Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
Карыстацца гэтымі прыборамі было вельмі нязручна: трэба было наблізіць рэч ушчыльную да лінзы. Лінзу ушчыльную да вока ды яшчэ запаленую свечку ушчыльную да рэчы. Але ж рэч павялічвалася ў 275 разоў з вельмі выразнай выявай. Праз гэты мікраскоп можна было ўбачыць рэчы 1,4 мікрона.
Скарыстоўваючы свае мікраскопы, Антоні ван Левенгук вызначыў, што кроў не аднародная жыжка, а вадкасць з безліччу круглявых цельцаў, якія “бягуць” па крываносных сасудах. Нарэшце Левенгук выявіў спачатку ў настоі чорнага перцу, а потым у кроплі застоенай вады, у кішэчніку жабы, у конскім гноі “анімалькулей” “малюсенькіх звяркоў”, якія “хутка гойсалі туды і сюды, нібы хмары камароў і мушак”. Яму здавалася, “што іх некалькі тысяч у разглядаемай кроплі, якая была велічынёй не больш пясчынкі”.
Абставіны спрыялі таму, што вынаходніцтвы і адкрыцці галандскага гандляра сукном, які, да таго ж, не ведаў абавязковай для вучоных тых часоў лацінскай мовы, хутка сталі вядомы ва ўсёй Еўропе.
Яшчэ праз гадоў 70 чалавецтва даведалася, што многія з“анімалькулей”, якіх убачыў Левенгук, выклікаюць шматлікія хваробы ў людзей жывёл і раслін.
Увесь час мікраскоп удаска-
нальваўся. Паступова трубачкі з падстаўкамі пачалі “абрастаць” рознымі прыстасаваннямі люстэркамі, асвятляльнікамі, прыстаўкамі. У XIX стагоддзі яны ўжо набылі выгляд сучасных мікраскопаў. Магутнасць павелічэння мікраскопаў павялічылася ў 1000 1500 разоў. Гэта было ўжо на мяжы магчымасцей оптыкі.
Ды і паляўнічыя за “малюсенькімі звяркамі” хутка зразумелі, што яны бачаць далёка не ўсіх “звяркоў”, якія знаходзяцца пад мікраскопам, а выявы большасці з тых, што бачныя,гэта не іх “партрэты”, а хутчэй за ўсё сілуэты, цені. Знайсці абсалютна празрыстых нерухомых “звяркоў” такім чынам проста немагчыма. Каб іх заўважыць, аднаго павелічэння выявы недастаткова.
Паспрабавалі напраўляць на аб’ект даследавання вузкі прамень святла, асвятляць яго пад вуглом, а таксама папярэдне “раскладаць” прамень святла, скарыстоўваць нябачныя промні святла ультрафіялетавыя,
інфрачырвоныя, рэнтгенаўскія. Карацей кажучы, для гэтай мэты спатрэбіліся новыя дасягненні навукі і тэхнікі. I не толькі ў галіне оптыкі. У выніку былі зроблены і паспяхова выкарыстоўваюцца зараз стэрэаскапічны, кантактны, цёмнапольны, фазава-кантрастны, інтэрферэнцыйны, ультрафіялетавы, інфрачырвоны, палярызацыйны, люмінесцэнтны, рэнтгенаўскі, сканіруючы, галаграфічны і многія іншыя мікраскопы. Да іх можна прымацоўваць фота-, кінаі тэлевізійныя камеры, каб зафіксаваць убачанае.
У 1921 годзе ўрачы паспяхова скарысталі аптычны мікраскоп для выканання аперацый на вачах і вушах. Але каб рабіць аперацыі на сасудах і іншых органах патрэбна павелічэнне іх выявы ў 40-50 разоў, якое можна бачыць адначасова двум і нават тром хірургам. У 1960 годзе, пасля таго як неабходныя мікраскопы былі сканструяваны і зроблены, хірургі змаглі правесці складаную аперацыю на сасудах, а ў 1967 годзе і на
галаўным мозгу. Зараз, выкарыстоўваючы такія мікраскопы, хірургі зшываюць сасуды, нервы і сухажыллі, прышываюць адарваныя ці адрэзаныя пальцы, рукі і ногі, робяць разнастайныя пластычныя аперацыі, а таксама іншыя вельмі тонкія і немагчымыя раней умяшанні ў розныя органы чалавечага цела.
