Эўрыка 2002

Эўрыка

2002
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 126с.
Мінск 2002
36.8 МБ
САМАЕ ГЛЫБОКАЕ
Спачатку слова доктару геаграфічных навук Вользе Піліпаўне Якушка. У сваёй кніжцы “Край азёрны” яна расказвае пра сустрэчу з возерам Доўгім — самым глыбокім у Беларусі, якое знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне, наступнае.
‘Тэта былі яшчэ надзвычай цёплыя дні — апошнія дні лета, ледзь кранутыя сумам блізкай восені, — піша Вольга Піліпаўна. — Раніцой выбіраліся мы са свайго самаробнага будана, узведзенага пад адзінокай старой ялінай, і беглі па слізкай ад расы траве ўніз па крутым схіле возера. Туман ахутваў яго так, што цяжка было нават разглядзець цёмныя сцябліны ча-
роту. Пасля халоднай расы вада здавалася гарачай, і было прыемна стаяць нерухома ў гэтай цёплай ванне, прыслухоўвацца да ранішніх гукаў. Яны прыходзілі адусюль: гэта былі галасы рыбакоў, што праплывалі на лодках недзе каля нас пасля начнога лову, брэх хутарскога сабачкі з процілеглага берага, стук шышкі, што сарвалася з яліны. Туман не толькі глушыў гукі, але як бы размяркоўваў іх у прасторы так, што галасы з вёскі, здавалася, чуліся недзе побач, а ранішняя песня жаваранка даносілася аднекуль здалёк...”
I далей Вольга Піліпаўна піша пра тое, таямнічае, схаванае ад людскіх вачэй:
iff®
O o
“ Ад тубыльцаў можна пачуць, што глыбіня возера не меней 70 сажняў, што на дне яго ёсць высокія горы, у ямах водзяцца пачвары, а снятку процьма. I ў гэтым шмат праўды: ну што з таго, што глыбіня возера не 70 сажняў, a 53 метры, што глыбакаводныя пачвары так і не паяўляліся. Але паўпудовы шчупак, выцягнуты з вады на нашых вачах, вельмі падобны быў на кракадзіла, а метровы вугор нагадваў вялікага пітона. Хаця ў возеры водзяцца розныя пароды рыб, удача не часта спадарожнічала рыбакам: вельмі складанае азёрнае дно”.
Дае яна і больш канкрэтнае апісанне возера Глыбокага: “Уражвае перш за ўсё сваёй формай. Япо нагадвае вузкую (300 — 350 метраў) цясніну даўжынёю каля 7 кіламетраў з высокімі, амаль стромымі схіламі. Вялікая круцізна характэрная і для падводных схілаў. Толькі вузенькая мелкаводная пясчаная палоска цягнецца ўздоўж берага, а да-
лей — рэзкі спад адразу на 15— 18 метраў, куды не даходзяць промні сонца. У цэнтры возера глыбокія, па 40 — 50 метраў, плёсы раптоўна чаргуюцца з падводнымі ўзвышшаміперакатамі...”
Вось якое яно, возера Доўгае! Дзіва што здаўна прыцягвала да сябе чалавека. Шмат стагоддзяў таму назад у ваколіцах Доўгага з’явіліся славянскія плямёны крывічоў. Звыш дваццаці курганоў за апошнія гады выяўлена толькі каля вёскі Бабруйшчына. Ёсць старадаўняе гарадзішча непасрэдна і на беразе возера — на паўвостраве Галубоў Хутар. Адны сцвярджаюць, што гэта след першабытнага пасялення чалавека, другія — колішняга пасялення крывічоў. Аднак раскопак тут ніхто не рабіў, і можна толькі гадаць, што ўяўляе сабой тое гарадзішча. Недалёка адсюль, на беразе суседняга возера Шо, паблізу вёскі Сшо, было таксама старадаўняе пасяленне. У 1928 годзе польскія вучоныя Ева і Пётр
7 4
Галубовічьт правялі там археалагічныя раскопкі. Знойдзены каменныя прылады, тыповыя прадметы ўжытку крывічоў. Пазней, пасля вайны ўжо, каля вёскі Свіла старажытнае гарадзішча даследаваў вядомы беларускі археолаг Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў. Ён выявіў шмат цікавага. Быў знойдзены і гаршчок з жытам, які праляжаў у зямлі за тысячу гадоў. Гэта сведчыць, што жыхары старадаўняга селішча былі людзьмі аселымі. A дзівіла іншае: зярняты прараслі і далі ўсходы!
