• Газеты, часопісы і г.д.
  • Францыск Скарына Чалавек-легенда Алесь Суша

    Францыск Скарына

    Чалавек-легенда
    Алесь Суша

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 112с.
    Мінск 2016
    68.41 МБ
    Беларуская
    Ш Й
    энцыклапедыя
    ФРАННЫСК СКАРЫНА
    Чалавек-легенда
    _—
    Беларуская
    kA Зі
    энцыклапедыя
    Алесь СУША
    ФРАННЫСК СКАРЫНА
    У 3 частках
    Частка 3
    Чалавек-легенда
    Мінск
    “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” 2016
    УДК 087.5: [94(476)+929Скарына] (035)
    ББК 63.3(4Бен)я2
    C91
    Серыя заснавана ў 2015 годзе
    Матэрыялы выдання падрыхтаваны сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
    Суша, А.А.
    C91 Францыск Скарына. У 3 ч. Ч. 3. Чалавек-легенда : для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Алесь Суша. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 112 с. : іл. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
    ISBN 978-985-11-0936-0.
    Кніга серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя” прысвечана беларускаму першадрукару Францыску Скарыну, які з’яўляецца, несумненна, самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры, здольным прадставіць яе ва ўсёй шматграннасці і паўнаце. Гэта сапраўды чалавек-энцыклапедыя і чалавек-легенда. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што Францыск Скарына з’яўляецца самым яркім і найбольш вядомым дзеячам беларускай культуры, найболып вядомым прадстаўніком эпохі Адраджэння ў Беларусі, талент якога праявіўся літаральна ва ўсім. Менавіта ён уключыў на 500 гадоў кнігу ў культурную прастору і паўсядзённае жыццё беларусаў. Францыск Скарына першым з усходніх славян выдаў кнігу друкарскім спосабам і зрабіў кніжнае слова, а праз яго і ўсе веды чалавецтва даступнымі для ўсіх і кожнага. Кніга прызначана для дзяцей сярэдняга і старшага школьнага ўзросту, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца багатай гісторыяй нашай краіны.
    УДК 087.5: [94(476)+929Скарына] (035)
    ББК 63.3(4Бен)я2
    ISBN 978-985-11-0936-0 (ч. 3)
    ISBN 978-985-11-0902-5
    © Суша Алесь, 2016
    © РУП “Выдавецтва
    “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2016
    УВОДЗІНЫ
    Францыск Скарына — самы яркі і найбольш вядомы дзеяч беларускай культуры і найбольш вядомы прадстаўнік эпохі Адраджэння ў Беларусі. Менавіта ён 500 гадоў таму ўключыў кнігу ў культурную прастору і паўсядзённае жыццё беларусаў. Менавіта ён першы з усходніх славян выдаў кнігу друкарскім спосабам і зрабіў кніжнае слова, а праз яго і ўсе веды чалавецтва даступнымі для ўсіх. Асновай, на якой стваралася беларускае кнігадрукаванне, стала рукапісная кніга. Да 17 стагоддзя большасць твораў мастацкай літаратуры, навуковых прац, рэлігійнай літаратуры пісаліся і пашыраліся ў рукапісах. Якраз у часы Скарыны адбывалася вельмі важная падзея — спроба сабраць у адной рукапіснай кнізе ўсе часткі Бібліі ў перакладзе на царкоўнаславянскую мову. На пераклад Бібліі, зроблены Францыскам Скарынам, мела вялікі ўплыў рукапісная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага. Сапраўдным прарывам у гісторыі цывілізацыі лічыцца вынаходства кнігадруку, гісторыя якога бярэ пачатак яшчэ ў культуры Старажытнага Усходу. Развіццё еўрапейскага кнігадрукавання звязана з імем Ёгана Гутэнберга і яго паслядоўнікаў, якія яшчэ ў сярэдзіне 15 стагоддзя пачалі выпускаць кнігі ў тым выглядзе, які мы ведаем сёння. Першы вопыт кірылічнага кнігадрукавання звязаны з дзейнасцю жыхара Кракава Швайпольта Фіёля. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў 15 стагоддзя друкарства пашырылася практычна па ўсёй Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, дзе многія гарады ператварыліся ў сапраўдныя кнігавыдавецкія цэнтры.