Дзякуючы найноўшым мікраскопам былі знойдзены новыя ўзбуджальнікі хвароб. Але не ўсіх узбуджальнікаў можна было ўбачыць у аптычны мікраскоп, бо яны былі ў дзесяткі і сотні разоў меншыя за выяўленыя. Гэта стала зразумелым пасля таго, як рускі вучоны Дзмітрый Іваноўскі ў 1892 годзе пераканаўча паказаў, што фільтрат з расцёртага лісця табака, пашкоджанага мазаічнай хваробай, у якім не было бачных у мікраскоп мікробаў, заставаўся заразным для здаровых раслін. Нябачных узбуджальнікаў хвароб назвалі вірусамі.
Магчымасць убачыць вірусы з’явілася толькі ў 1932 годзе, калі быў сканструяваны элект-
ронны мікраскоп. Прынцыпдзеяння электроннага мікраскопа такі ж, як і аптычнага. Толькі замест промняў святла ў ім выкарыстоўваецца пучок электронаў, а замест шкляных лінз электрамагнітныя шпулькі. Між іншым, для павелічэння выявы ў электронны мікраскоп уманціраваны і аптычны. У выніку ўдалося павялічыць выяву даследуемых рэчаў у дзесяткі і
сотні тысяч разоў. Зараз электронныя мікраскопы з магутнасцю павелічэння ў 200 000 300 000 разоў ёсць амаль у кожным буйным горадзе. Сваімі габарытамі яны нагадваюць “акіаліна” Галілея: адзін электронны мікраскоп займае цэлы пакой. Але можна быць упэўненым, што з цягам часу ён ператворыцца ў такі ж невялікі і зручны, як сучасны аптычны мікраскоп.
(Па старонках друку)
ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО?..
... адзін гектар лесу ці саду за год ачышчае ад вуглякіслага газу і пылу 18 мільёнаў кубаметраў паветра.
... маланка ніколі не ўдарае ў птушак, бо птушкі пакрыты пер’ем, а пер’е з’яўляецца выдатным ізалятарам электрычнасці.
... адна сцябліна кукурузы за лета высмоктвае з зямлі 200 літраў вады.
... без ежы чалавек можа пражыць каля сарака дзён, вады шэсць-сем дзён, а без кіслароду усяго некалькі (пяць шэсць) мінут.
... хутчэй за ўсіх птушак лятаюць стрыжы. Скорасць іх
палёту дасягае 144 км. у гадзіну.
... для збору аднаго кілаграма мёду пчале трэба “налятаць” каля 300 тысяч кіламетраў і наведаць 19 мільёнаў кветак.
... самае цяжкае дрэва піратнер, або змяінае дрэва, яно тоне ў вадзе, як камень.
... самае лёгкае дрэва ў свеце гэта бальса. Тоўстае бервяно даўжынёй пяць метраў можа панесці адзін чалавек.
... з усіх дрэў самыя высокія аўстралійскія эўкаліпты. Але ёсць у іх і іншая вартасць: эўкаліпты -цудоўныя асушальнікі глебы. Яны, як “самадзеючыя
помпы”, усмоктваюць глебавую ваду. А калі няма вільгаці не разводзяцца камары, якія пераносяць страшэнныя хваробы, у тым ліку ліхаманку. За гэта ў цёплых краінах эўкаліпты называюць супрацьліхаманкавымі дрэвамі.
... самая высокая секвоя расце ў каліфарнійскім лесе ЗША. Яе вышыня 150 метраў, акружнасць 31 метр. Яна мае імя “Генерал Шэрман”.
... самае моцнае дрэва “жалезная” бяроза, альбо бяроза Шмідта. Яе не бярэ ні вострая сякера, ні куля, а мацунак на гнуткасць прыблізна такі, як у звычайнага жалеза.
... самае старое дрэва асцістая сасна, што расце ў Белых гарах усходняй Каліфорніі, яму 4700 год. Яго імя “Мафусаіл”, як біблейскага героя, што пражыў 99969 год...
... самыя старажытныя кветкі, вядомыя людзям хрызантэмы. Аб іх пісалі ўсходнія філосафы яшчэ дзве з паловай тысячы год таму.
... самай вялікай кветкай з’яў-
ляецца “рафлезія Арнольда”, якая расце ў лясах вострава Суматры. Кветка ў папярочніку адзін метр і важыць 10 кілаграмаў. А вось насенне гэтага гіганта цяжка заўважыць простым вокам.
ШТО ВЕДАЕМ МЫ ПРА ДРЭВЫ?
Першыя дрэвы з’явіліся на Зямлі болып за 350 мільёнаў год таму. Гэта былі драўнінавідныя
папаратнікі, плавуновыя лапідадэндроны, якія дасягалі 20 метраў у вышыню. Нашчадкі гэтых дрэў хвашчы і папаратнікі і сёння сустракаюцца ў звычайным лесе. Як вы ведаеце, яны бываюць не вышэй за паўметра.
