Эўрыка 2002

Эўрыка

2002
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 126с.
Мінск 2002
36.8 МБ
Сяліба Юстына Малька яшчэ захавалася. Да апошніх дзён жыў тут гаспадар, не кінуў наседжанага месца, хоць да сяла адсюль і далекавата. Сваімі ж рукамі тут некалі і ляда карчаваў, і хаціну ставіў, і іншыя гаспадарчыя пабудовы ўзводзіў. Час няўмольны — падгнілі ўжо падрубы, пакасіліся
сцены, падгніў дах. Здзічэў і садок. Яблыні пагнала ў атожылкі, кроны загуслі, і толькі зрэдку можна ўбачыць завязь, пабітую даўганосікам... Пакрыўся ржою нікому ўжо непатрэбны плужок, разваліўся вулей... Нават спрадвечныя спадарожнікі чалавека — вераб’і пакінулі Юстынаву сялібу... З’явіцца аднойчы Пятро, разбярэ хату на дровы, пераарэ трактарам дворышча, і будзе тут такое ж поле, як і на хатнішчах астатніх перасяленцаў.
У той дзень мне давялося трапіць яшчэ і ва ўрочышча Дубы, што на тым, паўночным, беразе возера Доўгае. Кажуць, даўней вакол дрымучыя лясы стаялі. Шмат было і дубу, таму і ўрочышча так завецца. Але ўсё мяняецца. Лясы перасталі быць дрымучымі, зніклі дубровы. Толькі пра тое, што яны тут былі, сведчыць наступнае. Калі ў ціхую пагоду адплыць метраў дзесяць ад берага, то можна ўбачыць у возеры счарнелыя ад часу камлі таўшчэзных дубоў. Іх, верагодней за ўсё,
некалі паваліла бура. Відаць, не адно стагоддзе ляжаць яны ў вадзе, бо на беразе ніякага знаку — ні каранёў, ні пнёў іхніх. Знаходзяцца смельчакі, што, даўшы нырца, робяць спробу дабрацца да дубоў-тапельцаў. Аднак марна. Глыбіня там вялікая, і дубы як бы ўніз кронамі стаяць.
Вяртаўся ў вёску Псуя, цэнтр калгаса “Яблынька”, дзе знайшоў прыстанішча на тыя дні, і ўсю дарогу быў пад уражаннем сустрэчы з возерам. Нездарма мясцовыя людзі называюць яго “наш Байкал”. Па чысціні вады і глыбіні, сапраўды, возеру Доўгае няма роўных не толькі ў Глыбоцкім раёне, але і ў Беларусі. Вось
жыў бы, думалася, Язэп Драздовіч, самабытны мастак-падзвіжнік, вечны вандроўнік, цікавейшы чалавек свайго часу, гордасць беларускай зямлі — абавязкова яшчэ і яшчэ прыйшоў бы на бераг Доўгага, каб зрабіць эцюд з натуры, а потым напісаць на кужалі ці зрэб’і насценны дыван “беларускі габелен”. Такі дыван давялося пабачыць у тутэйшым школьным музейчыку. На чорным фоне — выява часткі возера, масток, перакінуты з берага на бераг, дзве маладыя жанчыны, што ідуць к мастку насустрач адна адной... Падалося, што Драздовіч узяў за аснову краявід аднаго з усходніх заліўчыкаў возера Доўгае.
3 Чырвонай кнігі
Уладзімір ЯГОУДЗІК, пісьменнік
АДМІРАЛ I ЯГО КАМАНДА
АДМІРАЛ
Хто сказаў, што Беларусь не марская дзяржава? У нас таксама ёсць адміралы. I самы вядомы з іх — матылёк адмірал.
На аксамітна-чорных крылах адмірала, быццам на строгім марацкім кіцелі, яскрава пунсавеюць чырвоныя стужкі, якія відаць здалёк. Яны перакінуты цераз пярэднія крылы матылька пасярэдзіне, акурат як цераз плячо. Яшчэ дзве стужкі шырокімі чырвонымі лампасамі ляжаць па краях задніх крылаў.
Аднак, нягледзячы на такі ваяцкі выгляд, наш адмірал зусім не ваюе з дрэвамі. А сталоўкаю яго чорным вусеням
служыць чартапалох-татарнік ды крапіва. Хіба што ў канцы лета гэты матылёк наведваецца ў сады, бо надта любіць пасмактаць сок пераспелых сліў і груш, асабліва паданак.
Калі я сустракаюся з адміралам, дык адразу думаю пра будучыя вандроўкі па роднай зямлі і за яе межамі, пра што так хораша марылася ў незваротна-імклівым дзяцінстве.