    Першая беларуская кніга выйшла ў сталіцы Чэхіі Празе, якая мела на той час сталыя, амаль паўвекавыя друкарскія традыцыі. Вельмі важна і тое, што ў Чэхіі ў часы Скарыны ўжо існавала развітая мастацкая традыцыя вырабу гравюр, якімі аздабляліся многія выданні. Першай беларускай кнігай стаў Псалтыр, які пабачыў свет 6 жніўня 1517 года і лічыцца адной з найболып папулярных і распаўсюджаных у хрысціянстве кніг Бібліі. Пры гэтым выданне Скарыны вылучаецца наватарскім характарам, уключае ўласныя прадмовы і пасляслоўі, якія напісаны не на царкоўнаславянскай, а на старабеларускай мове. Першая кніга Скарыны адкрыла сабой цэлую серыю біблейскіх выданняў, якія ён падрыхтаваў і выпусціў у 1517— 1519 гадах, і азнаменавала пачатак усяго беларускага кнігадрукавання. Важным дасягненнм беларускага першадрукара стала цудоўная мастацкая аздоба яго кніг — гравюры, застаўкі, канцоўкі, ініцыялы. Выданні Францыска Скарыны спрыялі ўмацаванню хрысціянскіх асноў жыцця беларускага народа. Яны таксама распаўсюджваліся ў Расіі, Украіне, Літве, Польшчы і іншых славянскіх краінах, а часам траплялі ў вельмі аддаленыя дзяржавы. Сёння спадчына вялікага асветніка з Полацка лічыцца нашым нацыянальным скарбам.
    НА ШЛЯХУ
    ДА БЕЛАРУСКАГА
    КНІГАДРУКУ
    іКмішы^
    РУКАПІСНАЯ КНІГА
    еларусь — гэта не толькі краіна замкаў, не толькі край, дзе цудоўна захавалася народная песенная і танцавальная традыцыя, дзе дасягнула росквіту рыцарская, гарадская і мана-
    стырская культура. Беларусь — гэта яшчэ і краіна кнігі.
    Нездарма пераважная большасць вядомых культурных дзеячаў даўняй Беларусі так ці інакш звязаны з кнігай. Так, Ефрасіння Полацкая, асветніца, заснавальніца праваслаўных манастыроў у старажытным Полацку, якая стала адной з першых усходнеславянскіх святых, асабіста займалася перапісваннем кніг. Кіры-
    Цэра і пісалы (прылады для пісьма 11-14 стагоддзяў)
    Французская мініяцюра 14 стагоддзя з выявай працэсу напісання рукапісу
    ла Тураўскі, якога лічаць найярчэйшым пісьменнікам Старажытнай Русі, застаўся вядомым для наступных пакаленняў дзякуючы багатай творчай спадчыне, што зафіксавана на старонках многіх рукапісных і друкаваных кніг. Найбольш вядомым прадстаўніком эпохі Адраджэння ў Беларусі з’яўляецца, безумоўна, Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, які зрабіў друкаванае слова даступным для ўсяго грамадства, “людзей паспалітых”. Урэшце фактычна ўсе прадстаўнікі “новага беларускага адраджэння” пачатку 20 стагоддзя — Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Цішка Гартны, Алесь Гарун і многія іншыя — нязменна асацыіруюцца з кнігай.
    Выключная роля кнігі ў развіцці беларускага грамадства замацавана шматвяковымі традыцыямі кніжнай культуры. У манастырскіх скрыпторыях Беларусі рукапісы перапісваліся з найдаўнейшых часоў — яшчэ з 11—12 стагоддзяў. А больш ранніх кірылічных кніг, чым кнігі 11 стагоддзя, усходнеславянскі свет не ведае. Адной з самых старажытных кніг усходніх славян з’яўляецца знакамітае Тураўскае Евангелле 11 стагоддзя — верагодна, найбольш даўні рукапіс, які захоўваўся (а, можа, і ствараўся) на землях сучаснай Беларусі і збярогся да нашага часу.
    Няпросты гістарычны шлях Беларусі вызначыў характар кніжнай культуры нашых продкаў. Напрыклад, вядома, што на беларускіх землях
    
