Эўрыка 2000

Эўрыка

2000
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2000
29.02 МБ
Ім напісана вялікая колькасць артыкулаў і зваротаў па вучальнага зместу. Творы такія называліся «Словамі». Пісаў з
ен каноны , пропаведзі, паслан’Падзвіжнік — той, хто адмаўляе сабе ў звычных выгодах жыц ця, хто ўхіляецца дробязнай сумятні дзеля высокай і важнай мэты слу жэння Богу і людзям.
2	П ас тв a — наведвальнікі царквы, вернікі-прыхаджане.
3	К а н о н ы — царкоўныя хваласпевы, складзеныя ў славу Гасподнюю, у гонар Божае Маці і святых людзей.
ні, малітвы на кожны дзень і на святы. Гэта ўзоры красамоўнага паэтычнага мастацтва. Сучаснікі паважліва называлі яго Златавустам.
Вось урывак павучальнага «Слова» Кірылы Тураўскага аб кніжным чытанні і навуцы: «Мы ж, братове, станем пакорлівыя і паслухмяныя, будзем выконваць Божыя наказы кніг святых, у мудрасць іх паглыбляючыся. He п’яным ро зумам, а цвярозым, як праведнікі, ушануем жыццё Хрыста Ісуса, Госпада нашага, Якому ўзносім хвалу».
Творы Кірылы Тураўскага былі шырока вядомы на Стара жытнай Русі. Яны друкаваліся ў розныя гады на Беларусі.
Памёр свяціцель каля 1183 года. Памяць яго, як святога зямлі Беларускай, шануецца штогод 11 мая.
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ
Прамінула некалькі стагоддзяў. На месцы Полацкага і Тураўскага княстваў утварылася Вялікае княства Літоўскае. Яно аб’яднала шматлікія дробныя княствы ў магутную Бела руска Літоўскую дзяржаву. На захадзе яно разлягалася да Балтыйскага, а на поўдні да Чорнага мораў. У ім у розныя часы валадарылі вялікія кня зі — Міндоўг, Гедымін, Аль герд, Ягайла, Вітаўт. Сталіцаю Вялікага княства быў спачатку Наваградак (Навагрудак), a пасля — Вільня. Панавала ў княстве беларуская мова. На ёй выступалі з прамовамі, вялі перапіску, выдавалі законы, пісалі загады. Усе, ад князёў да простых сялян, размаўлялі на роднай мове.
Існавала Вялікае княства Літоўскае 400 год, з XIII па XVI стагоддзі.
У Вялікім княстве народ глыбока шанаваў Праваслаўную веру. Будавалася шмат
цэркваў. У адным невялікім Тураве іх налічвалася каля 80 ці. Сярод вернікаў вылучаліся людзі з асаблівай набожнасцю, чысцінёй і беззаганнасцю. Яны станавіліся манахамі, жылі ў манастырах. Ма настыры існавалі ў кожным княжацкім горадзе і ў аддаленых бязлюдных мясцінах. Сю ды за настаўленнямі і духоўным суцяшэннем ішлі беларусы. У цэрквах і манастырах народ беларускі вучыўся дабру і святасці.
Заняпала і страціла сваю незалежнасць Вялікае княства Літоўскае, калі было аб’яднана з Польшчай. Праваслаўныя храмы і манастыры закрываліся іншаверцамі. Дзяржаваю па чаў кіраваць кароль.
ПЕРШАДРУКАР ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
Усяму свету вядома імя славутага беларуса Францыска Скарыны.
Яго партрэт захоўваецца ў старажытным Падуанскім уні-
версітэце. Там, у Італіі, ён вучыўся. Памяць аб ім засталася як аб слаўным з найслаўней шых вучоных мужоў.
Помнікі Скарыне пастаўлены ў Мінску і Полацку, дзе ён нарадзіўся.
Сын купца, пачатковую адукацыю Скарына атрымаў у родным Полацку. Перад паездкай у Італію скончыў Кракаўскі універсітэт. Атрымаў грун тоўныя веды ў філасофіі, медыцыне, гісторыі, астраноміі, у замежных мовах, у кнігавыданні. Найкаштоўнейшым скарбам Скарыны была Кніга кніг Святое Пісанне — Біблія.
Слова Божае, вера і Хрысціянства былі для яго мэтай і зместам жыцця.
Веды свае і ўсе намаганні багаверны беларус прыкладаў на служэнне простаму люду. Простаму чалавеку даць Біблію на зразумелай мове, ма ласвядомаму патлумачыць незразумелае — вось да чаго імкнуўся духоўны асветнік. I жаданага дасягнуў!