Чэсць табе, адмірал!
ПАВШАЕ ВОКА
Аніводзін з нашых матылькоў не ўмее так здзіўлена і трошкі палахліва глядзець вакол сябе, як павінае вока. Дарэчы, плямак-вачанят у яго
ажно чатыры: два — на пярэдніх крыльцах і два — на задніх. Менавіта яны і далі такое незвычайнае імя свайму ўладальніку, бо здалёк падобныя на дзівосныя кропелькі, рассыпаныя на пер’ях славутай прыгажуні павы.
Як вядома, павы на Беларусі не жывуць. Затое павінае вока сустракаецца паўсюдна, пачынаючы з ранняй вясны і да позняй восені. Вусені гэтага матылька звычайна трымаюцца на калючцы-крапіве, іншым раслінам яны не шкодзяць.
Асабліва нястомна пырхаетанцуе павінае вока сонечным лагодным ранкам. Матылёк пералятае з кветкі на кветку, то складвае, то зноў раскладвае свае зіркатыя крыльцы, нібыта просіць:
— Спыніцеся хоць на хвілінку! Паглядзіце, якое навокал хараство! Паслухайце музыку спелага лета...
Бачыце, як блізка ад некранутай яшчэ касой травы-муравы да беласнежных аблокаў?
Чуеце, як трывожна гайдаецца разам з намі планета Зямля?
МАХАОН
Махаон — адзін з самых вядомых і вялікіх матылькоў, што сустракаюцца ў Беларусі. Размах яго крылаў дасягае 9 сантыметраў. А падобны ён на сонечнага зайчыка, які весела скача над ляснымі палянамі, узлескамі, лугамі, дзе водзяць карагоды кветкі.
Калісьці ў некаторых мясцовасцях, расказваў мне сябар мастак, гэтага матылька яшчэ называлі гусарыкам. Бо надта ж фацэтна выглядаюць на яго задніх залаціста-чорных крылах доўгія вузкія хвосцікі, падобныя на шпоры ў ботах колішніх гусараў. Мабыць, яны сапраўды дапамагаюць прыгажуну імкліва лётаць толькі паспявай сачыць за ім вачыма.
He так даўно махаон быў даволі шматлікі, нават паблізу ад вялікіх гарадоў, аб чым усцешана паведамлялася ў газетах і навуковых кнігах. Аднак сёння, калі я пішу ііра яго, матылёк нерухома глядзіць на
мяне з малюнка на старонцы сумна вядомай Чырвонай кнігі.
Значыць, па-ранейшаму штосьці не так у нашых стасунках з Прыродай. I страшна падумаць: няўжо неўзабаве наступіць дзень, калі наша зямля застанецца без жывога сонечнага зайчыка?
КРАПІЎНІК
Яшчэ паўсюль ляжыць снег, толькі на паўднёвых схілах пагоркаў з’явіліся невялікія праталіны. Ноччу і раніцай не на жартачкі кусаецца мароз — верны служка цётухны-зімы. Затое днём, калі ў бяздонным яркім блакіце залатою кветкаю цвіце сонца, з кожнай хвілінай усё дружней, шырэй гучыць пераможная музыка вясны. Гэта на зямлі звіняць ручайкі, а ў небе — першыя птушкі, што вяртаюцца з выраю,— жаўрукі, зяблікі, шпакі...
I пад іх натхнёныя галасы на зацішнай сонечнай палянцы ці ў тваім двары, быццам карычневы агеньчык, радасна
пырхае-танцуе матылёк-крапіўнік.
Няўжо ён таксама прыляцеў аднекуль з-за мора-акіяна?
Ды не, сябры, крапіўнік зімаваў разам з намі на Беларусі. Доўгія месяцы бесклапотна спаў у якой-небудзь цёплай шчылінцы пад карой дрэва або на гарышчы будынка. Але дыхнула цяпло — і ён тут як тут, першым з матылькоў вітае вясну-красну. Ну а потым, калі вырасце добра вядомая ўсім жыгучка, крапіўнік адкладзе
на яе лісце яйцы. Неўзабаве з іх з’явяцца чорныя з жоўтазялёнымі палоскамі вусені, для якіх крапіўнае лісце — любімы ласунак. Затым вусені ператворацца ў кукалкі, яшчэ праз два тыдні, ужо ў канцы лета, з іх зноўку з’явяцца матылькі. Якраз яны і застануцца на чарговую зімоўку. Вось якое атрымліваецца цікавае жыццёвае кола.