    HK£)|||(|)jlt^HU ПОДСКШТЬК1Д’КТНЛІ|ЦБ^ДПЧПЛ
    ;S^(V лTfь т 111	Ь^Аслк0тьм«йсоенгv
    ',. . да М^ЧТКАІТ^ІМКІІА-НІрнжНіЬТсН.'
    '? ЙНГ I А1|А‘НІІ’ГД ІЦ-БЬ’ЬТДЬНІБ&ННІ-Л
    ■ .' V-C	I %	*
    rX T°MbffiMWfA4ey wffprWAKH^^
    :у Хлаг*Г';-::-•■.'■■•■	'■
    ’ *
    М'
    J
    Ч , « ;я ■ . .'rf і(к bjk і IV і * I	, (
    і
    
    ГЛД
    КГ
    lit
    L•'*■
    ьжемйіш ■ оннднгь tn
    ’І
    » n
    KA
    клвумг МгГрДТіГАЛГШ
    £ НСКІАКІМуТАК^і'м ~
    i. жасл
    Xd4AOV■^tH^liHltГO• lAKil’M ЛАГГHhhKteЛЎМЙПHK’M’kN “
    П 1 iHI K I’ T Л IS K1H Г i SI a X K . -
    t WTh‘ H tr HC p HIST»ZZn HI соадТмлнйадІ
    1	. -	. raK
    ШННН	l> I ki’AA• 0(Til ШІ T*
    ТвМЛІЫ T• HTt K-K lit HAZAf \ H H Nt t?
    II pi HI k A Z H t H IM Г 0 y K H TT, H AC’L' M КТД • 1( TTO Hint T ;kl H КЖ H li • H ZA ПрТНЙАЛ^укЧгЛАІМІіІЦІА’ьТНH HZHAHH^Htri HlMK КГ’ЬНК-й ГШКШ Н’ДНАНННЕП’ HHKAK,
    
    t
    * fHt k p ж л k tt re н к t*ut м y ж a € z
    H ІЫ4 K
    YT1 nrkTAWX&tAAp yrz
    K XД f 8 V Г 0 y ГЛЖШ t T KT D i 11T M A 8
    *	'	’	’ •'	w	’ЦУ
    ьнечлквьл^; 1 ₽	iib
    Тураўскае Евангелле	11 «
    11 стагоддзя — найдаўнейшы
    беларускі рукапіс
    В. Васняцоў. Нестар-летапісец
    здаўна пражывала вялікая колькасць прадстаўнікоў розных этнасаў і нацыянальнасцей. У выніку ў Беларусі была створана надзвычай багатая і разнастайная кніжная спадчына. Кнігі тут пісаліся на самых розных мовах — старажытнай і сучаснай беларускай, царкоўнаславянскай, рускай, польскай, нямецкай, французскай, лацінскай, італьянскай, а таксама на іўрыце, ідыш і іншых мовах. Што характэрна, рукапісныя помнікі на беларускай мове пісаліся ў розных графічных сістэмах і пры дапамозе розных алфавітаў. Сёння ў айчынных бібліятэках можна знайсці апрача вялікай колькасці беларускамоўных рукапісаў, запісаных кірыліцай, нямала дакументаў, напісаных лацінскім шрыфтам і нават арабскім алфавітам. Напрыклад, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі нядаўна былі знойдзены два літаратурныя творы 17 стагоддзя — “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”, напісаныя па-беларуску лацінкай. Вялікую цікавасць уяўляюць рукапісныя кітабы — свяшчэнныя кнігі беларускіх татараў, якія пісаліся па-беларуску і па-польску арабскім пісьмом.
    Другой рысай старабеларускай кніжнасці быў яе поліканфесійны характар. Гэта значыць, што на беларускіх землях адначасова жылі і нават плённа ўзаемадзейнічалі прадстаўнікі розных веравызнанняў — праваслаўныя, католікі, уніяты, пратэстанты, стараверы, іўдзеі, мусульмане... Усе яны мелі сваю пісьменнасць, стваралі кніжныя помнікі. Прычым кнігапі-
    Сярэдневяковы манах перапісвае кнігу ў скрыпторыі
    санне кожнай з гэтых канфесій не развівалася ізалявана ад іншых: усе яны існавалі разам, уплывалі і ўзаемна дапаўнялі адна адну. У выніку гэтага ўзаемаўплыву і ўзаемадзеяння і нарадзілася багацейшая рукапісная кніжнасць Беларусі, якая ў далейшым непасрэдна паўплывала і на беларускае кнігадрукаванне.
    Да 17 стагоддзя большасць твораў мастацкай літаратуры і навуковых прац таксама пісалася і пашыралася ў рукапісным выглядзе. Па рукапісных
    кнігах вучыліся шкаляры і студэнты. Уручную перапісваліся замежныя працы і рабіліся іх пераклады. Вялікі пласт рукапіснай кніжнасці складаюць канспекты лекцый, прачытаных выкладчыкамі розных навучальных устаноў і ўважліва занатаваных студэнтамі і шкалярамі. Падобнымі да іх былі і рукапісы многіх вучоных, асобныя з якіх у далейшым выходзілі ў друкаваным выглядзе.
    I ўсё ж найбольшую колькасць складалі рукапісныя кнігі, якія ўзніклі
    Старонка Лаўрышаўскага Евангелля з выявай архангела Міхаіла (14 стагоддзе)