Францыск Скарына
Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
Гэтыя і многія іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Беларусі, скіраваны на захаванне і папулярызацыю спадчыны нашага асветніка і першадрукара. Дзякуючы іх рэалізацыі
мяркуецца падрыхтаваць глебу для святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
У Маскоўскую дзяржаву выданні Францыска Скарыны трапілі яшчэ пры жыцці асветніка. Існуе меркаванне, што ён сам наведваў Маскву з мэтай арганізацыі продажу ўласных выданняў. У Расію Скарынавы кнігі траплялі разам з купцамі, падарожнікамі, дыпламатамі. Многія кнігі былі вывезены на Усход у якасці ваеннай здабычы падчас шматлікіх войнаў і сутычак, якія нярэдка адбываліся ў 16—18 стагоддзях паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай (гэта пацвярджаюць уладальніцкія запісы на саміх кнігах).
Гэтыя кнігі ў Расіі былі вядомымі, чыталіся і распаўсюджваліся. Напрыклад, ужо ў пачатку 1520-х гадоў Максім Грэк быў знаёмы са Скарынавым выданнем Першай Кнігі Царстваў (1518) і цытаваў яго ў “Сказанні аб Галіяшы”. У сярэдзіне 16 стагоддзя выданні Скарыны меліся ў прыватнай бібліятэцы расійскага купца і прамыслоўца Анікея Строганава (пражскія выданні, “Малая падарожная кніжка”, “Апостал”), а з 1570-х гадоў — у кнігазборы яго нашчадкаў — Сямёна, Максіма і Мікіты Строганавых. Расійскае праваслаўнае духавенства мала карысталася Скарынавымі выданнямі. Яго насцярожвалі месца выдання (каталіцка-пратэстанцкая Прага), дэмакратызм выказаны ў прадмовах, незвычайнае афармленне з мноствам гравюр і партрэтам
выдаўца, урэшце мова выданняў. I ўсё ж беларускія першадрукі траплялі ў расійскія царкоўныя і манастырскія кнігазборы.
У 18 стагоддзі кола чытачоў і ўладальнікаў выданняў Скарыны ў Расійскай імперыі значна вырасла. Напрыканцы 18 стагоддзя ў Расійскай імперыі пачалося навуковае вывучэнне кнігавыдавецкай дзейнасці беларускага асветніка і яго спадчыны.
Такім чынам, амаль адразу пасля выхаду ў свет кнігі беларускага першадрукара трапілі ў Маскоўскую дзяржаву і знайшлі сваіх удзячных чытачоў, збіральнікаў і даследчыкаў. У сувязі з гэтым менавіта ў Расіі сёння захоўваецца пераважная большасць выданняў Францыска Скарыны. Прычым гаворка ідзе не пра адзінкавыя асобнікі і нават не пра дзясяткі выданняў, а пра сотні кніг беларускага першадрукара. Прычым вядомыя яны не толькі ў сталічных Маскве і Санкт-Пецярбургу, але і ў Казані, Саратаве, Цюмені. Вялікія калекцыі выданняў Скарыны можна знайсці не толькі ў найбуйнейшых бібліятэках Расіі, але і ў музеях ды архівах.
Найбольшай калекцыяй валодае галоўная бібліятэка краіны — Расійская дзяржаўная бібліятэка. Бібліятэка валодае самым вялікім у свеце зборам выданняў беларускага першадрукара, які фарміраваўся на працягу ўсёй гісторыі існавання гэтай установы. Іх колькасць сёння дасягае 106 экзэмпляраў, у тым ліку 93 пражскія выданні і 13 віленскіх.
Першыя выданні Скарыны здолеў займець яшчэ граф Мікалай Румянцаў. Як дзяржаўны канцлер і міністр замежных спраў Расійскай імперыі ён меў вялікія магчымасці для задавальнення свайго імкнення збіраць старажытнасці. Атрымаўшы ад імператрыцы Кацярыны II значныя зямельныя ўладанні ў Беларусі, ён пабудаваў сваю рэзідэнцыю-палац ў Гомелі. Граф стварыў вакол сябе гурток збіральнікаў старажытнасцей і сабраў выключна каштоўную калекцыю рукапісных і друкаваных кніг, да якіх меў асаблівую сімпатыю. Вялікая частка кніжных помнікаў была
Пераплёт выданняў Францыска
Скарыны з фондаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі
Інтэр'ер Расійскай нацыянальнай бібліятэкі
адшукана для яго калекцыі менавіта на беларускіх землях. Верагодна, гэта тычылася і шматлікіх сабраных ім выданняў беларускага першадрукара.