У чэшскай Празе Францы-
скам Скарынам было створана выдавецтва. Там, дзеткі, упер шыню надрукаваны кнігі Біб ліі на беларускай мове. У Вільні Скарына абсталяваў друкарню і стварыў яшчэ адно выда вецтва. Працягваў друкаваць патрэбныя народу і Царкве кнігі. Паведамляе ў іх калян дарныя, астранамічныя і медыцынскія звесткі1, якія не паведамляліся беларусам.
На кнізе «Апостал»2 рукою Скарыны пастаўлена дата — 1525 год. Гэта, мае любыя, дата з’яўлення першай друкаванай кнігі ў нашай Айчыне.
He кожны, чытаючы Біблію, можа разумець напісанае. Трапляюцца невядомыя выра зы, іншасказанні, Божыя цу
’Каляндарныя, астранамічныя і медыцынскія з в е с т к і — звесткі прыведзены ў кнізе Ф. Скарыны «Малая падарожная кніжка».
2 А п о с т а л — частка Новага За павета Бібліі, дзе апісаны дзеянні і змешчаны пасланні апосталаў вучняў Хрыста.
дадзействы. Апісваюцца нечуваныя падзеі.
Каб дапамагчы зразумець гэта, Францыск Скарына ў кні гах пісаў «Прадмовы», «Па сляслоўі», анатацыі1. На палях кніжнага тэксту тлумачыў паасобныя словы. Аздабляў ста
•2 ронкі гравюрамі , арнаментам.
Меў Скарына і дар паэтычны. Пры перакладзе Бібліі без яго аніяк не абысціся. Пісаліся Скарынам і вершаваныя акафісты3. Прысвячаў іх «найсаладзейшаму імю Госпада нашага Ісуса Хрыста» ды іншым святым асобам.
Скарына жадаў, каб людзі ў Бібліі знаходзілі мудрасць і разумелі яе дабрадатнасць. «Мудрасць, — пісаў ён, — як сіла ў каштоўным камені, і як золата ў зямлі, і ядро ў арэху.
’Анатацыі — тлумачэнні зместу, сэнсу альбо пабудовы кнігі.
2 Гравюры — малюнкі, зробленыя на дрэве альбо метале і перанесе ныя на кніжную старонку.
3Акафісты — царкоўныя песняспевы (малітвы).
Хто яе знойдзе, той знойдзе міласць і атрымае дабраславен не4 ад Госпада. I прыйдзе да яго ўсё добрае.., хвала і ўшана вялікая. Бо мудрасць ёсць маці ўсіх дабрачыннасцяў, вучыцель усіх дабрадзействаў».
Гасподзь стварыў чалавека і пакінуў яму найбольшы Закон, найважнейшую Запаведзь — Запаведзь Любові,— зазначаў Скарына ў сваіх «Прамовах».
«Рабіце іншым тое, што хочаце, каб рабілі вам»,— вось сэнс гэтай Запаведзі, вось ас ноўнае правіла нашых паво дзін.
Так, любыя дзеткі, найважнейшая дабрачыннасць чалавека — Любоў!
Гэта сцвярджае Біблія, гэта сцвярджае мудры, набожны Скарына:
«Кожны хрысціянін... найбольш да ўсіх няхай мае лю боў. Яна самая дасканалая з дараванняў. Без яе нішто поспеху не можа мець».
4Дабраславенне — ухвала.
князь
КАНСТАНЦІН АСТРОЖСКІ
Час аб’яднання з Польшчай быў цяжкі для існавання Вялі кага княства Літоўскага. Але вера нашых продкаў захавала ся. Гэтаму спрыялі некаторыя беларускія магнаты1.
Алелькавічы, Астрожскія, Масальскія, Вішнявецкія, Агінскія, Слуцкія, Солтаны, Сапегі, Хадкевічы, Верашчакі, Храптовічы — вось знакамітыя магнацкія роды, захавальнікі Праваслаўя.
Яны будавалі цэрквы і манастыры. Ахвяравалі зямлю і сродкі на царкоўную маёмасць. Адкрывалі школы, духоўныя вучылішчы, праваслаўныя брацтвы2.
’Магнаты — вельмі багатыя людзі (князі, вяльможы, ваяводы), уладальнікі маёнткаў, палацаў, вялікіх абшараў зямлі.
2Праваслаўныя б р а цт в ы — суполкі набліжаных да Царк вы людзей, якія ёй усебакова дапама-
галі.
Адзін з найболып знатных і багатых — род князёў Астрожскіх. Ганаровым абавязкам роду лічылася абарона патрэб народа, клопат пра яго духоўнае ўзвышэнне.
