Эўрыка 2002

Эўрыка

2002
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 126с.
Мінск 2002
36.8 МБ
Міжусобная барацьба за велікакняскі пасад, за палітычнае першынство ў дзяржаве насіла зацяты характар. He спынялі яе нават сваяцкія адносіны. Быў час, калі вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла адчуў небяспеку з боку свайго пляменніка Кейстута, паважнага і паважанага дзеяча дзяржавы. У 1382 годзе Кейстут разам са сваім сынам Вітаўтам выступіў супраць Ягайлы. Тады, каб пазбавіцца ад небяспекі, Ягайла заманіў Кейстута і Вітаўта ў Вільню, нібыта дзеля заключэння дамовы аб міры. Але гэта была толькі хітрасць і выгадны разлік. Ягайла загадаў схапіць сваіх супернікаў. Кейстута і Вітаўта адправілі ў Крэва, узялі пад варту ў таўстасценных лёхах Княскай вежы. Угаворвалі адмовіцца ад прэтэнзій на ўладу, прапаноўвалі сяго-таго адступнога.
Але горды сівы Кейстут, які зведаў і смак улады, і чалавечую спрыяльнасць, і хітрыкі міжусобнай барацьбы, не пад-
даваўся на ўгаворы. I тады адбылося страшнае. Ягайла аддаў загад знішчыць непакорнага князя. Гэта таемна зрабілі князевы ахоўнікі-памочнікі. Яны задушылі Кейстута залатым матузом ад ягонага ж урачыстага ўбору.
Вось як пра гэта паведамляе Супрасльскі летапіс: “Князя велнкого Кестутня, дяду своего, оковав, ко Креву послалн іі всаднліі во вежю, а князя велнкого оставнлн Внтовта еіце во Вплніі. Н тамо во Кренве пятон ноіцн князя веллкого Кестутня удавнліі коморннкы князя велнкога Ягайлавы: Прокша, што воду давал ему, а былн нны, Мостев брат а Кучюк а Лнснца Жыбентяя. Таков конец стался князю велгікому Кестутню”. А людзі адразу ж назвалі Княскую вежу вежай Кейстута. Ды гэтае злачынства не было ў замкавых лёхах адзіным і апошнім.
Прывід жа гэтай непатрэбнай ахвяры часта з’яўляўся на сценах і вежах, у палацавых
пакоях, палохаючы насельнікаў і нагадваючы ахвотнікам несправядлівых і злосных дзеянняў пра абавязковую адплату за злачынства.
Узбунтаваны такімі дзеяннямі вялікага князя, Вітаўт шчыра аплакваў горкі лёс бацькі і паплечніка па змаганні супраць Ягайлы. Аднак ён не кінуўся на калені, не папрасіў літасці. Вітаўт выношваў план уцёкаў з вязніцы.
Тады і з’явіўся на замкавай сцяне не прывід Кейстута, a жывы прывід — Вітаўт. Пра гэта з рознай ступенню дэталізацыі згадваюць практычна ўсе важнейшыя тагачасныя летапісцы. Як сведчанне вынаходлівасці Вігаўтавай жонкі Ганны, якая прыдумала пераапрануць мужа ў вопратку служанкі і выбавіць з вязніцы. Як доказ намеру Вітаўта помсціць Ягайлу за смерць бацькі і непаважлівыя адносіны да яго самога.
Адседзеўшы ў той вязніцы, дзе знаходзіўся яго бацька, Вітаўт апынуўся за сценамі
2 6
Крэўскага замка, а пасля за межамі Вялікага княства. Сам вялікі магістр крыжацкага ордэна Конрад быў гатовы аказваць дапамогу. Ведама — гэткая асоба прасіла спрыяння. Ды і ў планы Конрада па заваёве славянскіх зямель гэта клалася выгадным радком. Тым самым хітры крыжак чужымі рукамі распальваў агонь незадаволенасці і варожасці паміж уладнымі асобамі Вялікага княства, падкідваў паленцы ў вогнішча міжусобных сутычак.
