Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2000
на Палессі па суседству з шэрымі сёстрамі. I толькі сапраўдным аматарам прыроды даводзілася сустракаць малых чапляў — бугаёў. He тое, каб яны былі вельмі рэдкія, часам жывуць амаль пад бокам у нас, але такія хітруны і асцярожнікі, што мы пра гэта нават і не здагадваемся.
А жывуць бугаі абавязкова каля вады: вялікі — у густых трысняговых зарасніках па бе рагах азёраў, вадасховішчаў; малому бугаю дастаткова вуз кай палоскі трыснягу з раскі данымі там-сям купінамі вер баў ці чароту каля невялікіх заток і рэчак — на тое ён і малы.
Лётае бугай цяжка, нязграб-
на, але ж дабіраецца напрыканцы красавіка да роднага возера з няблізкай зімоўкі, што знаходзіцца аж у Паўночнай Афрыцы. Прыляціць і зашыецца ў трыснягі-чароты, каб аж да восені дзюбы адтуль не высоўваць. Сустрэць яго — яшчэ не значыць убачыць. Такая ўжо птушка бугай — мож на зблізку глядзець на яго і не заўважаць, бо афарбоўка ў нашага героя асаблівая, нібы для хованак прыстасаваная: па рудавата-карычневым каптане чорныя вертыкальныя рысачкі накрэслены. 3 такой афарбоўкай птушка быццам раствараецца сярод трыснягу. Да ўсяго і паводзіны адпаведныя: застыне наш хітрун нерухома, доўгую шыю з дзюбай угору выцягне — акурат сухі корчык з вады вытыркаецца. А што яшчэ застаецца рабіць? На крылы, як я ўжо казаў, спадзявацца асабліва не даводзіцца, на кароткіх нагах па густых трыснягах не надта пабегаеш. Вось такое жыццё — не пабегаць і не палётаць, затое бу-
гай — адмысловы акрабат. Аб хоплівае доўгімі пальцамі трысцінкі і вандруе ў густых зарасніках, як цыркач-хадульнік. Зробіць некалькі нетаропкіх крокаў, пастаіць крыху, па баках азірнецца, а затым далей шыбуе.
У болыпасці птушак спевы як спевы, з буслінай жа радні адны клёкаюць, другія крумкаюць. Ну, а бугаям раўці ды бухаць падабаецца, менавіта бухаць, таму і мянушка та кая — бугай — да яго прычапі лася. Буханне ў нашага героя някепска атрымліваецца за кіламетр чуваць, хоць сам бугай крыху буйнейшы за варо ну. Уявіце сабе: залез нейкі жартаўнік у вялізную бочку і раз-пораз гукае: «Бу-у-у!..» Вось на што бугаёвы спевы падобны. Кажуць, каб гучней было, бугай сваю дзюбу ў ваду апускае. Цяжка паверыць, але гучыць прыгожа. Цікава яшчэ вось што: бухне бугай, які no634 з табою знаходзіцца, а па моцы голас амаль не адрозніваецца ад голасу яго брата, што
дзесьці за паўкіламетра адсюль раве. Дарэчы, бугаёва буханне мае біялагічны сэнс. Такім чынам птушка сапернікаў папя рэджвае: маўляў, мясціна ўжо занятая, паіпукайце іншую, a заадно і сяброўкубугаіху да гнязда запрашае. Дарэчы, сам ка афарбавана аднолькава з самцом, бухаць таксама ўмее, толькі значна цішэй.
Вялікія бугаі падобны на іншых чапляў, але селяцца яны не калоніяй, а паасобку, далё ка пара ад пары, на паляванне не лётаюць, побач з гняздом малых рыбак ці вадзяных жукоў палююць. Сядзіць бугай сярод трыснягу, чакае. Прыкмеціў нейкую драбязу, маланкава дзеўбануў, праглынуў і зноў застыў нерухома.
Гняздо бугай ладзіць проста на вадзе ў выглядзе трывалай падсцілкі з трысняговых галі нак. Сюды ж адкладвае і яйкі. Бугаёвы птушаняты, а іх бывае ад чатырох да шасці, падобныя на кудлатых чарцянятак. Доўга яны ў гняздзе не затрымліваюцца, а хутка распаўзаюц-
ца па навакольных трыснягах, бо вучыцца лятаць не спяшаюцца.
