Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 126с.
Мінск 2002
Для пабудовы Крэўскага замка выбралі забалочаную нізіну наўзбоч высокага пагорка, дзе зліваліся рэчкі Крэўка і Шляхцянка. Узводзілі яго замест ранейшага, драўлянага, які знаходзіўся на даўнім гарадзішчы. Каб засцерагчыся ад вады, спецыяльна насыпалі пясчаную выдму. А фундамент
CTO,
заглыбілі ажно на 3 метры. Да таго ж паклалі яго на спецыяльныя падушкі з камення і гліны, з дубовых і яловых жэрдак і галін. Гэта рабілася дзеля таго, каб надзейна стаялі высокія і тоўстыя сцены. Каб не ўрасталі ў зямлю яшчэ вышэйшыя вежы. А дасціпныя людзі пасмейваліся, што на гэткіх падушках не будзе мулка не толькі магутнаму замку, а і ягоным гаспадарам.
Будоўля вялася на заходняй ускраіне вёскі Крэва. Дакладная дата пачатку будаўнічых работ засталася невядомай. Па меркаванні гісторыкаў, гэта было ў 30-я гады XIV стагоддзя. Тады на нашых землях набірала моцы Вялікае княства Літоўскае. Створана яно было ў 1240-я гады з цэнтрам у Новагародку. Для аховы гэтай дзяржавы і патрэбны былі магутныя і надзейныя абарончыя збудаванні. Узводзіў Крэўскі замак адзін з сямі сыноў Гедыміна — будучы вялікі князь Альгерд. Вялікія князі ўзначальвалі тады
дзяржаву, лічыліся першымі асобамі ў Княстве. Гедымін быў знаным і слаўным князем. Ён стаў пачынальнікам вялікага і магутнага роду Гедымінавічаў, з якім працяглы час быў звязаны лёс беларускіх земляў у складзе Вялікага княства Літоўскага. У 1323 годзе Гедымін перанёс сталіцу Княства ў Вільню.
СТВАРАЛЬНЫЯ ПАМКНЕННІ АЛЬГЕРДА
Віцебскі князь Альгерд атрымаў Крэўскі замак у 1338 годзе, калі вялікі князь Гедымін падзяліў свае землі паміж сынамі. Некаторыя гісторыкі прыпісваюць Альгерду будаўніцтва замкаў у Вільні, Троках, Медніках, Крэве, Лідзе і іншых гарадах Княства. Ды, верагодна, зягоным імем звязаны найперш Крэўскі замак. Тут Альгерд жыў з 1338 да 1345 года. Аднак яму не давалі спакою лаўры першага чалавека ў дзяржаве. Калі ў 1341 годзе Гедымін загінуў у
бітве з крыжакамі, вялікім кпязем стаў адзін з яго сыноў Яўнут. Ды не спадабалася гэта Кейстуту і Альгерду. На гэтай аснове яны зблізіліся і наважыліся адабраць велікакняскі пасад. У выніку вайсковага выступу супраць Яўнута вялікім князем літоўскім у 1345 годзе стаў Альгерд. Кейстут высакародна саступіў яму высокі пасад як старэйшаму брату і свайму надзейнаму паплечніку. У сувязі з гэтым Альгерд з’ехаў з Крэўскага замка ў Вільню. Ажно 32 гады стаяў ён на чале дзяржавы.
За гэты час узвысілася слава Вялікага княства, удвая павялічылася яго тэрыторыя. Працягваючы традыцыі свайго бацькі, Альгерд клапаціўся ііра абарону ўладанняў, далучаў да Княства новыя землі. Меў ён перамогі над татарамі, якія рабілі частыя набегі на вялікалітоўскія землі. Мо мепавіта з той пары запачаткавалася традыцыя сяліць палонных татар каля гарадскіх сцен, якая доўжылася цэлых
600 гадоў. Так было каля Крэва, Новагародка, Менска, каля шмат якіх іншых гарадоў Княства. Аселыя татары не толькі займаліся сельскай гаспадаркай, сведчаннем чаго, напрыклад, сталі Татарскія агароды ля старога менскага замчышча, але і павінны былі несці вайсковую павіннасць. Служылі яны сумленна, шчыра абаранялі інтарэсы Вялікага княства. Вядомы факт, што яшчэ пры княжанні Гедыміна, у час ягонай бітвы ў 1319 годзе з Тэўтонскім ордэнам, татары складалі перадавое княскае войска.
Нават у знакамітай бітве 15 ліпеня 1410 года на Грунвальдскім полі, дзе аб’яднаныя войскі Вялікага княства і Рэчы Паспалітай атрымалі доўгачаканую перамогу над крыжакамі, разам з беларускімі харугвамі бралі чынны ўдзел шматлікія татарскія воіны.
