Эўрыка 2000

Эўрыка

2000
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2000
29.02 МБ
3 ліку картаграфічных кры ніц канца XVI стагоддзя трэба ўпамянуць карту Літвы, выдадзеную Герардам Меркатарам у 1595 годзе. На гэтай карце ёсць сетка мерыдыянаў і паралеляў, нанесена шмат га радоў, падрабязна адлюстравана гідраграфічная сетка, паказаны лясы.
Найболып буйныя тапаграфічныя і гідраграфічныя рабо ты пачаліся ў канцы 80-х гадоў XVI стагоддзя на ўсходзе Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі. Вынікам іх з’явілася стварэнне так званай Радзівілаўскай карты Вялікага
княства Літоўскага (найбольш вядомай крыніцы па гідраграфіі Беларусі), якая была выдадзена ў Амстэрдаме ў 1613 годзе неўзабаве пасля смерці Радзівіла. Размяшчэнне і кан фігурацыя рэк на карце, якая ахапіла тэрыторыю ад Віслы да Дняпра, былі вельмі блізкімі да сучасных. Даволі дакладна адлюстраваны Заходняя Дзвіна з прытокам Дзісна. 3 некаторымі скажэннямі нанесе ны прытокі Дняпра — Друць, Бярэзіна з прытокам Свіслач, Прыпяць з прытокам Пціч, Стыр, Гарынь (у басейне Пры пяці паказаны вялізныя балоты — Палессе), а таксама Нёман з Віліяй і Шчарай. Па дакладнасці гэта карта пераўзыходзіла не толькі ранейшыя, але і шэраг больш позніх карт.
Самым поўным зборам зве стак па геаграфіі і картаграфіі Еўрапейскай Расіі канца XVI — пачатку XVII стагод дзяў з’яўляецца «Кніга Вялікаму Чарцяжу», складзеная ў 1627 і выдадзеная (пасля ўзнаўлення страчаных арыгіналаў)
вядомым рускім асветнікам Мікалаем Іванавічам Новікавым у 1773 годзе пад назвай «Старажытная Расійская Ід раграфія», якая змяшчае «...апісанне Маскоўскай Дзяржавы, рэк, прытокаў, азёраў, калодзежаў і якія на іх гарады і ўрочышчы, і на якой яны адлегласці...».
Да «Кнігі» прыкладалася карта, якая была зроблена на аснове дзвюх картаграфічных крыніц — «Старога Чарцяжа» і «Новага Чарцяжа». «Стары Чарцёж», выкананы яшчэ пры Барысе Гадунове, ахопліваў тэрыторыю Расійскай дзяржавы ад Белага да Чорнага мораў, ад Фінскага заліва да ракі Абі, а «Новы Чарцёж» — міжрэчча Дняпра і Дона, ад Масквы да Чорнага мора. Крыніцамі для гэтых карт, якія былі складзены з мэтай збору падаткаў, паслужылі графічныя матэрыялы Польскага і Разраднага прыказаў, а таксама «пісцовыя кнігі», у якіх змяшчаліся апісанні зямельных угоддзяў.
Большая частка беларускіх
зямель знаходзілася за заходнім рубяжом «Вялікага Чарцяжа», таму іх гідраграфія не знайшла поўнага адлюстраван ня. У межах прыдняпроўскага пагранічча апісваюцца такія беларускія рэкі, як Расасенка, Крапівенка, Адроў, Сож з прытокамі Віхра, Проня і Іпуць. У басейне Заходняй Дзвіны ўпамінаецца возера Езярышча, адкуль нібыта вы цякае рака Палата, што ўпадае ў Заходнюю Дзвіну каля По лацка; называецца возера Нешчарда, з якога быццам бы
выцякае рака Обаль і ўпадае таксама ў Заходнюю Дзвіну. У сапраўднасці — усё наадва рот: з возера Езярышча выця кае не Палата, а Обаль, а з возера Нешчарда — рака He шчарда, правы прыток Дрысы.
Па меры ўсё болып шырокага ахопу тэрыторыі тапаграфічнай здымкай, Радзівілаўская карта і «Вялікі Чарцёж» неаднаразова ўдакладняліся, да цаўняліся і паслужылі асновай для шэрагу наступных выданняў.
Так, пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Аўгуст Майерберг у сваім «Падарожжы ў Масковію» (1662 год) пад рабязна апісаў Дняпро і яго прытокі — Мярэя, Аршанка, Друць, Бярэзіна, Сож, Брагінка, Прыпяць. Ён ужо ведаў, што Бярэзіна пачынаецца каля пункта Докшыцы, прымае ў ся бе такія рэкі, як Бобр, Уша, Свіслач з прытокам Волма, Продзвінка (Брожа), Жардзян ка, Сведзь. Такім чынам, звест кі А. Майерберга былі блізкія да рэчаіснасці.
