Эўрыка 2002

Эўрыка

2002
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 126с.
Мінск 2002
36.8 МБ
княства Літоўскае ўцёк рускі князь Андрэй Курбскі, дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык. Тут схаваўся ён ад жорсткасці і самадурства цара Івана IV Грознага. Хоць тагачасны Статут Вялікага княства забараняў іншаземцам займаць пасады і набываць зямлю, ды такой знанай асобе зрабілі выключэнне. Кароль польскі Жыгімонт Аўгуст падараваў Курбскаму Крэўскае староства. Князь жыў у замку. Кароль увесь час апекаваўся высокім крэўскім жыхаром. Нават умешваўся ў яго гаспадарчыя стасункі. Так сталася, што ў 1568 годзе князь, заняты сваімі клопатамі, “забыўся” своечасова заплаціць падаткі, устаноўленыя на “сойме велнком валном Городенском”, за маёнткі, што належалі яму ва Уладзімірскім павеце. А калі хацеў выправіць памылку, “поборцы” адмовіліся браць падатак без штрафных санкцый. Давялося ўмешвацца самому каралю і вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту. 5 кастрычні-
ка 1568 года ён выдаў грамату, каб зборшчыкі прынялі падаткі ад старасты крэўскага князя Андрэя Курбскага без штрафнога збору.
Але не толькі гэтыя правіны меў стараста крэўскі Андрэй Курбскі. He мірыліся часам яго падданыя з суседзямі. Тады даводзілася ўладжваць справу гаспадару дзяржавы. Сваёю граматаю ад 17 верасня 1568 года Жыгімонт Аўгуст прадпісваў князю Курбскаму вярнуць судамірскай кашталяншы Ганне Мацяеўскай 200 авечак, скрадзеных у яе ўладаннях.
Некаторыя гісторыкі лічаць, што менавіта ў Крэўскім замку ствараліся вядомыя лісты Курбскага да Івана Грознага. У іх князь спрачаўся з царом па важнейшых пытаннях уладкавання дзяржавы, абвінавачваў яго ў нечуваных ганеннях на ваяводаў. Гэтыя “выкрывальныя пасланні лютаму самадзержцу” разам з іншымі матэрыяламі склалі унікальны літаратурны помнік. “Сказа-
3 3
нпя князя Курбского” ўперпіыню былі выдадзены ў 1833 годзе, шматразова перавыдаваліся. А ў 1979 годзе выйшлі ў вядомай у СССР акадэмічнай серыі “Лнтературные памятннкн” пад назвай “Переппска йвана Грозного с Андреем Курбскнм”.
“ВАРОЖЫ ПАТОП” НА КРЭЗА
Як ужо згадвалася, было шмат ахвотнікаў заваяваць Крэва і сярод іншаземных захопнікаў. На самым пачатку XVI стагоддзя яго некалькі разоў даймалі аблогай перакопскія татары. Замак быў пашкоджаны. У 1519 годзе Крэва захапілі маскоўскія войскі.
А ў 1644 годзе на Крэва, як і на землі Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага, абрынуўсятак званы “патоп”. Гэты перыяд у гісторыі атрымаў такую назву таму, што на нашыя землі магутным патокам, як сапраўдны патоп, хлы-
нулі шведскія войскі. Вядомы польскі пісьменнік Генрык Сянькевіч у 1884 — 1886 гадах нават раман пра тое напісаў, які так і называецца — “Патоп”. Непапраўныя страты пансслі тады беларускія гарады, вёскі, мястэчкі, уся наша зямля. Напалову скарацілася тутэйшае насельніцтва, многія паселішчы зніклі з твару зямлі наогул. Мы ведаем пра гэткія жудасці з часу Вялікай Айчыннай вайны. Аказваецца, падобныя старонкі вынішчэння беларусаў у гісторыі былі неаднаразова.
Амаль цэлае стагоддзе пасля разбурэння Крэва ў 1667 годзе аб замку не было ніякіх згадак. Аднак настойлівыя і працавітыя крывічы не скарыліся лёсу. I ўжо ў 1743 годзе Крэва зноў з’яўляецца на гістарычным небасхіле. Яно згадваецца ў сувязі з устаноўкай у мясцовым касцёле звона значыць, жыццё людзей уваходзіла ў звыклую каляіну. Так паступова, крок за крокам нашы далёкія продкі ліквідоў-
валі жудасныя вынікі “патопу”, адбудоўвалі свае гарады, вёскі, замкі, ладзілі мірнае жыццё, аднаўлялі былую магутнасць дзяржавы.
