• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эўрыка 2002

    Эўрыка

    2002
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 126с.
    Мінск 2002
    36.8 МБ
    вых. Непрыступнасць і боегатоўнасць замка мусіла быць заўсёднай. Жыхары горада мяшчане, а таксама шляхта — Вялікага княства Літоўскага ў XIV — XV стагоддзях нароўні выконвалі вайсковую службу: “конно, збройно іі оружно”. Гэта была нялёгкая справа, якая вымагала вялікіх затрат. Справіцца з ёй маглі толькі заможныя. Таму на беларускіх землях у розны час і ў розных рэгіёнах у склад мяшчан уваходзілі розныя катэгорыі гарадскіх жыхароў. У Вялікім княстве гэта былі рамеснікі, дробныя гандляры, купецтва і іншыя. У XV стагоддзі да беларускіх мяшчан адносілі толькі тую частку рамеснікаў, купцоў, дробных гандляроў, якая падпарадкоўвалася магдэбургскаму праву. Сярод тых, хто выконваў вайсковы абавязак, былі конныя мяшчане — нашчадкі тых баяр, што пераехалі ў горад, але захавалі свае маёнткі, путныя, пасельскія якія жылі ў маёнтках і сёлах. Гэта былі прывілеяваныя мяш-
    чане, і яны вызваляліся ад даніны. Аднак, нягледзячы на сваё далёка не беднае жыццё, ніхто не хацеў мець лішнія затраты, кожны ўмеў лічыць грошы і ашчаджаць свае багацці. Таму сярод тых, хто мусіў несці вайсковую службу, было нямала ахвотнікаў выкруціцца. Улада ж настойліва выкрывала гэта, змушала дакладна выконваць свае абавязкі.
    Бяднейшыя жыхары Вялікага княства, хто не мог спраўляць службу па ўсіх правілах,
    бралі ўдзел толькі ў асобных яе відах, напрыклад, у абароне замка ад непрыяцеля. Аднак на ўскраінных землях Княства, дзе замкам надавалася асаблівая роля, да іх абароны далучалі як мяшчан, так і “зямян”. Сярод зямян былі як больш заможныя, так і бяднейшыя. У залежнасці ад гэтага яны па-рознаму выконвалі сваю вайсковую павіннасць. Наогул жа зямяне — гэта частка феадальнага саслоўя ў Вялікім княстве. Яны адносіліся
    да той катэгорыі насельнікаў, якая абавязана была несці вайсковую службу, а ў час вайны — з канём і рыштункам. I нават пазней, калі вайсковая служба стала прэстыжнай і да яе часта не дапускалі не толькі зямян, але і некаторых гарадскіх жыхароў, абароне замкаў надавалася прыярытэтнае значэнне.
    У залежнасці ад свайго багацця месцічы маглі браць удзел разам з ваяводаю ў пагоні за ворагам, але толькі тады, калі мелі каня. Пешыя абаранялі сам замак. Калі ўзнікала небяспека, у замках выстаўлялі назіральную стражу. Яна несла вахту на сценах і вежах, ахоўвала подступы. Але гэта не магло гарантаваць засцярогу ад раптоўнасці і нечаканасці. Дзеля большйй бяспекі і надзейнасці выстаўляліся дазорныя атрады і ў полі. Яны мусілі паведамляць пра небяспеку, якая пагражала не толькі свайму замку, а і суседнім. Значыць, ужо тады існавала свосасаблівая калектыўная абарона.
    Умацаванню абараназдольнасці дзяржавы і магутнасці замкаў асаблівую ўвагу надавалі гаспадары Княства вялікія князі літоўскія. Напрыклад, вялікі князь Гедымін для адпору розным ахвотнікам на вялікалітоўскія землі вымушаны быў па ўсёй мяжы збудаваць умацаваныя замкі і гарады. Вырашаць абарончыя пытанні было лягчэй, калі Вялікае княства цалкам захоўвалася самастойна, да Крэўскай уніі. Пасля таго як утварылася персанальная унія Княства і Кароны, узніклі і пэўныя цяжкасці. Звязана гэта было найперш з тым, што вялікі князь, які стаў адначасова і каралём польскім, мусіў пастаянна знаходзіцца ў Кракаве, бо Польскае каралеўства шматкроць болып падвяргалася ваеннай небяспецы. Вялікаму князю нават не хапала часу, каб прыязджаць на вялікалітоўскія сеймы. А без гаспадара нельга вырашыць самыя значныя пытанні, найперш звязаныя з вайной, з абаронай зем-
    ляў. Таму і вымушаны былі паны-рада, вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВКЛ, звяртацца да вялікага князя з просьбай, каб ён папрысутнічаў на сейме. Так, напрыклад, у 1526 годзе паны-рада скіравалі просьбу да вялікага князя, які быў і польскім каралём, Жыгімонта Старога, запрашаючы яго прыехаць у Княства, каб сярод іншых пытанняў вырашыць праблему ўмацавання Кіеўскага замка.
