Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
Вам даводзілася бачыць сасну з шчарбінамі на ствале, засохлай вершалінай? пытаецца Мікалай Ільіч.Значыць, дрэва хворае, дыягназ -смаляны рак. А найбольш небяспечная для здароўя лесу каранёвая губка. Гэты грыб з’яўляецца ўзбуджалыгікам хваробы, якая прыводзіць да ўсыхання хваёвых парод.
Каранёвая губка паражае ў елак цэнтральную частку ствала да вышыні 4-6 метраў, а ў соснаў усю каранёвую сістэму. Пяць міжнародных нарад фітапатолагаў, што адбыліся за апошнія гады, былі прысвечаны гэтай праблеме. Вучоныя шука-
юць радыкальныя меры лячэння лесу.
Вялікі ўклад у лячэнне лесу ўнеслі і беларускія вучоныя пад кіраўніцтвам прафесара М. I. Фёдарава. Былі знойдзены меры барацьбы з хваробамі лесу.
Але ўсе хімічныя сродкі лячэння лесу могуць перашкодзіць з’яўленню шкодных грыбоў толькі на паверхні пнёў. А як жа каранёвая сістэма?
Прафесар М. I. Фёдараў і яго вучні вырашылі выкарыстаць для лячэння дрэў грыб з назвай “пеніефара гіганцкая”. Пошук, эксперыменты занялі некалькі гадоў... I вось нарэшце атрыманы вынікі абнадзейваючыя, перспектыўныя.
У чым жа перавага новага сродку барацьбы з хваробамі Дрэў?
Новы біялагічны прэпарат знішчае каранёвую губку,тлумачыць прафесар М. I. Фёдараў,не забруджвае навакольнае асяроддзе, садзейнічае прафілактыцы захворванняў дрэў.
Трэба дадаць, што для лячэння дрэў вучоныя пачалі актыў-
на выкарыстоўваць антыбіётыкі, якімі ўрачы лечаць людзей. Напрыклад, пры ўвядзенні ў сярэдзіну ствала раствору біяміцыну прыкметна паляпшаецца стан хворага дрэва. А “ін’екцыі” тэтрацыкліну даюць добры лячэбны эфект пры паражэнні дрэў каранёвай губкай у пачатковай стадыі хваробы.
Вучоныя дапамагаюць лесу жыць, радаваць нас свежасцю паветра, прыгажосцю.
ХТО, ЯК I КОЛЬКІ СПІЦЬ?
Сон аднаўляе сілы. Дае адпачынак усяму арганізму. I не толькі чалавеку, але і жывёле. I вось тут шмат цікавага, пазнавальнага.
Сон з’ява ўсеагульная. Усе жывыя істоты на Зямлі маюць патрэбу ў сне. Праўда, мы да гэтага часу не ведаем яшчэ, ці спіць мурашка, калі ноччу ляжыць, раскінуўшы лапкі, у сябе ў падзямеллі, а можа, гэта проста стан бяздзейнасці? Тым больш нам цяжка заўважыць
дрымотны стан у мядузы. Час ад часу выказваецца меркаванне, што некаторыя жывёліны абыходзяцца без звычайнага сну, іх “сон” у своеасаблівым адпачынку. У гэтым падазраюць жвачных з-за таго, што бедалагам цэлы дзень даводзіцца скубці траву і ўсю ноч яе перажоўваць.
Птушкі ўмеюць спаць на ляту. Тыя з іх, якія знаходзяцца пасярод чарады, спяць бесклапотна. Цяпер стала зразумелым, для чаго буслы мяняюцца месцамі ў час палёту. Мініяцюрныя магнітафоны, якімі птушкі былі забяспечаны, расказалі даследчыкам, што трымацца ў страі ім дапамагаюць гукі, якія ідуць ад пярэдніх і задніх птушак. Бусел, калі захоча спаць на ляту, павінен мець у сваім маленькім мазгу два пункты ў рухальнай і гукавой галінах.
Працягласць сну жывёлін залежыць ад многіх абставін. У цэнтральных і паўднёвых раёнах Еўропы жыве маленькі звярок, вялікі аматар паспаць. Сустракаецца ён (праўда, рэдка) і ў
нас, у Беларусі. I імя ў яго падыходзячае соня. Дзень гэта сімпатычная істота спіць у дупле і толькі з надыходам цемры прачынаецца на дзве-тры гадзіны, каб крышку паразмяцца і паабедаць.
Вельмі многа спяць нашы любімыя дамашнія жывёліны, ім жа не даводзіцца губляць час на пошукі ежы. Сабака, якога закрылі ў кватэры, можа праспаць да вяртання гаспадароў.
Большасць птушак спіць усю цёмную частку сутак. Менш за ўсіх спяць жывёлы-абжоры. Крот павінен назбіраць за дзень столькі чарвякоў і насякомых, што большую частку сутак праводзіць у працы і клопатах, пакідаючы для сну крыху больш чатырох гадзін.
