Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2000
МІНСК «ЮНАЦТВА» 2000
УДК 087.5:001
ББК 72
Э 94
Серыя заснавана ў 1998 годзе
Укладальнік Н. В. Філіповіч
Мастакі:
У . В. Гладкевіч, У. Э. Кірыенка,
У . У. Конеў, A. А. Лапіцкая,
У . Э. Лукша, В. А. Макаранка
Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
На вокладцы Хрысцільная царква ў імя прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. г. Мінск.
Э 94 Эўрыка: Нарысы: Для мал. і сярэд. шк. узросту / Уклад. Н. В. Філіповіч; Маст. У. В. Гладкевіч і інш,— Мн.: Юнацтва, 2000.— 112 с.: іл.
ISBN 985 05-0284 3.
Новы выпуск штогодніка «Эўрыка» складаюць ужо знаёмыя чытачу раздзелы «Старонкі гісторыі», «Відавочнае — неверагоднае», «3 Чырвонай кнігі Беларусі», «Пошукі. Адкрыцці. Знаходкі», «Юнаму эрудыту» і «Парады Дамавічка».
УДК 087.5:001
ББК 72
22-2000
ISBN 985-05-0284-3
© Філіповіч Н. В., укладанне, 2000
© Калектыў мастакоў, афармленне, 2000
• •
МШНЫ
W1
гісторыі
Леанід Качанка, журналіст
ВЕРА НАШЫХ БАЦЬКОЎ
(Да 2000-годдзя Хрысціянства)
ЛЕТАЗЛІЧЭННЕ
ІСУС ХРЫСТОС
Дазвольце ў вас запытацца:
— Які цяпер год?
Вядома ж, лёгка адкажаце:
— Двухтысячны!
А ці задумваліся вы калінебудзь, як распачалася летазлічэнне? Якая падзея паклала пачатак гадам?
Падзея, любыя дзеці, была вызначальная — народзіны Збаўцы людзей — Ісуса Хрыста.
Таму і праводзяць людзі Зямлі двухтысячны год ад народзін Хрыста ўрачыста. I з надзеяй на Госпада стрэнуць трэцяе тысячагоддзе.
У далёкай Палесціне1 ад Найсвяцейшае Дзевы Марыі нарадзіўся Сын Божы Ісус Хрыстос. Ён прызваў людзей да бязгрэшнага жыцця: адпрэчыць злыя намеры, не рабіць зла, любіць адзін аднаго.
’Палесціна — краіна скалістых гор і зялёных далін. У старазапаветныя часы зямля Палесціна была даравана Богам ізраільцянам, якіх называлі пасля іудзеямі. Яна падзя лялася на Галілею, Самарыю і Іудзею.
Галілея размяшчалася на поўначы краіны, мела прыгожыя краявіды
Сам Хрыстос жыў сціпла, тварыў толькі дабро, пакінуў людзям Святыя Запаведзі — парады як жыць чалавеку шчасліва.
Аднак злым людзям не спадабаліся мудрыя павучанні і дабрадзействы Ісуса Хрыста. Яны арыштавалі Сына Божага. Прымушалі адмовіцца добрых намераў. Атрымаўшы нязгоду, злачынцы падверглі Хрыста смяротным мучэнням.
Велікадушны Гасподзь прабачыў грэшных мучыцеляў.
Паміраючы на крыжы, Ён са шкадаваннем сказаў: «Яны не ведаюць, што ўчыняюць».
Як таго вымагаў звычай, Сына Гасподняга пахавалі ў пячоры. Праз тры дні здзеяўся цуд — Хрыстос Уваскрос!
Гэты дзень вельмі памятны людзям. Памятны, дзеткі, хай будзе і вам. Бо і вы цяпер зразумелі, што Ісус Хрыстос — ёсць сапраўдны Бог.
Дык ушануем Яго:
Госпадзе Ісусе Хрысце, Сыне Божы,
Слава Табе!
і ўрадлівую глебу. У маляўнічым Тыверыядскім возеры вадзілася размаі тая рыба. У гарадах Назарэце, Капернауме і Кане жыў і прапаведаваў Гасподзь наш Ісус Хрыстос.
На поўдні, сярод гор, збудавана сталіца Іудзеі і ўсёй Палесціны — Іерусалім. Там Ісус Хрыстос нрай шоў апошнім пакутніцкім шляхам да месца ўкрыжавання. Непадалёк Іерусаліма, у Віфлееме, Ён нарадзіўся. Таму зямля Палесціны называецца Святою Землёй. Каб пранікнуцца духам вялікіх святынь, каб ім з ушанаю пакланіцца, яе наведвае незлічоная колькасць паломнікаў.
ХРЫСЦІЯНСТВА
Азірнемся наўкола...