    У 1531 годзе паны-рада сведчылі вялікаму князю, што яны ва ўсіх земскіх справах выяўляюць дбайны клопат, але дабіваюцца меншых поспехаў, як пажадана. Прычына — іх не слухаюцца ўраднікі і земскія. Таму патрабуецца ўмяшанне вялікага князя, каб навесці належны парадак. Бо ў выніку такога становішча ўскраінныя памежныя замкі, якія выконвалі асаблівую ахоўную функцыю, прыйшлі ў заняпад, не забяспечаныя ні баявымі, ні харчовымі прыпасамі. Каб зрушыць справу з месца, патра-
    баваўся прыезд вялікага князя ў сваё гаспадарства і яго адмысловы загад. Таму панырада прасілі Жыгімонта Старога прыехаць калі не “ўнутр” Вялікага княства, дык хоць бы ў Бярэсце.
    Абароне дзяржавы і ахове замкаў удзялялася такая ўвага, што перад гэтым адступалі іншыя дзяржаўныя справы. Нават не ўсе тагачасныя дзяржаўныя чыны маглі браць удзел у сеймах Княства, калі справа датычыла абарончых праблем сваіх замкаў. Напрыклад, ваяводы і намеснікі памежных замкаў не мусілі ехаць на сейм у 1512 годзе. Калі на дзесятым тыдні пасля Вялікадня ў 1521 годзе ў Менску павінен быў адбыцца чарговы сейм, начальнікам ускраінных замкаў было прадпісана, “абы на тых замках вашое мплосты украннных мешкалы н в доброй опатренностн ііх заховалн”. Падчас склікання сейма 1534 года ваяводзе полацкаму было загадана заставацца ў замку для яго абаро-
    ны ў выпадку небяспекі, бо ў гэты час рыхтавалася чарговая збройная справа з Маскоўскім княствам. Чыны Навагарадзенскага сейма 1538 года скардзіліся вялікаму князю Жыгімонту Старому, што ваяводы кіеўскі, полацкі і віцебскі заўсёды знаходзяцца ў замках сваіх ваяводстваў і рэдка ездзяць на вальныя сеймы.
    Як і любая дзяржава, Вялікае княства ўводзіла шмат павіннасцей для сваіх грамадзян. Толькі для сялян іх мелася 120 — 140. Але найболып складанай і цяжкай лічылася будаўніцтва і рамонт замкаў. Бо вядома, што беларускія землі ўвесь час былі на ваенных скразняках. А раз небяспека была пастаяннай, то і клопат пра абарону як ад знешніх ворагаў, так і ад унутраных міжусобіц мусіў ажыццяўляцца на дзяржаўным узроўні. Таму з канца XIV стагоддзя адной з важнейшых павіннасцей для сялян становіцца будаўніцтва і рамонт замкаў (“городовое дело”, “замковая работа”). Гэ-
    тыя работы мелі пастаянны характар. На іх зганялі тысячы сялян. Акрамя будаўніцтва і рамонту замкаў у сваіх мясцовасцях, беларускія сяляне спрычыняліся да гэтай справы і на ўскраінных землях Вялікага княства Літоўскага.
    Напрыклад, згарэлы Уладзімірскі замак кароль і вялікі князь Казімір загадаў аднаўляць сялянам Слонімскай, Ваўкавыскай, Берасцейскай і іншых валасцей. У 1496 годзе на рамонт Кіеўскага замка было накіравана 400 беларускіх сялян. А даннікі (тыя, хто павінен быў плаціць даніну) Мазырскай воласці ў 1552 годзе мусілі даваць вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту даніну мёдам і грашыма замест многіх натуральных збораў. Аднак нічым не маглі яны замяніць абавязак будаваць і рамантаваць Мазырскі замак, быць у ім старажамі.
