Францыск Скарына
Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
Таму, як можна меркаваць, найбольшае ўздзеянне на Францыска Скарыну зрабіла трэцяе выданне чэшскай Бібліі, якое пабачыла свет у Венецыі ў 1506 годзе на сродкі жыхароў Старога Места Пражскага. Яно было надрукавана на 570 вялікіх аркушах (у два слупкі, па 53 радкі ў кожным) і аздоблена 109 гравюрамі. Параўнанне тэксту перакладу Францыска Скарыны з Венецыянскай Бібліяй дазваляе ўпэўнена казаць пра выкарыстанне беларускім друкаром і перакладчыкам гэтага чэшскага выдання.
Што важна, у Чэхіі ў часы Скарыны ўжо існавала развітая мастацкая традыцыя вырабу гравюр, якімі аздабляліся многія выданні. Бясспрэчна, што ім быў выкарыстаны паўвекавы вопыт чэшскіх майстроў. У асобных выпадках мы нават сустракаем прыклады непасрэднага выкарыстання Францыскам Скарынам гравюр з папярэдніх мясцовых выданняў.
ШВАЙПОЛЬТ ФІЕЛЬ
I ПЕРШЫЯ ВЫДДННІ
КІРЫЛІЧНЯГЛ ШРЫФТУ
Першыя друкаваныя славянскія кнігі пачалі выходзіць яшчэ ў 15 стагоддзі, прычым адразу трыма шрыфтамі. Лацінскім шрыфтам карысталіся найперш палякі.
У 1483 годзе выйшла першая славянская кніга глагалічнага шрыфту.
Першы вопыт кірылічнага кнігадрукавання звязаны з імем жыхара Кракава Швайпольта Фіёля. Хаця ён быў “нямецкага роду”, католік, не ведаў славянскай мовы і кірылічнага алфавіта, пошук новых прыбытковых рынкаў падштурхнуў яго да друкавання кніг для ўсходніх славян.
Ён прыехаў у Кракаў у 1479 годзе, запісаўся да цэха майстроўзалатнікоў. Пры падтрымцы мясцовай арыстакратыі Швайпольт Фіёль заснаваў друкарню. Кірылічны шрыфт для яго вырабіў іншы немец — Рудольф Борсдорф, які абяцаў больш нікому шрыфты не рабіць і нікога не вучыць гэтаму мастацтву.
ГЛАЙВКВ-ТВ0рсШ(П^ПКгйГ0б^лйяГвІ^
ЦДІКЫПA • Й-NАГМБТ^вДІЮБЙ • С -П ■ ЙПМ<
гтры-вілкрпы
цйн ст|ыпо7кл7'Стры&^іф№ па g нвунп
Д-АЦ1£ЛЛ?К АКККПСТЫМ ПоГвІСKftOW ■ Л «Стоуеу.пА s стры-глдсь і>-
(ЖрнАЛН ШД4/лт В Ы nf Н НЦЯСТЬІН ГН НПОДАНЖ{НДОСТАБЛН|.егрІДО м ТЬіЁдеНЬйлЙКА(Н£ОДНрІ&1>СП^ G& вьндітгХЬйнбнь йоЕЬн'уіте Й НДАДМТК лдк^в'ыйв'ьскршодд^ модткьі гакот’ь&гьклшь шрд вл(Пі<А<^БЦАКбпнлійй&' П рчлйс піёнпакло
Старонка "Актоіха" Швайпольта Фіёля (1491) — першага кірылічнага выдання
ДОКОНШДКЫСНАКННГДОўй^ дІОуКрКОВ’Ь ■ ПрНДЕр
Ьбль /нг;ніул)ьп^«>к«городоу; фрлпка • аскомчішмАПОКожнЕуымро ді (гТЬ ДЕЧАТЬДЕ! А М й літо.