У дадатку да цікавага твора гюльскага публіцыста і дзяр жаўнага дзеяча Андрэя Максіміляна Фрэдра, касцяляна Львоўскага і намесніка Падоліі, выдадзенаму ў 1675 годзе ў Слуцку пад назвай «Неабходныя звесткі па арганізацыі войска і народнага апалчэння Рэ чы Паспалітай» (другое выдан не), дадзена кароткая характарыстыка Нёмана, Днянра і Пры пяці. Аўтар болып падрабязна апісаў рэкі Піна і Мухавец, а таксама іх міжрэчча і даў тэхніка эканамічнае і ваеннастратэгічнае абгрунтаванне магчымасці і дзяржаўнай неабходнасці будаўніцтва суднаходнага злучэння гэтых рэк, якое пачалося ў 1775 і закончылася ў 1848 годзе стварэннем Каралеўскага (цяпер Дняпроўска-Бугскага) канала. А. Фрэдра выказаў меркаван ні, якія ён назваў «роздумамі і надзеямі», аб мэтазгоднасці злучэння сплаўных рэк Лань і Шчара, вярхоўяў рэк Случ і Лоша (прыток Нёмана). Ен таксама адзначыў, што пасля
старанных даследаванняў можна было б стварыць злучэнне вярхоўяў рэк Бярэзіна і Вілія, Нарач і Дзісна.
Сярод дакументаў XVIII стагоддзя трэба вызначыць «Кар ты Польшчы» Рыццы Заноні (1772 год), якія ахапілі тэры торыю сучасных Польшчы, Літвы, Беларусі і заходніх раёнаў Расіі. 24 карты гэтага вы дання — болып поўныя і дакладныя, уключаюць каардынатную сетку (за нулявы пры няты мерыдыян Парыжскай абсерваторыі). Аднак адлюст-
раванне некаторых рэк Беларусі (у асноўным другога і трэццяга парадкаў) не пазбаўлена памылак і скажэнняў.
Назапашаныя да канца XVIII стагоддзя звесткі і картаграфічныя матэрыялы з’яві ліся добрай асновай для далейшага, болып грунтоўнага вывучэння рэк, якое пачалося неўзабаве пасля ўз’яднання беларускіх зямель з Расіяй.
У 1798 годзе ў Пецярбурзе была створана цэнтральная дзяржаўная ўстанова — Дэпар тамент вадзяных камунікацый,
які адыграў значную ролю ў пашырэнні вывучэння рэк Расіі і выкарыстанні іх для судна ходства. Дэпартамент арганізаваў пошукі на многіх рэках і выканаў значныя работы па будаўніцтву суднаходных каналаў.
У першай палове XIX стагоддзя з’явілася некалькі выданняў гідраграфічных карт Расіі і асобных яе частак. Так, у 1802 годзе была выдадзена афіцыйная гідраграфічная кар та ўнутраных водных шляхоў Еўрапейскай часткі Расіі, a таксама кніга «Кароткае апісанне ўнутранага Расійскай імперыі вадаходства паміж Бал тыйскім, Чорным, Белым і КаспійсКімі морамі».
У гэтай кнізе ўтрымліваецца самае поўнае па тым часе апісанне такіх беларускіх рэк, як Заходняя Дзвіна (з прытокамі Ула, Обаль, Палата, Дзісна, Дрыса), Нёман (з прытокамі Вілія і Шчара), Днепр і рэкі яго басейна — Бярэзіна (з прытокам Свіслач), Сож, Прыпяць (з прытокамі Піна, Ясель
да, Цна, Лань, Пціч, Стыр, Гарынь, Убарць) і іншыя. Прыводзяцца даволі падрабязныя звесткі аб пошуках для Дняпроўска-Дзвінскага злучэння ў раёне Орша-Бабінавічы, аб трасе і ходзе будаўніцтва Бярэзінскай сістэмы, пра заканчэнне будаўніцтва Агінска га канала, які злучыў Шчару (прыток Нёмана) і Ясельду (прыток Прыпяці), аб незадавальняючым стане Каралеўскага (Дняпроўска-Бугскага) канала.
