Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 126с.
Мінск 2002
I нарэшце, камп’ютэр павінен мець знешнюю прыладу для ўводу ці вываду інфармацыі — гэта сучасныя дыскеты або CD-дыскі, а таксама CD-ROM, праз які інфармацыя з дыска “запампоўваецца” ў памяць камп’ютэра або “выпампоўваецца” з яго.
Прынцып работы камп’ютэра, згодна фон Нэйману, заключаецца ў тым, каб з дапамогай знешняй прылады (напрыклад, дыскеты ці дыска) у памяць машыны ўводзілася праграма. Прылада кіравання “чытае” змест ячэйкі памяці, дзе знаходзіцца першая інст-
рукцыя (каманда) праграмы, і арганізуе яе выкананне. Такім чынам, кіраўнічая прылада выконвае інструкцыі праграмы аўтаматычна, без умяшання чалавека. Яна можа абменьвацца інфармацыяй з памяццю і знешняй прыладай камп’ютэра.
Знешняя прылада (дыскета ці дыск) звычайна працуе марудней за іншыя часткі камп’ютэра. Таму кіраўнічая прылада (клавіятура ці “мышка”) можа спыняць выкананне праграмы да завяршэння аперацыі ўводу-вываду са знешняй прылады. Напрыклад, гэта здараецца, калі на дыскету памылкова пераводзіцца не тая інфармацыя, што трэба. Усе вынікі выкананай праграмы павінны выводзіцца на экран манітора. Пасля гэтага камп’ютэр чакае наступных сігналаў знешняй прылады.
У 1949 годзе англійскі вучоны Морык Уілксам сканструяваў першы камп’ютэр, у якім увасобіліся ўсе гэтыя
прынцыпы фон Нэймана. 3 таго часу камп’ютэры значна ўдасканальваліся, але ў асноўных рысах яны і дагэтуль адпавядаюць прынцыпам, сфармуляваным Джонам фон Нэйманам.
Першыя камп’ютэры па памерах былі досыць буйнымі займалі цэлыя залы. Адпаведна, каштавалі яны дорага. Аднак пасля вынаходніцтва мікрасхемаў і мікраплатаў камп’ютэры значна “падрабнелі” ў памерах, іх кошты зменшыліся. Камп’ютэраў стала значна болып.
Напрыканцы 1960-х гадоў надышоў час злучаць камп’ютэры тэлефоннай сувяззю, надышоў час ствараць камп’ютэрную Сетку, надышоў час Інтэрнету.
Першымі свой унёсак зрабілі амерыканскія вучоныя Льюіс Робертс, супрацоўнік Упраўлення перспектыўных даследаванняў Міністэрства абароны ЗША, і Фрэдэрык Кан, супрацоўнік кампаніі BBN. У 1968 го-
дзе яны наладзілі сувязь праз тэлефонныя правады паміж камп ’ ютэрамі навукова-даследчых інстытутаў у розных гарадах ЗША.
21 кастрычніка 1969 года з аднаго камп’ютэра ў Каліфарнійскім універсітэце ў ЛосАнжэлесе было адпраўлена паведамленне ў камп’ютэр, які знаходзіўся ў Масачусетскім універсітэце. Першы ліст, адпраўлены па электроннай пошце, складаўся ўсяго з дзвюх літар. Праз гіяць секунд пасля адпраўкі ліста камп’ютэр Каліфарнійскага універсітэта “завіс” — сапсаваўся. Аднак у Масачусетскім універсітэце паведамленне атрымалі. Таму 21 кастрычніка 1969 года прынята лічыць днём нараджэння Інтэрнета — “міжнароднай сувязі” ў перакладзе з англійскай мовы.
Таксама Інтэрнет прынята называць з таго часу Глабальнай Інфармацыйнай Сеткай. Бо праз тэлефонныя правады, якія сеткай аплятаюць усю
планету, з імгненнай хуткасцю перадаюцца камп’ютэрныя паведамленні паміж гарадамі, краінамі і кантынентамі. Штодзень па Інтэрнеце перадаюцца мільёны слоў, малюнкаў, фотаздымкаў. Кантраляваць інфармацыю, якая “перацякае” па Інтэрнеце практычна немагчыма. Інтэрнет не мае цэнтральных пунктаў сувязі, такіх, напрыклад, як тэлефонныя або тэлеграфныя станцыі.
Як ні дзіўна, амаль два дзесяцігоддзі карысць Інтэрнета належным чынам ацэньвалі адно навукоўцы. Камп’ютэрная сувязь была наладжана паміж навуковымі цэнтрамі ў краінах Паўночнай Амерыкі ды Заходняй Еўропы. Інфармацыю з кожнага камп’ютэра можна было за колькі секунд “перапампаваць” у камп’ютэр іншага універсітэта.
