• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эўрыка 2000

    Эўрыка

    2000

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 103с.
    Мінск 2000
    29.02 МБ
    Гаспадар адчыняў насцеж дзверы, калядоўшчыкі ўвальваліся ў жытло і пачыналася прадстаўленне. «Каза» з «мядзведзем» ды «жоравам» паказвалі ўсе свае здольнасці, скакалі, аж сцены дрыжалі, а зладжаны хор тым часам спяваў:
    Пане гаспадару, ці спіш, ці ляжыш,
    Ці спіш, ці ляжыш, ці нас чуеш?
    Адчыні вакно,
    паглядзі ў гумно, У тваім гумне
    сам Бог ходзіць, Сцірты лічыць, цябе кліча. Цябе кліча,
    дар табе даць: Табе самому —
    сто коп жыта, Жонцы тваёй —
    шубу да долу, Сыночкам тваім —
    да па коніку, Па коніку да
    па вараненькаму, Дачушкам тваім —
    да па вяночку, Па вяночку
    да па руцвяненькаму. Пане гаспадару,
    не кажы таміць, He кажы таміць, просім нас дарыць! Просім нас дарыць, наш дар невялік: Кош гароху, рэшата бобу, Мех аўса, наверх каўбаса. Аддаўшы нам дар,
    сам жыві здароў 3 дзеткамі, з жонкай
    і з усёй сям’ёй!
    Потым наперад калядоўшчы каў выходзіў самы дужы з іх — хлопец-механоша, які збіраў і насіў пачастункі. Шчод рыя гаспадары не скупіліся, клалі ў мех сала і каўбасы, пірагі і сушаную рыбу. Яны верылі, што добрыя пажаданні калядоўшчыкаў абавязкова спраўдзяцца.
    БАТЛЕЙКА
    У даўніну на святыя Каляды разам з калядоўшчыкамі і звез дарамі па вёсках і мястэчках вандраваў незвычайны лялечны тэатр. На Украіне яго называлі вяртэп, у Полыпчы шопка, а ў нас на Беларусі батлейка. Назва «батлейка» ўзнікла ад слова «Бэтлеем» — калісьці так называўся горад Віфлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Дзякуючы самароб ным лялькам, можна было ўбачыць Хрыстова нараджэнне, а таксама жорсткага цара Ірада, які хацеў забіць маленькага
    6. Зак.130.
    Сына Божага, за што і трапіў у пекла з кіпучай смалою.
    «Батлейкабатлея — чароўная дзея», — казалі пра гэты лялеч ны тэатр людзі. Батлейкавы тэатр быў невялікі: драўляную скрынку, падобную на хатку ці царкву, вазілі на санях альбо насілі нават у руках. Батлейкі рабіліся аднапавярховыя, двухпавярховыя, былі і трохпавярховыя. Адзін артыст граў на скрыпачцы, а другі адчыняў дзверы чароўнай скрынкі-хаткі і праз шчыліны, зробленыя ў яе падлозе на кожным паверсе, вадзіў на кіёчках лялькі. Ён жа прамаўляў за герояў рознымі галасамі, сыпаў дасціпнымі прыказкамі і прымаўкамі, спяваў батлейныя песні:
    А ў свеце нам навіна была, Святы вечар!
    Там Прачыстая
    Сына радзіла, Святы вечар!
    У небе зорачкі засвяціліся, Святы вечар!
    Прыйшлі мудрацы,
    пакланіліся,
    Святы вечар!
    Каб забіць дзіця,
    Ірад сам пайшоў, Святы вечар!
    Ды да ясляў шлях ніяк не знайшоў, Святы вечар!
    Узрасло Дзіця —
    Гасподзь Хрыстос Бог, Святы вечар!
    Праўды свет знайсці Ён нам дапамог,
    Святы вечар!
    Акрамя Хрыстова нараджэн ня, батлейшчыкі паказвалі жартаўлівыя сцэнкі пра «Скамароха і мядзведзя», «Антона з казой і Антоніху».
    Батлейкавы тэатр няцяжка зрабіць сваімі рукамі, асабліва ў школьнай майстэрні. I тады на гэтай сцэне можна паставіць і паказаць людзям шмат цікавых казак.
    ДРУГАЯ КУЦЦЯ
    Роўна праз тыдзень пасля Першай куцці кожная сям’я зноў збіралася за святочным
    сталом. Гаспадыня варыла куццю ў тым самым гаршку, што і першы раз. Толькі перад Калядамі яна падавалася нішчымнаю, а цяпер — запраўленая малаком ці маслам. Таму і называлі яе часам Шчодраю куццёю.
