Эўрыка 2000

Эўрыка

2000
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2000
29.02 МБ
весць мінулых часоў», ці так званы летапіс Нестара, складзены ў Кіеве ў другім дзесяцігоддзі XII стагоддзя, што апіс вае падзеі з 852 па 1110 год. У ёй сістэматызаваны звесткі па гідраграфіі Кіеўскай Русі, змешчаны падрабязны пералік рэк Усходняй Еўропы. Адзначаецца, у прыватнасці, што з Акоўскага лесу (Валдайскае ўзвышша) на поўдзень у Рускае (Чорпае) мора цячэ Дняп ро, на паўночны захад ў Варажскае (Балтыйскае) мора — Заходняя Дзвіна. У летапісе
даецца апісанне галоўнага во днага шляху Старажытнай Ру сі — «з варагаў у грэкі»: «...быў шлях з варагаў у грэкі і з грэкаў па Дняпры, а зверху Дняпра — волак да Ловаці, a па Ловаці ўваходзяць у Ільмень-возера вялікае; з гэтага ж возера цячэ Волхаў і ўпадае ў возера вялікае Нева, а вусце таго возера ўпадае ў мора Ва ражскае, а па тым моры да Царграда, а ад Царграда прый сці ў Понт-мора, у якое ўпадае Дняпро-рака...». Адным з ва-
рыянтаў шляху «з варагаў у грэкі» быў шлях па Дняпры і Заходняй Дзвіне ў Варажскае (Балтыйскае) мора.
Старажытны перыяд характэрызуецца найвышэйшым росквітам геаграфіі і картаграфіі. У эпоху ранняга сярэдневя коўя рымляне, якія атрымалі ў спадчыну ад старажытных грэкаў іх картаграфічныя веды, нічога не зрабілі для да лейшага тэарэтычнага развіцця картаграфіі. Для сваіх мэтаў яны складалі асобы тып карт — «іцінэрарыяў» (itinera ria annotata) — дарожнікаў, якія насілі выключна маршрут ны характар. Нягледзячы на прымітыўнасць, іх належыць разглядаць як адзін з асноўных выпадкаў прымянення карт у практычнай дзейнасці чалавека.
Геаграфічныя погляды людзей у гэты перыяд былі на вельмі нізкім узроўні. Яны складваліся пад уплывам шырока распаўсюджанай у той час новай рэлігіі — хрысціянства на фоне рэшткаў навукі
і культуры класічнай старажытнасці, якія яшчэ добра захаваліся. Характэрнай рысай створаных тады карт, асабліва ў Усходняй Еўропе, з’яўлялася абавязковае ўзгадненне пытанняў светабудовы з біблей скім вучэннем.
У сярэдневякоўі найбольш дасканалыя звесткі пра нашы рэкі, якія служылі важнымі гандлёвымі шляхамі, утрымліваліся ў работах арабскіх аўта раў. Вандроўныя арабскія купцы, якія гандлявалі з народамі Еўрапейскай Сарматыі, пада рожнікі, прадстаўнікі розных пасольстваў назапасілі вялікі фактычны матэрыял, на аснове якога потым дапаўняліся, удакладняліся карты Пталамея і ўключаліся ў выданні яго твораў, што перавыдаваліся аж да XVII стагоддзя некалькі дзесяткаў разоў пад рознымі назвамі («Геаграфія», «Касмаграфія» і іншыя).
У сярэдзіне XII стагоддзя арабскі географ і картограф аль Ідрысі стварыў для караля Сіцыліі Роджэра II падрабяз-
ную карту ўсяго вядомага ў той час свету. Яна была падзе лена на сем шыротных зон «кліматаў», дзесяць мерыдыя нальных чляненняў і складалася з 70 лістоў, на якія было нанесена каля 2500 геаграфіч ных назваў. Змест карты быў вельмі скажоны, памеры добра вядомых зямель значна перавялічаны ў параўнанні з малавядомымі, да якіх адносілася і сучасная Беларусь.
У сёмым (паўночным) кліма це гэтай карты, які ахапіў Анг лію, Скандынавію, балтыйскія землі і паўночную Расію, схематычна нанесена рака Днаб рус (Дненр) і як яе выток падпісана рака Бельтас (Бярэзі на). Вярхоўе сучаснага Дняпра наогул адсутнічае. Ыа захадзе ад ракі Бельтас пазначаны го рад Муніска — старажытны Менеск (Мінск). На захадзе ад Дняпра — вялізнае возера Цер мі, у якое ўпадаюць сем рэк з поўначы і па чатыры з захаду і поўдня. Гэта не што іншае, як прыпяцкія балоты. У 1849 годзе карту аль-Ідрысі ў лацін-
скай транскрыпцыі выдаў у Бруселі польскі гісторык і гра мадскі дзеяч Іаахім Лялевель і тым самым зрабіў яе даступнай для даследчыкаў.