Крапіўнік — даволі распаўсюджаны матылёк, таму на яго амаль ніхто не звяртае ўвагі. Можа, і да лепшага. Аднак не трэба забывацца: дзівоснае заўсёды побач з намі.
ЖАЛОБНІК
3-за вялікіх аксамітна-цёмных крылаў гэтага матылька называюць жалобнікам. I сапраўды: здалёк ён выглядае самотна. Разам з тым крылы жалобніка нібы акаймаваны сонечнымі промнямі. Псрад імі нанізаны блакітныя пацеркі, падобныя на кропелькі веснавога яркага неба. Хараство
не адвесці вачэй. А вось імя мастака, што стварыў такі цуд, я не буду казаць: яно ўсім добра вядома.
Зімуе жалобнік, як і яго брат крапіўнік, у шчыліне, куды не можа залезці злюка-мароз. II адзьме вецер-веснавей — матылёк прачынаецца і пакідае схованку. У канцы сакавіка і ў красавіку ён плаўна кружыцца каля бяроз, бо надта любіць пасмактаць салодкі сок. Што ж, не дзіўна, шмат каму даспадобы бярозавік. Дарэчы, і мне таксама. Няма на свеце смачнейшага пітва, хіба кляновік можна з ім параўняць.
Потым чорна-сінія вусені, якія вывеліся з адкладзеных яец жалобнікам, нястомна грызуць маладзенькае лісце бяроз, таполяў і іншых дрэў. Канечне, яны шкоднічаюць, але трэба прызнаць — ненаўмысна. Каб акукліцца і вывесці новае пакаленне матылькоў, ім патрэбна ежа.
Намнога больш чыняць бяды маладому лесу і пракаветнай пушчы двухногія чалаве-
кападобныя істоты. Паўсюль бачны іх чорныя сляды, зробленыя пілою і сякераю, пазначаныя горбамі смецця, жахлівымі зеўрамі выжарын, узніклых ад кінутай запалкі...
Ці не таму апрануў на сябе жалобную манаскую сутану жалобнік?
БЛАКІТНІК
Сярод вядомых мне вершаў, прысвечаных матылькам, гэты верш — адзін з самых узнёслых і дасканалых. Я запомніў яго даўно, яшчэ калі быў няўрымслівым шкаляром. Спадзяюся, вы таксама не забылі радкі, напісаныя Максімам Багдановічам:
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі, Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, —
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
Які цудоўны паэтычны малюнак! Адразу, быццам наяву,
перад вачыма паўстае веснавы, сапраўды святочны дзень. Калі навокал смяюцца кветкі, спяваюць птушкі, танцуюць матылькі...
“А вось цікава, — неяк падумалася мне,— якога дакладна з матылькоў прыкмеціў паэт “па-над белым пухам вішняў”?”
ІІаразважаўшы, я прыйшоў да наступнай высновы.
Максім Багдановіч хутчэй за ўсё меў на ўвазе блакітніка. У нас на Беларусі сустракаюцца блакітнік прыгожы і
блакітнік серабрысты. Абодва матылькі невялічкія памерам і распаўсюджаны паўсюдна. Асабліва там, дзе цвіце канюшына ці люцэрна. Дарэчы, побач з блакітнікамі пырхаюць і цёмна-бурыя матылёчкі. Так сціпла ў параўнанні з самцамі пафарбаваны іх самачкі.
Дык няхай жа заўсёды матылькі звоняць “у струнах сонца залатых”! На радасць усім добрым людзям, а найперш — дзецям.
АПАЛОН
Гэта было ў студзені, калі мароз — сорак пудоў на воз. Я вяртаўся з рэдакцыі дамоў. На прыпынку ўбачыў афішу: адкрылася выстаўка матылькоў. Перад вачыма тут жа паўстаў сонечны луг, падобны на казачнае царства кветак. Хто адмовіцца перанесціся, хоць на хвілінку, з абрыдлай зімы ў лецейка-лета? He раздумваючы, я павярнуў да цаглянай будыніны, чамусьці названай Домам нрыроды.
У паўзмрочнай зале, акрамя бабулі-наглядчыцы, аніводнай душы. Уздоўж глухіх, без вокан, сцен — вітрыны, асветленыя халодным неонавым святлом. Асцярожна падыходжу бліжэй, з цікаўнасцю нахіляюся...
За пыльным шклом, нібы распяты, нерухома ляжаў вялікі светлы матылёк. На верхніх яго крыльцах былі рассыпаны чорныя плямкі, а на ніжніх — па дзве чырвоныя кропелькі.