Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 126с.
Мінск 2002
“Мы, Уладка, люблінскі стараста, Пётр Шафранец, — кракаўскі падстолі, Мікалай — завіхосцкі кашталян і Хрысцін, казімірскі гаспадар,— аб’яўляем да ўсеагульнага ведама, што ў пятніцу перад актаваю трох каралёў, 1386 года, прыбылі мы да непераможнага князя Ягайлы, міласцю Божай вялікага князя Літоўскага, гаспадара Русі,— з пасольствам ад шляхты і вяльмож польскіх, як вышэйшых, так і ніжэйшых, і наогул ад усяго народа каралеўства Польскага, з даверчымі граматамі святлейшага князя Уладзіслава, той жа самай міласцю Божай гаспадара Апольскай зямлі, а таксама згаданых вышэй вяльмож каралеўства. Моцай вось гэтых грамат ад імя тых жа вяльмож згадзіліся мы дамоўна са згаданым вялікім князем Ягайлаій і канчаткова пастанавілі, што выбі-
раем і бяром яго за гаспадара і за караля таго ж каралеўства, г.зн. Полыпчы, і зацвярджаем за ім, даём і пераказваем Ядвігу, народжаную каралеву польскую, для заключэння з ім вянчаннем законнага шлюбу. Гэтай вось нашай пастановай і дамоўна даём клятву і абяцаем, згодна з даручаным нам пасольствам ад усіх жыхароў Польскай кароны, непарушную моц, уладу і захаванне. Акрамя таго мы дамовіліся яшчэ і пастанавілі з тым жа вышэйшым князем Ягайлам, ад імя згаданых жыхароў, усеагульны з’езд у Любліне, у дзень ачышчэння Прасвятой Багародзіцы (2-га лютага), які мае хутка надысці. На гэты з’езд той жа князь Ягайла можа з’явіцца спакойна і бяспечна, разам са сваімі братамі і падданымі рознага стану. I будзе яму таксама дазволена выслаць у той час з поўнай бяспекай сваё пасольства, альбо ж паслоў сваіх ва ўсе памежныя месцы каралеўства Польскага, дзеля свабоднага
40
заканчэння яго спраў. А мы, вышэйзгаданая шляхта, абяцаем гонарам і нашай добрай славай, ад імя ўсіх падданых каралеўства Польскага, вышэйшаму князю Ягайлу, таксама ўсім яго братам і людзям, якія маюць быць на вышэйзгаданым з’ездзе, а таксама яго паслам, якія будуць праязджаць праз Польскую зямлю перад Люблінскім з’ездам, альбо тым, што жывуць там пастаянна, усялякую бяспеку і ўсялякую свабоду рабіць і здзяйсняць, што ім будзе патрэбна. У сведчанне ж і дакладнасць гэтага, загадалі мы да гэтай граматы прывесіць нашы пячаткі. Адбылося і выдадзена ў Ваўкавыску, год і дзень, як сказана вышэй”.
Як бачым, польскі бок дае высокую ацэнку вялікаму князю літоўскаму, нават моцна нахвальвае, каб закрануць яго самалюбства і тым самым схіліць да прыняцця станоўчага рашэння. Палякам патрэбен быў сапраўдны гаспадар і кіраўнік дзяржавы, надзейны
абаронца ад знешніх ворагаў. Ягайла імпанаваў ім ва ўсіх адносінах. Таму і намагаліся ўгаварыць яго, нават насуперак думцы Ядвігі дамаганням Вільгельма. Бясспрэчна, што ў самім факце запросін гаспадара Вялікага княства на каралеўскі пасад прысутнічае і ацэнка ролі Княства ў тагачаснай еўрапейскай гісторыі.
Пасля сустрэчы ў Ваўкавыску польскія паслы запрасілі Ягайлу і вышэйшых асоб Княства на ўрачысты сейм у Люблін. Тут Ягайлу абралі каралём. A 12 лютага, у панядзелак, ён прыбыў у польскую сталіцу Кракаў, які з 1320 года з’яўляўся месцам каранацыі польскіх каралёў. Як сведчаць летапісцы, “з тых пор, як Кракаў стаў Кракавам, не было яшчэ гэткай вялікай, гэткай напоўненай важнымі паследкамі, урачыстасці... Каронныя вяльможы вядуць свайго выбранніка сярод грому трубаў і воклічаў народа ў замак, у каралеўскія палаты, да Ядвігі. Маладая каралева ў кароне... прымае пры-
вітанне Ягайлы”. Назаўтра “літоўскія князі Вітолд, Свідрыгайла і Барыс паднеслі Ядвізе ад імя яе будучага мужа каштоўныя падарункі срэбрам, золатам, каштоўнымі камянямі і матэрыяй з далёкіх краін”. А ў чацвер, 15 лютага, у Вавельскім кафсдральным касцёле Ягайла прыняў хрышчэнне разам з братамі і баярамі. Вялікі князь атрымаў імя Уладзіслаў, яго родныя браты Вігунд, Карыгайла і Свідрыгайла сталі называцца Аляксандрам, Казімірам і Баляславам, а стрыечны брат Вітаўт — Аляксандрам.