Нягледзячы на ўсе недахопы карты аль Ідрысі, тут назіраецца ўжо імкненне адлюстраваць контуры рэк у адпаведнасці з рэчаіснасцю. Характэрнай асаблівасцю гэтай карты і наогул арабскіх картаў з’яўляецца тое, што яны арыентаваны верхам не на поўнач, як звычайна, а на поўдзень.
Вялікай заслугай арабаў у развіцці картаграфіі з’явілася захаванне дасягненняў антычнай навукі і, у прыватнасці, картаграфіі. Перавыдаваючы творы грэчаскіх картографаў, перамалёўваючы іх карты, арабы садзейнічалі захаванню для нашчадкаў картаграфічных ма тэрыялаў класічнай старажытнасці.
Да больш позніх, пасля арабскіх, карт, на якіх ёсць указанні і на тэрыторыю Бела русі, адносяцца карты Марына Сануда (1306 год), Пятра Вісконтэ (1318 год), Фра Маўра (1459 год) і іншых аўтараў.
3 канца XIII стагоддзя і па другую палову XVI стагоддзя тэрыторыя Беларусі знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Паслам, дыпламатам, падарожнікам, што ехалі з Заходняй Еўропы ў Маскоўскую дзяржаву, даводзілася пераадольваць шматлі кія вялікія і малыя рэкі. Пра свае ўражанні яны пакідалі за піскі. 3 нашымі вялікімі і малымі рэкамі даводзілася знаё-
міцца і зборшчыкам падаткаў, землямерам, якія таксама занатоўвалі свае назіранні, пісалі справаздачы і перадавалі іх па інстанцыях. Гэтыя дакументы потым траплялі ў архівы і даследаваліся географамі, а пазней друкаваліся ў розных выданнях.
Так, у сярэдзіне XVI стагоддзя кракаўскі канонік і дыпла мат Ян Длугаш на аснове гіста рычных дакументаў, хронік, рускіх летапісаў, архіўных та паграфічных матэрыялаў склаў «Храналогію дзяржавы Поль скай», даведзеную да 1480 ro­fla, у якой апісана вялікая частка Еўропы ад Одэра да Дняпра, а таксама даволі падрабязна і дакладна — дзве буйнейшыя рачныя сістэмы — Од ры (каля 100 рэк) і Віслы (каля 50 рэк). Рэкі Літвы ў межах таго часу апісаны не так падрабязна: у басейне Нёмана названы толькі дзевяць рэк, Дняп ра — 15 (ад Бярэзіны да Росі), пры тым з вялікімі памылкамі.
Нямецкі барон Сігізмунд Герберштэйн за сорак гадоў
сваёй дыпламатычнай дзейнасці на каралеўскай і імператар скай германскай службе аб’ездзіў большую частку Еўропы. Двойчы наведаўшы Русь, ён сабраў вялікі фактычны матэрыял, дапоўніў яго заходнееўрапейскімі крыніцамі і стварыў «Запіскі аб Маскавіцкіх справах» (1549 год), у якіх ёсць некаторыя звесткі і па гідраграфіі. С. Герберштэйн, у прыватнасці, упамінаў аб 11 азёрах і 36 рэках Балтыйскага басейна і правільна паказаў іх вытокі, пералічыў шмат прытокаў Дняпра. Яго здзіўляла вялікая колькасць азёраў і рэк: так, на поўнач ад Полацка ён сутыкнуўся з такой колькасцю рэк, азёраў і балот, што ні падлічыць іх, ні прывесці ўсе назвы не маглі нават мясцовыя жыхары.
Вось, напрыклад, як ён апісаў раку Бярэзіну: «Горад Барысаў знаходзіцца на дваццаць дзве мілі ад Оршы на захад, уздоўж яго працякае рака Бярэзіна, якая ўпадае ў Барысфен ніжэй Бабруйска. Наколь-
кі я мог заключыць на вока, Бярэзіна некалькі шырэйшая за Барысфен каля Смаленска (зараз Дняпро каля Смаленска прыкладна ў два разы шырэйшы, чым Бярэзіна каля Барысава. — Аўт.). Я думаю, што Бярэзіну старажытныя людзі лічылі за Барысфен, на што, відаць, указвае нават і само гучанне яе назвы. Бо калі мы ўгледзімся ў апісанне Пталамея, то яно падыйдзе болып да вытокаў Бярэзіны, чым Барысфена, які называецца Дняп ром».
