Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
У выніку паводкі 1974 года насельніцтву і гаспадарцы быў нанесены значны матэрыяльны ўрон. Сотні вёсак былі затоплены і адрэзаны ад дарог. Асноўным транспартным сродкам сталі лодкі. На іх хадзілі ў госці, па розных справах, у поле. Пад вадой апынуліся заліўныя лугі і палі, каля 30 працэнтаў пасеваў азімых культур. Акрамя таго, моцны ўраган, які пранёсся ў канцы кастрычніка, вывеў са строю сотні кіламетраў электраперадач і тэлефоннай сувязі. Як бачым, нават пасля масавага асушэння праблема аховы зямель ад затаплення на Палессі застаецца актуальнай. Таму быў распрацаваны праект абвалоўвання поймы Прыпяці і яе прытокаў. Ён ужо пачаў часткова здзяйсняцца, аднак у хуткім часе работы былі спынены. Справа ў тым, што здзяйсненне праекту магло выклікаць негатыўныя экалагічныя з’явы. А пазней, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбылося радыёактыўнае забруджванне поймы Прыпяці.
У наш час выкарыстанне і
ахова водных і зямельных рэсурсаў гэтай зоны маюць вельмі вялікае значэнне. Таму вучоныя працягваюць весці ў гэтым напрамку сур’ёзныя навукова-даследчыя работы.
ВУЛІЦЫ ПАД ВАДОЙ
Да стварэння каскада вадасховішчаў на Свіслачы ў межах Мінска ў выніку высокіх разводдзяў і паводак затапляліся вуліцы, жылыя кварталы, разбураліся збудаванні.
Звесткі пра вясновыя разлівы Свіслачы маюць цяпер толькі гістрычны інтарэс; аднак яны даюць магчымасць папоўніць нашы веды пра гідралагічнае мінулае ракі і параўнаць з яе цяперашнім станам.
Вельмі высокае вясновае разводдзе назіралася на Свіслачы ў 1845 і 1888 гадах. Многія вуліцы Мінска былі затоплены, цячэнне зрывала і зносіла драўляныя пабудовы. Усе масты праз раку былі пашкоджаны.
Вадамерныя назіранні на рацэ былі арганізаваны ў Мінску
толькі ў 1925 годзе. I ўжо праз некалькі год, у 1931 годзе, на Свіслачы было зарэгістравана самае высокае за некалькі стагоддзяў вясновае разводдзе, якое ахапіла вялізную тэрыторыю басейна верхняга Дняпра.
Да гэтага прырода быццам бы загадзя падрыхтавалася. Восенню 1930 года ападкі ў 1,5 раза перавысілі норму. У другой палове лістапада, адначасова з наступленнем маразоў, утварыўся снежны покрыў. Зіма была ўстойлівая і суровая нізкая тэмпература трымалася да красавіка, а запасы вады ў снезе да гэтага часу былі ў 1,5-2 разы вышэйшыя за норму.
I вось уся гэтая агромністая маса снегу пад гарачымі промнямі красавіцкага сонца пачала хутка раставаць. Да 15 красавіка ўзровень вады пачаў узнімацца: спачатку паступова, a затым рэзка, нястрымна. Бурныя патокі вады паліліся ў раку, перапоўнілі яе. Пік разводдзя наступіў 22 красавіка.
Стыхія нарабіла ў горадзе шмат разбурэнняў. У раёне вуліц
Няміга і Гандлёвая шмат дамоў было затоплена, іх жыхары эвакуіраваны. Поўнасцю пад вадой апынуліся Татарскія агароды (раён Палаца спорту). Вуліца Савецкая (праспект імя Ф. Скарыны), ад сучаснага Дзяржцырка да плошчы Перамогі, была
таксама затоплена, у выніку чаго быў перапынены рух гарадскога транспарту. У многіх месцах былі размыты дарогі, разбураны масты. Рака сцішылася толькі ў другой дэкадзе мая.
Такія звесткі пра вядомыя разводдзі ў Мінску, выкліканыя
вясновым расталым снегам. Што тычыцца непрацяглых затапленняў у выніку ліўневых дажджоў, дык яны здараліся ў горадзе даволі часта.
