Эўрыка 2002

Эўрыка

2002
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 126с.
Мінск 2002
36.8 МБ
га княства, Венгрыі, Чэхіі, таксама прынялі новую веру. Здавалася, Ягайла —Уладзіслаў баяўся, што без апоры і падтрымкі духоўнікаў ягоная ўлада не будзе цалкам моцнай і непарушнай. Першы крок Ягайлы аказаўся знакавым. Бо ўжо ў 1480 годзе падчас кіравання яго малодшага сына іюльскага караля Казіміра IV Ягелончыка быў прыняты спецыяльны дакумент, які забараняў будаваць новыя і рамантаваць старыя праваслаўныя храмы.
ТРЫ ТАІНСТВЫ ЯГАЙЛЫ
Ды сівабароды Пярун не цярпеў гэткіх здзекаў. Ён помсціў Ягайлу за такое святатацтва. Супраць улады караля, супраць акаталічвання ім беларускіх і ўкраінскіх зямель выбухнулі паўстанні. Іх узначальвалі полацкі князь Андрэй Альгердавіч, а таксама будучы вялікі князь Вітаўт. Аднак перамогі яны не атрымалі. Улада караля польскага
і вышэйшага князя, кіраўніка дзвюх дзяржаў, быламоцная. Ягайла аказаўся прадбачлівым палітыкам. Каб не ўскладняць адносін і нс аслабляць новаўтвораны міждзяржаўны саюз, Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім. У выніку Віленска-Радамскай уніі 1401 года ён атрымаў у пажыццёвае валоданнс Вялікае княства. “Хроніка Літоўская і Жамойцкая” пад 1411 годам паведамляла, што Ягайла з Вітаўтам дамовіліся, “еслн бы Вптолт не мел детей, а Ягейло мел, то детн его на короне Польской н на Велнком князстве Лнтовском пановатп мелн, также еслп бы Ягейло детей не мел, а Вптовт мел, теды в короне Польской н Велнком князстве Лптовском пановатн мелн”. Гэтае пагадненне на самастойнае кіраванне Княствам доўжылася болып за паўтара стагоддзя — да Люблінскай уніі 1569 года.
Ягайла быў адзіным у гісторыі чалавекам, які з Божага блаславення атрымаў усе тры
царкоўныя таінствы: хрышчэнне, шлюб і каралеўскае памазанне. Як паведамлялі летапісцы, ён “удостонлся трех велнкнх даров, которые нн одному нз смертных не доставалнсь разом в уделе.” Спраўна кіраваў “непісьменны” язычнік польскай Каронай. Нават годна спрыяў навуцы і асвеце. Пра тое сведчыць хоць бы факт аднаўлення ў 1400 годзе Акадэміі ў Кракаве. Зараз Ягелонскі універсітэт з’яўляецца не толькі самым старэйшым у Полыпчы, а і адным з прэстыжных у Еўропе.
Але ў жыцці эмацыянальнага Ягайлы былі выпадкі, калі ён нават адмаўляўся ад трона — каб толькі спыніць спрэчкі альбо сутычкі, каб абараніць і захаваць свой чалавечы гонар. Гатовы быў аддаць карону іншаму дастойнаму прэтэндэнту. Сам жа згодны быў вярнуцца ў Крэва, у Новагародак, у спракавечныя беларускія пушчы. Ды палякі шанавалі свайго караля, давяралі яму, спрыялі ягоным добрым справам.
ЧАТЫРЫ ЯГАЙЛАВЫ ЖОНКІ
А вось сямейнага шчасця Ягайла не набыў. 22 чэрвеня 1399 года каралева Ядвіга нарадзіла дачку Эльжбету. Ягайла ж хацеў мець сына. Але кароткі век быў наканаваны і дачцэ. 13 ліпеня яе не стала. A праз чатыры дні памерла Ядвіга, не пакінуўшы дзяцей. Занепакоілася польская шляхта, якая была вельмі заклапочана сваімі ўласнымі прывілеямі. Каб не страціць іх, трэба было мець надзейнага спадчынніка ўлады. Таму яна вітала імкненне караля да новай жаніцьбы. Ягайла жаніўся япічэ тройчы. Аднак шлюбы з Ганнай Цылейскай, пасля з Эльжбетай Граноўскай аказаліся няўдалымі. Яны рана памерлі, не пакінуўшы спадчынніка на каралеўскі трон.