    У гэты вечар людзі елі ўсё, што мелі і хацелі: мясныя стравы і каўбасы, студзіну і ўсякія смачныя падліўкі. Словам: еш — не хачу, бо лаву паламлю. Але бацькі не забы валіся напомніць дзецям, што трэба пакінуць месца і для куцці.
    Некалькі стагоддзяў нашы дзяды і прадзеды лічылі 13 студзеня апошнім днём старога года. I таму мінулы год право дзіўся з цікавымі гульнямі і варожбамі. Бадай, гэты вечар адзначаўся найцікавей з усіх калядных вечароў. Дзеці каля давалі і збіралі па хатах гасцінцы, гаспадары і гаспадыні па ўсякіх старадаўніх прыкметах вызначалі будучы ўраджай і прыплод жывёлы, а дзяўчаты варажылі пра будучае жыццё
    і блізкае замужжа. Адну са сваіх сябровак яны ўбіралі ў святочныя строі і называлі Шчодра. Потым хадзілі з прыгажуняй Шчодрай ад хаты да хаты, зычылі ўсім добрым лю дзям дастатку і радасці, спява лі песні шчадроўкі. Гэты звычай так і называўся — шчадраванне.
    I старая вёска ад звонкіх дзявочых галасоў быццам маладзела. Сівыя бабулькі, слухаючы сваіх унучак, харашэлі тварам і забываліся пра ўсе хваробы і нямогласць.
    А Шчодра і яе сяброўкі спя валі і спявалі песні, ды такія, што міжволі заслухаешся, a потым станеш падспеўваць:
    За сяньмі, за сяньмі, там за новымі, Шчодры вечар, добры вечар!
    Стаіць святліца
    нова зрублёна.
    У той святліцы чатыры акенцы:
    У першым акенцы —
    да яснае сонца,
    У другім акенцы да ясны месяц,
    У трэцім акенцы
    да дробныя зорачкі,
    У чацвёртым акенцы
    да цёмная хмарка.
    Ясны месяц — то сам гаспадар,
    Яснае сонца — то жонка яго, Што дробныя зоркі то дзеткі яго, Што цёмная хмарка то жыта яго:
    А з карэньчыка караністае,
    А з саломкі — сцяблістае, А з каласочка — каласістае, Дай жа Божа
    пану гаспадару, Ой, жыці быці, піва варыці, Піва варыці — сыноў жаніці, Гарэлку купляці
    дачок замуж аддаваці!
    Напэўна, дзяўчаткі адразу са мной пагодзяцца: цудоўная песня. Толькі, спяваючы яе, не забывайцеся за кожным радком паўтараць — «Шчодры вечар, добры вечар!»
    Ч 84 }-
    ВАСІЛЛЕ, АБО СТАРЫ НОВЫ ГОД
    14 студзеня адзначалася Ва сілле, або, як яшчэ казалі, Стары Новы год.
    Ці не праўда, дзіўна неяк гучыць — Стары Новы год. A справа вось у чым. 3 вельмі вельмі даўніх часоў старажытныя рымляне карысталіся юліянскім календаром, які ўвёў славуты палкаводзец Юлій Цэзар. Але ён быў недасканалы. I ў 1582 годзе папа рымска каталіцкай царквы Грыгорый Трынаццаты зацвердзіў новы каляндар, складзены па праек це італьянскага астранома і матэматыка Алаізія Ліліё. Гэты каляндар, названы пазней грыгарыянскім, быў намнога да кладнейшы за юліянскі. Амаль усе краіны Еўропы прынялі яго, акрамя Беларусі, Украіны і Расіі.
    Толькі ў пачатку нашага, XX стагоддзя юліянскі каляндар адышоў у нябыт. Праўда, не зусім: ім па-ранейшаму карыстаецца праваслаўная царк
    ва. I таму той, хто лічыць сябе праваслаўным вернікам, мае радасць двойчы святкаваць Новы год: першы раз па грыгарыянскім, а праз трынаццаць дзён — па юліянскім кален дарах.
    Ну, а цяпер пра першы дзень Старога Новага года, які ў гонар святога Васіля Вялікага яшчэ называюць Васіллем. Хачу адразу папярэдзіць: ран кам нельга доўга вылежвацца ў пасцелі, нават у нядзельку, бо хто першы ў хаце альбо кватэры памыецца, той увесь год будзе бадзёры і рухавы.
    А яшчэ на Васілле, узяўшы па торбачцы жыта, дзеці з са май раніцы абходзілі хаты, віншавалі гаспадароў з Новым годам і поўнай жменяй, на ра дасць і шчасце, «засявалі» жытло залацістым зернем. Усюды іх прымалі як жада ных і дарагіх гасцей, частавалі смачным печывам, цукеркамі, арэхамі і сушанымі ягадамі.