Малы бугай падобны і непа добны да свайго старэйшага брата. Mae ён такую ж «бугаёўскую» постаць — нагадвае невялікую чаплю з кароткай шыяй і невысокімі нагамі. Самка сціпла апранута. А вось самец сваім брудна-белым, амаль жоўтым каўняром і грудзьмі, чорнай спіной і капя люшыкам, паважнымі фанабэ рыстымі рухамі нагадвае чыноўніка ў пінжаку і не надта свежай кашулі. Ён дапамагае сяброўцы наседжваць яйкі, корміць птушанят. Але дзіўна, як з такой афарбоўкай не вы сачыць яго драпежнік? He варта хвалявацца. У густых зарасніках пры пастаянным чарга ванні светлых і цёмных уча сткаў, бесперапыннай гульні светаў і ценяў у сонечны дзень, птушка з такой афарбоўкай зліваецца з навакольным фонам, і калі сядзіць нерухома, яе цяжка заўважыць.
Лётае бугайчык значна лепш
і ахвотней за свайго старэйшага брата. Кожны вечар ён робіць аблёт сваіх уладанняў; старт бярэ ад гнязда і звычай на вылятае ў адзін і той жа час.
У адрозненне ад вялікага бугая, малы гняздо ладзіць у кусце вербалозу над вадою. Пабудова нагадвае перакулены конус, зроблены з сухіх лазовых галінак. Ну, а далей, усё як у старэйшага брата: такія ж смешныя, нязграбныя птушаняты, такія ж бацькоўскія тур боты-клопаты, звязаныя з іх выхаваннем.
УЛАДАР
НАЧНОЙ ПУШЧЫ
Пачатак сакавіка. Зіма збіраецца здаваць свае пазіцыі, але па начах бывае такі марозік, што толькі дрэвы патрэскваюць, а ў непраглядна-чор ным небе зіхацяць празяблыя зоркі. Бліжэй да раніцы мароз адпускае, з-за зубчатага краю далёкага лесу пачынае баязлі-
ва выглядваць густа-чырвоны дыск сонца, але неўзабаве яно хаваецца за хмарамі. I вось ужо халодны вецер пачынае шпурляць прыгаршчы калючага снегу.
Але, нягледзячы ні на што, прырода, падпарадкоўваючыся спрадвечным законам, паціху ўступае ў фазу веснавога жыцця. Калі крыху прыгрэе соней ка, у яшчэ маўклівым лесе можна пачуць першыя вес навыя гукі — гучныя крыкі крумкача, што праляцеў высока па над вершалінамі ялін, вясёлыя перазвоны сініц, сум ныя працяжныя посвісты по паўзня.
Вечарэе. Вецер сцішыўся, апошні сонечны прамень мільгануў у галінах старой алешыны і знік. Цемра паволі навалі лася на лес. Праходзіць некаторы час, і раптам цішыню парушае ні з чым не параўнальны па сваёй глыбіні і моцы гук. Бу-у-у, буу-у-у басавіта разносіцца па-над лесам. Гук гэты, здаецца, успрымаеш не толькі вушамі, але і ўсім
5. Зак.130.
целам. То заспяваў сваю веснавую песню начны ўладар — пугач.
Шмат чаго кажуць у народзе пра гэтую птушку, і часам цяжка разабрацца, што праўда, а што прыгожая легенда.
...Пугач — адна з буйнейшых соваў не толькі на Беларусі, але і на зямлі ўвогуле: размах ягоных крылаў дасягае двух метраў. Колер рыхлага густога пер’я — ад бурага да светла-рудога з чорным стракатым малюнкам на кожнай пярыне. Як і ва ўсіх соваў, пер’е пугача, акрамя цвёрдых пругкіх бародак, мае пух, які робіць палёт птушкі бязгучным. Неміргаючы пагляд бяздонных вачэй з аранжавым абадком, вушкі-пер’е на вялікай круглай галаве, вострая дзюба-кручок і кіпцюры робяць пугача падобным да казачнай істоты. Нездарма шведскі натураліст Ян Ліндблад параўноўвае яго з героямі скандынаўскага эпасу — гномамі і тролямі.
Сустракаецца пугач на тэры торыі ад Заходняй Еўропы да
Японіі і ад Таймыра да Паўночнай Афрыкі. Дзякуючы сваёй непатрабавальнасці пугач селіцца ў гарах і пустынях, дрымучай тайзе і непралазных балотах. Такую асаблівасць вучоныя называюць экалагічнай пластычнасцю. Аднак існуе адзін фактар, да якога гэта велічная птушка так і не змагла прыстасавацца — блізкае суседства чалавека. Менавіта таму пугача з кожным годам становіцца ўсё менш там, дзе ў былыя часы ён лічыўся звычайнай птушкай.