Вялікі князь Альгерд не забываўся пра свой Крэўскі замак. Ён дбаў пра яго магутнасць, клапаціўся пра падтры-
манне на належным узроўні абарончых здольнасцей. Гэтыя якасці атрымалі пачатак яшчэ падчас ўзвядзення замка. Галоўным будаўнічым матэрыялам служылі велізарныя валуны. У тутэйшых ваколіцах іх было не злічыць. 3 даўняй гісторыі вядома, што па нашай зямлі шмат тысячагоддзяў таму не адзін раз прасоўваліся леднікі. Яны як вялікім прасам прасавалі зямлю, дзе раўнялі яе, а дзе насоўвалі пагоркі, узвышшы. Леднікоў было шмат. I кожны з іх пакінуў свой след. Тое самае зрабіў і апошні, які адыходзіў з беларускай зямлі каля 15 тысяч гадоў таму. Пасля яго ў многіх месцах засталіся цэлыя россыпы валуноў, прынесеных велізарнай ледзяной тоўшчай са Скандынаўскіх гор. У ваколіцах Крэва іх і дагэтуль захавалася нямала. Вось чаму амаль сем стагоддзяў таму для замка скарысталі гэты зручны і бясплатны будаўнічы матэрыял.
КРЭЎСКІЯ ВОЛАТЫБУДАЎНІКІ
Каб справіцца з магутнымі валунамі, трэба было валодаць неверагоднай сілай. Таму пра будаўнікоў Крэўскага замка засталося шмат легенд. Адна з іх апавядае, што замак узводзілі сапраўдныя волаты. Іншая дадае, што ім дапамагалі самі багі. Так ці інакш, а будаўнікі замка і на самай справе вызначаліся сваёй кемнасцю і дужасцю. Крэўскі замак паўставаў адначасова з Медніцкім, які знаходзіўся за сем міляў (гэта болып як 10 кіламетраў) ад Крэва. Калі медніцкім майстрам патрэбен быў мулярскі молат, яны гукалі крэўскім дойлідам. I тыя перакідвалі яго ў паветры з Крэва. Самі валуны, вага якіх некалькі соцень кілаграмаў, а мо і колькі тон, шчыльна, адзін да аднаго ўкладзены ў сцены на вышыню да 4 метраў. Вышэй да іх дадаецца цэгла. Сапраўды, без волатаўскай сілы зрабіць гэта немагчыма. Будаўніцтва ішло цяжка, пакут-
ліва, доўга. Тысячы сялян змушаны былі браць удзел у збіранні камянёў і падвозцы іх да месца будоўлі. Таму з той даўняй пары застаўся сярод людзей праклён нядобраму чалавеку: “Каб ты на Крэўскі замак валуны цягаў”.
А яшчэ легенды сведчаць, што новы мураваны замак меў падземныя хады-лёхі, якія звязвалі яго са старым гарадзішчам, дзе некалі знаходзіўся драўляны замак, з іншымі мясцінамі.
Волатаўская сіла будаўнікоў добра пасавала з магутным знешнім воблікам Крэўскага замка. Па форме ён нагадваў Лідскі, у аснове меў няправільны чатырохвугольнік са сценамі рознай даўжыні — ад 71 да 108 метраў. Вышыня іх дасягала 13 метраў, таўшчыня — 2,75 метра. Ягоную магутнасць падкрэслівалі вежы ў двух кутах, размешчаныя па дыяганалі. Адна з іх называлася Княскай. Архітэктурнай выразнасцю і велічнасцю яна спраўна адпавядала сваёй
назве. Вежа была трохпавярховая, амаль квадратная. Памерам 18 на 17 метраў, а ўвышкі больш за 25 метраў. Накрытая спачатку гонтай, а пазней чарапіцай-дахоўкай. У ёй знаходзіліся княскія пакоі, памяіпканні для абслугі. Унізе размяшчалася вязніца. Як сведчыць гісторыя, не пуставалі ні пакоі, ні турма.
Хоць Крэўскі замак адрозніваўся сваімі мясцовымі асаблівасцямі, майстэрствам беларускіх дойлідаў, аднак меў і выразныя прыкметы еўрапейскай архітэктуры. Ён нагадваў шырока распаўсюджаныя ў Еўропе замкі-кастэлі. Іх галоўная абарончая вежа, круглая або квадратная, называлася, як мы ўжо згадвалі, данжонам. Яна служыла адначасова і жылым памяшканнем, выконвала прадстаўнічыя функцыі, з’яўлялася апошпім прыстанішчам для абаронцаў. Як, напрыклад, Княская вежа Крэўскага замка. Беларускімі данжонамі можна лічыць таксама вежы ў Камянцы, Бярэсці, Гародні,
Новагародку, Тураве. Але да нашага часу яны амаль не захаваліся.
