Эўрыка 2000

Эўрыка

2000
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2000
29.02 МБ
Уладзімір Ягоўдзік, пісьменнік
«ПРЫЕХАЛА КАЛЯДА»
(Пра зімовыя святы)
ЗІМА I ЗЮЗЯ
Адплакалі нудныя восеньскія дажджы, стаміліся калю чыя вятры-скавышы і, нарэш це, дыхнула Зіма. Звычайна яна прыходзіць уночы, калі і звяры, і птушкі, і, вядома, людзі спяць глыбокім сном. Прачнешся раніцай, а ў пакоі светла-светла, як напярэдадні свята. Хутчэй з-пад цёплай коўдры! Прыліпнеш носам да аконнага шкла — навокал такая бялюткасць, аж вочы адбірае. I міжволі засмяешся: на перадзе шмат цікавых забаў. Санкі, лыжы, канькі, шпур лянне снежак...
Зіма прыходзіць не адна,
а прыводзіць з сабою трох сваіх сыноў.
Першы сын — гэта Снежань, які Зіму пачынае, а год канчае. Яшчэ людзі кажуць, што Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.
Другі сын — Студзень. Ён — году пачатак, а Зіме палавіна. Студзень, сведчыць народная прымаўка, хаты студзіць, рана гаспадароў будзіць.
Ну, а трэці сын Зімы пазы ваецца Люты, які ў кожнага спытаецца, ці добра ты абуты.
Тым часам нізкае шэрае не ба, нібы з бяздоннага мяха, усё падсыпае і падсыпае снег. Зіма спяшаецца дагадзіць свайму прыяцелю Зюзю, які блукае па
глухіх лясных нетрах. Падоб ны Зюзя на сівога старога з доўгаю барадою. Ходзіць ён басанож, без шапкі, але ў белым кажуху, з жалезнай булавою на плячы. Калі Зюзя раззлуецца, дык грукае булавою па старадрэвінах і пнях — нацкоўвае на ўсё жывое траскучыя маразы.
Але не толькі маразы памагаюць уладарыць Зюзю. Ёсць у яго тры белакосыя прыгажуні-дачкі — Завея, Завіруха і Мяцеліца. Ім падабаюцца сы ны матухны Зімы: Завея горнецца да Снежня, Завіруха да Студзеня, а Мяцеліца да Лютага. Зюзя і Зіма з ахвотаю ладзяць сваім дзецям заручы ны, а потым і вяселлі. Ды так усе разам яны разгуляюцца свету белага не відаць. Замятуць дарогі, вышэй за хаты насыплюць снежныя гурбы і сумёты.
Гуляюць, сваволяць Зіма і Зюзя з дочкамі сваімі ды сынамі, а жыццё ўсё роўна не замі рае. Вунь ланцужкамі рассы паліся звярыныя сляды, чу-
ваць бадзёрыя галасы птушак. А па вёсках і гарадах звіняць школьныя званкі і дзіцячы смех. Пасля працоўных будняў наступаюць цудоўныя зімовыя святы.
А самае чаканне з усіх зімовых святаў — гэта навагодняе свята, а таксама Каляды, якія пачынаюцца з вясёлай песень кі-заклічкі:
Калядачкі далёка, Каўбасачкі высока. Калядачкі прыблізіліся Каўбасачкі паніжыліся.
СВЯТА НОВАГА ГОДА
Як і ў многіх краінах свету, у нас, на Беларусі, прыход Новага года не заўсёды святка ваўся 1 студзеня. У далёкім мінулым нашы дзяды і прадзеды свята Новага года адзначалі на пачатку вясны, калі пасля доўгага зімовага сну абуджалася зямля. Звычай ставіць і ўпрыгожваць ёлку з’явіўся ў канцы XVIII стагоддзя.
Гэткім чынам людзі нібыта прасілі літасці ў прыроды: каб вясною, калі ўсё зацвіце, не вярнуўся мароз, а ўлетку ад буры і градабою не палегла збажына. Прыкладна ў той час упершыню да дзяцей з падарункамі завіталі Снягурка і Дзед Мароз. Праўда, Дзеда Мароза шмат дзе ў свеце, напрыклад у Амерыцы, называюць па ін шаму — Санта-Клаўсам. Але ён таксама белабароды, у чыр вонай шубе, з вялікім мяшком падарункаў за плячыма.
У Афганістане свята Новага года адзначаецца 21 сакавіка.
У далёкай ад нас афрыкан скай Эфіопіі — 1 верасня.
У Бірме падчас навагодняга свята вас «павіншуюць» кубкам вады на галаву. Бірманцы ўпэўнены, што менавіта так «адмываюцца» ўсе мінулагоднія хваробы і грахі.