У родзе Астрожскіх асаблі вай адданасцю Праваслаўю вылучаўся князь Канстанцін. Ад бацькі яму перайшоў абавязак апекі над Праваслаўнай Царк вой. Ён вёў строгі, набожны лад жыцця. Трымаўся пастоў3, шчыра маліўся ў цэрквах і манастырах. Князь рабіў усё магчымае, каб захаваць Праваслаўе ва ўмовах аб’яднання Вя лікага княства Літоўскага з Польшчай. Ён клапаціўся, каб беларускі народ не трапіў пад польскі прыгнёт — каб не быў апалячаны.
У сваім маёнтку Астрог праваслаўны князь Канстанцін стварыў асветніцкі цэнтр. Там згуртаваліся таленавітыя вучо ныя людзі, настаўнікі, пісьмен-
3 Т р ы мацца пастоў — не ўжываць скаромную (тлустую) ежу перад вялікімі царкоўнымі святамі
і вызначанымі іншымі днямі.
нікі, перакладчыкі. Сярод іх — вядомы друкар Іван Фёдараў.
У заснаванай князем Астрожскай друкарні Іван Фёдараў паспяхова ўвасобіў свой заклік: «Хваліце Госпада на ўсіх мовах, хваліце Яго ўсе людзі». Ім былі выдадзены першыя друкаваныя школьныя падручнікі «Буквар» і «Азбука».
У 1581 годзе намаганнямі князя Канстанціна ды Івана Фёдарава была выдадзена поўная Біблія. Сёння кніга су светнавядомая як «Астрожская Біблія». Гэта першая ва Усходняй Еўропе дакладная друкаваная Біблія на царкоўнасла вянскай мове. Чатыры стагод дзі Астрожская Біблія забяспечвала патрэбы праваслаўнага славянства і Царквы. Яна ста ла найвялікшым духодным скарбам усяго славянскага і хрысціянскага свету.
Прыблізна ў гэты ж час з’явіўся яшчэ адзін шэдэўр кнігадрукавання — «Евангелле Вучыцельнае» на беларускай
мове. Кніга мела больш за 1000 старонак і высокамастацкія выявы.
СІМЯОН ПОЛАЦКІ
У 1664 годзе па запрашэнні рускага цара Аляксея Міхайлавіча прыехаў у Маскву беларускі манах і пісьменнік Сімя он Полацкі.
Чалавек набожны, ён меў разнастайныя і глыбокія веды ў навуках. Меў настаўніцкі вопыт у школе пры Полацкім Богаяўленскім манастыры. Меў вялікі талент паэтычнага пісьменства.
Гады жыцця слыннага беларускага манаха ў Маскве прыпадаюць на заняпад Вялікага княства Літоўскага і ўзвышэнне Рускай дзяржавы. Рускія войскі ўвайшлі ў Вільна, Полацк, у іншыя беларускія гарады. Зноў адкрываліся праваслаўныя цэрквы і манастыры.
Сімяон Полацкі вітаў руска га цара як вызваліцеля, згадзіў ся стаць настаўнікам і выха-
вацелем царскіх дзяцей. Сярод іх быў і будучы цар Пётр Першы.
У Маскве Сімяон Полацкі здолеў пераканаць царадворцаў у неабходнасці народнай адукацыі, адкрыцця школ і універсітэтаў. Яго кніга аб Праваслаўі «Вянец веры кафалічнай»1 была падручнікам для царскіх дзяцей і для іншых вучняў. Падручнікамі для святароў служылі зборнікі яго царкоўных прамоў.
Пісьменнікам напісаны збор нікі вершаў, літаратурныя пераклады з беларускай, лацінскай і польскіх моў на рускую мову. 3 яго п’ес распачаўся сапраўдны тэатр.
Багалюбны манах змагаўся за чысціню Праваслаўнае веры. Напісаў «Павучанне су праць забабонаў». He прызнаваў ён лячэнне «шэптамі» і «загаворамі». Выкрываў іншыя рэшткі язычніцтва.
Сімяону Полацкаму ўдалося
1 В е р а кафалічная вера сусветная, Праваслаўная.
здзейсніць запаветную мару — заснаваць пры царскім двары друкарню. Сярод першых надрукаваных кніжак быў зборнік біблейскіх хваласпеўных малітваў «Псалтыр2 рыфматворны». Пісьменнік напісаў яго надзвычай паэтычна — у форме вершаў. Гэта спрыяла духоўнаму выхаванню і пісьменнасці. Бо грамаце тады вучыліся звычай на па «Псалтыры».
Прыслухаемся ж і мы да мудрых слоў багалюбнага манаха Сімяона з Полацка: