Эўрыка 2000

Эўрыка

2000
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2000
29.02 МБ
«Паколькі любім прыгажосць, што прыгажэйшае ёсць за Бога?.. Божай прыгажосцю дзівуюцца месяц і сонца. I гэтая краса бязмерна ўсякую красу ўсіх рэчаў... пераўзыходзіць. Як сонечнае ззянне зорак мігценне перабольшвае».
2 П с а л. т ы р — струнны музычны інструмент; гэта яшчэ і назва зборні ка малітваў (псалмоў) цара Давіда, зборніка, які ўваходзіць у склад Старога Запавета Бібліі.
СВЯЦІЦЕЛЬ ГЕОРГІЙ КАНІСКІ
Час епіскапства Георгія Ка ніскага прыпаў ііа самы цяжкі перыяд існавання Праваслаўя ў нашым краі.
У Польска-Літоўскай дзяр жаве цэнтрам Праваслаўя застаўся адзіны горад Магілёў. Георгій Каніскі застаўся адзі ным праваслаўным епіскапам. Беларусам навязвалася чужая неправаслаўная вера.
Епіскапу заміналі служыць у цэрквах. Яго спрабавалі на ват забіць. Аднак мужны і бо гааданы іерарх’ не пераныняў служэння Госпаду і беларускаму народу. Яму дапамагала глыбокая вера і выключная адукаванасць.
3 «асаблівай пахвалою» Каніскі скончыў духоўную семі2	*-*
нарыю , стау манахам, рэкта-
1 Іерарх — высокага сану (звання) святар.
2Духоўная семінарыяцаркоўная навучальная ўстанова.
рам акадэміі3, прафесарам багаслоўскіх навук4, філосафам і пісьменнікам.
Магілёўскі епіскап Георгій Каніскі адкрываў школы і семінарыі, пісаў навуковыя і паэтычныя творы, духоўныя прамовы і пропаведзі, заснаваў друкарню. У ёй выдадзены падручнік «Катэхізм...» — ка роткае выкладанне Хрысціян скага Вучэння «на карысць і збавенне юным, як і сталым ненавучаным...» Епіскап раза слаў падручнік бясплатна па храмах.
Георгій Каніскі быў прыхіль нікам аб’яднання трох брат ніх народаў — беларускага, украінскага і рускага. Ён абураўся прыгнётам простых беларусаў, крытыкаваў забабоны і неадукаванасць.
Яго паважалі і простыя лю дзі, і руская імператрыца Кацярына. «Георгій ёсць адзін
’ Р э к т а р акадэміі — загадчык вышэйшай царкоўнай навучаль най установы.
4 Б a г а с л о ў с к і я	навукі
вучэнні пра Бога і Царкву.
3. Зак.ІЗО
з самых памятных дзеячаў XVIII стагоддзя... Жыццё яго належыць гісторыі». Так аб ім адзываўся A. С. Пушкін.
Дзеянні свяціцеля Георгія Каніскага мелі добры плён. Адкрываліся адабраныя інша верцамі храмы. Слова Божае, слова жаданае зноў загучала для праваслаўных беларускіх вернікаў.
Свяціцель Георгій Каніскі далучаны Царквою да ліку святых зямлі Беларускай. Памяць яго шануецца 26 лютага.
СВЯТЫНІ ПРАВАСЛАЎЯ
Шмат праваслаўных хрысці ян жылі багалюбна. Пазбягалі граху, шчыра маліліся за ўвесь чалавечы род, з любоўю твары лі дабро. Дзеля веры Хрыстовай і чалавечага шчасця трыва лі нягоды, ахвяравалі дастаткам і нават жыццём. Такіх богааданых людзей мы называем святымі.
Такімі былі вучні Хрыстовы — апосталы. Такімі былі
хрысціяне-пакутнікі першых стагоддзяў. Такімі былі дагоднікі Божыя, якіх жыціе мы ўжо знаем:
славянскія першаасветнікі, роўнаапостальныя Кірыл і Мяфодзій,
пакутнікі Барыс і Глеб, прападобная Еўфрасіння Полацкая,
свяціцель Кірыл Тураўскі, свяціцель Георгій Каніскі і яшчэ трынаццаць святых зямлі Беларускай.
* * *
Святыя ў нас, хрысціянаў, храмы. Там праводзім богаслужэнне. Там усведамляем згуб насць граху, даём абяцанне жыць без заганаў. Там у маленстве прымаем Хрышчэнне. Ад храма на сконе жыцця — апошні шлях да магілы.
* * *
Нас узрушае святасць манаства. У келлях1 і храмах мана
1 К е л л я — невялічкі пакой, у якім частку жыцця праводзіць манах (манашка).
