Эўрыка 1998

Эўрыка

1998
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 112с.
Мінск 1998
38.63 МБ
му княству Літоўскаму, якое праводзіла аб’яднаўчую палітыку на нашых землях. Тое ж самае было і ў лёсе старажытных булгар, якія далі сваё імя славянскай Балгарыі.
Мінск і Мінскае княства ўвайшло ў Вялікае княства Літоўскае ў першай чвэрці чатырнаццатага стагоддзя. У Ноўгарадскім першым летапісе, як сведчаць гісторыкі, у 1325 годзе сярод паслоў у Ноўгарад Вялікі быў і Мінскі князь Васіль. У пачатку пятнаццатага стагоддзя Мінск уваходзіць у Віленскае ваяводства. Ваяводства гэта тэрыторыя, якой кіраваў ваявода. Ваявода назначаўся Вялікім князем, пераважна з буйных феадалаў, інакш кажучы багатых славутых людзей. У пятнаццатым стагоддзі ў Мінску кіравалі намеснікі мясцовых князёў Іван Заслаўскі, Іван Красны, Мікалай Іллініч. У гэты час Мінск з’яўляецца адным з пятнаццаці буйнейшых гарадоў Вялікага княства. Але і ў гэтыя часы горад не міналі беды. Барацьба за большую ўладу між
феадальнай знаццю прыводзіла да ваенных сутычак і прыносіла многа гора. Так у 1433 годзе Мінск быў спалены князем Свідрыгайлам, які варагаваў з Жыгімонтам Кейстутавічам. Але горад зноў адбудоўваўся і пашыраўся. Былыя гарадскія пасады перараслі ў прадмесці -
Ракаўскае, Траецкае. У сярэднявеччы горад на Беларусі яшчэ называўся месца ад польскага і чэшскага “Място”. Таму прадмесце гэта, як пасяленне перад горадам прыгарад. Адсюль і слова “Мястэчка” населены пункт, які ўжо не вёска, але яшчэ і не горад.
У канцы пятнаццатага стагоддзя ў Мінску адбываецца знамянальная падзея. Даравальнай граматай вялікага князя гораду дадзена самакіраванне паводле Магдэбургскага права. Гэта адбылося 14 сакавіка 1499 года. Магдэбургскае права ўзнікла ў Германіі ў горадзе Магдэбургу.
Адсюль і назва яго. Гэтае права распаўсюдзілася па гарадах Еўропы. Прыйшло яно і на Беларусь. Паводле Магдэбургскага права кіраўніцтва горадам перайшло да магістрата начале з войтам, якога прызначаў вялікі князь звычайна з буйных феадалаў. Гараджане выбіралі два-
наццаць радцаў. Граматай дазвалялася пабудаваць у Мінску ратушу адміністрацыйны будынак для пасяджэнняў магістрата, суда, таксама пастрыгальнай камеры (для раскрою тканіны на продаж), крамы і хлебных клецяў. У ратушы захоўваліся меры вагі, аб’ёмаў, прынятых у горадзе, а таксама сцяг горада. Ратуша мела вежу, на якой размяшчаўся гадзіннік горада, звон, каб была магчымасць сабраць народ на плошчу, а таксама балкон, з якога выступаў войт.
Пацвярджальным прывілеем на Магдэбургскае права Мінск атрымаў герб горада: выява дзевы Марыі на блакітным полі. Выява герба была на сцягах горада, будынках, што належалі магістрату, на гарадской пячатцы. Кляймом з выявай герба мецілі тавары, што вывозілі з Мінска.
У выніку адміністрацыйнатэрытарыяльнай рэформы 15641566 гадоў горад стаў цэнтрам Мінскага ваяводства. 3 канца шаснаццатага стагоддзя тут за-
сядаў вышэйшы апеляцыйны суд Вялікага княства Галоўны літоўскі трыбунал. Мінск стаў трэцім горадам пасля Вільні і Навагрудка.
Рамесніцкая дзейнасць у сярэдневяковым Мінску дасягнула значнага ўзроўню. Рамеснікі аб’ядноўваліся ў цэхі. У шаснаццатым стагоддзі існавалі цэхі металістаў, краўцоў, ювеліраў. У семнаццатым стагоддзі ў Мінску было болып за восемдзесят спецыяльнасцей рамеснікаў. Рэгулярна праводзіліся таргі і кірмашы, пашыраліся гандлёвыя сувязі Мінска. Праз Барысаў, Смаленск ішла дарога з Мінска на Маскву. Гандлёвыя шляхі звязвалі Мінск з гарадамі Украіны, Польшчы, Прыбалтыкі. Мінскія купцы вывозілі лесаматэрыялы, смалу, воск, футра, вырабы з жалеза, шкла і скуры. Прывозілі соль, віно, тканіны, металы і вырабы з іх.
