Эўрыка 2002

Эўрыка

2002
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 126с.
Мінск 2002
36.8 МБ
Далей глядзець выставу мне расхацелася, бо адчуў сябе саўдзельнікам злачынства. Надта ж балюча зырчэлі з вітрыны славутыя апалонавы кропелькі-крывінкі!
Апалон — прыгажун з прыгажуноў. Невыпадкова яго назвалі ў гонар грэчаскага алімпійскага бога, заступніка музыкаў і паэтаў. А вось у паветры ён маруда. Адчуўшы блізкую небяспеку, спачатку спрабуе ўцячы. Калі не ўдаецца, прыпадае да зямлі і пачынае пагрозліва “шыпець” — шоргае ножкамі спадыспаду па кры-
лах. Магчыма, дробных птахаў гэта і адпуджвае, але не зацятых калекцыянераў. Справа ў тым, што амаль усе апалоны адрозніваюцца паміж сабой малюнкам і адценнем фарбаў, таму няўмольны сачок іх ніколі не абмінаў.
Аксамітна-чорныя, з аранжавымі ланцужкамі па баках вусені апалона надзіва далікатныя істоты. Харчуюцца яны толькі ў сонечнае надвор’е. Любімы іх ласунак — сакавітае лісце ачытка, зайцавай капусты, і больш нічога ім не падавай.
Вучоныя-энтамолагі сцвярджаюць: апалоны даўно з Беларусі зніклі. Аднак я ўпэўнены, што ён абавязкова з’явіцца, калі мы па-сапраўднаму навучымся цаніць і шанаваць Хараство.
МЁРТВАЯ ГАЛАВА
Калі вясною першымі з’явяцца белыя матылькі, год выдасца шчодры на малако, a калі жоўтыя — дык на мёд.
Калі ўвесну першым убачыш белага матылька, тады не зведаеш голаду, будзеш есці белы хлеб.
Вядома, не заўсёды збываюцца даўнейшыя народныя прыкметы. Аднак на матылькоў не варта наракаць. Нават самы страшны з адміралавай каманды — мёртвая галава — ні ў чым не вінаваты, хоць на ім і намаляваны чалавечы чэрап з перакрыжаванымі касцямі. Акурат як на жудасным сцягу марскіх разбойнікаў — піратаў.
Між тым мёртвая галава ніякі не вястун немінучай бяды, як хтосьці можа падумаць. Ну, а не любяць яго хіба толькі пчолы, бо ён аматар гіаласавацца дармавым мядком. Пралезе ў вулей праз шчылінку лятка і ліпне да свежых сотаў. Пчаліная ахова тут як тут дружна насядае на няпрошанага госця. Каб дамагчыся свайго, матылёк пагрозліва гудзе. Маўляў, няўжо не бачыце — на мне ж мёртвая галава... Вось дык напалохаў! Пчолы задаюць жару самому таптыгіну, а ўсякую іншую драбязу да смерці зацалоўваюць джаламі.
Пакуль ад знаёмых пчаляроў я пра такія выпадкі не чуў. Яно і не дзіўна: мёртвая галава — вельмі рэдкі начны матылёк, які прылятае ў Беларусь з далёкіх цёплых краёў. Затое ў мяне ёсць выразка з газеты, у якой вось пра што паведамляецца. У прыватным зборы нейкага мінскага калекцыянера знаходзіцца адзіны ў свеце экземпляр мёртвай галавы без малюнка чэрапа і
касцей. Далей сцвярджаецца наступнае: пры неабходнай колькасці нафталіну калекцыя праіснуе ажно 200 гадоў.
Балюча чытаць згаданую публікацыю, дзе гаворыцца пра неабходнасць стварэння ў Беларусі музея насякомых. Бо там няма ніводнага слова пра галоўнае — як нам прыйсці да сапраўднага суладдзя з Жывой Прыродай.
Пакуль яшчэ Жывой...
ЧАРТАПАЛОХАВІК
Чартапалохавік хоць і названы страшным імем, аднак нікога не палохае. Hi нас, людзей, ні ўсякіх там нячысцікаў. Летам ён сустракаецца ў полі, на няўдобіцах-пустках, дзе растуць чартапалох, бадзяк ды лопухі. Нектар пунсовых суквеццяў гэтых “прыгажуноў” найлепшы ласунак для насякомых. Адклаўшы на іх лісце яйцы, самкі чартапалохавіка неўзабаве гінуць. Праз тыдзень-другі з’яўляюцца вусені, якія затым ператвараюцца ў
шэрыя, з бліскучымі залацінкамі кукалкі. На пачатку восені з кукалак выпырхваюць маладыя матылькі.