Адна з мацнейшых дажджавых паводак здарылася ў Мінску 20 сакавіка 1901 года. Дождж пачаўся напярэдадні ўвечары і ішоў усю ноч. Тады выйшла з берагоў і нечакана паказала свой нораў Няміга. У шэсць гадзін раніцы Рыбны рынак (зараз раён злучэння вуліц Няміга і Астроўскага) апынуўся пад вадой. Затым была заліта вадой тэрыторыя ад вугла Нова-Раманаўскай вуліцы (раён вуліц Раманаўская Слабада і Мяснікова) і да вугла вуліцы Школьнай (пачатак сучаснага праспекту Машэрава). Вада прасочвалася ў магазіны і падвальныя кватэры, якіх тут было шмат. Гэтая паводка нанесла вялікі ўрон насельніцтву горада.
Гарадскія кварталы, што прылягалі да Нямігі, у канцы XIXпачатку XX стагоддзяў пакутавалі таксама і ад паводак, выклі-
каных лядовымі заторамі на Плебанскай плаціне (з двума вадзянымі млынамі), якая знаходзілася ніжэй па цячэнні Свіслачы ў канцы Садовай вуліцы (зараз парк імя Я. Купалы).
Цяпер паводкі гораду не пагражаюць, як у мінулыя стагоддзі. I нягледзячы на тое, што ў перспектыве чакаецца далейшае змяненне воднага рэжыму Свіслачы дадатковая падача вады з басейна Віліі, магчымасць вясновых разводдзяў у Мінску і зараз, і ў будучым практычна выключаецца.
У адрозненне ад веснавых разводдзяў верагоднасць затаплення вуліц горада ліўневымі дажджамі застаецца высокай. Так, у апошнія дзесяцігоддзі (у 1955 годзе 2 разы, у 1973 таксама, у 1977 і 1983 гадах) пасля летніх ліўняў пад вадой апынуліся ўчасткі вуліц Інтэрнацыянальнай, Янкі Купалы, Максіма Горкага і Веры Харужай. Прычына ў тым, што горад працягвае забудоўвацца, павялічваецца плошча воданепранікальных пакрыццяў (дахі дамоў,
асфальтавыя пакрыцці на вуліцах і інш.). А гэта стымулюе ўтварэнне паверхневага сцёку, што вядзе да перапаўнення ліўневай каналізацыі.
МАЛАВОДДЗІ I ЗАСУХІ
Калі для воднага рэжыму Прыпяці і яе вытокаў характэрныя частыя паводкі, дык для Дняпра і Заходняй Дзвіны, з-за іх прыродных асаблівасцей малаводдзі, што выкліканы працяглымі засухамі.
У айчыннай гісторыі першай з рэк Беларусі ўпамінаецца Дняпро. Даследаванне гэтай ракі пачата ў глыбокай старажытнасці, доказам чаго з’яўляюцца археалагічныя помнікі, летапісы, а таксама творы антычных аўтараў старажытнай Грэцыі і старажытнага Рыма.
Першапачаткова ў Герадота ў чацвёртай кнізе яго гісторыі (“Мелыіамена”, V ст. да н. э.), a таксама у Страбона (“Геаграфія”, I ст.), Пталемея (“Геаграфія”, II ст.), візантыйскага імператара Канстанціна VII Багра-
народнага (“Выклад дзяржаўнага парадку”, X ст.) і іншых можна знайсці вельмі каштоўныя для таго часу звесткі пра раку Днабрус, як водным шляху. Упершыню Днепр названы ў творы невядомага аўтара (330 г.) “Плаванне вакол Понта Эўксінскага (Чорнае мора) і Меаційскага возера (Азоўскае мора)”.
Найбольш поўнымі крыніцамі звестак пра Дняпро ў старажытны перыяд з’яўляюцца рускія летапісы і ў першую чаргу “Аповесць мінулых часоў” ці так званы летапіс Нестара, складзены ў Кіеве ў другім дзесяцігоддзі XII ст., што апісвае падзеі з 852 г. па 1110 г.
У летапісе даецца апісанне галоўнага воднага шляху Старажытнай Русі з “варагаў у грэкі”:	быў шлях з варагаў
у грэкі і з грэкаў па Дняпры, a зверху Дняпра волак да Ловаці, а па Ловаці ўваходзяць у Ільмень-возера вялікае; з гэтага ж возера цячэ Волхаў і ўпадае ў возера вялікае Нева, а вусце таго возера ўпадае ў мора Ba-
ражскае, а па тым моры да Царграда, а ад Царграда прыйсці ў Понт-мора, у якое ўпадае Дняпро-рака...”