Свеціць сонейка цёплае. Цвітуць кветкі пахучыя. Пяюць птушкі вясёлыя. Ззяюць зоркі, усміхаецца месячык у начным паднябессі. Атуляе нас, дзеці, гожы, цудоўны свет.
3 даўніх-давён людзі верылі, што свет гэты створаны Богам. Найбольш дабрадзейным і пра-
ТОРЫ
ведным1 Гасподзь адкрываў та ямніцы жыцця. Ён пакінуў За коны — найважнейшыя правілы паводзінаў чалавека. Божыя Законы і Павучанні людзі запісвалі, каб захаваць для на шчадкаў. Вучні Ісуса Хрыста, натхнёныя Духам Святым2, таксама запісвалі пра Госпада.
Запісанае да народзін Ісуса Хрыста ўвайшло ў склад кніг, якія называюцца «Стары Запавет». Запісанае пасля ўваскрасення Ісуса Хрыста склала кнігі «Новага Запавета»3. Стары Загіавет і Новы Запавет маюць агульную назву «Біблія», альбо «Святое Пісанне».
’Праведныя — справядлівыя, набожныя людзі, што жывуць паводле сумлення, пазбягаючы ўсялякага зла.
2 Д у х Святы — нябачная Божая сіла, якая жыве з людзьмі, кіруе дабрадзейнымі ўчынкамі.
3Новы Запавет — кнігі Нова га Запавета яшчэ называюцца «Еван гелле Ісуса Хрыста»; слова «евангелле» азначае: вестка пра дабро, дабравешчанне.
Вучні Ісуса Хрыста раз’ехаліся па свеце, прапаведуючы Яго Вучэнне. Кнігі Бібліі так сама распаўсюдзіліся па розных краінах. Слова Божае ' рабіла цуды. Несумленных і на ват злачынных яно пераўтварала ў дабрадзейных праведнікаў.
Незлічоная колькасць лю дзей прыняла Вучэнне Хрыста. Такіх пачалі называць хрысці янамі, а рэлігію2 іх — Хрысці янствам.
ШКОЛА
Скажыце, на ласку, дзеці: — Навошта ходзіце ў школу?
«Дзіўнае запытанне, — мабыць, падумалі вы.—Гэта ж ведае кожны!»
4 Слова Божае тэкст Бібліі, надрукаваны ў кнігах альбо перададзены вусна.
5 Р э л і г і я — служэнне Богу і людзям; у хрысціянаў — выкананне Вучэння Хрыста.
У школе вучаць чытаць і пісаць. Маляваць і спяваць. Вы вучаюць гісторыю, мову, літаратуру. Матэматыку і астраномію. Вывучаюць патрэбныя навукі.
У школе вучымся працаваць, рыхтавацца да святаў, дапамагаць сябрам, паважаць старэйшых, любіць бацькоў і Радзіму.
А ці вядома вам, дзеткі: першыя школы адкрыліся ў хрысціянаў. Пры храмах' і мана стырах2.
Першай кнігай, якую надрукавалі, была Біблія — Святое Пісанне.
Біблію вучыліся чытаць першыя вучні ў першых піколах. Тэксты Бібліі перапісвалі дзеці хрысціянаў, каб лепш засвоіць Слова Божае.
Там, пры храмах і манасты-
1 X р а м — збудаванне (царква), дзе адбываюцца богаслужэнні.
2Манастыр — збудаванні з цэрквамі; месца знаходжання манахаў — вельмі набожных людзей.
рах, існавалі іканапісныя майстэрні. Шчыраверныя іканапіс3 цы малявалі святыя іконы . Там, за царкоўнымі сценамі, стваралася дзівосная музыка, гучалі хваласпеўныя малітвы , звернутыя да Госпада. Там вывучаліся гісторыя і разнастайныя навукі. Там пісаліся летапісы5. Там рыхтаваліся да святаў і праводзілі іх багачынна. Там вучыліся добрым паводзінам і любові.
I пачыналася ўсё гэта з Бібліі, з яе вывучэння. Пачатак усяму, мае любыя,— Біблія і Хрысціянства.
3 С вятыя іконы — выявы Ісу са Хрыста, Дзевы Марыі, анёлаў Божых, святых асоб, падзей Святога Пісання і царкоўнай гісторыі.
4 М а л і т в ы — звяртанне вернікаў у думках і словах да Бога, да Маці Божай і святых людзей з просьбамі, з удзякаю за дапамогу, з хвалою.
5 Л е т а п і с ы — апісанні царкоўных і гістарычных падзей.
БІБЛІЯ1
Гэтая кніга дзецям і простым людзям — навука, а мудрацам і вучоным — дык дзіваванне.
Яна, як рака цудадзейная, адначасова плыткая — можна па ёй і дзіцяці брысці — і незвычайна глыбокая — слон плысці мусіць.