У далейшым бібліятэка Румянцаўскага музея працягвала папаўняць свае зборы шляхам куплі выданняў і атрымання іх у падарунак. Так, у якасці дублета з Імператарскай публічнай бібліятэкі ў 1874 годзе яна атрымала канвалют з пяці кніг Майсеевых — Пяцікніжжа, выдадзенае Скарынам у 1519 годзе. У 1870 годзе музей набыў
збор старадрукаваных кніг І.Я. Лукашэвіча, куды ўваходзілі пражскія выданні Скарыны.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі многія кнігі паступалі ў бібліятэку ў выніку іх канфіскацыі ў прыватных асоб і царкоўных устаноў. У 1917 годзе бібліятэка набыла Кнігу Прытчаў Саламона са збору М.М. Бірукова. У 1919 годзе яна атрымала нацыяналізаваныя дзяржавай выданні са збору букініста-антыквара П.П. Шыбанава, у 1920-я гады — кнігі з Маскоўскай
Аўтар гэтага выдання ў цэнтральным холе Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі
духоўнай акадэміі. У 1932 годзе ў Расійскую дзяржаўную бібліятэку былі перададзены два канвалюты з навуковай бібліятэкі Саратаўскага ўніверсітэта. У выніку сёння ў гэтай маскоўскай бібліятэцы сабрана самая вялікая калекцыя выданняў беларускага першадрукара.
Другім па значнасці маскоўскім зборам выданняў Скарыны з’яўляецца калекцыя Дзяржаўнага гістарычнага музея Расійскай Федэрацыі. Тут сярод іншага захоўваецца адзін з двух вядомых экзэмпляраў першай друкаванай беларускай кнігі — Псалтыра 1517 года.
У музеі захоўваецца багаты фонд выданняў Францыска Скарыны, які фарміраваўся паступова пачынаючы з першых гадоў дзейнасці гэтай установы. У 1883 годзе разам з кнігазборам старшыні Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх Аляксандра Чарткова ў музей паступіў дастаткова поўны экзэмпляр “Малой падарожнай кніжкі”. У 1888 годзе сюды ж перададзена бібліятэка маскоўскага калекцыянера Паўла Шчапава. Яна ўключала 2 канвалюты пражскіх выданняў Скарыны і віленскі “Апостал”.
Шмат паступленняў у фонды музея адбылося пасля рэвалюцый 1917
года, калі многія прыватныя, царкоўныя і манастырскія кнігазборы былі нацыяналізаваны і перададзены ў дзяржаўныя ўстановы. Так, у 1917 годзе аддзел рукапісаў музея папоўніўся 5 канвалютамі, у якіх пераплецены 18 пражскіх выданняў Францыска Скарыны, якія раней належалі маскоўскаму купцу-стараверу Івану Царскаму. Пасля смерці ўладальніка ў 1853 годзе яго калекцыю набыў граф Аляксей Увараў. Пасля рэвалюцыі бібліятэка Уваравых перададзена Гістарычнаму музею.
Тады ж, у 1917 годзе, з бібліятэкі купца-старавера Аляксея Хлудава ў зборы Дзяржаўнага гістарычнага музея былі перададзены некалькі вельмі каштоўных выданняў Францыска Скарыны — канвалют пражскага Пя-
цікніжжа, віленскі “Апостал” і, што важна, самае першае беларускае выданне — Псалтыр 1517 года. Гэту кнігу ўпершыню выявіў Аляксей Віктараў, які пасля знаёмства з ёю ў 1867 годзе апублікаваў сваю працу “Цудоўнае адкрыццё ў старажытнарускім кніжным свеце”. Аляксей Хлудаў перадаў свой кнігазбор Мікольскаму адзінаверскаму манастыру ў Маскве, адкуль ён у 1917 годзе перайшоў у музей.
Сёння ў Дзяржаўным гістарычным музеі захоўваецца 86 выданняў Францыска Скарыны (трэці па колькасці экзэмпляраў кнігазбор у свеце), у тым ліку 38 пражскіх і 48 віленскіх.
Акрамя бібліятэк і музеяў выданні Францыска Скарыны захоўвае Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў —
галоўны гістарычны архіў краіны. У фондах архіва захоўваецца Метрыка Вялікага Княства Літоўскага, шматлікія важнейшыя крыніцы па гісторыі Беларусі, а таксама рукапісныя і друкаваныя кнігі.