Возера Доўгае прыцягвала да сябе людзей і пазнейшага часу. Сюды сходзіўся, з’язджаўся народ з далёкіх і не вельмі далёкіх мясцін, будаваўся і жыў з працы рук сваіх на яго берагах. Вакол выраслі вёскі — Каменка, Заазёрная, Доўгае, Новая Псуя, Абруб, Стуканы, Зябкі Псуеўскія.
Цікавая гісторыя засялення паўднёвага, самага ўзгорыстага берага возера. Жыхары далёкай па тым часе Мядзелыпчы-
ны дачуліся, што бераг Доўгага не абжыты, што там куды лепшая зямля за іхнюю, і рашыліся на перасяленне. (Гэта было перад уз’яднаннем Заходняй Беларусі.) Туды пераехалі сем’і Чарняўскіх, Давідовічаў і ажно чатыры сям’і братоў Малькоў: Юстына, Івапа, Андрэя і Мікалая. Зляпілі часовыя хаціны і сталі даводзіць да ладу зямлю — карчаваць лес, выпальваць ляда, матычыць. Толькі пасля такой “апрацоўкі” можна было плуг пусціць. Зямля сугліністая, цяжкая, але радзіла спраўна. Хіба толькі як падкралася засуха, перасяленцы амаль нічога не мелі. Зямля камянела ад сонца і была голай, што бубен. Тады людзей выручала возера.
Я сустрэўся з сынам Юстына-перасяленца Пятром Малько. Ён сказаў:
Помню, у гады няроду ўсе нашы на возеры прападалі. Стынку лавілі, гэта значыць снятка. Яе і смажыць можна было, і сушыць. Таксама ляшча бралі, акуня, карася, шчупа-
ка. Іншы раз на вугорыча натрапяць, то тады ўжо як свята было. Вугорыч, ведаеце, на сваім тлушчы смажыўся.
А стынка? Якая яна сабою?
На мойву падобная. Пах мае спецыфічны і на сонцы ажно прасвечваецца, як шкляная. Цяпер, улетку, яе не ўлавіць: на вялікіх глыбінях трымаецца.
— А вугор?
Пра вугорыча нешта не чуваць зараз. Пэўна, недзе на падыходах запынь узвялі і ён трапіць не можа ў Доўгае.
Пятро Юстынавіч трывожыўся недарма. Каб маляўкам вугра дабрацца да возера, трэба прайсці з Саргасава мора (там адзіныя ў свецс нерасцілішчы вугра) даволі складаны шлях: Балтыйскае мора Заходнюю Дзвіну — рэчкі Дзісненку і Мнюту — возера Плісы — рэчку Шоша — возера Шо — рачулку Даўжанку. Відаць, недзе сапраўды ёсць перашкода, а мо і не адна. Гэта можа быць плаціна або шлюз.
Адным словам, нашым рыбаводам варта выявіць сапраўдную прычыну, якая шкодзіць міграцыі вугра.
Але Пятру Юстынавічу я сказаў пра іншае:
Тут жа ў вас прыгажосць якая! Возера непаўторнае. Відаць, і гэта паспрыяла таму, што Доўгае аб’яўлена заказнікам дзяржаўнага значэння.
А як жа! — выказаў ён згоду. — Толькі, думаю, во якая асноўная прычына будзе: у Доўгім да нашых дзён з ледніковага перыяду захавалася нейкая дзіўная водарасць. Пра стынку я казаў ужо, а пра рачка і водарасць — нічога канкрэтнага паведаміць не магу. Памятаю толькі: у пяцідзесятых гадах возера даследавала адна вучоная з Мінска, Якушка яе прозвішча. To ўсё, помню, не магла нарадавацца і тымі рачкамі, і тымі водарасцямі.
Я здагадаўся, пра якога рачка і пра якія водарасці казаў Малько.
Рачок той называецца лімнакалянус. Ён сапраўдны рэлікт
н
ледніковага перыяду. Занесены ў Чырвоную кнігу. Захаваўся ў Доўгім толькі дзякуючы чысціні вады і глыбіні возера. Сам — драбней ці знойдзеш. Даведнікі сцвярджаюць, што ў кубічным метры вады ў натуральных умовах гэтых рачкоў можа жыць да трыццаці тысяч асобін. Вядома, убачыць такога “велікана” ды яшчэ няўзброеным вокам Малько не мог, а вось сустракаць незвычайныя водарасці, магчыма, і даводзілася.