У гэтай кнізе пачатак і завяршэнне усёй чалавечай мудрасці: Бог-уладар у ёй адкрываецца для спазнання, і ўсе законы, якімі людзі у жыцці кіравацца мусяць, напісаны ў ёй, і ўсе лекі, якія гояць душу
1 Б і б л і я — паэтычнае ўзнаўленне выказвання пра Біблію Ф. Скары ны зроблена сучасным беларускім па этам Алесем Разанавым.
і ацаляюць цела, у ёй сабраны...
Чытайма ж, браты, заўсёды Святое Евангелле
і пераймайма, чытаючы, справы Нашага Збаўцы Ісуса Хрыста! I гэтак, з яго дапамогай, увойдзем
у вечнажывое жыццё
і ў Нябеснае Царства, што ўгатавана абранцам Божым.
Такія словы пра Біблію сказаў беларускі першадрукар Францыск Скарына.
ІТРАВАСЛАЎЕ
He ўсе людзі ў старажытнасці былі дабрадзейнымі, не ўсе верылі ва Усемагутнага Бога. Да X стагоддзя на зямлі нашай існавала язычніцтва. Язычнікі пакланяліся сонцу і месяцу, зямлі і раслінам, вадзе і агню. Ім, як багам, ставіліся драўляныя і каменныя статуі. Ім пры-
носілі ў ахвяру жывёл і нават людзей.
Хрысціян, што адмовіліся ад язычніцтва і ўверавалі ў сапраўднага Адзінаіснага Бога, пачалі называць праваслаўны мі. Яны прынялі за ісціну ўсё, што прапаведаваў Ісус Хрыстос. Веравызнанне іхняе было названа Праваслаўем.
Праваслаўе, як жываноснае дабравешчанне, як рэлігію, прынялі нашы продкі. Праваслаўе, дзеткі, гэта нашая вера!
святыя
КІРЫЛ I МЯФОДЗІЙ
Славянскія народы да X ста годдзя былі непісьменныя.
Ніхто анікому не мог анічога пісьмова паведаміць. Ніхто аніякую кнігу не мог прачытаць, тым больш напісаць. Гэта цяжка ўявіць. Але не было на ват азбукі!
Выправіць становішча ўзяліся два набожныя браты Кірыл і Мяфодзій. Яны жылі ў грэцкім горадзе Салонікі. Добра ведалі славянскую мову. Бра
ты разумелі, што Слова Божае без кніг распаўсюдзіць амаль немагчыма. «Прапаведаваць без кніг людзям, якія не ўмеюць чытаць, — гэта як пальцам пісаць па вадзе»,— казалі яны.
Браты адасобіліся ў мана стыры і найперш склалі славянскую азбуку. Неўзабаве пе раклалі на славянскую мову кнігі Святога Пісання, а затым пачалі прапаведаваць славянам Хрыста і па славянску весці богаслужэнні.
Дзякуючы іхнім намаганням, мы сёння маем магчымасць чытаць самую патрэбную кнігу чалавецтва — Біблію.
За сваю падзвіжніцкую працу, за служэнне Госпаду і лю дзям браты Кірыл і Мяфодзій шануюцца як святыя' і роўнаапостальныя2. Штогод 24 мая
1 Святыя — людзі, якія зракліся зямных радасцей і мітуслівага жыц' ця, каб пазбавіцца ад грахоў, каб служыць Богу і тварыць дабра дзействы.
2 Р оў наапоста ль н ыя — роўныя апосталам (вучням Хрыста) па святасці жыцця і адданасці Хрысту.
ўвесь хрысціянскі свет адзначае дзень памяці гэтых самаадданых духоўных асветнікаў славян.
ВЯЛІКІ
КНЯЗЬ УЛАДЗІМІР
У часы дахрысціянскія на зямлі нашай існавалі асобныя княствы. На чале кожнага з іх стаяў князь. Князі між сабой ваявалі за ўладу. У X стагоддзі шмат дробных княстваў падначаліў вялікі князь Кіеўскай Русі — Уладзімір.
Напачатку вялікі князь быў прыхільнікам язычніцтва. Ён загадаў перад сваім палацам паставіць драўляную статую вярхоўнага бога Перуна з сярэбранай галавою і залатымі вусамі. I пакланяўся язычніц каму бажаству.
Кіеўская Русь мела гандлёвыя зносіны з іншымі краіна мі. Князь даведаўся пра існаванне ў магутнай Візантыйскай імперыі сапраўднай Праваслаўнай веры.
Па загадзе Уладзіміра ў Візантыі' пабывалі паслы. Прысутнічалі на богаслужэнні ў цудоўнейшым Сафійскім храме2. Святыя выявы на сценах велічнага храма, святары ў ба гатых аблачэннях, урачыстыя спевы, шчырыя малітвы — усё гэта прывяло паслоў у захапленне. «Мы думалі,— расказвалі яны Уладзіміру, — што знаходзімся на небе, а не на зямлі».