ЗАГАДКА КЕЙСТУТА
Аднак, аказваецца, гісторыя не можа абыходзіцца без загадак, таямніц і сваіх уласных легенд. Тое здарылася і з Кейстутам. Шмат хто з пазнейшых даследчыкаў вылучаў розныя версіі, дапушчэнні і здагадкі адносна ягонай ролі ў гісторыі Вялікага княства, узаемаадносін з Ягайлам і нрычыны смерці. Свой падыход выявіў і польскі даследчык Стэфан Кучыньскі
ў кнізе пра караля Ягайлу, выдадзенай у Варшаве ў 1987 годзе. Ён выказвае сумненне ў тым, што Кейстут быў задушаны па загаду Ягайлы. Спасылаецца на крыніцы, адны з якіх лічаць, што ніхто не ведае, як памёр Кейстут, другія сведчаць, што адбылося самазабойства, трэція абвінавачваюць Ягайлу. Кучыньскі прытрымліваецца іншай версіі. Ён мяркуе, што віна Ягайлы не мае неабвержных доказаў. A калі дапусціць, што гэтае забойства нават мела месца, то адбылося альбо насуперак волі Ягайлы, альбо без яго ведама і тым больш без папярэдняй згоды.
Як адзін з доказаў гэтага Кучыньскі прыводзіць дапушчэнне, што калі б Ягайла захацеў пазбавіцца ад супернікаў, то загадаў бы знішчыць абодвух: Кейстута і Вітаўта, а не аднаго састарэлага свайго дзядзьку, якому і так заставалася жыць нядоўга. Аднак жа Кучыньскі не згадвае, што шмат якія крыніцы менавіта так і лічаць: Ягайла намерваўся пазбавіцца ад абодвух. Іншая
рэч, што Вітаўту ўдалося ўцячы. I яшчэ польскі гісторык даводзіць, што Вітаўт, які павінен быў стаць зацятым ворагам Ягайлы з-за забойства бацькі, не чыніў варожых акцый супраць яго. Ён нібыта толькі прасіў Ягайлу праз пасрэдніцтва крыжакоў, каб той аддаў бацькаву належнасць, a сам намерваўся “лаяльна” яму служыць. He баючыся помсты, Вітаўт вяртаецца ў Княства і з 1392 года ажно 38 гадоў “верна і лаяльна” супрацоўнічае з Ягайлам.
“Калі б вінаваціў Ягайлу ў смерці бацькоў, — піша С. Кучыньскі, — то цягам тых трыццаці васьмі гадоў меў тысячы аказій, каб зрабіць яго вязнем, здрадзіць, забіць. А тым часам аказваў яму прыязнасць і шанаванне”.
Польскі гісторык мяркуе, што тагачасны Вітаўт, які стаў ужо вялікім літоўскім князем і быў цесцем вялікага князя маскоўскага (яго дачка Соф’я выйшла замуж за Васіля I Дзмітрыевіча, старэйшага сына
Дзмітрыя Данскога), які мог разлічваць на падтрымку крыжакоў і Залатой Арды і якога шматкроць падбухторваў да выступлення супраць Ягайлы Зыгмунт Люксембургскі, не здолеў бы супрацоўнічаць з Ягайлам, калі б ведаў, што той з’яўляецца забойцам ягоных бацькі і маці. Пэўная слушнасць у гэтых развагах ёсць. Аднак, падаецца, не ўсё было так проста. I нават спасылкі Кучыньскага на тое, што ўсё гэта прыдумалі крыжакі, якія адпрэчылі версію самазабойства Кейстута, а абвінавацілі Ягайлу, не да канца пераканаўчыя. Цікава, што нават хроніка Віганда падае дзве версіі смерці Кейстута. Адна — Кейстута задушылі, другая — ніхто не ведае абставін ягонай смерці. He выключае польскі гісторык верагоднасці таго, што сам Ордэн, які ненавідзеў Кейстута за яго антыкрыжацкія дзеянні, меў дачыненне да смерці свайго ворага, намовіўшы зрабіць гэта некага з літвінаў.
29
Разглядае Кучыньскі версіі ўдзелу ў забойстве Кейстута родзічаў Ягайлы, якія не хацелі быць адсунутымі ад улады, Ягайлавай маці — вялікай княгіні Улляны, якая часта дзейнічала без ведама сына. Мог спрычыніцца да гэтай страшнай справы і брат вялікага князя Скіргайла, які трымаў у 1382 годзе, калі не стала Кейстута, блізкія кантакты з крыжакамі і суправаджаў Кейстута ў Крэўскую вязніцу. I зусім дзіўнае дапушчэнне Кучыньскага, што ўцёкі Вітаўта з Крэўскага замка да крыжакоў адбыліся з маўклівай згоды Ягайлы, які пасля смерці Кейстута апасаўся за жыццё ягонага сына. На карысць гэтага нібыта сведчыць тое, што Ягайла назаўтра ж пасля ўцёкаў сустрэўся з жонкай Вітаўта Ганнай і не толькі не пакараў яе, а дазволіў услед за мужам з’ехаць за межы Княства.