У нашай краіне пугач аддае перавагу старым хваёвым альбо змешаным, пераважна забалочаным лясам.
Некалі пакрытая лясамі і балотамі, Беларусь у нашы дні захавала вельмі мала мясцін, дзе дзікія жывёлы і птушкі адчуваюць сябе як і шмат гадоў назад. Рэгіёны, дзе сустракаецца зараз пугач, можна амаль што пералічыць па пальцах. Адносна часцей пугача можна сустрэць на Палессі, дзе сям-там яшчэ захаваліся даволі
дзікія і маладасягальныя для чалавека куткі.
А цяпер давайце зноў вер немся ў стары сакавіцкі лес, што працягнуўся па краі вялікага балота.
...Амаль гадзіну пасля захо ду сонца «бухаў» пугач з вер шаліны алешыны: раз пораз, пералятаючы з аднаго дрэва на другое, адзывалася яму сяброўка, але больш працягла, манатонна. Зрэдку глухое бу ханне пераходзіла ў вар’яцкі рогат, ад якога мурашкі бегаюць па скуры.
Нарэшце пугач натапырыўся, пасядзеў моўчкі, а потым узмахнуў магутнымі крыламі, зляцеў з дрэва і бязгучна, як здань, знік у непрагляднай цемры сакавіцкай ночы.
Мінуў месяц, снег сышоў, дзе-нідзе на сонечных прагалінах можна заўважыць сонкветку, а ў цяністых ельніках зрэдку трапляецца дзіўная бухматая расліна пятроў крыж. Цэлы дзень грыміць лес ад звонкіх галасоў сініц і мажорных спеваў берасцянкі. 3
суседняга балота нават удзень чуваць прыглушанае мармытанне цецерукоў. Надвячоркам гукіжолеры становяцца болын мяккімі, лірычнымі. Відарысы дрэў робяцца невыразнымі, размытымі, з высокіх ялін па чынаюць гучаць тужлівыя по свісты чорных драздоў, у падлеску старанна спявае малінаўка, а па-над прагалінамі то там, то сям з «хорканнем» ды «цырканнем» пралятае смешная даўганосая слонка. Вось ужо зусім цёмна. I раптам доўгачаканае «Бу-ууу» перакрывае ўсе астатнія гукі — адазваўся-такі стары знаёмец. Толькі зараз пугачу не да спеваў — бухнуўшы яшчэ колькі разоў, ён планіруе з дрэва і, паволі ўзмахваючы шырокімі крыламі, накіроўваецца на паляванне. I самому трэба падсілкавацца, і сяброўку накар міць — яна ўжо другі тыдзень сядзіць на гняздзе — ямцы ў каранях таўшчэзнай — у два абхваты — алешыны, у верхавіне якой штовечар спявае пугач-самец. Доўга, вельмі доў-
га — больш за месяц грэе пугачыха белыя круглыя яйкі, пакуль з іх выйдуць на белы свет белыя пушыстыя камячкі птушаняты.
А вось ужо і травень на двары. У гняздзе пугачоў значныя змены: вада спала, альховае кубло абсохла і гняздо апыну лася на ўзвышіпы, з якога цяпер паглядаюць пяцёра лупа тых гномаў-савянят. Самы маладзенькі (савяняты выводзяцца з інтэрвалам 2 — 3 дні) яшчэ захаваў белае дзіцячае адзенне, а старэйшы — апрануў шэрую стракатую кашулю. Прыбавілася клопатаў у бацькоўпугачоў. Цяпер ужо і засветла бацька з маці вылятаюць на паляванне, каб укарміць сваіх заўсёды галодных дзетак. Доўга не распадаецца пугачыная сям’я — пакуль падрастуць ма-
лыя, на крыло стануць, паляваць навучацца, іншыя тонкасці пугачынага жыцця-быцця пазнаюць, глядзіш — і лета скончылася.
У верасні, калі сумны маўклівы лес пачынае скідаць рознакаляровае ўбранне, а караваны пералётных птушак накіроўваюцца ў штогодняе падарожжа на поўдзень, неўзабаве пасля заходу сонца можна пачуць то там, то сям у лесе няўпэўненае буханне — то пугачаняты спрабуюць маладыя галасы.
Бывайце, пугачы, да наступнай вясны! Спадзяюся, не на паткае вас лёс тарпана і тура, балотнай рысі і ляснога ката, і застанецеся вы вечнымі сімваламі-вартаўнікамі старажытнай беларускай пушчы.