У зборы архіва трапіла калекцыя гісторыка Герарда Фрыдрыха Мілера, які кіраваў Маскоўскім архівам Міністэрства замежных спраў. У гэтай калекцыі захоўваліся два тамы Скарынавай Бібліі. Першы быў набыты ў Пецярбургу і ўключаў пераплеценыя разам кнігі Пяцікніжжа Майсеева. Другі быў куплены ў Маскве і змяшчаў чатыры Кнігі Царстваў, Кнігу Юдзіф, Кнігу Эсфіры, Кнігу Руфі, Кнігу Іова і Кнігу прарока Данііла. Апрача таго, у сховішчах Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў зберагаюцца віленскія Псалтыр і Часасловец з “Малой падарожнай кніжкі” і “Апостал”, а таксама другі экзэмпляр Кніг Царстваў, які раней належаў бібліятэцы Маскоўскага друкарскага двара.
Велізарнымі зборамі беларускіх старадрукаваных выданняў валодаюць таксама бібліятэкі Санкт-Пецярбурга — колішняй сталіцы Расійскай імперыі. Яшчэ за царскім часам сюды звозіліся найболып значныя культурныя каштоўнасці.
Найбольшая з іх — Бібліятэка Расійскай акадэміі навук. Пачынаючы з 18 стагоддзя ў фонды бібліятэкі паступалі калекцыі вядомых прыватных асоб і многіх вучоных. Аднак найбуйнейшым паступленнем за ўсё 18 стагоддзе стаў кнігазбор князёў
Радзівілаў, вывезены з Нясвіжа ў 1772 годзе. 3 1901 года бібліятэка праводзіла археаграфічныя экспедыцыі па Расійскай імперыі з мэтай адшукання рукапісаў і старадрукаваных кніг для ўзбагачэння сваіх фондаў.
Яшчэ ў 18 стагоддзі бібліятэка мела канвалют з пяці першых кніг Бібліі, выдадзеных Францыскам Скарынам у 1519 годзе. 3 іх апісання ў 1776 Ёганам Бакмейсцерам пачынаецца гісторыя паэкзэмплярнага апісання выданняў Скарыны.
У 1829 годзе Павел Строеў набыў канвалют з васьмі пражскіх выданняў Скарыны, які быў перададзены бібліятэцы, аднак да нашага часу ён не захаваўся. У 1842 годзе бібліятэка атрымала канвалют з калекцыі маскоўскага кнігагандлёўца Аляксандра Шыраева, у якім змяшчаліся Кніга суддзяў, Кніга Ісуса Навіна і Кніга Эклезіяста, а таксама віленскі Псалтыр з “Малой падарожнай кніжкі”. У 1902 годзе вядомы расійскі лінгвіст Ізмаіл Сразнеўскі набыў для бібліятэкі канвалют, у які ўваходзілі Кніга Ісуса Навіна, Кніга суддзяў, Кніга Руфі і Чацвёртая Кніга Царстваў. Паступленні працягваліся і ў савецкі час. У выніку сёння ў Бібліятэцы Расійскай акадэміі навук захоўваецца 22 выданні Францыска Скарыны, прычым 21 з іх — пражскае выданне.
Другой не менш значнай паводле сваіх збораў з’яўляецца Расійская нацыянальная бібліятэка, якая сёння з’яўляецца адной з найбуйнейшых бібліятэк свету, другой па велічыні фондаў у Расійскай Федэрацыі.
GrAcm пргснлный мстмгШ Аівлштрг» s-
' &
£«п( Еьт/ойцн ЦНШіГ ЙКосллвг: himeii fro Пттсн Міріііі ііп«х»лля £<йм Н««кы снл“ , Нстпй гго мшліім. Акцсн потмнты I'.i.otfo.nv ндК'пнн»:
Тытульны аркуш Кнігі суддзяўз фондаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі
Расфарбаваны тытульны аркуш Кнігі Іова з фондаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі
6&ЛЕН. Ж ОЁБРЕІІ НЗЫ Bp! 64ЬТ6М іІЛфЬТННВ. 35П0Ш5
КЫЛОЖЕНЫ MP36SKHH ЙЗЫКй -^ШЛОКТОРо фйНЙІЯКо СКОРННОЬ ізсліікіш пЫй ноаоцкзі. когз кочтн HAbzf ПООЯОЛІГГы ШЗЦЕ ПОЧНІЫІоТб^Н
ЯННГі светого ІІОМ па „ЧННЯЁТбМ ЁЛЙ GAOKETb ' ЦНбй. ЗЗПОЛНс ШАО ДОКТОРОМй фРА ^нцнбкомь эдорннск <то .