Калафон "Часаслова" Швайпольта Фіёля (1491)
ную” і “Трыёдзь кветную”. Апошняе выданне мела прывабнае мастацкае афармленне. На вялікі жаль, на гэтым выдавецкая дзейнасць нямецкага друкара скончылася. Па невядомых прычынах (магчыма, з-за канфлікту з каталіцкай царквой) ён заняўся іншымі справамі, а пасля і зусім выехаў з Кракава. Кнігі Швайпольта Фіёля на працягу некалькіх стагоддзяў пашыраліся на ўсходнееўрапейскіх землях, актыўна выкарыстоўваліся. Яны былі вядомымі і ў Беларусі, дзе зберагаліся ў некаторых манастырскіх і царкоўных бібліятэках.
Нягледзячы на прыпыненне дзейнасці друкарні Фіёля, спыніць распачатую ім справу ўжо было немагчыма. У 1494 годзе пачала дзейнічаць чарнагорская друкарня ў манастыры ў Цэцінэ. Ініцыятарам яе стварэння быў вядомы дзяржаўны дзеяч Чарнагорыі
Разумеючы вялікую патрэбу праваслаўнай царквы ў богаслужэбных кнігах на царкоўнаславянскай мове, Фіёль найперш падрыхтаваў да друку і выпусціў у 1491 годзе дзве літургічныя кнігі — “Актоіх” і “Часаслоў”. Яны былі надрукаваны ў два колеры — чорнай фарбай і чырвонай кінавар’ю. Мастацкая аздоба і шрыфт гэтых кніг грунтаваліся на даўніх традыцыях царкоўнаславянскага кнігапісання. Напрыканцы кнігі, у так званым калафоне, прыведзены выходныя звесткі пра выданне.
Каля 1493 года Швайпольт Фіёль выдаў яшчэ дзве кнігі — “Трыёдзь пос-
Манастыр у Цэцінэ.
Сучасны выгляд
Іван Чарноевіч, а прадаўжальнікам — яго сын — Джурадж Чарноевіч. Гэта была першая дзяржаўная друкарня на Балканах. Яна працягвала традыцыі кнігапісання, якія пашыраліся на землях Чарнагорыі з даўняга часу.
Першай кнігай, што пабачыла свет 4 студзеня 1494 года ў цэцінскай друкарні, быў “Актоіх”. Прытым гэта быў так званы Вялікі Актоіх, які ўключаў службы на кожны дзень тыдня на ўсе восем гласаў. Паколькі такі аб’ём не змясціўся ў адну кнігу, то першае выданне ўключала толькі палову тэкстаў — з песнапеннямі на першыя чатыры гласы. Таму гэта выданне яшчэ называюць “Актоіхам першагалоснікам”. Аздоба кнігі была даволі сціплай: у ёй можна знайсці толькі тры застаўкі і пяць ініцыялаў (надрукаваных з чатырох дошак).
Скончыўшы працу над першай часткай “Актоіха”, друкары ўзяліся за другую. Яна мусіла ўключаць песнапенні на 5—8 гласаў. Аднак, верагодна, друкары не здолелі завяршыць сваю працу. На сёння вядома толькі некалькі фрагментаў гэтага выдання з пачатковай яго часткі. Кніга была ўпрыгожана гравюрамі, надрукаванымі з драўляных дошак. “Следаваны Псалтыр” 1495 года стаў трэцім выданнем цэцінскай друкарні. Ён змяшчае, апрача традыцыйных тэкстаў, месяцаслоў і пасхалію (табліцы, якія дапамагаюць вылічыць дзень Вялікадня). Апошнім выданнем друкарні Джураджа Чарноевіча стаў “Трэбнік”, надрукаваны ў 1496 годзе. Да нашага часу захаваліся толькі пяць фрагментаў гэтага выдання.
У 1496 годзе Княства Зэта, якім кіраваў Джурадж Чарноевіч, было захоплена турэцкімі войскамі, а сам князь вымушаны быў эміграваць. У сувязі з гэтымі падзеямі дзейнасць першай паўднёваславянскай друкарні скончылася. Адбылося гэта прыблізна ў снежні 1496 года.