Да сваіх «Запісак» С. Гер берштэйн прыклаў карту Масковіі, якая не мае сваіх рускіх папярэдніц і з’яўляецца спро бай аўтара адлюстраваць уласныя ўражанні.
Але найбольш поўнай і дак ладнай на той час была карта Себасцьяна Мюнстэра, выдадзеная ім у Базелі ў складзе «Геаграфіі» Пталамея ў 1540 годзе. На ёй у межах Літвы паказаны рэкі Непер (Дняпро), яго прыток Прыпецыус (Прыпяць) з гарадамі Мазыр, Гара док, Пінск, а таксама Бярэзіна (без подпісу) і Свіслач, якія выцякалі з густых лясоў. Пры зліцці іх нанесены населены пункт (відаць, Свіслач), а ні жэй ракі Свіслач — горад Баб руска (Бабруйск). Тут жа паказана рака Хранон (Нёман), якая выцякае з буйнога возера Хранэс, з якога пачынаецца таксама рака Случ — паўночны (левабярэжны) прыток Прыпецыуса. Тым не менш і на гэтай карце, і на наступных, якія былі складзены заходнееўрапейскімі аўтарамі,
многія беларускія рэкі адлюстраваны са значнымі скажэннямі і невялікай дакладнасцю.
У 1569 годзе, пасля Люблінскай уніі, Вялікае княства Літоўскае і Полыпча аб’ядналіся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую, у складзе якой землі Беларусі знаходзіліся да ўз’яднання з Расійскай дзяржавай у 1795 годзе. Звесткі аб гідраграфіі беларускіх зя мель, якія адносяцца да таго часу, рассеяны ў шэрагу літоўскіх, польскіх і рускіх крыніц. Беларускія рэкі, па прычыне свайго геаграфічнага становішча, былі аб’ектам дасканалага вывучэння як водных камунікацый у мірны час, так і абарончых рубяжоў у час вайны.
Так, сакратар польскага караля Стэфана Баторыя, удзельнік яго паходу на Полацк і Віцебск у 1579 годзе Рэйнгольд Гейдэнштэйн у сваіх «Запісках аб Маскоўскай вайне 1578—1582 гадоў» пакінуў звесткі па гідраграфіі тэатра ваенных дзеянняў. Рэкі ўпамі-
наюцца ім галоўным чынам з ваенна-стратэгічнага пункту гледжання — як водныя перашкоды, шляхі зносін, зручныя месцы для збудавання ўмацаваных пунктаў, як арыенціры. Сцісла характарызуец ца Дняпро, як граніца паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай Руссю, і Вілія. Больш падрабязна — Заходняя Дзвіна і рэкі яе басейна: Ловаць, Усвейка, Каспля, Ула, Лепель, Обаль, Палата, Ушача, Дзісна, Дрыса з прытокам
4. Зак.130.
Нішча і іншыя (тут і далей па тэксту прыводзяцца сучасныя геаграфічныя назвы).
Аўтар звярнуў увагу, што вярхоўі левабярэжных прытокаў Бярэзіны і Заходняй Дзвіны падыходзяць блізка адзін да аднаго. I ён абгрунтаваў тэхнічную магчымасць і эканамічную мэтазгоднасць судна ходнага злучэння Улы з Бярэзінай, што і было зроблена больш як праз дзвесце гадоў: царскі загад Паўла I ад 25 лю тага 1797 года патрабаваў «збу даваць водную сувязь паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной праз Бярэзіну». Да 1805 года будавалася Бярэзінская водная сістэма, якая працягнулася па рэках Сергуч, Бярэшча, Эса, Ула, азёрам Манец, Плаўна, Бярэшча, Проша, Лепельскае. Цяпер гэта сістэма не дзейнічае.
Рускі падарожнік і дыпламат Трыфан Карабейнікаў, які накіроўваўся ў складзе пасоль* ства ў 1593 годзе ў Турэцкую Імперыю, праязджаў Барысаў, Мінск і Слуцк. Ён адзначыў,
што Бярэзіна каля Барысава па шырыні як Яўза, на рацэ мост даўжынёй 200 сажаняў (у сапраўднасці Яўза значна вузейшая за Бярэзіну), a Мінск — горад драўляны, велічынёю як Вязьма, пад ім цячэ Свіслач, якая менш за Яўзу (у сапраўднасці больш за яе). Апісваючы Слуцк, ён вызначыў, што тут цякуць дзве ракі — Вясейка і Случ.