He толькі сваёй архітэктурай, а і сістэмай абароны Крэўскі замак нагадваў Лідскі. На вышыні 10 метраў сцены мелі баявыя галерэі-памосты, якія трымаліся на драўляных бэльках. А праз кожныя 2,4 метра здавалася, што пазіралі сваімі вачамі на свет байніцы. Меліся і замаскаваныя запасныя выхады. Некаторыя даследчыкі лічаць, што існаваў своеасаблівы “ўваход” для вады, якой можна было напоўніць сажалку на ўнутраным двары.
Крэўскі замак складаў адну своеасаблівую лінію магутных крапасных умацаванняў разам з Лідскім, Новагародскім, Медніцкім і Трокскім. Усе яны мелі агульнадзяржаўнае значэнне і з’яўляліся надзейнымі замкамі на шляху агрэсіўных крыжакоў. Паданні сведчаць, што ўсе гэтыя замкі былі злучаны між сабой падземнымі хадамі. Гэта зніжала небяспеку іхняга захопу. Калі б, на-
прыклад, прышэльцы здолелі трапіць у адзін з замкаў, яго абаронцы па глыбокіх лёхах незаўважна перайшлі б у іншы. А тады, сабраўшыся з сілай, па гэтых жа падземных хадах воі маглі вярнуцца ў замак і знутры расправіцца з ворагам.
Гэткі ўмацаваны рубеж сапраўды адпавядаў вядомаму выслоўю, якое належыць мужнаму рускаму князю Аляксандру Неўскаму. Гэта ён у 1240 годзе перамог шведаў (Неўская бітва), за што атрымаў прозвішча Неўскага. У 1242 годзе адолеў нямецкіх рыцараў Лівонскага ордэна (Лядовае пабоішча). Пазней царква залічыла яго да ліку святых. Дык вось, Аляксандр Неўскі гаварыў: “Хто з мячом да нас прыйдзе, той ад мяча і загіне”. Так шматразова было і ля сцен беларускіх замкаў. Крэўскі — не выключэнне.
Абарончай сілы яму дадавалі натуральныя прыродныя ўмовы. Яго ахоўвалі дзве ракі. Паблізу размяшчалася высокая Юрава гара. Яна выконва-
ла ролю своеасаблівага назіральнага пункта. Гісторыя сведчыць, што кіраўнікі Вялікага княства Літоўскага надавалі асаблівую ўвагу абароне не толькі дзяржавы, а і саміх замкаў.
МАГУТНАСЦЬ ЗАМКАЎ
КЛОПАТ ДЗЯРЖАЎНЫ
Згодна з існуючымі прадпісаннямі і традыцыямі, арганізацыяй абароны замкаў займаліся мясцовыя ўладныя структуры і высокая адміністрацыйная ўлада. Адпаведна свайму статусу, ваявода, напрыклад, адказваў за абарону і арганізоўваў яе ў сваім ваяводстве. Стараста займаўся гэтым у сваім старостве. Ваяводай у славянскіх народаў здаўна называўся военачальнік, правіцель, а ў Расійскай дзяржаве — той, хто стаяў на чале палка, атрада, горада. На сваіх землях яны адказвалі і за ахову дзяржаўнай мяжы, і за стан памежных замкаў. Замкі павінны былі мець дастаткова ваен-
нага рыштунку і ўсяго неабходнага на выпадак асады, вайны і іншых непрадбачаных сітуацый. Уладныя асобы дбалі і пра замкавы арсенал, інтэнданцкія запасы, пра шляхецкае войска і пра мясцовае апалчэнне. Але войны, аблогі і розныя сутычкі на беларускіх землях былі такія частыя, што давялося ўводзіць у ваяводствах і староствах нават спецыяльных чыноўнікаў — ураднікаў па пытаннях абароны. Ураднікі вялі ўлік шляхты, якая павінна несці службу, склікалі шляхецкае войска, арганізоўвалі яго навучанне, трэніроўкі, сачылі за матэрыяльным забеспячэннем.
Займаліся развіццём абарончых магчымасцей замкаў і гараднічыя. Яны адказвалі за захаванне іх “в целостн для часу потребы от непрнятеля”. Калі патрабавалася, гараднічыя арганізоўвалі аднаўленне земляных валоў вакол замкаў, равоў з вадой, драўляных частак умацаванняў, дбалі пра іх пашырэнне і збудаванне но-