I толькі напачатку 1980-х гадоў, калі бізнесмены і фінансісты пераканаліся, што з дапамогай камп’ютэрнай пошты можна імгненна заключаць
здзелкі, купляць і прадаваць, атрымліваць тэрміновую эканамічную інфармацыю, Інтэрнет набыў сусветны попыт. Сёння Глабальная Сетка прыносіць вялікія прыбыткі тым, хто ёй карыстаецца ў фінансавых інтарэсах. Акрамя таго, Інтэрнет дае магчымасць чалавеку, які лянуецца пайсці ў бібліятэку, атрымаць шмат цікавай і каштоўнай інфармацыі цераз свой камп’ютэр.
Гэтым і тлумачыцца неймаверная папулярнасць Інтэрнета ў свеце. Таму да яго праз свае камп’ютэры штогод падключаюцца тысячы новых карыстальнікаў. Па прыблізных падліках, сёння ў свеце каля 100 мільёнаў чалавек карыстаюцца паслугамі Інтэрнета. 3 іх каля 100 тысяч — на Беларусі. А колькі такіх карыстальнікаў будзе праз год ці два — нават уявіць немагчыма.
Па старонках друку
ЯК ВЫПРАЦАВАЦЬ ПАХОДКУ?
Аказваецца, зрабіць гэта зусім нескладана. Вы думаеце, чаму ва ўсходніх жанчын паходка лёгкая і прыгожая? Чаму яны высока і горда трымаюць галаву, у іх роўная спіна і лёгкі крок?.. Кажуць, гэта таму, што ўсходнія жанчыны носяць цяжар на гала-
ве. Дарэчы, існуюць спецыяльныя практыкаванні, дзякуючы якім і вы зможаце зрабіць сваю паходку блізкай да ідэальнай.
Станьце спінай да сцяны, уцягніце жывот, рукі апусціце ўздоўж цела. Зафіксуйце гэтае становішча. Некалькі разоў глыбока ўдыхніце паветра. Ця-
пер шыю выцягніце наперад, каб нават валасы не краналіся паверхні сцяны, пакладзіце на галаву цяжкую кнігу. Паспрабуйце зрабіць крок. Атрымалася адразу? Наўрад. Для ўтрымання раўнавагі можна сагнутыя ў локцях рукі крыху развесці ў бакі і павярнуць далонямі ўгору. Так вам будзе значна зручней пераадолець некалькі разоў адлегласць ад сцяны да сцяны.
Цяпер ускладнім заданне: накрэсліце на падлозе дзве
лініі (нацягніце дзве паралельныя ніткі) на адлегласці 5 — 7 сантыметраў адна ад адной. Ідзіце дакладна па лініях. Імкніцеся не варушыць рукамі і не падымаць плечы. Галаву трымайце высока. Можна рабіць дыхальныя рухі: чатыры крокі — удых, чатыры — выдых. Паўтараючы гэтае практыкаванне штодня на працягу месяца, вы зможаце выпрацаваць паходку, якой будзеце ганарыцца ўсё сваё жыццё.
ЯКІ ТВОЙ КОЛЕР?
Колер, які табе да твару, залежыць у асноўным ад колеру тваіх валасоў, вачэй, ад колеру скуры і ад фігуры.
Цёмнавалосыя дзяўчаты са светлай скурай могуць дазволіць сабе любы колер адзення: чырвоны, жоўты, зялёны, аранжавы, бірузовы. Ім да твару і пастэльныя тоны.
Бландзінкі з блакітнымі вачыма не памыляюцца, выбі-
раючы блакітны і сіні — гэта іх колеры. У любым спалучэнні адценняў яны прыгожа кантрастуюць з колерам іх валасоў.
Блакітны і сіні фон робіць колер вачэй больш насычаным. . Калі ты бландзінка з вельмі светлай скурай твару, не варта выбіраць яркія колеры: на іх фоне ты будзеш выглядаць блякла, затое пастэльныя ко-
леры зробяць тваю знешнасць пяшчотнай і выразнай. Чорнае табе таксама пасуе, але ў раннім юнацтве чорны колер успрымаецца як надта ўрачысты і сур’ёзны, таму не спяшайся — прыйдзе і твой час для такіх строяў. 3 зялёнай палітры бдандзінкам пасуе колер алівы і цёмна-зялёны, а попельным бландзінкам — спалучэнне блакітнага і зялёнага, або
колер марской хвалі.
