Эўрыка 2000

Эўрыка

2000
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2000
29.02 МБ
дзень яшчэ каровіным ці конскім святам.
Гаспадары ў гэты дзень асабліва шчодра кармілі жыўнасць, а коней нават не запрагалі для работы. Дазвалялася толькі аб’язджаць маладых жарэбчыкаў, каб яны добра хадзілі ў санях і возе.
Ну, а дзеці — будучыя падпаскі і пастушкі — спявалі на Аўласа такую песеньку:
Ты, Аўлас, Аўлас, Ты вазьміся ў нас Жывёлу пасвіць. Нашых каровак Каля дубровак; Нашых авечак Каля рэчак;
Нашых свінак
Каля асінак;
Нашых козачак Каля лозачак.
Моцна шанавалі нашы про~ дкі бога статку Вялеса. Нездарма свае паселішчы ў гонар яго называлі. I па сённяшні дзень жывуць людзі ў вёсках Воласава, Валосавічы, што
знаходзяцца ў Віцебскай ды Гомельскай абласцях.
А яшчэ на Аўласа гаспадыні абавязкова пяклі аладкі, каб былі гладкі цяляткі і жарабяткі.
МАСЛЕНІЦА
Масленіца — свята заканчэння зімы. Яно адзначалася ў самым канцы лютага ці на пачатку сакавіка. Асабліва весела святкавалі Масленіцу на Віцебшчыне і Магілёўшчыне.
Ужо дыхала цяплом блізкая вясна. У сялянскіх гаспадар ках жывёла давала прыплод ягнят, цялят, жарабят. Нарэш це можна было выпіць кубак малака, з’есці яйка, бо пачыналі несціся куры. Раніцай на Масленіцу, першы дзень якой прыпадаў на панядзелак, кожная гаспадыня пякла шмат бліноў. Елі іх, макаючы ў першае збітае масла, каштавалі такса ма сыр і тварог. Успаміналі
добрым словам бога Вялеса, не забываліся пакінуць бліноў і памерлым дзядам, душы якіх абуджаліся разам са з’яўленнем травінак і кветак.
Дзеці ў гэтыя дні не сядзелі ў хаце. Хлапчукі ладзілі на варотах ці ў гумне гушкалку і гушкаліся па чарзе, каб летам вырас доўгі і моцны лён. A дзяўчаткі вадзілі карагоды і спявалі масленічныя песні:
У нас сёння Масленіца, Прыляцела ластавіца, Села на жэрдачку, Шчабятала вестачку.
Ластавіца песню спела, Назад у поле паляцела...
Асабліва весела ў масленічны тыдзень было на горцы. I дзеці, і дарослыя каталіся ў старых кашах ці на лядзян ках — высечаных проста з лёду зэдліках.
А самы цікавы дзень прыпадаў напрыканцы свята. Удзельнікі ігрышча рабілі саламяную бабу — пудзіла зімы. Потым неслі яго ўсім гуртам за вёску ў поле і спальвалі там, а попел раскідвалі па зямлі, каб яна была ўрадлівая і шчодрая.
(Па старонках друку)
ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО?..
... чалавек робіць за дзень прыблізна 20.000 крокаў, за год — да 7 мільёнаў, а за 70 гадоў — амаль 500 мільёнаў крокаў. Атрымліваецца, чалавек за сваё жыццё мог бы 9 разоў абысці зямны шар па экватары ці нават зайсці на Месяц, калі б які чарадзей праклаў гэтую міжпланетную дарогу.
... у Індыі расце фігавае дрэва, у цені якога можа адпачыць адначасова 7.000 чалавек. Дрэву болып за 300 гадоў. Дайце веры — яго крона можа затуліць ад сонца адразу ўсіх жыхароў Зэльвы альбо Ляхавічаў!
...самае гучнае рэха ў Ірландыі, у гарах над Кіларнейскі-
мі азёрамі, у гэтак званым Ар ліным Гняздзе. Гучанне звычайнага паляўнічага ражка ўзмац няецца ў гэтым месцы ажно ў 100 разоў. Дастаткова прашаптаць — і цябе пачуюць за кіламетр!
... у жырафы не толькі доў гая шыя, але і доўгі язык. Ён дасягае 60 сантыметраў.
... пашча грэнландскага кіта мае жахлівыя памеры: даўжыня 6,5, шырыня 4 метры, кіт можа разявіць яе на 5 метраў.
... здавалася б, імклівы ястраб-сцярвятнік недасягальны для іншых птушак — яго хуткасць 28 метраў у секунду. Але гэта далёка не рэкорд. Напры клад, паштовы голуб рухаецца
з хуткасцю 35, сокал — 55, ластаўка — 65, а звычайны стрыж — 80 метраў у секунду!