Ды не толькі касцельны звон сведчыў пра адраджэнне тутэйшай зямлі і Крэўскага староства. Гэта пацвярджала размаітае жыццё сялян і месцічаў, развіццё гандлю. Бо вядома, што пасля шведскага “патопу” значна змяніўся нацыянальны склад беларускіх зямель. У Крэве пасялілася шмат яўрэяў, якія і стварылі яму гандлёвую славу. Існаваў нават Крэўскі гандлёвы шлях, што ўвасабляла тагачасную значнасць гэтага крывіцкага горада.
Важная роля Крэва ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага вызначалася і тым, што ў XVII —XVIII стагоддзях яно мела магдэбургскае права. Гэты прывілей на самакіраванне, які дапаўняўся судовым імунітэтам, падатковымі льготамі, правам валодання зямлёй, вызваленнем ад воінскай павіннасці, мелі толькі асобныя
беларускія гарады. Згодна з магдэбургскім правам, перасяленне чалавека ў горад рабіла яго вольным ад прыгнёту. Разам з гэтым правам уводзіліся і неабходныя атрыбуты самакіравання — герб горада, пячатка, ратуша. Ратушу Крэва размясцілі ў адной з замкавых пабудоў. I толькі пасля 1795 года, калі ўсе беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, калі перастала існаваць Вялікае княства Літоўскае, Крэва ператварылася ў звычайнае мястэчка. Страціла яно і магдэбургскае права, бо ў Расіі яго не існавала. Знікла патрэба ў ратушы.
КРЭВА НА ЕЎРАПЕЙСКІХ КАРТАХ
Але славы замка нельга было выкрасліць не толькі з тутэйшай гісторыі, а і з агульнаеўрапейскага кантэксту. Пра тое сведчаць шматлікія геаграфічныя карты, што выдаваліся ў Сярэднявеччы ў многіх еўрапейскіх краінах. На іх час-
та з’яўляецца і само паселішча Крэва, і Крэўскі замак. А гэта ўжо сур’ёзнае сведчанне ягонай значнасці не толькі ў эканамічным жыцці еўрапейскай супольнасці, але і прызнанне палітычнай ролі. Згадкі пра Крэва і замак можна знайсці на картах, выдадзеных у Рыме ў 1507 годзе, у Венецыі, Кёльне, Амстэрдаме, Парыжы. Прысутнасць на картах замка сведчыла пра ягоную важную абарончую функцыю, пра тое, што лічыцца з гэтым мусілі ахвотнікі выступіць
паходам на беларускія землі. Аднак у сувязі з няспынным прагрэсам у сферы стварэння болып дасканалай зброі замак паступова траціў сваё абарончае значэнне. I ўжо ў 1749 годзе на нюрнбергскай карце Вялікага княства Літоўскага Крэва пазначана проста мястэчкам. Замак тут адсутнічае...
А некалі ж ён жыў так бурна і размаіта, што вядомасць разыходзілася па ўсім Вялікім княстве Літоўскім і за яго межы. Цягам многіх стагоддзяў
замак быў палітычным цэнтрам дзяржавы, часта выконваў лёсавызначальную ролю ў жыцці народаў еўрапейскіх краін. У XIV —XVII стагоддзях ён з’яўляўся рэзідэнцыяй вялікіх князёў Гедымінавічаў. Тут адбывалася шмат урачыстых сустрэч, баляў, забаў. У Крэве гасцявалі знаныя асобы з многіх зямель Вялікага княства і польскай дзяржавы. Тут тварылася тагачасная гісторыя. Сюды прыязджалі паслы з важнымі місіямі. Так было, калі ў замку жыў Альгерд. Да яго з вялікалітоўскай сталіцы Вільні прыбылі паслы ад вялікага князя, Альгердавага брата, Кейстута. Яны мелі задачу дамовіцца пра падзел і ўмацаванне ўлады ў Вялікім княстве.
Так было ў пярэдадзень Крэўскай уніі, заключанай у Крэўскім замку 14 жніўня 1385 года. Тады да Ягайлы прыехалі паслы з Кракава, каб прапанаваць яму стварыць дзяржаўны саюз Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай.