У хуткім часе пачынаюцца халодныя дажджы. He за гарамі суровая матухна-зіма. Большасць птушак адлятаюць у вырай. А ўсякую дробную жамяру чакае нялёгкая зімоўка. Крапіўнік, павінае вока, жалобнік і многія іншыя матылькі хаваюцца ў шчыліны кары старых дрэў, пад стрэхі будынкаў. Аднак і сярод атрада лускакрылых ёсць адчайныя вандроўнікі. Самы вядомы з іх — чартапалохавік. Зірніце на геаграфічную карту і здзівіцеся: як у яго кволых маленькіх крыльцаў хапае сілы, каб адолець тысячы кіламетраў і апынуцца ў Афрыцы? Напрыклад, ажно ў Эфіопіі!
Праз некалькі месяцаў, перачакаўшы на чужыне маразы і мяцеліцы, чартапалохавік зноў вяртаецца на радзіму. Убачыўшы, як ён нетаропка
9 5
пералятае з кветкі на кветку, я адразу ўспамінаю вядомы выраз: “У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу!”
ЧЫРВОНЕЦ
Чырвонец — матылёк-агеньчык.
Быццам іскрынка, ён пырхае над лугавымі кветкамі. Сустракаецца таксама на лясных сцежках і прасеках. Якраз там, дзе ў канцы чэрвеня высыпаюць першыя суніцы. Самыя буйныя і самыя салодкія, падобныя на кропелькі ранішняга сонца. Таму невыпадкова ёсць павер’е , што гэтыя матылькі — гаспадары сунічнікаў.
Заадно хачу вам падказаць, як хутчэй набраць паўнюткае
вядзерца ягад. Тут мала толькі ахвоты і цярпення. Напачатку неабходна злавіць хоць аднаго чырвонца. I ніякім не сачком, а найлепш кепкай, знятай з галавы. Злавіць, каб тут жа адпусціць, крыкнуўшы яму наўздагон: “Ляці шчасліва!..”
Аднак не варта вешаць нос, калі вернешся дамоў без ягад і не патрымаўшы ў руках чырвонца. Затое на ўсё астатняе жыццё з табою застанецца незабыўнае. Цудоўны летні дзень. На высокім блакітным небе — белыя ветразі аблокаў. А па сонечнай паляне бяжыць хлапчук. За плячыма ў яго крыламі расхрыстаная кашулька.
Вось так я ўяўляю сабе Краіну Дзяцінства.
.ошукі. дкрыцці. находкі
Ягор КОНЕЎ, пісьменнік
ЯК БЫЛІ ВЫНАЙДЗЕНЫ КАМП’ЮТЭР I ІНТЭРНЕТ
Сёння хіба што глухі не чуў пра камп’ютэры ды Інтэрнет, дзякуючы якому людзі з розных краін і нават кантынентаў могуць зносіцца пасланнямі, быццам сядзяць у розных пакоях адной кватэры.
Што ж гэта такое на самой справе?
Калі былі вынайдзены камп’ютэры і калі з’явіўся Інтэрнет?
У перакладзе з англійскай мовы “камп’ютэр” азначае “вылічальнік” прыладу для вылічэнняў.
Чалавецтва здаўна імкнулася да таго, каб навучыцца хуткасна падлічваць. Яшчэ два тысячагоддзі таму ў Старажытным Рыме былі прыдума-
ны лічыльнікі — такія, якімі сёння карыстаюцца на ўроках матэматыкі ў першым класе сярэдняй школы.
У 1642 годзе французскі вучоны Блез Паскаль вынайшаў прыладу, якая механічна складвала лічбы.
А ўжо праз трыццаць гадоў немец Готфрыд Вільгельм Лейбніц сканструяваў арыфмометр — прыладу, якая дазваляла механічна выконваць чатыры арыфметычныя дзеянні: суміраваць, вылічаць, памнажаць і падзяляць.
Аднак яшчэ доўгі час арыфмометр Лейбніца заставаўся незапатрабаваны грамадствам. Толькі на пачатку XIX стагоддзя, у часы напалеонаўскіх войнаў у Еўропе, арыфмометры атрымалі шырокае распаўсюджанне — з іх дапамогай выконвалі складаныя разлікі
балістычных табліц для артылерыйскай стральбы. З’явілася і спецыяльная прафесія лічыльнік. Гэта быў чалавек, які працаваў з арыфмометрам. Яго абавязак заключаўся ў тым, каб хутка і дакладна выконваць інструкцыі ў пэўнай паслядоўнасці. Пазней такую паслядоўнасць інструкцый назвалі праграмай.