скіх прыстанкаў дзень і ноч набожныя інакі ўзносяць Богу малітвы за нас, за шчасце ўся го чалавечага роду. У манастырскіх мурах друкуюцца і зберагаюцца мудрыя кнігі, пішуцца летапісы і жыція. Тут вучаць як правільна жыць, як разумець Святое Пісанне. Тут памагаюць нямоглым, бяздольным. Тут набываецца вера, надзея, любоў.
* * *
Святыя для нас, хрысціянаў, кнігі — Слова Гасподняе — Біблія.
* * *
Святыя ў нас малітвы. Малітвамі хрысціянін жыве, ма цуецца духам. У малітвах зно сіцца з Богам. У малітвах просіць у Госпада дапамогі. У ма літвах дзячыць і славіць Ма гутнага Шчодрага Творцу.
Малітвай, прачнуўшыся, мы сустракаем дзень:
— Міласны Божа, памажы
мне ў справах, збаў ад грэшных спакус. Хай споўніцца воля Твая.
Малітву мы прамаўляем пе рад пачаткам Богаўгоднае справы:
— Госпадзе, благаславі!1
Просім прабачыць грахі, калі шчыра каемся ў іх:
— Госпадзе, памілуй!
Вымаўляем малітву пасля заканчэння справы, дзячым Госпаду за дапамогу:
— Слава Табе, Божа наш, слава Табе!
Молімся перад ядой:
— Шчодры Госпадзе. Насычаеш нас хлебам жыцця. Слава Табе!
Молімся пасля яды:
— Дзякуй, Госпадзе. Ты насыціў нас хлебам зямным.
1 Благаславі — дазволь, спрыяй поспеху.
				-	Ч 36
Молімся перад сном:
— Госпадзе — апякун нашых душ. Пашлі ціхамірны сон. Слава Табе — Айцу j Сыну і Святому Духу. Амінь1.
А вось малітва, якую пакінуў для нас узорам Ісус Хрыстос:
Ойча наш, Ойча Нябесны!
Хай славіцца імя Тваё,
хай прыйдзе Царства Тваё, хай будзе воля Твая і на зямлі, як на небе.
Хлеб наш надзённы2 дай на сённяшні дзень і прабач грахі нашы, як і мы прабачаем чужыя.
I не ўводзь у спакусу, але збаў ад ліхога, бо ёсць Тваё Царства і сіла, і слава навекі.
Амінь.
* * *
Прыстойна і годна праводзім мы двунадзесятыя праваслаў-
1 А м і н ь — сапраўды так.
2 X л е б наш надзённы — па жытак для мацавання душы і цела.
ныя святы3 і Пасху4. Яны дара гія нам успамінам святога жыцця Ісуса Хрыста і Яго Найсвяцейшае Маці.
Пасха — Светлае Хрыстова Уваскрасенне (дата рухомая)
Раство Хрыстова (7 студзеня) Хрышчэнне Гасподняе (19 студзеня)
Стрэчанне Гасподняе (15 лютага)
Уваход Гасподні ў Іерусалім (дата рухомая)
Дабравешчанне Найсвяцей шае Багародзіцы (7 красавіка)
Узнясенне Гасподняе (дата рухомая)
Дзень Святой Троіцы (дата рухомая)
Праабражэнне Гасподняе (19 жніўня)
Успенне Найсвяцейшае Ба гародзіцы (28 жніўня)
3Двунадзесятыя праваслаўныя святы — 12 найвялікшых праваслаўныўх святаў.
4 П а с х a — Вялікдзень — «святаў Свята, Урачыстасць урачыстасцяў», самае вялікае свята хрысціянаў.
Раство Найсвяцейшае Багародзіцы (21 верасня)
Узвіжанне Крыжа Гасподняга (27 верасня)
Увядзенне ў храм Найсвяцей шае Багародзіцы (4 снежня)
* * *
3 даўніх часоў шануе народ праваслаўны святыя выявы — іконы, на іх чалавек бачыць дарагія сэрцу вобразы. Іконы расказвалі старажытнаму чалавеку, пра што напісана ў Біб ліі. Бо чытаць ён толькі вучыўся.
У кожнай хаце, у кожнай кватэры праваслаўнага верніка ёсць іконы. Выявы Ісуса Хрыста, Багародзіцы Дзевы Марыі і святога ўгодніка, імя якога мы носім, заўсёды прысутніча юць у ганаровым куце жытла.
У самыя важныя моманты жыцця мы бярэм у рукі свя тыя абразы (іконы), каб адчуць Боскую прысутнасць і благаславенне.
Ёсць у беларусаў іконы, якія асабліва шануюцца. Гэта цу-
датворныя іконы. Яны вылучаюць гаючую моц. Захоўваюцца ў храмах і манастырах. Кожная мае сваю незвычайную гі сторыю. Вось паслухайце пра ікону Божае Маці Жыро віцкую.