18 лютага 1386 года, роўна ў дзень нараджэння Ядвігі, якой споўнілася 12 гадоў, у галоўнай польскай “катэдры” адбыўся ўрачысты шлюб. Гэта быў саюз не толькі дзвюх цікавых і моцных асоб, але і саюз Польшчы з Вялікім княствам Літоўскім, які доўжыўся ажно 4 стагоддзі. А былому жаніху Ядвігі аўстрыйскаму князю Вільгельму кароль паабяцаў выплаціць 200 000 чырвонцаў няўстойкі. Ды не выкуп це-
шыў маладога князя. Ён прагнуў атрымаць не толькі прыгожую жонку. Праз усё жыццё спадзяваўся на польскую карону. Што толькі не рабіў дзеля гэтага, але безвынікова. He атрымаў ні Ядвігі, ні кароны. Аднак цягам усяго свайго жыцця захоўваў памяць пра першыя заручыны і сваё нершае каханне — Ядвігу.
Жыццё ж ішло сваім парадкам. У нядзелю 4 сакавіка 1386 года Ягайла быў каранаваны “арцыбіскупам гненжненскім і біскупам кракаўскім Баболяю” і стаў польскім каралём Уладзіславам II, заснавальнікам дынастыі Ягелонаў. На трэці дзень пасля каранацыі ў кракаўскім замку пачаліся пышныя вясельныя ўрачыстасці, якія доўжыліся некалькі дзён пры вялікай колькасці гасцей.
ХРЫШЧЭННЕ ЛІТВЫ
Алеадіпумелі святочныя дні, і каралю давялося выконваць свае абяцанні. Адно з іх —
хрышчэнне Літвы. ІІачаліся кастрычніцкія маразы, замерзлі непраходныя беларускія балоты, і Ягайла з велізарнай світай рушыў у шлях. 3 ’’ляхскнм крсстом” накіраваўся ён “в последннй уголок, в последнюю лесную чаіцу язычества в Европе” — у Літву. Як вынікае з пазнсйшых падзей, польскі кароль мусіў разбураць язычніцкія сімвалы і ўсталёўваць каталіцызм.
А калісьці ж Ягайлавы папярэднікі намагаліся годна ўшанаваць менавіта язычніцкія традыцыі, падтрымлівалі і пашыралі іх.
Шмат гадоў таму, калі з’явілася задума збудаваць у Вільні галоўны і самы пашаноўны язычніцкі храм у гонар Перуна з алтаром Зніча, ягоны заснавальнік звярнуўся да вешчуна. Князю хацелася всдаць, як доўга будзе існаваць гэтае збудаванне. Галоўны аракул выказаў гаспадару сваё прадбачанне: храм прастаіць столькі часу, колькі будзе жыць язычніцтва. Разам з адказам князь атры-
маў нязвыклы дарунак-наказ пэўную колькасць цаглін з таемнымі містычнымі знакамі. A заадно вяшчун паставіў умову: кожны год па адной цаглінцы ўмуроўваць у сцены храма. Так доўжылася сто дваццаць адзін год. I вось перад новым 1387 годам засталася ўсяго адна цаглінка. А на ёй — знак-сімвал двайнога крыжа. Значыць, наступіў той абяцаны вешчуном час афіцыйнага знікнення язычніцтва.
Мо таму, што язычнікі загадзя ведалі пра гэта, яны даволі памяркоўна аднесліся да місіі вялікага князя Ягайлы польскага караля Уладзіслава II. У лютым 1387 года ў Вільні было арганізавана лацінскае епіскапства, якое мела 7 прыходаў, у тым ліку ў Крэве. На месцах галоўных язычніцкіх храмаў, дзе гарэў святы агонь Зніч, узводзіліся новыя каталіцкія храмы. Так было ў Вільні, дзе збудавалі галоўны кафедральны касцёл, у Крэве, у Новагародку, у многіх іншых гарадах Вялікага княства.