Вольга Піліпаўна Якушка пра тыя водарасці (па-навуковаму — асцыляторыя чырванаватая) расказвае ў той жа кніжцы: “Аднойчы на пачатку сакавіка нашу экспедыцыю чакала цікавае адкрыццё. Выявілася, што насуперак устарэлай думцы аб слабым развіцці водарасцяў у Доўгім, яно “цвіце”, толькі не ўлетку, як іншыя, а ў канцы зімы. У тыя сакавіцкія дні лёд на возеры яшчэ быў тоўсты, але празрысты. Праз яго прабіліся сонечныя праменні і выклікалі
жыццё мікраскапічных водарасцяў, якія ўтвараюць скапленні з соцень тысяч маленькіх раслін ярка-чырвонага колеру. У час работы мы раптам са здзіўленнем і захапленнем заўважылі скрозь лёд буйныя чырвоныя кветкі, падобныя на марозныя ўзоры на вокнах. Мы разбілі лёд, кветкі зніклі, але ў лунках з’явіліся скопішчы ярка-чырвонага рэчыва, якое нагадвала кавалачкі поўсці, што плавала ў вадзе. Такія водарасці сустракаюцца рэдка. У Беларусі яны вядомы ў невялікім, але глыбокім возеры Рудакова (яно ў Мядзельскім раёне — Я. П.). Пасля таго як сыдзе снег, водарасці знікаюць да наступнай вясны, нібы падснежнікі ў лесе”.
Пра наша возера шма-ат можна расказаць,— у роздуме прамовіў Малько. А вось каб сваімі вачыма пабачыць! На ўсё жыццё запомнілася б. Агледзіны пачаў з самага высокага месца на беразе возера. Некалі тут жылі Чарняўскія. Аралі
зямлю, сеялі жыта, садзілі бульбу. Яны даўно ўжо пераехалі ў вёску Абруб, а ўрочышча так і завецца ў памяць перасяленцаў — Чарняўшчына.
Адсюль, па правую руку, адзін за адным збягаюць пагоркі аж да небакраю. Усе яны ўкрыты зялёнай коўдрай травы. Хлебаробы разумеюць:
Доўгае і прылежныя плошчы трэба аберагаць заказпік жа!
Там на подступах да возера зямлю не чапаюць, не сеюць там ні збожжавых, ні прапашных, не прымяняюць гербіцыдаў,тукаў.
Паўночны бераг возера гэта ўжо тэрыторыя саўгаса імя Дзяржынскага. Там таксама віднеецца зялёнае мора травы. Ад самай кромкі вады падымаецца лісцевы лес. Ён звілістай фальбонай цягнецца ад нейкай вёсачкі на ўсход, толькі сям-там трошкі адступаючы ад возера.
А што каля кромкі вады тут, насупраць Чарняўшчыны? Прадзіраюся зараснікамі ўніз. Тра-
ву, кусты, дрэвы усё псравіў хмель. Ён драпае адзежу, рукі, твар. Але каб ужо і хацеў спыніцца — нічога не атрымалася б: неяк раптоўна пачаўся амаль стромы схіл. Хапаюся за вецце, каб не паляцець у прорву, і яно выручае, утрымлівае.
Ногі ступілі ў нешта слізкае і халоднае. Ручаінка! Яна збягае ўніз, да возера, вузкім каснічком. Пераступіў яе, гірайшоў троілкі ўздоўж схіла, трымаючыся за кусты, і яшчэ на адну ручаінку натрапіў. Яна шырэйшая і не такая звілістая. Дабегла да кромкі вады і знікла — злілася з возерам.
Мацаю нагою азёрнае дно. Яно цвёрдае, жвіраватае. Вада светлая — усе каменьчыкі відны. Іду ўправа, паўз самы бераг, да грыўкі чароту. Пасярод яе ляжыць круглы і пляскаты камень, а на ім нешта паблісквае чорнае... Гэта вуж выграваецца! Скруціўся ў тры пагібелі і хоць бы што — спіць.
Падымаю з вады сук і, намацваючы дно, кіруюся далей
да берага. Але крокаў праз дзесяць адмаўляюся ад такой задумы: сук раптам не дастаў дна! Побач была бездань. Успомніліся словы Малька: “Насупраць Чарняўшчыны — адзін з самых глыбокіх участкаў возера! Ён і замярзае найпазней. Іншы раз і сярод зімы ў гэтым месцы стаіць туман. Возера паруе, і мароз ніяк не можа ўзяць верх над ім. Глыбіня!”
А вось і ўрочышча Юстынава. Схілы мае болей пакатыя, а лес — адны прагалы. На тых касагорыстых прагалах безліч красак. Здаецца, усе, якія ёсць на зямлі колеры, сабраны там. Hi даць ні ўзяць — луг альпійскі.