Цікавыя позы жывёлін у час сну. Ластаногія, напрыклад, не могуць спаць лежачы ля паверхні вады. Калі ж у іх няма магчымасці вылезці на бераг або лёд, ім даводзіцца для лепшай позы сну ўсплываць, каб глынуць раз-другі свежага паветра. Так, па тры-чатыры мінуты спіць на дне паўночны марскі слон. Кажаны і адзін від маленькіх папугайчыкаў спяць уніз галавой. Сланы спяць на жываце, абапіраючыся на біўні. Казярогі ж закідваюць галаву назад, каб абаперціся рагамі аб зямлю і хоць на час сну пазбавіцца ад пастаяннага цяжару. А буйныя рыбы іншы раз любяць спаць на баку, ды так моцна, што часам зусім не чуюць небяспекі...
А колькі неабходна спаць ча-
лавеку, каб мозг поўнасцю аднавіў свае сілы? Даросламу дастаткова шасці-васьмі гадзін сну. Дзецям крыху больш. Ім рэкамендуецца класціся і прачынацца ў адзін і той жа час.
Шырока распаўсюджана думка, што перад складанымі і цяжкімі справамі не шкодзіць асабліва добра выспацца. Гэта няправільна. Вопыт вучоных паказаў, што і для сну неабходна мера. Наш начны сон гэта ўмоўны рэфлекс на час і на абставіны. Кожны з нас ведае, як цяжка часам заснуць у незнаё-
мым месцы і ў непрызначаны час, нават калі мы “пераседзім” прызначаны час, захапіўшыся якім-небудзь заняткам. У чалавека ў час сну ў рухальных частках мозга часта ўзнікаюць вартавыя пункты. Гэта дазваляе, у выпадку асаблівай неабходнасці, спаць і седзячы. Вопытныя кавалерысты цудоўна спяць у сядле. Можна спаць і на хаду, але гэта таксама пры рэдкай неабходнасці. Гэта гаворыць аб неабмежаваных магчымасцях чалавека, яго рэакцыі на сон.
Эдуард Луканскі, пісьменнік
ПЕРШААДКРЫВАЛЬНІКІ
Эўрыка! Як часта карыстаюцца сёння гэтым, ужо крылатым выслоўем, якое належыць вучонаму Архімеду. I кніга, якую ты, юны чытач, трымаеш у руках, мае назву “Эўрыка”, таму, што яе аўтары спадзяюцца, што і ты не адзін раз ускрыкнеш “Эўрыка” (“Я знайшоў!”) знайшоў для сябе нешта новае, патрэбнае, што папоўніць веды, пашырыць кругагляд...
Архімед жыў вельмі даўно. Ён нарадзіўся ў 287 годзе да н. э. у Сіракузах (востраў Сіцылія). Бацька яго быў матэматыкам і астраномам. Гэта адыграла важную ролю ў жыцці Архімеда. Ён з дзяцінства захапіўся лічбамі і ўсё жыццё не пераставаў зачароўвацца строгай логікай іх вечных законаў.
Архімед першы заняўся статыкай і знайшоў цэнтры цяжа-
ру простых фігур: паралелаграма, трохвугольніка, трапецыі, адрэзка парабалы. Ён стварыў тэорыю рычага і аднойчы заявіў: “Дай мне дзе стаць, і я зрушу Зямлю!” I вучоны даказаў, што гэта была не пустая пахвальба. На вачах Гіерона II, правіцеля Сіракуз, і натоўпу гледачоў, ён адзін спусціў на ваду буйнейшы па тым часе карабель “Сіракузію”, водазмяшчэннем 4200 тон. Зрабіў ён гэта пры дапамозе цэлай сістэмы паліспастаў і рычагоў. Менавіта Архімед лічыцца вынаходнікам сучаснага паліспаста.
Аднойчы ў ванне да яго раптам прыйшла думка аб сіле выштурхвання, якая дзейнічае на пагружанае ў вадкасць цела. У гэты час ад радасці ён забыўся пра ўсё і голы пабег па вуліцах Сіракузаў з пераможным bo-
клічам: “Эўрыка!” Так быў адкрыты зараз вядомы ўсяму свету “Закон Архімеда”: цела пры апусканні ў ваду губляе ў сваёй вазе столькі, колькі важыць выціснутая ім вада.