Рыжыя валасы вельмі прыгожыя самі па сабе, і колер адзення павінен падкрэсліваць іх, адцяняць. Такія валасы цудоўна выглядаюць на фоне зялёнага, каштанавага, ружовага.
Лепш за ўсё, калі колер адзення адпавядае колеру вачэй. Упрыгожваць рыжыя валасы лепш чым-небудзь блакітным, светла-шэрым або бэжавым, але не белым: белы колер у валасах падкрэслівае
вяснушкі, якія часцяком сустракаюцца ў рыжых.
Для загарэлай скуры лепшымі колерамі з’яўляюцца белы і блакітны, якія, падкрэсліваючы загар, прыцягваюць увагу да твару.
Калі люстэрка сказала табе пад сакрэтам, іпто ты крыху таўставатая, пазбягай яркіх колераў: яны толькі падкрэсліваюць паўнату. У залежнасці ад таго, дзе ты хочаш прыхаваць лішняе, апранай або цёмныя спадніцы, або цёмныя блузкі. Поўным дзяўчатам, хочаш не хочаш, даводзіцца наогул адмаўляцца ад светлых колераў адзення.
Мода на колеры мяняецца кожны сезон. Калі ты ўпрыгожыш адзенне моднага колеру разнастайнымі дэталямі (упрыгожаннямі, поясам, хусцінкай, гальштукам, каўнерыкам) “твайго” тону, то яно ніколі не будзе аднастайным.
1 12
ЯК ПРАВІЛЬНА ВЫБРАЦЬ КАСМЕТЫКУ?
Вельмі часта ў анатацыях да розных касметычных сродкаў робіцца прыпіска “Для сухой (тлустай, нармальнай) скуры”.
Тып скуры вызначаецца па дзвюх прыкметах: колькасці вады, якая знаходзіцца ў яе клетках, і колькасці тлушчу, што выдзяляецца ёю. Адрозніваюць сухую, нармальную, тлустую і змешаную скуру.
Нармальная гладкая, чыстая, аксамітная, не пераборлівая да надвор’я. Калі прыкласці кавалачак скотча да пераносіцы і прылеглых участкаў шчок, то на ім застанецца лёгкі
след. Праверыць скуру можна такім жа спосабам і з дапамогай папяроснай паперы.
Сухая скура — пяшчотная, тонкая, матавая, лёгка раздражняецца і лушчыцца. Рэагуе на змены складу вады. На папяроснай паперы не пакідае ніякага следу, а на скотчы будуць заўважаны белыя лускавінкі.
Тлустая скура тоўстая, бліскучая, з вялікімі порамі. На папяроснай паперы пакідае заўважны тлусты след, а на скотчы будуць відаць як быццам кропелькі вільгаці.
Сухая на шчоках і тлустая на носе скура называецца змешанай. Такі тып скуры часцей за ўсё сустракаецца ў падлеткавым узросце.
Парады\ дамавічка
ПАСПРАБУНЦЕ СЯБЕ У ГРАФАЛОГІІ
(Псіхалагічны тэст)
Графалогія — даволі цікаўная і займальная навука. Fara навука пра почырк. Па почырку можна шмат даведацца пра свой характар, а таксама пра характар іншых людзей. Дзеля таго каб атрымаўся праўдзівы, ёсць адно пажаданне. Чалавек, якога вы папрасілі напісаць некалькі сказаў на чыстым аркушы паперы, не павінен здагадвацца, што вы яго тэсціруеце.
Кожная характэрная рыса ці асаблівасць пісьма адзначасцца пэўнай колькасцю балаў, потым гэтыя балы складаюцца ў агульную суму. Калі вынікі тэсту для вас аказаліся нечаканыя ці несуцяшальныя — не сумуйце! Памятайце: перад вамі ж гульня.
Характарыстыкі
Памер літар:
вельмі маленькія — 3 балы
маленькія — 7 балаў сярэднія — 17 балаў буйныя — 20 балаў
Нахіл літар:
нахіл налева — 2 балы
лёгкі нахіл налева — 5 балаў нахіл направа — 14 балаў рэзкі нахіл направа — 6 балаў простае напісанне — 10 балаў
Форма літар:
круглыя — 9 балаў
бясформенныя 10 балаў вуглаватыя — 19 балаў
Напрамак почырку:
радкі “паўзуць” угору — 16 балаў
радкі простыя — 12 балаў радкі “спаўзаюць” уніз — 1 бал
Сіла націску:
лёгкая — 8 балаў сярэдняя — 15 балаў вельмі моцная — 21 бал
Характар напісання слоў: схільнасць да злучэння літар у слове — 11 балаў схільнасць да асобнага напісання літар — 18 балаў змешаны стыль — 15 балаў