Ну, а найгучней Новы год сустракаюць, мабыць, у Кітаі, дзе калісьці вынайпілі порах, які тут лічыцца сімвалам шчасця. Кожны кітаец робіць свой уласны салют, і ў навагоднюю
ноч па ўсёй краіне коціцца вясёлы гром.
Як бачым, адно і тое свята людзі адзначаюць у розны час і па-свойму, шануючы старадаўнія звычаі і павер’і.
Шмат надзвычай цікавых традыцый было і ў нашых продкаў. А каб вы ў тым упэўніліся самі, запрашаю, сябры, вас на беларускія Каляды.
ПЕРШАЯ КУЦЦЯ
6 студзеня — пярэдадзень вялікага свята. Свята нараджэння Ісуса Хрыста, які з’я віўся на свет, каб збавіць людзей ад грахоў, навучыць іх дабру, згодзе і міласэрнасці. На зямлю, дзе мы жывём, Хрыстова вучэнне прыйшло амаль праз 1000 гадоў пасля нараджэння Сына Божага. A дагэтуль нашы далёкія прашчуры славілі ўсемагутнага стваральніка сусвету бога Сва рога ці Рода, а таксама яго памочнікаў, багоў сонца — Ка ляду, Дажджбога, Ярылу і
Хорса. Таму ў час зімовага сонцастаяння, калі дзень пачы нае прыбываць, а ноч адступаць, святкаваліся каляды — вельмі старадаўняе і надзвычай цікавае народнае свята, што не забылася аж да нашых дзён.
Дасведчаныя навукоўцы ка жуць, што слова «каляды» за пазычанае, бо нагадвае лацінскае «календы» — так старажытныя рымляне называлі першы дзень кожнага месяца. Разам з тым існуе меркаванне, што слова «каляды» ўтварыла ся ад слова «кола». Людзі сваімі вачыма бачылі: год сапраўды падобны на кола. На змену зіме прыходзіць вясна, за вяс ною прамільгне лета, потым наступае восень, а за восенню — зноў зіма.
Увечары перад Калядамі ся м’я збіралася на Першую, аль бо, як яшчэ казалі, Багатую куццю. Куццёй называюць кашу, зварануіЬ з ячных круп, часам падсалоджаную мёдам. На Першую куццю дазвалялася есці ўсё, акрамя мяса і каў-
басаў. У заможных сем’ях гатавалі ажно 12 страў, і кожную трэба было абавязкова пакаштаваць. Каб шчасціла ў хаце, гаспадыня пасыпала стол жы там і, памятаючы, што Ісус Хрыстос нарадзіўся ў яслях, церусіла па жыце сена і засцілала бялюткі абрус...
Гаспадар сядаў на покуць, па абедзве рукі ад яго — жонка і дзеці. Пасля малітвы ён зачэрпваў першую лыжку куц ці, стукаў у вакно і казаў:
«Зюзя, Зюзя, хадзі есці куццю. А калі не хочаш, дык зусім не прыходзь!»
Праз некалькі хвілін, падчас вячэры, гаспадыня пыталася ў мужа:
«А ці бачыш ты мяне?»
«Не, не бачу!» — адказваў гаспадар і адразу чуў сабе такі «прысуд»:
«Каб жа ты не бачыў свету за копамі і стагамі, за снапамі і вазамі!»
Тады муж пытаўся ў жонкі, ці яна яго бачыць.
«Не, не бачу!» — чулася ў адказ.
«А каб ты не бачыла свету за капустаю, моркваю, гуркамі ды гарбузамі!» — было мужава пажаданне.
ГІершая куцця — вельмі ўрачыстае свята. Куццю і астатнія стравы не даядалі да канца, а пакідалі пакаштаваць памер лым дзядам, душы якіх нібыта прыходзілі ў хату на святую вячэру.
А далей пачыналіся дзіўныя варожбы. Гаспадыня выцягвала з пад абруса сцяблінку сена. Доўгая сяніна прадказвала высокі лён улетку. Тым часам гаспадар выходзіў на вуліцу і дзівіўся на неба. Калі высы пала шмат зорак, абяцаўся грыбны год і добры прыплод хатняй жывёлы. Калі ж на дрэвах трымалася шэрань, ча каўся добры ўраджай на хлеб. Мяла завіруха — павінны выдатна раіцца пчолы.
Вось як прыгожа і цікава святкавалі Першую куццю на шы дзяды і прадзеды. I мы, іхнія спадчыннікі, павінны не забываць, а шанаваць народ ныя звычаі і традыцыі.