I ўжо іншыя крыніцы і іншыя аўтары, прыхільнікі версіі невінаватасці Ягайлы, у прыватнасці Карл Шайноха,
які напісаў у другой палове XIX стагоддзя надта аб’ёмную двухтомную працу “Ядвіга і Ягайла”, дадаюць новыя дэталі ў доказ такога падыходу. Калі Скіргайла прыехаў у Крэва, каб сустрэцца з Кейстутам, то знайшоў яго мёртвым. Ён адправіў цела свайго дзядзькі ў Вільню. Ягайла вырашыў зрабіць надзвычай пышнае пахаванне ў адпаведнасці з язычніцкай традыцыяй. На самым пашаноўным і святым для віленчукоў месцы — капішчы Святагора — адбылося спальванне цела Кейстута. Над глыбокай магілай склалі вялікае вогнішча. Былога вялікага князя апранулі ў багатае адзенне і паклалі на сухое дрэва кастра. Побач знаходзіліся меч, кап’ё і сайдак. Ля вогнішча паставілі яго вернага слугу, лепшага каня, пару хартоў і пару выжлаў, на грудзі паклалі лапы рысі і мядзведзя і паляўнічую трубу. Узнеслі малітвы, багам справілі ахвяраванні, уславілі дзеі Кейстута і запалілі касцёр. Полымя смаліс-
тага дрэва хутка забрала да сябе цела вялікага князя.
Сведчаць, што пры гэтым прысутнічалі мечаносцы, якія былі здзіўлены і ўзрушаны гэткім звычасм. Асабліва, калі памост над магілай прагарэў і касцёр з целам праваліўся ў глыбокую магілу. На пахаванні не было нікога з сямейнікаў Кейстута. Ягоную жонку, былую вайдэлотку Біруту, якой споўнілася 60 гадоў, у гэты самы час утапілі ў Нёмане, сын Вітаўт сядзеў у Крэўскай вязніцы, іншыя дзеці былі невядома дзе.
Вось якія, аказваецца, таямніцы хаваюцца ў мурах магутнага некалі Крэўскага замка.
КРЭЎСКІЯ НАСЕЛЬНІКІ
За сваю доўгую гісторыю замак зведаў шмат спусташэнняў, аблог, штурмаў. Коштам жахлівых страт адстойвалі нашы продкі гірава быць гаспадарамі ў сваёй хаце, доме, горадзе, надзеле — на сваёй зямлі. Абараняліся не толькі
ад набегаў далёкіх ворагаў. Міжусобная барацьба таксама прыносіла шмат шкоды. Замак штурмам браў мяцежны князь Свідрыгайла. Гэта адбылося ў 1433 годзе, праз тры гады пасля смерці вялікага князя Вітаўта, якога народ назваў Вялікім. За первіынство ў дзяржаве пачалі змаганне Свідрыгайла — сын першабудаўніка Крэўскага замка Альгерда, і сын “старога і гордага” Кейстута Жыгімонт.
Але Свідрыгайла быў хітрэйшы і болып вопытны ў інтрыгах. Ён даўно хацеў заняць велікакняскі трон. I імкнуўся да яго ўпарта. Але выпадак надарыўся толькі пасля смерці Вітаўта. Вось тады Свідрыгайла “прнде ко Кряеву я стояша два днн взяша Крнево мурованны н сожже, а людей много посекоше н в полон поведоша”. Так паведамляў пра асаду і захоп мураванага Крэўскага замка Супрасльскі летапіс.
У 1445 годзе разыгралася чарговая інтрыга каля веліка-
княскага трона. Князь Міхалышка разам з князямі Валожынскімі меў намер забіць вялікага князя Казіміра і захапіць уладны пасад. Ля сцен Крэўскага замка адбылася крывавая сутычка. Змоўшчыкі пацярпелі паражэнне. Але дасталося і замку.
Так і жыў ён — ад асады да аблогі, ад штурму да бітвы. Час тут, як і на ўсёй тагачаснай беларускай зямлі, лічылі ад вайны да вайны. Улада, высокі пасад, велікакняскі трон вабілі многіх ахвотнікаў пакіраваць дзяржавай. Замак штурмавалі, разбуралі, а ён упарта і настойліва аднаўляўся зноў і зноў. Пасля адной з такіх падноваў у 1470 годзе ён нават уваходзіў у шасцёрку лепшых мураваных замкаў Вялікага княства.
У складаных сітуацыях замак даваў прыстанішча розным гнаным асобам. За магутнымі сценамі знаходзілі прытулак Ягайлаў бацька Альгерд Гедымінавіч і сам Ягайла. У красавіку 1564 года ў Вялікае