Чатырнаццатае шаснаццатае стагоддзі у Вялікім княстве Літоўскім з’яўляюцца тым часам, калі ішло інтэнсіўнае фарміра-
ванне беларускай народнасці. Культура беларускага народа набывала своеасаблівы характар, нацыянальную самабытнасць. Ужо толькі тое, што дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве была беларуская мова, гаворыць аб многім. На гэтай мове вялося справаводства ва ўстановах, пісалі статуты (зборы законаў), летапісы, хронікі, савецкія і царкоўныя творы.
Трэба пры гэтым ведаць, што само паняцце “беларус”, “беларускі”, як саманазва, з’явіліся толькі ў дзевятнаццатым стагоддзі, калі нашы землі былі далучаныя да Расійскай імперыі. Хто ж мы былі да таго часу? A былі ліцвінамі грамадзянамі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Рускага ў значэнні Русі Белай. На старых геаграфічных картах Русь Белая спачатку лакалізавана (змешчана) на тэрыторыі былой Полацкай зямлі, а з васемнаццатага стагоддзя надпіс на магіле Вялікае княства Літоўскае тоесна пазначаны, як Russia Alba Русь Белая. Надпісы на магі-
лах у сярэдневяковай Еўропе былі выкананы лацініцай. Яе мог чытаць кожны адукаваны чалавек.
“Польшча квітне лацінаю.
Літва квітне рушчызнаю”,так пісаў у семнаццатым стагоддзі наш паэт Андрэй Рымша. Гэтая “рушчызна” мова Вялікага княства, мова Русі Белай і завецца сёння беларускай мовай.
МІНСК У ПЕРЫЯ^РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
У 1569 годзе Вялікае княства Літоўскае і Польскае каралеўства заключылі саюз Люблінскую унію, у выніку якой утварылася федэратыўная дзяржава -Рэч Паспалітая. Пры гэтым у Вялікім княстве самастойна захаваліся войска, грошы, законы. А кароль ён жа быў і Вялікім князем. Заключэнне Уніі садзейнічала пранікненню на беларускія землі каталіцызма. Розныя манаскія ордэны езуіты, дамініканцы, бернардзінцы, францысканцы і іншыя ат-
рымлівалі ў Мінску землі, будавалі касцёлы і кляштары (манастыры), адкрывалі калегіумы і школы, друкарні, школьныя тэатры з пэўнай мэтай падпарадкаваць свайму ўплыву праваслаўнае насельніцтва горада. Гэтая дзейнасць асабліва ўзмацнілася пасля Брэсцкай царкоў-
най Уніі 1596 года, якая ставіла мэту аб зліцці каталіцкай і праваслаўнай цэркваў ва ўніяцкую царкву. Уніяцкая царква захоўвала традыцыі праваслаўныя, але мела падпарадкаванне Рымскаму папе. Пераход ва ўніяцтва простымі людзьмі ўспрымаўся вельмі балюча. Ішло супраціў-
ленне. Пры праваслаўных царквах ствараліся брацтвы. Самым вялікім у Мінску было брацтва пры манастыры Пятра і Паўла. Пры брацтвах адкрываліся школы. Вялася барацьба за ўплыў на свядомасць людзей. Уніяты таксама адкрывалі школы, а пропаведзі ў храмах праводзілі не
на царкоўна-славянскай мове, a на мове, на якой размаўляў народ на беларускай. Можа таму уніяцкая царква ў семнаццатым стагоддзі стала вядучай канфесіяй на нашых землях.