... Зямля за адну толькі секунду атрымлівае ад Сонца столькі энергіі, колькі можна было б атрымаць пры імгненным падпале трох мільёнаў тон бензіну.
... Сонца знаходзіцца ад нас амаль у 400 разоў далей, чым Месяц, але яно ў столькі ж ра зоў і болыпае за яго, таму яны абодва здаюцца нам аднолька вых памераў.
... адлегласць да Сонца ча лавек змог бы пераадолець за 4.400 гадоў, цягнік — за 166 гадоў, рэактыўны самалёт — за 22 гады. У прыродзе няма ні чога больш хуткага, чым свят~ ло ці радыёсігнал, якія распаўсюджваюцца з хуткасцю 300.000 км/сек. Яны змаглі б дасягнуць Сонца за 8,3 хвіліны.
... калі ўявіць Сонца ў выглядзе футбольнага мяча, то Зямля ў параўнанні з ім — шарык памерам у 3 мм, аддалены ад яго прыкладна на 30 м.
Дыяметр сонечнага дыска, бачнага няўзброеным вокам, складае 1.395.000 км. Гэты адрэзак па даўжыні роўны «каралям», у якіх замест пацеркаў нанізаны 109 зямных шароў. А ўсяго ж на «целе» Сонца змагло б размясціцца не менш чым 1.300.000 такіх «шарыкаў».
... вучоныя мяркуюць, што ў канцы свайго жыцця Сонца моцна павялічыцца ў аб’ёме і ператворыцца ў гіганцкую
? ШЙУ1	(Па старонках друк
.W/
чырвоную зорку.. Праўда, ад будзецца гэта праз многа мільярдаў гадоў.
ШТО АЗНАЧАЮЦЬ НАШЫ РАДЗІМКІ?
Радзімкі, хаця б некалькі, ёсць на целе кожнага з нас. Як правіла, мы не звяртаем на іх асаблівай увагі, а між тым тыя, хто «прафесійна» займаюцца прадказаннямі, упэўнены, што
па радзімках можна вызначыць характар чалавека і нават яго лёс. Чым болыпая радзімка, тым болыпая верагоднасць, што прадказанае ёю збудзецца. Калі радзімка выпуклая, то лёс лічыцца вельмі шчаслівым. Авальная альбо выцягнутыя ра дзімкі прыносяць няўдачу, якая тым горшая, чым цямней шая радзімка.
Хочаце ведаць, што азначаюць вашы радзімкі?
На лобе справа — розум, які вядзе да славы і дабрабыту. Злева — экстравагантнасць, бездапаможнасць.
Каля вачэй — спакойны характар, упэўненасць і беражлівасць.
На брыве справа — шчасце і магчымы ранні шлюб. Зле ва — нешчаслівы шлюб.
На шчацэ справа — шчасце, асабліва ў шлюбе. Злева цяжкасці, барацьба.
На вуху — бязлітаснасць.
На скуле — поспех, дабра быт і ўдача.
Каля рота — шчасце, пачуццёвасць.
На падбароддзі — слабое здароўе.
На носе — вялікае шанцаванне, падарожжы.
На горле — багаты шлюб; ажыццяўленне славалюбных планаў.
На шыі — мноства ўдач і крушэнняў надзей, нечаканая спадчына, няўдачы напачатку, але поспех у канчатковым выніку.
На кісці — прыродныя здоль насці, якія вядуць да поспеху.
На правай руцэ — удача, на левай — грашовыя клопаты.
На плячы — цяжкія і скла даныя часы.
На спіне — сумленнасць і шчодрасць. Калі радзімка сядзіць вельмі нізка — пачуццёвасць і патуранне ўласным сла басцям.
На рэбрах справа — баязлі васць, занудлівасць, абыякавасць. Злева — тыя ж якасці, але ў меншай ступені і афарба ваныя іранічнымі адносінамі да сябе.
На клубах — дужыя, здаро выя дзеці і мноства ўнукаў.
На правым калене — бесклапотны шлюб і вялікія грошы. На левым — мітуслівасць.
На правай ступні — любоў да падарожжаў. На левай кемлівасць.
На левай і правай нагах — ляноту.
ЯК ЛЕЧЫЦЬ МУЗЫКА?