    Калі ж на нейкай тэрыторыі ўзнікала пагроза, калі трэба было тэрмінова рыхтавацца да сустрэчы з ворагам, аб’-
    яўляўся “кгвалт”. Тады неадкладна мусілі з’яўляцца на службу ўсе, каму належала, і ў адпаведнасці з загадзя вызначанымі абавязкамі. Статуты многіх гарадоў таксама прадугледжвалі неабходнасць абароны. Пра гэта сведчаць запісы аб тым, што месцічы павінны выступаць на абарону замка і горада са сваёй зброяй. Напрыклад, жыхары Оршы бараніць замак мусілі “все н кождый”, а ў дамах сваіх павінны былі мець “стрельбу вшелякую н нную оборону, то есть рогатпну н што нного ку той обороне належнть”. Нават жыхары бліжэйшых наваколляў у выпадку “кгвалту” павінны былі браць удзел у абароне замка.
    Да ваеннай службы мела нспасрэднае дачыненне ахова на полі — стража. Яна абавязана была атрымліваць звесткі пра непрыяцеля, яго перамяшчэнне, каб своечасова паведаміць абаронцам замка пра намеры ворага. Гэткая ж стража выстаўлялася ля замкавай
    брамы, каля арсенала, артылерыйскіх складоў. Часта месцы яе размяшчэння станавіліся геаграфічнамі назвамі. Такім чынам у Мінску, напрыклад, з’явілася Старажоўка. Так назвалі былую паўночную ўскраіну на выездзе з боку Старавіленскага і Даўгінаўскага трактаў у Барысаўскім напрамку, дзе знаходзілася старажавая застава.
    Калі ж небяспека была пастаяннай, стража мела свае пастаянныя, найболып выгодныя месцы. Напрыклад, у Браславе палявую ахову няслі 8 месцічаў у 4 месцах, а стараставы людзі стаялі толькі ў адным месцы і было іх 6 чалавек. Ад ступені рызыкі і аддаленасці ад замка залежала і аплата стражнікам. Чым далей у поле, тым большыя выплаты. Чым меншая небяспека паблізу ад замка, тым меншыя. Калі які-небудзь месціч не хацеў быць стражнікам, ён мог наймаць іншага. Але нанятаму мусіў плаціць.
    Часта замкавую стражу называлі клікунамі. Гэта было
    звязана з тым, што днём ахова стаяла ля варот, а ноччу знаходзілася на сценах альбо ў вежах і павінна была “клікаць” кожнага падазронага, што набліжаўся да замка.
    ПРЫВІДЫ НА ЗАМКАВЫХ СЦЕНАХ
    Такая вось сістэма абароны замкаў існавала ў Вялікім княстве Літоўскім. Прадугледжваліся ўсе магчымыя і неабходныя меры бяспекі. Але часам абарончай моцы замкам дадавалі розныя страшныя показкі і легенды пра іх. Здаралася, іх выдумлялі самі стражнікі і ахоўнікі. Асабліва калі не пагражала небяспека і хапала вольнага часу. Мо менавіта тады і ўзніклі расказы пра шматлікія прывіды, якія любілі сяліцца ў замках? Бо які ж гэта сярэднявечны замак, калі няма ў ім прывідаў, калі не складзены пра яго легенды і паданні. А сама стража ў такіх прыгодах заўсёды выступала разумнай і хітрай.
    Пасля гэтыя показкі разыходзіліся па ўсіх ваколіцах, траплялі ў аналы гісторыі, у кнігі.
    Асабліва шмат прывідаў пасялілі людзі ў Нясвіжскім замку. Найболып адметны з іх — Чорная Дама. Кажуць, яна заўсёды з’яўлялася ў палацы напярэдадні розных нечаканасцей і катастроф. Яе баяліся нават гаспадары, бо з ёй на княскія землі прыходзіла бяда. Апошні раз Чорную Даму бачылі ў Нясвіжы напярэдадні верасня 1939 года, перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны. Пасля таго князі Радзівілы назаўсёды пакінулі сваё родавае гняздо і з’ехалі з Беларусі. Больш Чорная Дама Нясвіжскі замак не наведвае. Значыць, непрыемнасці абмінуць гэты старадаўні горад, які даўней называлі сапраўдным беларускім Парыжам.
    У Крэўскім замку таксама не абыходзілася без прывідаў. Аднойчы ў якасці яго давялося выступіць нават самому Вітаўту, будучаму вялікаму князю. А адбылося гэта вось як.