Свае думкі Архімед не заўсёды запісваў і пра многія яго адкрыцці нам ужо ніколі не даведацца. Навуковая дзейнасць Архімеда ў астраноміі, геаметрыі, механіцы вялікая і разнастайная, але яго заўсёды цягнула да вынаходніцтваў. У асобе гэтага чалавека ўдала спалучаліся веды высокага тэарэтыка і практычны інжынерны талент. Асабліва раскрылася яго вынаходлівасць у час асады Сіракузаў рымскім палкаводцам Марцэлам. Архімед сканструяваў дзесяткі катапуль-
таў і кідальных машын розных канструкцый, якія кідалі каменні вагой да 300 кілаграмаў у караблі захопнікаў і сыпалі хмары коп’яў і дроцікаў на іх галовы. А мудрагелістыя механізмы ўздымалі ворагаў і скідвалі іх з вышыні. Былі машыны, здольныя нават караблі падымаць над паверхняй вады, каб потым звергнуць іх у бяздонне.
Архімед перамог. I толькі калі здрадніцтва адчыніла рымлянам вароты ў горад, ён загінуў як салдат пад мячом рымскага легіянера.
На сваёй магільнай пліце Архімед завяшчаў выгравіраваць шар і цыліндр сімвалы яго геаметрычных адкрыццяў.
3 цягам часу магіла згубілася. Але засталося яго імя, яго адкрыцці і радасны, горды і баявы вокліч, вокліч цяпер кожнага першаадкрывальніка: “Эўрыка!”
* * *
Імя Георга Ома вам сустрэнецца, як толькі вы пачнеце вывучаць элекратэхніку, і потым
будзе суправаджаць вас усё жыццё.
Больш як дзве тысячы гадоў таму грэчаскія рамеснікі пры вырабе ўпрыгожванняў з бурштыну заўважылі, што бурштын пачынаў прыцягваць да сябе валаскі шэрсці, кавалачкі нітак, саломінкі, а ў цемры можна было ўбачыць нават блакітныя іскры.
Першае эксперыментальнае даследаванне з’явы электрычнасці зрабіў адзін з сямі мудрацоў старажытнай Грэцыі Фалес Мілецкі ў V ст. да н. э. Пара дзяцінства электрычнасці доўжылася амаль 22 стагоддзі. I толькі ў 1600 годзе англійскі даследчык Вільям Гільберт даў навуковае абгрунтаванне гэтай з’яве. 3 таго часу шмат вучоных і даследчыкаў пачынаюць вывучаць самыя розныя электрычныя з’явы.
У 1629 годзе італьянец Нікола Кабео выпускае трактат “Філасофія магнетызма”, a французскі вучоны Ш. Дзюфэ першы выказвае думку аб электрычнай прыродзе грома і маланкі.
Мноства імён, мноства адкрыццяў: Э. Клейстан, П. Мушэн-
брэк першыя ствараюць кандэнсатар прыбор здольны назапашваць і ўтрымліваць значныя электрычныя зарады; Вольт стварае канструкцыю першакрыніцы тока; В. Пятроў адкрывае электрычную дугу; Ж. Біа, Ф. Савар, П. Лаплас ствараюць прыборы для даследавання электрычных ланцугоў...
Цяжка пералічыць усіх даследчыкаў, што шукалі сакрэты гэтай незвычайнай з’явы, якая ў самых розных формах праяўляецца ў прыродзе. Трэба было знайсці закон, які аб’яднаў бы ў сабе ўсе малыя і вялікія адкрыцці вучоных і каб адназначна адказаў на ўсе працэсы, якія адбываюцца ў электрычных ланцугах. 3 гэтай задачай справіўся 37-гадовы нямецкі вучоны Георг Ом.
Георг нарадзіўся ў 1789 годзе ў Эрлангене ў сям’і патомнага слесара. Маці яго памерла, калі хлопчыку было 10 гадоў, яго брату 7, а малодшай сястрычцы ўсяго 5.
Тым, што Георг стаў адукаваным чалавекам, ён абавязаны
бацьку, які адчуваў неабходнасць сур’ёзных заняткаў матэматыкай, фізікай і філасофіяй, каб можна было паспяхова працягваць навучанне ва універсітэце. Вялікай яго заслугай было
4. Зак. 394
і тое, што ён змог прывучыць сваіх дзяцей да самастойнай працы з кнігай і сам разам з сынам вучыўся.
Жыццё не песціла Георга. Даводзілася вучыцца і працаваць у розных гарадах. Аднак у 1811 годзе ён закончыў універсітэт у Эрлангене, паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю і атрымаў ступень доктара філасофіі. 3 1817 года ён працуе настаўнікам матэматыкі ў Ізуіцкай калегіі ў Кёльне. Тут Георг займаецца фізікай, у 1826 годзе адкрывае асноўны закон электрычнага тока. У гэтым законе ён устанавіў залежнасць тока, напружання і супраціўлення, якое існуе ў электрычным ланцугу. Закон Ома быў настолькі просты, што выклікаў недавер. Таму ад вялікага адкрыцця да яго прызнання прайшло шмат часу. I толькі ў 1841 годзе праца Ома была перакладзена на англійскую мову, у 1847 годзе на італьянскую. А ў 1860 на французскую. Раней за ўсіх замежных вучоных закон Ома быў прызнаны рускімі фізікамі