, ЦІ ЯК ЕЎРАПЕЙЦЫ АХОЎВАЮЦЬ “ДЖЭКА-
БУРКУНА”
Аднойчы я набыў цікавую марку. 3 правага боку красаваўся сілуэт Елізаветы-ІІ даніна традыцыі на марках Вялікабрытаніі і яе былых калоній: яна, каралева, павінна вяршэнстваваць! Нетрадыцыйнай аказала-
ся... выява рапухі з рэменем на спіне, вялізнай земнаводнай (па маштабу з каралеўскім сілуэтам), якая выглядвала з лістоты і бутона бярозкі.
Англічане людзі памяркоўныя, не кожны ж прэзідэнт (ці кароль) згодзіцца бачыць на сваёй марцы агідную рапуху!..
Высветлілася, што гэта брытанская рапуха водзіцца і на Беларусі, а маркай удастоена на радзіме з-за надпісу: “Жывёлы пад пагрозай”.
Прадставім нашу амфібію: рапуха чаротавая “натэрджэк”. Народная яе мянушка Джэк-буркун. Крык чаротавай рапухі сапраўды громкі, рыпучы.
Самкі чаротавых рапух дасягаюць да 10 сантыметраў, а самцы драбнейшыя: да 8 сантыметРаЎ-
Перш за ўсё трэба сказаць, што жыве чаротавая рапуха толькі ў Еўропе, на іншых кантынентах яна не водзіцца. А селіцца ад поўдня Швецыі і Вялікабрытаніі да Іспаніі і Партугаліі, але на паўднёвым усходзе
Еўропы шукаць яе безвынікова. Бліжэйшыя да нас мясціны, дзе водзіцца чаротавая рапуха краіны Балтыі, Калінінградская вобласць Расіі і Валынская вобласць Украіны. У нас на Беларусі чаротавая рапуха сустракаецца на заходнім баку плошчы Лепель-Бабруйск. Акрамя чаротавай у нас водзяцца яшчэ два віды: шэрая і зялёная.
Па ўсёй Еўропе колькасць чаротавай рапухі скарачаецца. Адным са спрыяльных для яе раёнаў было Вілейскае вадасховішча. Назіраць за гэтым “Джэкам-буркуном” можа было проста на біястанцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, дзе студэнты атрымлівалі ўрокі эка-
лагічнага выхавання. Увечары, пасля дажджу, рапухі хаваліся па сажалках і пачыналі сваё “бурчанне”. Выкладчыкі універсітэта заўсёды падкрэслівалі ўнікальнасць гэтай рапухі. А ў 1992 годзе біястанцыю закрылі. Яе ператвараюць у лячэбніцу для пацярпелых ад чарнобыльскай бяды. Вядома, калі гаворка ідзе аб нацыянальнай бядзе, іншага выйсця няма. Але не пашкодзіла б адлавіць рапух, перавезці і выпусціць у спрыяльнае асяроддзе. Будоўля ж будзе працягвацца... Праўда, у чаротавай рапухі ёсць “запас трываласці”: вядома, што яна прызвычайваецца да сельгасугоддзяў, а таксама да паркаў і садоў. 3 усіх рапух яна найменш адчувальная да салёнай вады.
Збіраючы звесткі пра гэтую рапуху, я знайшоў падрабязныя тлумачэнні, як ні дзіўна, у старога заолага Альфрэда Брэма, аўтара “Жыцця жывёл”. Аказваецца, што гэты “Джэк-буркун” рые глебу часцей і лепш за ўсіх іншых рапух. Яго адкопвалі на глыбіні да 3 метраў.
Чаротавая рапуха можа пастаяць за сябе: пры пагрозе ці нападзе яна пакрываецца белай пеністай вадкасцю, якая мае вельмі непрыемны пах. Адзін з калег нямецкага заолага параўнаў яго з пахам паленага пораху.
Дык чаму ж рапуха знікае ў Еўропе? Жыве яна ў адносна рыхлых, сухіх месцах, на пясчаных глебах, сасновых узлесках, дзюнах, лугавінах, а для размнажэння ёй патрэбны сажалкі. Такім чынам, неабходна спалучэнне ўсіх гэтых умоў для жыцця. Ікра і лічынкі чаротавай рапухі развіваюцца даволі марудна, і таму адчувальныя да перасыхання.
У “Еўрапейскім доме” трывога, тыя ж праблемы: забруджванне вады ядахімікатамі, правядзенне дрэнажных работ, адходы з прамысловых прадпрыемстваў і сельгасугоддзяў.
Першымі паказалі прыклад Нідэрланды, дзе ёсць рэзерваты для рапух. Гэтыя мікразапаведнікі створаны для аховы відаў, існаванне якіх пад пагро-
зай. Акрамя запаведнікаў для рапух у Еўропе на аўтастрадах ставяць знакі з папярэджваннямі і робяць падземныя пераходы, а таксама пасткі для адлову і выпуску земнаводных у спрыяльнае для іх асяроддзе.
I тым не менш земнаводныя гінуць: адзначылі спад колькасці чаротавай рапухі Бельгія, Данія, Францыя, Германія, Швейцарыя, Швецыя. Асабліва катастрафічнае становішча ў Англіі за сорак год папуляцыя гэтага земнаводнага знізілася на 90 працэнтаў.
Ці зможа выжыць у так званым “Еўрапейскім доме” рапуха залежыць ад чалавека, ад нас з вамі.
ТАРЦІЛА
3 ПРЫПЯЦКІХ БАЛОТ
Гавораць, што балоты маладосць нашай зямлі. Сапраўды, у мінулыя геалагічныя эпохі істотная яе частка была пакрыта каменнавугольнымі балотамі.
Першабытны чалавек старанна абыходзіў балота. Фантазія
яго “малявала” там русалак і вадзянікоў. Сучасны чалавек знішчае балоты, не баючыся нячысцікаў. I ўсё ж там захаваліся, як у мінулыя эпохі, архаічныя істоты...
Вось прабіўся першы сонечны прамень праз выпарэнні і туман. У гэта самае імгненне на паверхню вынырнула лупавокая галава з маленькімі жоўтымі крапінамі. Агледзеўшыся, нейкая істота няўклюдна пачала караскацца па карчы, дапамагаючы кіпцюрамі, выцягваючы доўгую шыю. Міргаючы, яна нарэшце выпаўзла поўнасцю, цягнучы на сабе свой дом. У вадзе яна больш увішная. Многія з вас, відаць, пазналі балотную чарапаху? Мы варухнуліся, і чарапаха бухнула ў ваду. Але нам усё роўна вельмі пашанцавала, таму што балотная чарапаха на Беларусі гэта сапраўды дагістарычная істота, з тых самых часоў, калі рухаліся леднікі.
На поўдні, у Закаўказзі і Сярэдняй Азіі, чарапах налічваецца да трох відаў, а ў тропіках яшчэ больш.
Неспрыяльныя кліматычныя ўмовы прывялі да таго, што балотныя чарапахі ў нас маюць памеры не больш за 22 сантыметры, у сярэднім 16-18 сантыметраў. А на поўдні яны вырастаюць да 35 сантыметраў.
Некаторыя людзі заводзяць чарапах дома. Аднак, балотную чарапаху не трэба знявольваць: гэта папуляцыя трымаецца, можна сказаць, на нітачцы...
Такім чынам, балотная чарапаха амаль паўтарае лёс чаротавай рапухі. У нашай краіне яе можна назіраць, напрыклад, на поўдні ад Мінска. Выбірае яна старыцы, сажалкі і балоты, не любіць вельмі хуткіх рэчак.