Адным з варыянтаў шляху “з варагаў у грэкі” быў шлях па Дняпры і Заходняй Дзвіне (у Варажскае мора), па берагах якога рассялілася племя Крывічоў,— у той час самае шматлікае з тых, што жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У геаграфічных апісаннях мінулых стагоддзяў Дняпро паўстае як велічны, суровы. Узбярэжжы Заходняй Дзвіны са шматлікімі азёрамі, рэшткамі старажытных замкаў, сярод якіх знакаміты сабор Еўфрасінні Полацкай (X ст.),~ уяўлялі жывапісную карціну, звязаную з успамінамі пра крывавае мінулае.
Вось як бачацца гэтыя рэкі ў “Кароткім апісанні ўнутранага Расійскай імперыі вадаходства” (1802 г.):
“Днепр ёсць без сумнення самы карысны і галоўны шлях да суднаходства. Гэтая рака, малодшая сястра і спадарожніца
Волгі, выходзіць непадалёку ад вытокаў Заходняй Дзвіны. Але дзве вельмі адчувальныя перашкоды ўскладняюць па ёй плаванне пясчанае мелкаводдзе і парогі. Але паміж мелкаводдзем заўсёды знаходзіцца шлях ці фарватэр для праходу суднаў. Парогі ж суднаходства па гэтай рацэ, абмяжоўваюць на адзін толькі ў годзе час вясновага разводдзя, ды і тое не больш 2 ці 3 тыдняў працягваецца...Штогод ходзіць да 60 вялікіх баркаў з соллю па Дняпры да Смаленска...”
У такіх умовах найвялікшую праблему для суднаходства на рэках прадстаўлялі засухі і малаводдзі. Найбольш значныя з іх здарылісяу 1340, 1508, 1598, 1603, 1733 гадах: былі гады, калі Днепр “конны пераязджаў уброд” і нават пераходзілі раку статкі авечак. Больш поўныя дадзеныя пра малаводдзі дайшлі да нас, пачынаючы з мінулага стагоддзя.
Так, вельмі сухое і малаводнае лета было ў 1815 годзе, калі на Дняпры ўзніклі перашкоды
для суднаходства. У 1868 годзе
вельмі нізкія ўзроўні вады адз-
Аляксандр Макарэвіч
началіся на Заходняй Дзвіне: тады ў яе басейне пры жаркім леце з мая па верасень не выпала ніводнай кроплі дажджу, быў неверагодна малы ўраджай, гарэлі лясы, балоты.
У нашым стагоддзі самым страшэнным было малаводдзе 1939 года. На многіх рэках былі зарэгістраваны найніжэйшыя ўзроўні і расходы вады за ўвесь
Аляксандр
перыяд назіранняў. Прычынамі выключнага малаводдзя, верагоднасць узнікнення якога на Дняпры, Заходняй Дзвіне і іншых рэках ацэньваецца як адзін раз у 100 год, з’явіліся папярэдняе невысокае вясновае разводдзе, а таксама метэаўмовы летняга перыяду: сума атмасферных ападкаў за чэрвень верасень 1939 года была ў 2-3 разы меншая за норму, а сярэдняя тэмпература ў гэты перыяд была на 2-3 градусы вышэй звычайнай.
Яшчэ ў мінулым стагоддзі рабіліся спробы растлумачыць малаводныя перыяды, што час ад часу здараліся, уплывам гаспадарчай дзейнасці. Аднак пазней вядомы гідролаг Яўген Апокаў, знаўца пытання аб зменлівасці ваданоснасці рэк, пісаў, што абмяленне рэк тлумачыцца вельмі проста: яно ўяляе часо-
вую з’яву. Звязаную з наступленнем вядомага перыяду зменлівасці клімату. Пры гэтым не трэба звяртацца для тлумачэння абмялення рэк ні да вырубкі лесу, ні наогул вінаваціць у гэтым прагрэсіўную культуру краіны.”
Уяўляецца, што гэтыя словы, у дачыненні да вялікіх рэк, поўнасцю захавалі сваё значэнне і ў нашы дні. Аднак, трэба адзначыць, што ў апошні час узраслі выпадкі перасыхання некаторых малых рэк у раёнах вялікіх гарадоў з-за інтэнсіўнага адбору падземных вод. У асобных выпадках, асушэнне зямель, якое праводзілася без уліку прыродаахоўчых патрабаванняў, прывяло да павелічэння ўклонаў і хуткасцей цячэння малых рэк і, як следства, памяншэнню глыбіні воднага патоку, якую часта памылкова прымаюць за паказчык ваданоснасці ракі.