Вось узор апісання ракі Шчара: «Рака Шчара ёсць са мы карысны прыток Нёмана. Агінскім каналам (будаўніцтва якога зараз завяршаецца і на працягу гэтага года павінна быць закончана) гэта рака злучаецца з Ясельдай, Прыпяццю і Дняпром, так што калі гэты канал будзе суднаходным, адкрыецца другі шлях паміж Дняпром і Балтыйскім морам. Але істотная карысць гэтага шляху заключаецца ў тым, што вадою да Балтыйскага мора будуць хадзіць судны з Украіны,
Маларасіі, Валыні і Падоліі. Без прывядзення ў дзеянне гэтай камунікацыі, тамашнія ўрадлівыя губерніі будуць знаходзіцца ў цяперашнім вымушаным стане заняпаду за немагчымасцю вывазу сваіх прыпасаў і прадуктаў. Гэтае злучэнне Днянра з Нёманам прынясе таксама і вялікую карысць дастаўкай снарадаў і прыпасаў вайсковым камандам, якія размяшчаюцца на мяжы паміж Днястром і Балтыйскім морам. Рака Шчара суднаходная толькі ад горада Слоніма
да ўпадзення яе ў Нёман, ад Слоніма ж у вярхоўі Шчары да вусця Агінскага канала гэтую раку патрэбна некалькі расчысціць і паправіць. Вышэй таго канала рака губляецца ў нязмерных балотах тамашніх правінцый...».
А гэта — рака Ула, прыток Заходняй Дзвіны: «Рака даўно была суднаходнай. 3 наваколля горада Лепеля праходзіла па ёй уніз штогод за 30 вялікіх барак, больш праганялі будаўнічы лес і асабліва мачтавы... На самой жа рацэ Уле, выклю чаючы расчыстку, трэба яшчэ пабудаваць чатыры шлюзы...».
I такіх апісанняў шмат.
Пазней, у 1832 годзе быў выдадзены «Гідраграфічны атлас Расійскай імперыі» на 59 лістах, у 1846 годзе — гідраграфічная карта Еўрапейскай Paci і на 12 лістах. Вынікі даследаванняў рэк Расіі за 150 гадоў выдадзены ў 1844 — 1849 гадах у шасцітомнай «Гідраграфіі дзяржавы Расійскай» акадэміка Іагана Штукенберга (на нямецкай мове), над якой аўтар
працаваў на працягу 20 гадоў.
У XIX стагоддзі гідраграфічнае абследаванне рэк праводзі лася неаднаразова і не толькі для паляпшэння суднаходства і лесасплаву, але і ў складзе спецыяльных і комплексных экспедыцый, якія ўзначальвалі вядомыя вучоныя і даследчыкі. Так, у мэтах меліярацыі заба лочаных поймаў рэк Палесся ў 1873 годзе была створана Заходняя экспедыцыя па асушэнні балот, якую ўзначаліў генерал Іосіф Іпалітавіч Жылінскі. За 25 гадоў экспедыцыяй былі апісаны і нанесены на карту каля пяцісот рэк і трыста азёраў Палесся. У прыватнасці, была праведзена здымка рэк Бярэзіна, Прыпяць і яе прытокаў — Ясельда, Пціч, Стыр і іншых.
Вынікі гідраграфічных даследаванняў, якія былі выкананы ў XIX стагоддзі, знайшлі адлюстраванне ў абіпырнай гістарычна-геаграфічнай літаратуры, змяшчаюцца ў цэнных архіўных і картаграфічных крыніцах, якія заслугоўваюць
спецыяльнага і глыбокага даследавання.
Такім чынам, у пачатку нашага стагоддзя склалася даволі дакладнае ўяўленне аб рачной сетцы Беларусі, сфарміравалі ся сучасныя назвы рэк.
У пасляваенны час гідраграфічныя партыі праводзілі ў вялікім аб’ёме работы па дэталізацыі і ўдакладненні колькасных характарыстык рэк (матэрыялы захоўваюцца ў гідраме-
тэафондзе Дзяржкамгідрамета). Гэта асабліва актуальна, бо гаспадарчая дзейнасць пачала ўсё часцей і часцей прыводзіць і нарэшце прывяла да змянен ня рачной сеткі, асабліва ў раёнах інтэнсіўнай меліярацыі. Вынікі такіх даследаванняў шырока выкарыстоўваюцца ў мэтах рацыянальнага выкарыстання і аховы водных pa­cy рсаў.
3 Чырвонай кнігі Беларусі \
ДВА БРАТЫ БУГАІ
Бусла ведае кожны. Вось ён, паважна пераступаючы цыбатымі чырвонымі нагамі, паволі крочыць па сенажаці, вось кружыць па-над вёскай, зрэдку ўзмахваючы шырокімі крыламі, а вось нерухома застыў на засохлай галіне ў верхавіне старога дуба; такія мілыя і пасапраўднаму беларускія замалёўкі вядомы кожнаму з маленства. Пэўна, таксама не су стрэнеш чалавека, які б хоць раз не бачыў і буславу сваячку — шэрую чаплю. Бадай, на гэтым наша знаёмства з бусловым родам і завяршаецца. Значна менш вядома такая буслова радня, як лясны жьг хар чорны бусел, рудая і белая чаплі, што зрэдку гняздзяцца