Раз пастушкі мястэчка Жыровічы1 заўважылі ў лесе пра мяністае ззянне. Яны падышлі і ўбачылі невялікага памеру ікону Божае Маці. Яе прынеслі баярыну Солтану. Ікона таямніча знікла і нечакана з’явілася зноў. На гэтым месцы праваслаўны баярын загадаў узвесці царкву. Цяпер там размешчаны Жыровіцкі Свята Успенскі манастыр.
Да цудатворнай іконьі несупынна ідуць паломнікі2. Заступніца наша Божая Маці прымае іх шчырыя малітвы.
1 Ж ы р о в і ч ы — мястэчка ў Гро дзенскай вобласці.
2Паломнікі — вернікі, што на ведваюць святыя мясціны.
1000 ГАДОЎ НА БЕЛАРУСІ
Няма, бадай, мясцін у Бела русі, дзе б не ўзвышаліся гожа праваслаўныя храмы. Дзе б не чутно было паднябесных царкоўных звонаў. Дзе б не гучалі прачулыя хваласпевы. Дзе б не маліўся народ беларускі.
Міналі вякі, змяняліся пакаленні. А Праваслаўная вера — вера святая нашых бацькоў — жыла і жыве. Больш за 1000 гадоў асвячае зямлю Беларусі.
Мы з вялікай пашанаю ўспамінаем першых славянскіх вучыцеляў Мяфодзія і Кірылу.
Яны адарылі нас азбукай, каб чыталі з карысцю Святое Пі санне.
Мы ўдзячны вялікаму князю Уладзіміру. Ім прынесена вера Хрыстова народу ў Старажытную Русь.
Мы ганарымся святымі ўгоднікамі Беларусі: Еўфрасінняю Полацкай, Кірылам Тураўскім ды Георгіем Каніскім. Услаўляем усіх падзвіжнікаў Праваслаўя. Яны — малітоўнікі перад Богам за нашу Айчыну. 3 імі і з Госпадам Ісусам Хрыстом мы рыхтуемся да ўрачыстай сустрэчы трэцяга тысячагоддзя.
r ■ J?/ '^'11^
•petDrum
sV?^:4.W


Аляксандр Макарэвіч, кандыдатп геаграфічных навук
АБ ЧЫМ РАСКАЗВАЮЦЬ СТАРАЖЫТНЫЯ КАРТЫ
Гэта кароткі агляд па выву чэнню гідраграфічнай сеткі Беларусі, пачынаючы з самых даўніх часоў. Складзены ён на аснове аналізу шматлікіх старажытных картаграфічных і літаратурных крыніц, многія з якіх — бібліяграфіч ная рэдкасць.
Першыя картаграфічныя ад люстраванні беларускіх рэк былі зроблены грэчаскім астраномам Клаўдзіем Пталамеем у другім стагоддзі нашай эры (да гэтага часу на картах ста ражытных грэкаў уся паўноч ная частка Усходняй Еўропы была адлюстравана як акіян).
Ён сістэматызаваў геаграфічныя веды глыбокай старажытнасці і склаў 27 карт вядомага на той час свету: адну генеральную і 26 карт асобных тэрыторый. Яны былі, вядома, недасканалыя.
Арыгіналы Пталамея да нас, на жаль, не дайшлі. Яны загінулі ў час пажараў і разбурэнняў, якія знішчылі вядомую Александрыйскую біблія тэку ў Егіпце, і ў V стагоддзі былі ўзноўлены на рукапісах. У далейшым яны некалькі ра зоў былі перавыдадзены і вядомы нам па копіях і выданнях XV стагоддзя.
Але наколькі прыблізнымі
былі ўяўленні аб гідраграфіі ў той час, можна меркаваць па рэканструкцыі карты Еўрапей скай Сарматыі (старажытная назва Усходняй Еўропы), змешчанай у «Касмаграфіі» Пталамея, якая была выдадзена ў горадзе Ульм (Германія) у 1482 годзе. На ёй рака Ба рысфен (грэчаская назва Дняп ра) не мае прытокаў, цячэ з поўначы на поўдзень і ўпадае ў заліў Понта Эўксінскага (Чорнага) мора. На карце адсутнічае характэрны выгін Дняпра ў раёне Оршы, дзе ён крута мяняе напрамак. Гэта дало падставы пазнейшым аўта рам лічыць, што Пталамей прыняў за вярхоўе Дняпра ра ку Бярэзіну. На поўнач цякуць рака Хранон (Нёман), якая двума рукавамі ўпадае ў заліў Сармацкага (Балтыйскага) мора і рака Рубон (Заходняя Дзвіна).
Найбольш поўнымі і дакладнымі крыніцамі звестак пра беларускія рэкі ў старажытны перыяд з’яўляюцца рускія ле тапісы і ў першую чаргу «Апо-