ЯГАЙЛА: 3 КРЭВА У ВАВЕЛЬ
Чаму ж узнікла патрэба запрасіць язычніка, літвіна, вялікага князя Вялікага княства Літоўскага на вышэйшы польскі пасад? Найперш, з-за палітычных матываў, звязаных з неабходнасцю ўмацавання польскай дзяржавы і надзейнай абароны яе ад крыжацкіх памкненняў. Але існавала і рэальная неабходнасць. У 1382 годзе памёр польскі кароль Людвік I Вялікі, альбо Людвік Венгерскі, які да гэтага быў каралём Венгерскага каралеўства Лайашам Вялікім.
Засталася ягоная дачка-падлетак Ядвіга. У жніўні 1383 года з’езд польскай шляхты вырашыў аддаць карону Ядвізе. Гэта была цікавая і неардынарная асоба. 3 дзяцінства яна захаплялася музыкай, мастацтвам, навукай. Ведала пяць моў. Пакуль бацька быў на троне, жыла ў Венгрыі і толькі ў 10-гадовым узросце прыехала ў Польшчу. 16 кастрычніка 1384 года ў Вавельскім кафед-
ральным касцёле Ядвіга была каранавана на караля Польшчы. Як сведчаць польскія гісторыкі, менавіта так і называлася гэтае дзяўчо — кароль польскі. За вялікую самаахвярную дзейнасць на карысць Польшчы і касцёла Ядвіга ў 1997 годзе была кананізавана, прылічана да святых.
Аднак, вядома, кіраваць дзяржавай у адзінаццаць гадоў трошкі цяжкавата. Таму з улікам палітычных абставін палякі скіравалі позіркі да асобы вялікага князя літоўскага Ягайлы, які з 1377 года стаяў на чале магутнага Княства. Польскія гісторыкі адзначаюць, што ягоны бацька, вялікі князь Альгерд, здолеў стварыць “найбольшую ў Еўропе” дзяржаву. Яна займала каля 900 000 квадратных кіламетраў, у ёй жыло каля 2 мільёнаў чалавек — вялікая па тым часе лічба. 3 такой магутнасцю было выгадна паяднацца. Таму вёўся пошук розных шляхоў. У тым ліку і сямейных повязяў.
А каб не адхіляць ад улады маладую каралеву, вырашылі падшукаць ёй вартага жаніха. Ягайла быў на першым месцы. Але патрэбна дамова з маці Ядвігі — каралевай Эльжбетай . У Венгрыю “ў разведку” была выслана дэлегацыя ў складзе вядомых асоб з Кракава і Вільні. Эльжбета перадала права вырашэння пытання польскім панам. Аднак Ядвіга не згаджалася, упарцілася. Як гэта яна, такая маладзенькая, добра выкшталцоная і, як лічылі, самая прыгожая ў свеце, пойдзе замуж за 34-гадовага “паганскага варвара”, які, кажуць, непісьменны зусім. Каралева ж пераўзыходзіла будучага мужа не толькі дасведчанасцю, прыгажосцю, але і сваім ростам — каля 180 сантыметраў. Недаверлівая Ядвіга нават падаслала да Ягайлы свайго чалавека, каб той спраўдзіў, ці такі ж самы гэты язычнік, як усе мужчыны.
А польская шляхта не драмала. Прадстаўнікі яе разам з
венгерскімі дэлегатамі накіраваліся ў Крэва. Тут 14 верасня 1385 года адбыліся перамовы. Паслы паабяцалі Ягайлу не толькі польскую карону, але і маладую каралеву за жонку. Узамен ён павінен ахрысціць язычніцкую Літву і сам прыняць каталіцтва. Ягайла згадзіўся. Аднак узнікла іншая замінка. Бо Ядвіга япічэ ў 1378 годзе, у свае 4 гады, была заручана з аўстрыйскім князем Вільгельмам Габсбургам. Дык вось, даведаўшыся пра задуму шляхты ажаніць Ягайлу з Ядвігай, малады князь пачаў актыўна дзейнічаць. 15-гадовы “муж” каралевы летам 1385 года прыехаў у Кракаў, каб канчаткова аформіць шлюбныя справы і прад’явіць сваё права на карону.
Але гэта не ўваходзіла ў планы большасці польскай шляхты і вяльмож. Яны не хацелі паддавацца аўстрыйскаму ўплыву. Таму зноў накіравалі пасольства ў Вялікае княства. Ягайла сустрэўся з ім у Ваўкавыску 11 студзеня 1386
года. Пасланцы пацвердзілі свае нрапановы. Гэты дакумент мае цікавасць з многіх пунктаў гледжання, таму прывядзём яго цалкам.