Тое, што музыка мае лека выя ўласцівасці, вядома даўно. Яшчэ ў Ш стагоддзі да нашай эры ў Парфянскім царстве з дапамогай спецыяльна падабраных мелодый лячылі ад сардэчнага болю, нервовых растройстваў і нават самоты. Але прайшло нямала вякоў, пакуль было навукова даказа на, што музычныя гукі з дапамогай электрамагнітных хваляў прымушаюць вібраваць кожную клетку нашага арганізма, змяняць крывяны ціск, частату сардэчных скарачэнняў, рытм і глыбіню дыхан ня — аж да поўнага яго спынення.
7. Зак.130.
Прычым не толькі людзі та кім чынам рэагуюць на музыку. Некаторыя вучоныя перакананы, што калі б кароў можна было вадзіць у кансервато рыю — яны давалі б больш малака. Мімоза і петунія ад мажорных мелодый растуць значна хутчэй і нават расцвітаюць на два тыдні раней тэрміну. У сабак у залежнасці ад мелодыі таксама мяняецца крывяны ціск.
Зрэшты, што там крывяны
ціск! У ЗША ў Інстытуце гукатэрапіі (штат Арызона) пасля лекавання музыкай нават адрастаюць валасы ў аблыселых!
Праўда, як лічаць навукоўцы, для лячэння і прафілакты кі падыходзіць не любая музы ка. Так, напрыклад, вядомы паланез Агінскага здымае галаўны боль і неўроз, сюіта «Пер Гюнт» Грыга нармалізуе сон і работу мозга. «Саната № 7» Бетховена вылечвае ад гастры ту, музыка Моцарта стымулюе развіццё разумовых здольнасцяў. Для прафілактыкі стомленасці (напрыклад, пасля цяжкіх урокаў) варта паслухаць «Раніцу» Грыга, «Поры года» Чайкоўскага, славуты раманс А. Аляб’ева і I. Казлова «Вячэрні звон». «Вясельны марш» Мендэльсона нармалізуе крывяны ціск.
Ёсць, аказваецца, і «шкодная» музыка. Напрыклад, рокмузыка, уздзейнічаючы ультра і інфрагукамі, якія мы не чуем, але якія «чуюць» усе нашы органы, можа разбурыць мозг, выклікаць хваробы сэрца
і нервовыя расстройствы. Эксперыменты паказалі, што калі бой барабанаў тыпу «там-там» перавышае 100 дэцыбелаў, слухачы губляюць прытомнасць.
Што можа быць больш раз буральным для чалавека за рок-музыку? Як ні дзіўна, абсалютная цішыня. Калі чалавека «пагрузіць» у яе, то ён больш чым 40 гадзін не вытры мае. У шумаізаляцыі страчваецца адчуванне рэальнасці, стамляецца нервовая сістэма, змяншаецца пульс і ўзнікаюць галюцынацыі.
АДКУЛЬ
НАДЗІМАНЫ ШАРЫК?
Усім вядомы лёгкія надзіманыя шарыкі. Але наўрад хто задумваўся над паходжаннем гэтай цацкі. Аказваецца, яна нарадзілася зусім не як дзіцячая забава, а як афіцыйны ат-
рыбут святочных шэсцяў, юбі“ лейных свят і вялікасвецкіх прыёмаў. Менавіта так гавары
лася ў патэнце, узятым у 1856 годзе ў Англіі. I толькі праз некалькі гадоў, трапіўшы ў Францыю, шарык пачалі выка рыстоўваць у час вясёлых кар навалаў, а затым і для дзіцячых забаў.
ЧАМУ КРАПІВА ПЯЧЭЦЦА?
Хто не паспытаў на сабе: трапіш выпадкова ў крапіву, дык нават ускрыкнеш ад апё
ку, і хутчэй ад таго месца, падалей ад гэтай расліны. Толькі ўжо позна! На руках і нагах высыпалі пухіры, і стараючыся суцішыць боль задумваешся: ну чаго яна пячэцца?
Калі ўжо крапіва — такі вораг, нядрэнна б ведаць яго лепш. Толькі ці дакладна — вораг?
Аказваецца, зусім не! Крапі ва адна з карыснейшых раслін і яе нават ядуць. Трэба толькі ўмець ёй карыстацца.
Вось, напрыклад, што можна прачытаць у кнізе «50 рэцэптаў славянскай ежы»: «Маладую крапіву добра прамыць у халоднай вадзе. Патрымаць яе 2 3 хвіліны ў кіпені, адкінуць на сіта, абліць халоднай вадой і калі вада сцячэ, прапусціць праз мясарубку. Падрыхтаваную крапіву тушыць з маслам 10—15 хвілін. Рэпчатую цыбулю з карэннем змяльчыць і падсмажыць на масле. У булён, які кіпіць, пакласці крапіву, злёгку падсмажаную цыбулю і карэнне і варыць 20 — 25 хвілін, а за 10 хвілін да