У горадабудаўнічай гісторыі Мінска архітэктура каталіцкіх і
ўніяцкіх храмаў займае дамініруючае месца па сваёй велічнасці, манументальнасці, як у сілуэце горада, так і ва ўнутранай гарадской прасторы. Мінск, стаўшы цэнтрам самага вялікага ў княстве ваяводства, значна пашырыў свае граніцы новаю забудоваю. Драўляныя будынкі паступова выцясняюцца каменнымі. Гэта было абумоўлена яшчэ і тым, што ў горадзе часта ўзнікалі пажары. Страшныя сляды пакінулі пажары ў 1547,1552, 1569 гадах. Да атрымання горадам Магдэбургскага права адміністрацыйным цэнтрам Мінска быў замак. Гандлёвым цэнтрам, дзе праходзілі кірмашы, з’яўлялася плошча, якая мела назву Стары, або Ніжні рынак. Сюды зыходзіліся асноўныя гарадскія магістралі. 3 паўднёва-усходняга накірунку Ігуменскі тракт, з паўднёва-заходняга вуліца Няміга; прадаўжэннем якой быў Койданаўскі гасцінец. Ад Нямігі адгаліноўвалася Ракаўская вуліца. Тут у яе пачатку ў 1612 годзе была ўзведзена каменная Петра-Паўлаўская царква. Ад
Хлусава маста праз Свіслач пачыналася Вялікая Барысаўская вуліца. Гэта галоўная вуліца Траецкага прадмесця. Адсюль ішлі дарогі на Вільню і Смаленск. Плошча старога (ніжняга) рынку была забудавана спрэс крамамі і толькі на паўднёвай яе ўскраіне ўзвышаўся Козьма-Дзям’янаўскі манастыр.
3 атрыманнем Мінскам самакіравання адміністрацыйны цэнтр горада перамяшчаецца на Ратушную плошчу, на нагорную частку. Цяпер гэта плошча Свабоды. 3 пабудовай ратушы тут адчыняюцца новыя крамы і гэтая плошча становіцца новым рынкам, які атрымаў назву Верхняга. А за старым рынкам (цяпер гэта плошча 8 сакавіка) замацоўваецца назва Нізкага, Ніжняга.
Плошча Верхняга рынку і яе бліжняе атачэнне ў першай палове семнаццатага стагоддзя забудоўваецца манументальнымі будынкамі дамініканскага, жаночага і мужчынскага Бернардзінскіх і Базыльянскіх кляштараў. Разам з будынкам ратушы храмы гэтых комплек-
Вію
саў ствараюць ужо ўстойлівы сілуэт горада. Яго дапаўняюць на горцы Траецкага прадмесця, дзе цяпер знаходзяцца Дзяржаўны Вялікі оперны тэатр і другая гарадская бальніца, храмамі Вазнясенскі і Траецкі кляштары.
Але поўнае завяршэнне архітэктурнага аблічча плошчы Верхняга рынку адбылося ўжо з надыходам васемнаццатага стагоддзя, калі на паўднёва-заходнім баку езуітамі (манаскім ордэнам) быў куплены рэнесансны палац Ягора Гегера і пача-
лося будаўніцтва ў стылі барока велічнага комплексу калегіума. Плошчу ўпрыгожылі двухвежавы касцёл і асобная гадзіннікавая вежа.
У гэты час на плошчы адбываецца рэканструкцыя (перабудова) старых гандлёвых крамаў і на іх месцы ў цэнтры Верхняга рынку паўстае вялікі Гасцінны двор. Гэта складаны архітэктурны комплекс, калі некалькі будынкаў спалучыліся ў адзінае цэлае з унутраным дворыкам. Гасцінны двор гэта і крамы рознага тавару і па-сучаснаму гатэль, дзе маглі прыпыніцца заезжыя купцы і госці.
Знешні воблік забудовы Верхняга рынку складаўся, як бачым, на працягу двух стагоддзяў і ўвабраў у сябе асноўныя рысы архітэктурных еўрапейскіх стыляў: рэнесансу, барока, класіцызму. Разам з тым, мясцовыя майстры, якія валодалі ведамі заходнееўрапейскай будаўнічай школы, прыўносілі і свае адметнасці пры апрацоўцы фасадаў будынкаў. Так складаныя рысы
барока тут атрымоўвалі больш стрыманыя рысы, якія адпавядалі характару тутэйшага чалавека. А ў вырашэнні фасадаў Свята-Духаўскай царквы Базыльянскага кляштара, наогул была ўведзена навіна замест традыцыйных скульптур фрэскавы жывапіс. Як адзначаюць вучоныя-мастацтвазнаўцы і гісторыкі, гэта быў унікальны помнік рэнесанснай культуры не толькі Мінска, але і ўсёй Беларусі.
Плошча Верхняга рынку займала адметнае месца ў жыцці гараджан. Храмы збіралі шмат народу. Апроч традыцыйных святаў, тут наладжваліся святочныя містэрыі, шэсці рамесных спраў майстроў з цэхавымі штандарамі, бубнамі, флейтамі. Горад жыў сваім жыццём, жыццём стваральным, нялёгкім, бо розныя беды як пажары ды войны ніколі не міналі горад, але мінчукі ўзнімалі яго з руінаў, рабілі яшчэ больш прыгожым.