Эўрыка 2000

Эўрыка

2000
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2000
29.02 МБ
Вялікі князь Уладзімір ад мовіўся ад язычніцтва і пры няў Праваслаўную веру. А перад ім Праваслаўную веру прыняла яго бабка — набожная княгіня Вольга.
Статуя драўлянага Перуна была кінута ў Днепр, і люд славянскі назіраў, як плынь яе зносіла назаўжды ў нябыт.
1 Візантыя — сталіца Візантыйскай імперыі, якая мела назвы — Канстанцінопаль, Царград; цяпер гэта адзін з буйнейшых гарадоў Турцыі — Стамбул.
2Сафійскі храм — самая вя лікая і прыгожая праваслаўная царква ў Візантыі.
ХРЫШЧЭННЕ РУСІ
У 988 годзе сталася выключная падзея ў жыцці славян. Па закліку вялікага князя Уладзіміра ў Кіеве адбылося ўсеа гульнае хрышчэнне.
Вялікія натоўпы людзей старыя і малыя — прыйшлі на бераг Дняпра. Чытаючы малітвы, славячы Госпада, святары ўрачыста ахрысцілі славянскі народ. Неўзабаве Праваслаўе прынялі іншыя гарады Старажьттнай Русі.
Вялікі князь Уладзімір паўсюдна ўзводзіў праваслаўныя храмы. Запрашаў з Візантыі святароў. Набываў кнігі Свя тога Пісання. Перакладзенае святымі асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям на славянскую мову, яно было зразумелае ўсім славянам.
Пасля хрышчэння язычніцкая неадукаваная Русь ажыла. З’явіліся цэрквы, духоўныя кнігі, школы, узніклі навукі.
Непазнавальна змяніліся і людзі. Паменшала жорсткасці, мсцівасці, бязглуздасці.
Пабольшала лагоднасці, міласэрнасці, разумнасці.
Вось якія павучанні пакінуў сынам сваім нашчадак вялікага князя Уладзіміра дабраверны Уладзімір Манамах:
«Старога паважайце як баць ку, а маладых як братоў. Сваю справу рабіць не лянуйцеся... Хворага наведайце, нябожчы ку аддайце належную ўшану, вітайце жывых; скажыце кожнаму добрае слова... Карыснае не забывайце, калі не стае патрэбнага, дык вучыцеся... Ня спынна тварыце дабро, памагайце найперш Царкве».
СВЯТЫЯ ПАКУТНІКІ БАРЫС I ГЛЕБ
У старажытныя часы людзі не ведалі як правільна жыць. Спакон веку яны шукалі і не маглі знайсці шчасце. I вось на зямлю прыйшоў Сын Божы Ісус Хрыстос. Ен прынёс лю дзям тое, пра што яны марылі. I гэта было даражэй за ўсё.
Вера людская ў Госпада бы-
’анід
ла непахісная, моцная. Першых хрысціянаў часам змушалі адмовіцца веры Хрыстовай, жыць бяздумна і грэшна. Іх мучылі, забівалі, кідалі ў ямы з галоднымі львамі, спальвалі на кастрах. Ды веры сваёй яны не зракаліся. Такіх людзей мы называем святымі пакутнікамі.
Такімі пакутнікамі на Старажытнай Русі былі Барыс і Глеб. Як раннія зоркі на небасхіле, яны дасылаюць святло Хрысціянскае веры да нас. Сыны вялікага князя Уладзіміра, яны раслі набожнымі, сум леннымі і дабрадзейнымі. Любілі бацьку, братоў. Барыс быў навучаны грамаце. 3 ахвотай чытаў духоўныя кнігі.
Да слёз кранала братоў апі санне жыцця святых мучанікаў. «Госпадзе Ісусе Хрысце,..— маліўся Барыс, — навучы мяне ісці па іхніх слядах. Малю сэрца маё, каб знала Цябе і Запаведзі. Дай мне дар, што паслаў Ты пакутным угоднікам...»
I вось надышоў час страшнага выпрабавання. Памёр іх лю-
бы бацька. Старэйшы брат Святаполк, каб захапіць уладу, задумаў усмерціць Барыса і Глеба. Пра гэта сказалі братам. Аднак дабрачынныя Барыс і Глеб не паднялі на зламыснага брата руку. He сталі процістаяць. Свой апошні час сустрэлі з пакораю. Аддаліся ў рукі забойцам і мужна прынялі смерць.
Так па-хрысціянску самаахвярна выканалі святыя Барыс і Глеб неабходнейшую запаведзь Святога Пісання «не забівай»! Адмовіліся ад забойства, хоць гэта ім каштавала жыцця. Так выказалі асноўную хрысціянскую дабрачыннасць — пакору.