ЗВЕЗДАРЫ
Два тыдні адзначаліся Каля ды. У гэтыя дні нельга было працаваць, хіба толькі ўпраўляцца па гаспадарцы ды як мага лепш карміць жывёл і птушак. Дарэчы, дзяды і прадзеды верылі, што на Каляды жыўнасць разумее чалавечую мову. Амаль кожны вечар ладзіліся скокі, вясёлыя ігры шчы, ад вёскі да вёскі, з хаты ў хату хадзілі звездары, калядоўшчыкі і батлейшчыкі.
У далёкім мінулым каляднымі вечарамі ўся наша зямля нагадвала дзівосны тэатр, a ўсё, што дзеелася ў ім, было падобна на захапляльны спек такль, у якім бралі ўдзел цэ лыя вёскі, мястэчкі і гарады. Звычайна прадстаўленне ад крывалі звездары — яны маглі завітаць да гаспадара нават увечары на Першую куццю.
Звездары хадзілі з прыгожаю, адмыслова зробленаю звяздою-сонцам, што нібы па ведамляла ўсім пра пачатак свята. Так услаўляўся паварот
зімы на вясну, а найперш ушаноўвалася сонца, дзякуючы якому зноў абуджалася жыццё. I адначасна згадвалася Божая зорка, запаленая на небе ў гонар Ісуса Хрыста, які паводле старога календара нара дзіўся 7 студзеня. Звездары спыняліся пад вокнамі хаты і спявалі калядную песню:
Прыехала Каляда на белым кані,
Яе конічак — ясен месячык, Яе дружачка — ясна зорачка, Яе пужачка — ясна звёздачка, Яе вазочак — з тоўстага лядку, Яе кажушок — з белага сняжку.
Пачуўшы спевы, гаспадары спяшаліся на вуліцу, сардэчна частавалі звездароў самым смачным, што было на іхнім стале. А хлапчукі за гасціннасць спявалі наступную песню:
Як пайшла Каляда Упярод Ражаства, Каляда, Каляда! Прынесла Каляда
Рэшата бліноў, Каляда, Каляда! Рэшата бліноў, Берасцень мёду, Каляда, Каляда! Дзеці блінамі У мёд макалі, Каляда, Каляда! У мёд макалі, Каляду ўспаміналі, Каляда, Каляда!
Звездары і сёння ходзяць па нашай зямлі. Праўда, іх пакуль не так шмат, як хацелася б. Таму зрабіце перад каляднымі святамі звязду-сонца і далучайцеся да дзівоснага спек такля. I вы ўбачыце, колькі добрых гасцінных людзей жыве вакол нас.
КАЛЯДОЎШЧЫКІ
Каляды без калядоўшчыкаў — што зіма без снегу. Гэтаму вясёламу гурту былі рады ў кожнай хаце. Ніводныя вес ніцы не абміналі калядоўшчыкі. Хадзілі яны ўвечары і ва
дзілі «казу» з «мядзведзем», а разам з імі «жорава» ці «бусла». У жывёл і птушак пераапраналіся самыя здатныя да скокаў хлопцы-жартаўнікі. Маскі ды касцюмы рабіліся з выдумкай, зайздросным умельствам.
«Мядзведзя» часцей за ўсё прыбіралі ў чорныя вывернутыя поўсцю наверх кажухі. Рукавы аднаго надзявалі на рукі, а рукавы другога — на ногі. Абодва кажухі моцна звязваліся, каб не спаўзлі падчас відовішча. На галаву «таптыгіну» насоўвалі чорную аўчынную шапку, а твар выпэцквалі сажай з коміна. Вадзіў «мядзве дзя» на ланцугу важак, а дапамагаў яму музыка з бубнам. «Мішка» танцаваў, паказваў, як дзеці крадуць гарох у чужым гародзе, вытвараў іншыя смешныя штукарствы.
Спадарожнікам «мядзведзя» нярэдка быў «жораў». На доўгім кійку рабілася дзюбатая птушыная галава, да якой прывязвалася белая прасціна, a пад ёй хаваўся зух-артыст.
«Жораў» нязграбна скакаў по бач з «мядзведзем», нямоцна біў ці казытаў гледачоў.
А наперадзе ўсіх ішла «Ka­sa». Pori — з лазы або саломы, барада — з кудзелі, замест поўсці — вывернуты шэры кажух. Нашы далёкія прашчуры веры лі, што «каза» бароніць ад бяды і прыносіць ураджай збажыны. Вадзіў рагатую дзед павадыр. Ён жа стукаўся і ў вакно хаты з прыгаворам:
«Добры вечар, пане гаспада ру! Дазволь зайсці ў хату з ка зой і мядзведзем, павіншаваць цябе са святам і павесяліць тваю сямейку!»