Дуб любілі і шанавалі амаль усе народы. Славяне, грэкі, рымляне яшчэ ў вытокаў сваёй гісторыі пакланяліся гэтаму дрэву, узрост якога нярэдка перавышаў 1500 год. Яны прыпісвалі дубу цудадзейныя ўласцівасці. Складалі праяго міфы, легенды, песні. У Грэцыі дубовая галінка ўвасабляла моц, магутнасць і знатнасць. Дубовымі вянкамі ўзнагароджвалі воінаў, якія здзяйснялі подзвігі.
У Старажытным Рыме дуб прысвячаўся богу Юпіцеру, a жалуды называліся боскімі пладамі.
Рымляне і славяне адносілі дуб да ліку святых дрэў, прысвячаючы яго богу грому і маланкі Перуну.
У старажытных летапісах можна сустрэць упамінанне аб Перуновым дрэве. Пад дубамі
прыносілі ахвяры багам, збіраліся вайсковыя саветы, вырашалі дзяржаўныя справы.
З’яўленню хлеба ў сярэдніх шыротах людзі абавязаны дубу. Першы хлеб людзі пачыналі пячы не з пшаніцы ці жыта, a перамолвалі на муку дубовыя жалуды.
Сёння найбольш старым дрэвам Еўропы лічаць амаль 2000гадовы дуб “Стары”, які расце ў Літве, у мястэчку Стэльмужэ.
“Стаіць дрэва, колерам зялёнае, а ад гэтага дрэва чатыры карысці:
першае хворым на здароўе, другое людзям калодзеж, трэцяе ад цемры святло, а чацвёртае састарэлым спавіванне.” Што гэта за дрэва?
Бяроза. Парыцца ў бані бярозавым венікам, гатаваць лекі з пупышак і лістоты хворым на здароўе; наталяць смагу бярозавым сокам людзям колодзеж; асвятляць жытло бярозавай лучынай, тапіць у печы бярозавымі дровамі ад цемры святло; звязваць бяростай бітыя гаршчкі, чыніць кошыкі, берас-
цянкі -састарэлым спавіванне.
Бярозавы венік можа спатрэбіцца вам не толькі ў бані, але і ў той час, калі вам не спіцца. Пакладзіце пад падушку бярозавы венік і вы забудзецеся пра бяссонніцу!..
У старажытных славян была галоўная багіня, маці ўсіх духаў і ўсяго багацця на зямлі Берагіня. Яе шанавалі ў вобразе свяшчэннага белага дрэва бярозы.
А ўзяць асіну... Яе драўніна не паддаецца чарвяточыне, доўга не гніе ў вадзе. Таму на Русі заўсёды будавалі зрубы для калодзежаў і склепаў з асіны. 3 той жа нагоды з асіны робяць цэбары, ночвы, бочкі, а таксама драўніцу для стрэх, якая мала чым адрозніваецца ад жалеза. Хіба толькі гарыць.
Драўніна асіны ідзе на вытворчасць запалак, паркету, з яе робяць чаўны, гузікі, лыжы, бароны, аглоблі, санныя палазы. Дровы з асіны цэняцца ў ганчарнай і цэглавай вытворчасці хутка згараюць без асаблівай гарачыні. 3 асінавай кары ax-
рымліваюць попел: ён ідзе на бяленне палатна. 3 дапамогай асіны фарбуюць тканіны.
‘Тора птушцы, якая сядзе на мае галіны, яна памрэ. Гора пчале я атручу яе. Гора чалавеку, які дыхае маімі выпарэннямі...” гаварыў ціс у адной даўно забытай французскай легендзе. Рымскі гісторык Пліній Старэйшы ў сваёй “Натуральнай гісторыі” паведаміў аб смерці чалавека, які выпіў віна з цісавага кубка. А старая нармандская легенда распавядае пра тое, як памерлі манахі аднаго абацтва, што спалі ў пакоі з цісавым паркетам.
Ціс ягадны ўтрымлівае таксін і эфедрын. Вядомыя выпадкі, калі атручваліся дзеці, якія жавалі малінавыя плады цісу. Небяспечны ціс для коней, мулаў, аслоў. А вось для птушак бясшкодны. Такім чынам, старажытная французская легенда павялічвае яго “забойныя” магчымасці.
А якія дрэвы выкарыстоўваюць для стварэння гармонікаў? Вольху і бярозу. Мяхі най-