ПОЛАЦКАЕ I ТУРАЎСКАЕ КНЯСТВЫ
Падчас хрышчэння Русі існавалі два беларускія княствы — Полацкае і Тураўскае. Абодва былі падначалены вялікаму князю Уладзіміру.
У старажытным летапісе па-
ведамляецца: «Уладзімір падзяліў рускую зямлю на 12 княжанняў, сынам сваім дванадзесяці...1 У Полацку пасадзіў Ізяслава». «Быў жа той князь (Ізяслаў), — сцвярджае летапіс,— ціхі і рахманы, і смірэнны, і міласцівы, любіў і шана
»	. .	-2
ваў святарскі і манасці чын , быў старанны ў чытанні Бо жых пісанняў (Бібліі), пазбягаючы сумятлівага тлуму, быў чуллівы, уражлівы і доўгацярплівы».
Святы роўнаапостальны князь Уладзімір, раздаваючы сынам надзелы, пакідаў ім наказы. Каб узводзілі цэрквы, каб хрысцілі і навучалі дабру народ. Для гэтае мэты, каб былі святары.
Пры княжанні Ізяслава ў Полацку збудаваны ці не першыя на беларускіх землях праваслаўныя храмы. Старажытнымі лічацца: царква ў імя Найсвяцейшае Багародзіцы,
1 Д в анад зесяці — дванаццаці.
2 Ч ы н — званне.
Спаская царква і сабор3 Свя той Сафіі.
У Полацку быў прызначаны і першы епіскап — вышэйшы праваслаўны святар. Ён кіра ваў царкоўнай будоўляй, перапіскаю і рассылкаю богадухоўных кніг, адкрыццём школ, іканапісных і рамёсных майстэрняў.
Хрысціянская вера хутка распашыралася ў беларускіх землях. На падставе царкоў«	4
наславянскан мовы пашыралася пісьменнасць і адукацыя. На гэтай мове пісалі свае пасланні першыя Полацкія епіскапы. На ёй складалі свае граматы3 князі.
3	С а б о р — вялікая памерам царква, з вялікай колькасцю вернікаўпрыхаджанаў і многімі святарамі.
4Царкоўнаславянская мов a — мова, якой карысталіся Кірыл і Мяфодзій і на якой яны пісалі духоўныя кнігі.
5Граматыпісьмы, пасланні дзяржаўных асоб у старажытныя часы.
2. Зак.130.
* * *
У Тураўскім княстве валадарыў таксама сын вялікага кня зя Уладзіміра — Святаполк. На жаль, ён не трымаўся наказаў бацькі. Жаніўся з дачкою польскага караля, здрадзіў Праваслаўю і быў адхілены ад княжання.
Аднак на Тураўшчыне таксама прызначылі епіскапа. I веру Праваслаўную прыняў народ.
ПРАПАДОБНАЯ ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ
У Полацкага князя Георгія, нашчадка вялікага князя Уладзіміра, была дачка-прыгажу ня. Князь цешыў сябе надзеяй выдаць яе замуж.
Сэрца ж чыстае дзевы было занята любоўю да Госпада. I Прадслава, так звалі яе, тайна сышла ў манастыр, стала манашкай з імем Еўфрасіння'.
1 3 імем Еўфрасіння — кож наму, хто зачынае манаскае жыццё, як новароднаму, даецца новае імя.
Яна шмат малілася, чытала Святое Пісанне, перапісвала духоўныя кнігі. Каб Слова Божае чыталі і ведалі людзі. Перапісаныя Еўфрасінняй кнігі перапляталіся ў рамеснай майстэрні, папаўнялі вялікую бібліятэку Полацкага Сафійскага сабора. Там захоўваліся і летапісы, і жыція2 святых дагоднікаў Божых, і пераклады богаслужбовых тэкстаў3 з грэцкай мовы на царкоўнаславянскую.
У прыгарадзе Полацка намаганнямі Еўфрасінні быў заснаваны жаночы манастыр4.
Для дзетак нростых людзей яна адкрыла школку. Маленькія беларусы станавіліся адукаванымі хрысціянамі.
2Жыціе — апісанне жыцця.
3Богаслужбовыя тэксты усё тое, што святары прамаў ляюць у час царкоўнай службы — богаслужэння.
43аснаваць манастырузвесці манастырскія пабудовы, прыняць і ўладкаваць манахаў, наладзіць іх малітоўнае богаадданае жыццё.
РОНКІ ПСТОРЫІ
На месцы старэнькай царквы ёю адбудаваўся каменны Спаса-Праабражэнскі храм1. 3 Ta­ro далёкага 1160 года храм захаваўся да нашых дзён.