    ТРЭЦЯЯ КУЦЦЯ
    Весела, хутка прамільгнулі два тыдні Каляд. I ўвечары 18 студзеня спраўлялася Трэ цяя, або Галодная куцця, як яшчэ інакш яе называлі. Зва раная ў тым самым гаршку, што і дзве папярэднія, Трэцяя куцця падавалася нішчымнай, астатнія стравы на стале таксама падаваліся нішчымнымі. Нашы прашчуры верылі: калі сёння не з’ясі тлустага, дык увесь год будуць абмінаць хваробы жывата.
    У апошні калядны вечар мо ладзь абавязкова ладзіла ігрышча. Па хатах і на вуліцы гучалі журботныя дзявочыя га ласы, якія спявалі развіталь ныя калядныя песні:
    Ой, Калядачкі, вярніцеся, На нас, дзевак, азірніцеся, Мы ж вас, Калядкі, Дажыдаць будзем, Мы ж вас, Калядкі, Шанаваць будзем.
    Каб вас, Калядак, Тыдняў з дзесятак.
    А што ранейка — To сняданнейка, Што вячэранька Пагуляннейка.
    Гаспадары пасля апошняй куцці прыбіралі сена, што ляжала два тыдні на стале, і аддавалі коням, каровам і авеч кам. Каляднае сена нібыта засцерагала жывёлу ад злых чараўніц, а таксама жартаў Дамавіка ці Гумённіка. Але і яно не мела сілы, калі не прашаптаць замову:
    «Добры вечар табе, дзядзішча, шырокая барадзішча, кучаравая галавішча. Калі ты свой Дамавік, дык жыві на месцы, абходзься з гэтай жывёлай па чэсці. А калі ты чужы, насыльны, дык ідзі гуляй, жыўнасць не чапай, у маім двары не бывай...»
    СТРЭЧАННЕ, АБО ГРАМНІЦЫ
    У лютым, а дакладней 15 лютага, нашы продкі адзначалі незвычайнае свята, якое мае дзве назвы — Стрэчанне, або Грамніцы. Як узнікла першая назва, відаць з народнай песні, якую спявалі ў гэты дзень:
    А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,
    Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
    Лета зіму піхнула, піхнула
    I ножачку звіхнула, звіхнула.
    Зіма пайшла плачучы,
    плачучы,
    Лета пайшло скачучы, скачучы.
    Згодна народнаму календару, мінула палавіна зімы. Пра гэта сведчыць нават прымаўка: на Грамніцы — паўзіміцы. He дзіва, што сонца днём усміхаецца і прыпякае зусім па-весняму.
    А цяпер пра тое, адкуль пайшла другая назва — Грамніцы. У вельмі-вельмі даўнія часы нашы прашчуры гэты дзень святкавалі ў гонар магутнага язычніцкага бога Перуна ці Грамоўніка. Яйы ўяўлялі сабе гэтае бажаство магутным суро вым асілкам з чорнымі валасамі і залацістаю барадою. Гра моўнік нібыта ездзіў па небе на імклівай калясніцы, трымаючы ў руках вогненныя стрэлы ма ланкі, і цёплымі вясновымі дажджамі дапамагаў зямлі абуджацца ад зімовага сну. А яш чэ Грамоўнік зацята змагаўся з усялякімі нячысцікамі і чарцямі, шпурляючы ў іх вогненныя стрэлы маланак. Аж да нашых дзён захаваліся сляды той барацьбы. Калі дарогі пры вядуць вас у Сенненскі раён, што ў Віцебскай вобласці, то каля вёскі Дубкі можна ўбачыць аграмадны Пярун ка мень. Мясцовыя жыхары кажуць, што якраз тут Грамоўнік забіў самага галоўнага чорта з усёй нячыстай сілы. Аднак нячысцікі, як вядома, страшэн
    на хітрыя. Уцякаючы ад немінучай кары, яны хаваюцца то ў будынкі, то за людзей... Асабліва за тых, каго навальні ца заспела ў дарозе. Таму нярэдка жахлівыя стрэлымалан кі Грамоўніка цаляюць у жытло або ў няшчаснага чалавека.
    Засцерагаюць ад бяды грам нічныя свечкі, асвечаныя ў гэты дзень у царкве. Калі пачы~ налася бура, іх запальвалі ў хаце, а таксама вешалі ў хляве каля дзвярэй — тады ніякія ведзьмы і гуменнікі не шкодзілі жывёле.
    На Грамніцы дазвалялася сем разоў есці, але дбайныя гаспадары, сядаючы за стол, помнілі народную мудрасць: Грамніцы — хлеба палавіца.
    АЎЛАСАЎ ДЗЕНЬ
    Аўласаў дзень, што азначаўся 24 лютага, святкавалі ў гонар бога Вялеса — апекуна пастухоў і падарожнікаў, заступніка коней, кароў і авечак. Таму і называўся Аўласаў