Друкаром у Цэцінэ быў іераманах Макарый. Гэтае ж імя мы сустракаем ва ўзгадках аб дзейнасці іншай балканскай друкарні, якая дзейнічала ў горадзе Тыргавіштэ — сталіцы Валахіі. Тут у 1508 годзе пад кіраўніцтвам манаха Макарыя (хутчэй за ўсё гэта быў іншы чалавек, а не друкар з Цэцінэ) пачала дзейнічаць новая друкарня. 10 лістапада 1508 года ў гэтай друкарні выйшаў “Служэбнік” — першая
cnurtov ' творгніе йргподОкнДго шцл пішс го ІШйгм дімжкуца ■ -^ь «д'кот» кічсрь нд мллтн ветсрнй . нагнвьзкда <тхры гл<ісь • 3 БгкркЁ н.ішс млтны • пріймн сгын гн •
НПОДДЖДЬ ІІІМЬ шстдклнйпк rptXOMb •
ыкоты ндннь і«н д ййлнн вімнрт bl шрсігйс :• ўА БЬНДТТС Albxit СІШГІЬ Hw6h HMtTl ііго • н W ддднтйл.шоу кьнймь , нь скршомоу НЗ мрьткынхь . йко тё н ьь rtiuit, . hjkakahh ндіьажзАконін нашнхь :*
НрііШТЕАЮдк ііоіімь нпоклоннма ўбу • СЛІВЕЦК Йгб ЙЖС НЗМрЬТЯЫНХІ, КЬСКрШІНК -
Йкб Th Й КГЬ НІШЬ . ЙЗЦ WAhCTH ВРАЖІЕ МІІрЬ НЗЫКЛКЙ : шжторн.,4 . СМЯА • HilHHSVtВьнміірноуюслакоу • юшЛ гтрбзйшоую,
йклдкоу рбждьшоую . ПЕСНОуЮ ДВЁрЬ вмпоймь марнь «йіцоу • • бішльтнымь nfmb нктрнынмь оудовршіін . T hsmtophh словд ділллюаін п’о стырн Hspjw» ін сдмое ўдлгтыен нн ВЧМ ЬЖЕ МК« С^ТЬ ОНДГРН ЙГ^ОДіЁбО жн лнцк Нрлше • ІІйныв словд ктеын сХть віпідлтмен нг^з^.мнын п^остммь ЛЮАІМІ » Ндйд^ТЬ £ НЛОЦІр Р&КНЛГІ ЙЗЫКОМЬ ЧТО KOTOfOe СЛОВО ЗНЛМЕН^ЁтЬ; І£Ж£ рз^ЧЛНЛ'Ь ЁсЧНВІН ПОЛМЫ nm.wS ЙК0(Л выныр. ЙЗЫфХ Ь ДГЛНТЬІ-
йтдкі ё К«Н£ЦВ Пргдклоанл ўдлтырн >
ОЯННЯІоТЬбЫ ЮНН Ж! ЛД №0РШ ЦйРЫ НЗРя
Si НДІ6Ш «h Псшмч. діцв'ь * :Ч
- ч С-
[ілд.мні Mfei йж£ ўдло л НІЙДІ НЛСОБІті Н!Ч£ СТНВЫХ’Ьі ЙНшХ'ГЯ гргшныхі н«тд > нш СІДДЛЯЦІН rXsHTMb нггЦг • Новіуконі
й гінн вмлЁго( йвт» ЗДКОНІ Ёго ПоКчйТДЛ ЙНОЦІЬ • Не^ДТЬ МКО ДРЯОСДЯШННО ПРНЙфДНірНХЫЮД-Ь, ЙіК£ПЛМ.І СВвЙ ДА
£ !"
Першае беларускае выданне
Разумеючы выключнае значэнне Псалтыра для асветніцкіх і рэлігійных мэт першадрукар пастанавіў: “I я, Францішак, Скарынаў сын, з Полацка, у лекарскіх навуках доктар, бачачы такую карысць ад такой малой кнігі, загадаў друкаваць Псалтыр рускімі словамі (так Скарына называе словы старабеларускай мовы) на славянскай мове — найперш дзеля ўшанавання і праслаўлення Бога, у Тройцы адзінасутнага, і Яго Прачыстай Маці, Марыі, і ўсіх нябесных чыноў і святых Божых, а затым дзеля ўсеагульнага дабра — перадусім таму, што міласцівы Бог пусціў мяне на свет з гэтага народа”.