Калісьці дзед Ягайлаў, вялікі князь Гедымін, дбаў пра тое, каб стварыць неабходныя ўмовы для язычнікаў. “Хроніка Літоўская і Жамойцкая” паведамляла: “Поставнл еіце Кгеднмкн болвана перунова з каменя кременнстого велнкого, с которого огонь попы поганскне кресалн, в руках держачн, іі огонь ему вечный з дубнны в день н в ночп палнлн на том местцу, где теперь костел святого Станнслава в замку от Ягелля, внука Геднмннавого, збудованный”. Нават галоўны жрэц Ліздзейка, якога выгналі з Перуновага храма, мусіў жыць пустэльнікам у дрымучай пушчы.
Патухалі на свяцілішчах вечныя агні, высякаліся святыя дубы на капішчах, забіваліся шанаваныя змеі і яшчаркі. Усё гэта заахвочваў Ягайла, які пасля наведвання Вільні выправіўся ў паездку па Княстве. Каралеўскі аб’езд доўжыўся некалькі месяцаў. He выключана, што Ягайла наведаў Крэва, якое ён перадаў свайму
ахрышчанаму брату Вігунду — Аляксандру. Праўда, лёс апошняга крэўскага князя склаўся трагічна. У 1391 годзе ў выніку міжусобных інтрыг і памкненняў да ўлады Вігунд быў атручаны.
Дзеля назірання за велікакняскімі справамі і кіравання Княствам кароль прызначыў брата свайго Скіргайлу, пакінуўшы за сабой тытул “вышэйшага князя”. Гэта моцна ўгневала Вітаўта, які спадзяваўся на большае спрыянне караля. Ягайла ж, наадварот, усяляк стрымліваў Вітаўта, абмяжоўваў яго. “Нават дзіця маё, маю дачку, не дазволена мне было аддаць замуж за каго я хацеў, — прызнаваўся Вітаўт,— баючыся, каб я такім чынам не набыў сяброў і аднадумцаў, хоць многія суседнія князі прасілі яе рукі. Адным словам, я быў як нявольнік у падпарадкаванні Ягайлы, а брат яго, Скіргайла, уладар маіх родных Трок, замахваўся на маё жыццё”.
Паездкі Ягайлы па вялікалітоўскіх землях скончыліся ў
чэрвені, калі ён зноў вярнуўся ў Вільню, каб падвесці вынікі. Іх неўзабаве ўхваліў і ўзвялічыў папа Урбан VI. У сваім пасланні з Рыма ён не шкадаваў высокіх слоў: “Сярод усіх каралёў зямлі табе належыць першае месца ў пачуццях удзячнасці святой Рымскай царквы, маці нашай! Вітаем цябс, узлюблсны сын, всрны слуга, які за справы свае атрымаў вартую ўзнагароду, вянец зямной велічы і, вядома, з часам атрымае “вянец нябесны”. Суцяшай сябе, сыне, што, маючы загінуць з цэлым народам, як таемны скарб, ты знойдзеш! Суцяшай сябе ў глыбіні твае душы, што гэткая вялікая слава ходзіць па ўсім свеце пра дзеі твае і што ты, такі гірыязны і мілы, знаходзішся ў бляску славы ў лоне маці-царквы!”
У ліпені 1387 года Ягайла вярнуўся ў Кракаў. IIIто ж пакінуў ён пасля сваёй паездкі па землях Вялікага княства? Змрочныя пасля патухлых Знічаў пушчы, зруйнаваныя язычніцкія капішчы і свяцілішчы,
высечаныя святыя дубровы. Ды не так нроста было вынішчыць даўнія язычніцкія традыцыі. Калі просты люд цішком захоўваў іх, не шкодзячы і хрысціянскай веры, то некаторыя з князёў і ўладных асоб спрабавалі адкрыта супраціўляцца. He толькі, а мо не так нават рэлігіі, як пагрозе сваім паўнамоцтвам, сваёй княскай самастойнасці і моцы. А паколькі гэтыя памкненні супадалі, то ў падмогу сабе яны бралі язычніцкіх багоў, якія раптоўна пазбавіліся сваіх снрадвечных свяцілішчаў. Некаторыя гаспадары зямель і замкаў пачалі выступаць супраць Крэўскай уніі, бо ў ёй бачылі прычыны пэўных негатыўных праяў сёння і магчымасць узмацнення іх у будучым. Акрамя ўсяго унія ўзвышала ролю каталіцызму ў тагачаснай дзяржаве. Насаджэнню каталіцкай веры на беларускіх і іншых землях спрыяла і тое, што самі Гедымінавічы, дынастыя вялікіх князёў і палітычных дзеячаў Вяліка-