Прападобная2 Еўфрасіння набыла для храма і манастыра цудатворную ікону3 Божае Маці.
У слыннага майстра ёю заказаны найкаштоўнейшы крыж — баганосная святыня хрысціянаў. Крыж Еўфрасінні абвяшчаў усяму свету моц Праваслаўнае веры, яе непарушнасць на зямлі беларускай.
Праз пэўны час прападобная Еўфрасіння ўзводзіць яшчэ адну царкву — Раства4 Багародзі
'Спаса-Праабражэнскі х р а м (царква) — вяршыня царкоўнага будаўніцтва на Беларусі таго часу; у Спаса-Праабражэнскім храме спачываюць мошчы (астанкі) святой Еўфрасінні.
7 П рападобная — манашка (інакіня).
3Цудатворная ікона — ад яе веруючы чалавек атрымлівае жаданае ацаленне.
4Раство — народзіны.
цы. Пры ёй адкрывае мужчынскі манастыр. Там служылі Богу і вучыліся святарству шчыраверныя беларускія інакі5.
Ігумення6 Еўфрасіння вучыла манахаў любіць Госпада і людзей. Вучыла шчыра маліцца. Маліцца за дараванне здароўя і мудрасці ўсяму народу, за выбаўленне з грахоў, за праведнае, шчаслівае жыццё.
«Я сабрала вас, — звярталася Еўфрасіння да інакаў, — як птушка збірае птушанят... Вы конвайце Запаведзі Гасподнія, тварыце дабрадзействы, каб я з радасцю, з суцяшэннем бачыла плён вашае працы... Старайцеся, малю вас, старайцеся пазбягаць грахоў і пазбегнеце па карання Гасподняга. Будзьце чыстымі, як Хрыстос, будзьце пакорлівымі і лагоднымі. Трымайцеся пастоў7. Узносце ма-
51 нак і — манахі.
Чгумення — распарадчыца (настаяцельніца) манастыра.
7 П о с т — устрыманне ў ежы ад сытнага і лішняга, дзеля адчування велічнасці евангельскіх падзей і свят.
літвы Госпаду і зберагайце лю боў. Гэта патрэбна Богу...»
У сталых гадах прападобная Еўфрасіння споўніла сваё даўняе жаданне. Яна наведала Святую Зямлю — Палесціну. Тую Зямлю, дзе праходзіла зямное жыццё Ісуса Хрыста. Падзвіжніца веры Праваслаўнай, малітоўніца за Беларусь выканала свой абавязак набожнае хрысціянкі — пакланілася вялікім святыням чалавецтва. Там, у векавечным горадзе Іерусаліме, дзе быў укрыжава ны і ўваскрос Збаўца людзей Хрыстос, яна занемагла і ў 1173 годзе яе не стала.
Цела прападобнай Еўфрасін ні перавезена ў Беларусь. Яе нятленныя мошчы1 цяпер спачываюць у адбудаванай ёю Спаса Праабражэнскай царкве Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
5 чэрвеня Праваслаўная царква штогод урачыста адзначае дзень памяці прападоб
1 М о ш ч ы — астанкі.
най Еўфрасінні Полацкай святой Божае ўгодніцы зямлі Беларускай.
СВЯЦІЦЕЛЬ
КІРЫЛ ТУРАЎСКІ
У адначассе з прападобнай Еўфрасінняй Полацкай жыў вялікі свяціцель2 нашае Царк вы Кірыл Тураўскі.
ЕІарадзіўся ў Тураве. Атрымаў добрае хатняе выхаванне.
«Сын заможных бацькоў, апавядаецца ў старажытным жыціі,—ён не любіў... багац ця і славы; але намагаўся спасцігнуць вучэнне Божых кніг, і сам пісаў богадухоўныя тэксты».
Таленавіты юнак засвоіў многія навукі і мастацтвы, ведаў паэзію, валодаў рознымі мовамі. Аднак Кірыл выбраў шлях самаахвярнага сціплага жыцця. Ён адмовіўся ад спадчыны бацькоў і стаў манахам аднаго з тураўскіх манасты-
2Свяціцель — святы з епіска паў (архірэяў).
роў. На некаторы час Кірыл зачыніўся ў манастырскай вежы і поўнасцю аддаўся асэнса ванню жыцця, малітвам і пісанню ўласных твораў. Святасць жыцця духоўнага падзвіжніка’ была прыкладам для іншых. Кірыл набывае пашану сярод вернікаў, манахаў і свя тароў. Яго абіраюць тураўскім епіскапам. Нялёгка было кіраваць царкоўным жыццём цэлага княства. Багачынны епіскап лічыў найпершым сваім аба вязкам апекаваць богадухоўнасцю сваёй паствы2.