1	тады 70-гадовы кароль і вышэйшы князь жэніцца чацвёрты і апошні раз. Ягонай жонкай стала 17-гадовая княгіня Соф’я Галыпанская, апе-
куном якой быў друцкі князь Сямён, празваны Сякерай. Вянчаліся яны 7 лютага 1422 года ў Навагрудку, у касцёле Праабражэння Гасподняга. Сватам быў стрыечны брат Ягайлы вялікі князь Вітаўт, жонка якога даводзілася стрыечнай сястрой Соф’і Гальшанскай. Ягайла папрасіў Вітаўта: “Меў я тры жонкі, дзве ляшкі і адну немку. А цяпер нрашу дамовіцца з Соф’яй, каб літоўскі род даў нам нашчадкаў”. Соф’я нарадзіла Ягайлу Уладзіслава і Казіміра. Казімір з’явіўся на свет, калі каралю было 76 гадоў, але пражыў нядоўга.
I тут Вітаўт зразумеў, што пралічыўся. Калі б у Ягайлы не было сыноў, ён мог бы разлічваць на высокі каралеўскі пасад. А так шанец меў Ягайлаў сын Уладзіслаў. Тады, як сведчаць некаторыя даследчыкі, Вітаўт выступіў у нязвыклай ролі паклёпніка. На Гарадзельскім сейме ён заявіў, што Ягайла не можа быць бацькам дзяцей ад Соф’і Гальшанскай. Вакол гэтага разгарэ-
ліся сапраўды шэкспіраўскія страсці. 3 вялікімі намаганнямі каралеву ўдалося апраўдаць, і яна нарадзіла Ягайлу трэцяга сына. Пазней ён стаў вялікім князем і польскім каралём Казімірам IV Ягелончыкам. А Вітаўту да скону сваіх дзён давялося задавольвацца пасадай вялікага князя, хоць карона для яго была ўжо падрыхтавана. Аднак інтрыгі польскай шляхты перашкодзілі здзейсніцца каранацыйным намерам. Каралева Соф’я перажыла свайго мужа на 27 гадоў і памерла ў 1461 годзе.
Ягайла ж караляваў 48 гадоў, шмат зрабіў для карысці Кароны і Княства. Але нават у Вавельскім замку не адмовіўся ад многіх язычніцкіх звычак, не цураўся падтрымліваць праваслаўе. He пазбыўся ахвоты насіць звычайны беларускі кажух, пацягнуты сукном. Памёр кіраўнік самай вялікай дзяржавы ў Цэнтральнай Еўропе 1 чэрвеня 1434 года, калі яму было 82 гады.
Як сведчаць летапісы, Ягайла схапіў запаленне лёгкіх, слухаючы начамі спевы салаўя. Вылечыцца не ўдалося.
ГІАД ЗНАКАМ КРЭЎСКАЙ УНП
Крэўская унія ўмацавала змагароў супраць нямецкай агрэсіі, аб’яднала іхнія сілы. Тэўтонскі ордэн, створаны як каталіцкая рыцарска-манаская арганізацыя і дзяржава ў 1198—1199 гадах, вёў войны з Вялікім княствам з 1283 года да пачатку XV стагоддзя. Баявыя дзеянні працягваліся практычна беспсрапынна. Толькі з 1325 па 1386 год Ордэн каля 100 разоў нападаў на тэрыторыю Вялікага княства. Калі не ўдаваліся значныя апсрацыі, назойлівыя крыжакі рады былі захапіць няхай сабе замак, паселішча, умацаванне — хоць пгго, абы можна было рабаваць тутэйшае насельніцтва. I хоць рэлігійныя падставы для набегаў на Вялікае княства пасля Крэўскай уніі

зніклі, бо літоўскі народ быў ужо ахрышчаны, ды крыжацкія войны не спыніліся. Крыжаносцы так расперазаліся, што безупынку нападалі на славянскія землі.
Часам, як вядома, гэтаму спрыялі і самі князі, калі вялі міжусобныя сутычкі за велікакняскі пасад. Да крыжакоў звярталіся і Ягайла, пакуль не стаў вялікім князем, і Кейстут, і Вітаўт. Дастаткова згадаць, што пасля ўцёкаў Вітаўта ў Ордэн толькі значныя паходы крыжакоў на беларускія землі адбываліся ў 1390, 1391, 1392, 1394 гадах. Здапамогай іх Вітаўт спадзяваўся атрымаць велікакняскі пасад. Аднак ён не быў да канца шчыры з крыжакамі, вёў двайную гульню. Ды лёс бацькаўшчыны ўсё ж пераважыў. За чарговую здраду Ордэн жорстка адпомсціў Вітаўту: крыжакі атруцілі двух ягоных малых дзяцей-заложнікаў. Пазней на гэткую ж ролю крыжакоў у сваіх памкненнях на велікакняскі пасад спадзяваўся князь Свідрыгайла.