Тым не менш разлікі арыфмометра выконваліся досыць
марудна. А ўсё таму, што паслядоўнае выкананне інструкцый і запіс вынікаў рабіў чалавек, а хуткасць чалавечых дзеянняў заўсёды абмежаваная,
У сярэдзіне XIX стагоддзя англійскі матэматык Чарльз Бэбідж паспрабаваў сканструяваць універсальную механічную прыладу — “Аналітычную машыну”, якая павінна была вылічваць без удзелу чалавека. Майструючы сваю машыну, Бэбідж прыдумаў перфакарту шчыльную паперу, на якую з дапамогай адтулін наносіцца інфармацыя. 3 перфакарты, разлічваў Бэбідж, у “Аналітычную машыну” будуць уводзіцца праграмы. Прынамсі, праз сто гадоў інфармацыя ўносілася ў першыя камп’ютэры з дапамогай перфакартаў.
Акрамя таго, Бэбідж разлічваў, што “Аналітычная машына” будзе мець “склад” для запамінання дадзеных і прамежкавых вынікаў. У сучаснай тэрміналогіі гэты “склад” для
запамінанняў называецца “памяць” камп’ютэра.
На жаль, Чарльз Бэбідж так і не стварыў сваю “Аналітычную машыну”. Прынцып яе дзеяння аказаўся занадта складаным для тагачаснай тэхнікі. Для ажыццяўлення мары Бэбіджа патрабавалася электрамеханічнае рэле, якое было вынайдзена толькі ў XX стагоддзі.
Праз сто гадоў пасля эксперымента Чарльза Бэбіджа, калі тэхнічны ўзровень чалавецтва значна ўдасканаліўся,
калі сталі ўжываць электрамеханічнае рэле, навука звярнулася да тэарэтычных распрацовак англійскага матэматыка-дзівака. У 1943 годзеамерыканскі вучоны Говард Эйкен паспяхова выкарыстаў
распрацаваныя Бэбіджам ідэі дый з дапамогай электрамеханічнага рэле стварыў на прадпрыемстве фірмы IBM электравылічальную машыну, якую назваў “Марк-Г’. Амаль адначасова ў Еўропе аналагічную машыну пабудаваў нямецкі інжынер Конрад Цузе.
Праўда, у адрозненні ад Чарльза Бэбіджа, Говарда Эйкена і Конрада Цузе ніхто не лічыў дзівакамі. Наадварот, іх вынаходкі аказаліся вельмі запатрабаванымі. У той час ужо разгарэлася полымя другой сусветнай вайны. Ваенная прамысловасць мела вострую патрэбу ў аўтаматызаваных вылічальніках, якія можна было ўжываць у балістыцы і крыптаграфіі.
Напрыканцы другой сусветнай вайны амерыканскія вучоныя Джон Мочлі і Праспер Экерт вынайшлі машыну, якая працавала не на рэле, як “Марк-1” Эйкена, а на аснове электронных лямпаў. Сваю вынаходку, якая працавала ў тысячу разоў хутчэй за “Марк-1 ”,
102
Мочлі і Экертназвалі “ENIAC”. Аднак для таго каб задаць новую праграму “ENIAC” і належным чынам з’яднаць правады, патрабавалася некалькі гадзін і нават дзён.
Каб спрасціць працэс задання праграмы, Мочлі і Экерт узяліся канструяваць новую машыну, здатную захоўваць праграму ў сваёй памяці.
У 1945 годзе да іх працы далучыўся матэматык Джон фон Нэйман. Ён падрыхтаваў даклад пра гэтую машыну і разаслаў яго многім навукоўцам для азнаямлення. У хуткім часе даклад фон Нэймана набыў шырокую папулярнасць у свеце. У ім упершыню былі ясна сфармуляваны асноўныя прынцыпы функцыянавання універсальнай вылічальнай прылады — камп’ютэра.
У сваім знакамітым дакладзе фон Нэйман апісаў, як павінен быць зроблены камп’ютэр.
Па-першае, камп’ютэр павінен мець арыфметычна-лагічную прыладу — яна ажыццяў-
ляе працэс выканання ўсіх каманд у пэўнай паслядоўнасці.
Па-другое, камп’ютэр павінен мець прыладу кіравання (сучасныя клавіятура і “мышка”) — яна накіроўвае праграму або на выкананне, або на захаванне.
Па-трэцяе, камп’ютэр павінен мець прыладу запамінання — гэта памяць, якая можа пашырацца, для захоўвання праграм і шматлікіх дадзеных. Памяць складаецца з пэўнай колькасці пранумераваных ячэек. У кожнай з іх знаходзяцца апрацаваныя дадзеныя або інструкцыі праграм.