Аднак пасля Крэўскай уніі ў народаў Усходняй Еўропы з’явілася надзея на перамогу над Ордэнам. Гэты спадзеў апраўдалі Вітаўт Вялікі і Ягайла. Іхняе аб’яднанае войска 15 ліпеня 1410 года пераможна завяршыла Грунвальдскую бітву. Пасля гэтага болып як 500 гадоў узброеныя германцы не ступалі на беларускія землі.
Такім чынам Крэўскі замак сцвердзіў сваю вызначальную ролю ў лёсе народаў не толькі Вялікага княства і Кароны, a і Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Ды далейшы лёс самога замка аказаўся незайздросны. Пасля страты абарончага значэння ён заставаўся яшчэ надзейным жытлом для многіх знаных асоб. Аднак разбурэнне гэтай манументальнай сярэднявечнай крэпасці дакончыла Першая сусветная вайна. Больш як 3 гады Крэва знаходзілася на лініі фронту. У замку гаспадарылі немцы. Ад ваенных дзеянняў моцна пацярпела знакамітая Княская всжа, сам замак. 3 ягоных сцен,
вежаў і пакояў зніклі нават прывіды. А што не здолелі войны, тое дарабілі людзі і час.
Таленавіты творца і няўмольны знішчальнік час сваімі нястомнымі жорнамі перамалоў і велізарныя ледавіковыя валуны ў сценах Крэўскага замка, і самі легендарныя сцены. Руіны замка сёння нагадваюць разбуранае гняздо бы-
лой крывіцкай славы. Калі прыслухацца, яны шмат могуць расказаць пра дзеі даўно мінулыя, пра мужнасць і адвагу нашых продкаў, пра жорсткасць і хітрасць валадароў.
Гэта наша з табой гісторыя. Адмаўляцца ад яе не варта. Яе трэба ведаць, каб лепш і глыбей спазнаць сябе, свой род, свой беларускі радавод.
ЗВАБЛІВАЯ МАЛАДОСЦЬ 500-ГАДОВАГА ЗАМКА
Ці здараюцца ў прыродзе парадоксы? Вядома. А ці магчымы такі цуд, каб з гадамі дадавалася маладосці? Хіба і на самай справе існуе такі маладзільны напой? He ведаю, як наконт напою, а падобнае амаладжэнне зусім рэальная справа. He верыце? Тады кіруйцеся да сцен і вежаў 500-гадовага Мірскага замка. 3 кожным апошнім годам яны становяцца ўсё болып маладымі і прыгожымі, велічнымі і высакароднымі. Можна спадзявацца,
што неўзабаве цалкам набудуць той першасны юнацкі выгляд, з якім у пачатку XVI стагоддзя годна ўзнесліся над беларускай зямлёй. I як сапраўдны шляхціц, апрануцца ў строі ўсіх тых стыляў, якія закранулі яго архітэктурную сутнасць: готыкі, рэнесансу, барока. Калі шмат якія замкі Бсларусі ды і Еўропы падчас свайго аднаўлення шматразова перабудоўваліся, змяняліся, то Мірскі захаваў свой першасны выгляд, сваю першаас-
нову, што робіць яго яшчэ болып каштоўным.
XVI стагоддзе было знамянальным у беларускай гісторыі. Час настойліва афарбоўваў яго гуманістычнымі колсрамі, даваў магчымасць беларусам годна заявіць пра сябе. I яны рабілі гэта. У 1517 годзе з падстрэшша рук Скарынавых выпырхнула ў свет знакамітая “Біблія”. ІІершая друкаваная беларуская кніга, выдадзеная ў чэшскай Празе. Яна ўславіла не толькі нашага першаасветніка, а стала нсаспрэчным свсдчаннем таленавітасці і годнасці беларусаў, якія ўпэўнена займалі свой “пасад між народамі”, станавіліся ўпоравень з іншымі. Пазней гэты беларускі пасад дбайна ўмацаваў вялікі канцлер і таленавіты дзяржаўны дзеяч Леў Сапега. У 1558 годзе ён стварыў першы беларускі звод законаў — Статут Вялікага княства Літоўскага, які стаў непераўзыдзеным у Еўропе прыкладам доўгачасовага прававога рэгулявання жыцця дзяржавы.
Але XVI стагоддзе было перыядам частых і зацятых ваенных сутычак, калі выпрабоўвалася загартаванасць нашых вояў-абаронцаў. Ці не таму бсларускія землі мусілі ўмацоўвацца новымі замкамі і іншымі абарончымі збудаваннямі? Менавіта ў гэты час і пачалося будаўніцтва Мірскага замка — каля 1510 года.