Францыск Скарына Чалавек-легенда Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
68.41 МБ
На вечкі пераплётаў нярэдка мацаваліся металічныя жукавіны (на іх кніга ляжала), нарожнікі (на куточках пераплёту), дэкаратыўныя элементы. Яны выконвалі не толькі эстэтычную функцыю, але і ахоўвалі пераплёт ад пашкоджанняў. Вялікую ролю ігралі таксама зашчапкі для трывалага мацавання кнігі ў закрытым стане. Яны таксама выратоўвалі яе ад лішняй дэфармацыі, пранікнення ў яе вільгаці, аказвалі супраціўленне агню падчас пажараў.
Арыгінальным варыянтам пераплёту невялікіх кніг для зручнага нашэння іх з сабою з’яўляюцца так званыя паясныя кнігі. У верхняй іх частцы скура не абразалася, а пакідалася, каб за яе можна было браць рукою ці прывязваць да пояса.
Часам пры пераплёце ў адзін том збіралася адразу некалькі кніг, блізкіх паводле зместу, аўтарства ці іншых прычын. Такія зборнікі некалькіх розных выданняў у адным пераплёце называюцца канвалютамі. Некаторыя заможныя ўладальнікі кніг залацілі іх абрэзы або замаўлялі прыгожую расфарбоўку на абрэзах выданняў.
На вялікі жаль, большасць выданняў Скарыны захавалася ў пазнейшых пераплётах 18—19 стагоддзяў. Найстарэйшы з вядомых нам пераплётаў захаваўся на канвалюце з 11 пражскіх выданняў беларускага першадрукара, які захоўваецца сёння ў нямецкім горадзе Гёрліцы. Гэты пераплёт зроблены ў 16 стагоддзі і, магчыма, яшчэ ў
часы працы Францыска Скарыны. Яго драўляныя дошкі абцягнуты скурай і аркушам пергаменту са старога лацінскага рукапісу, што надае кнізе дадатковую ўрачыстасць.
Яшчэ адзін старажытны пераплёт, выраблены ў 1545 годзе, на жаль, не захаваўся. Ён належаў Пскоўскаму гісторыка-археалагічнаму музею і знік у гады Другой сусветнай вайны. Пераплёт быў выкананы заходнееўрапейскім майстрам з дошак, апраўленых у скуру з цісненнем. На ім былі адціснуты біблейскія сцэны і персанажы ў суправаджэнні тэкставых подпісаў.
Еўрапейскі металічны пераплёт Сьёнскага Евангелля, выкананы ў 1180—1200гадах
Скураны пераплёт 16 стагоддзя, знойдзены пры раскопках у Вільні
Жукавіны на заднім вечку выдання
Скураны пераплёт выдання Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чырвоны скураны пераплёт выдання Скарыны са срэбным цісненнем
Пераплёт паясной кнігі
Найбольш старажытны беларускі пераплёт на выданнях Францыска Скарыны датуецца 16—17 стагоддзямі і сёння захоўваецца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы. Аднак з-за актыўнага выкарыстання старыя пераплёты часта замяняліся на больш новыя. Таму большасць вядомых сёння пераплётаў зроблены для выданняў Скарыны ў 19 стагоддзі па замове Пецярбургскай публічнай бібліятэкі, Маскоўскага публічнага і Румянцаўскага музеяў і такіх збіральнікаў, як Фёдар Талстой, Іван Царскі, Аляксей Касцерын, Міхаіл Пагодзін. Некаторыя з іх імітуюць старыя пе-
Пераплёт з залатым дэкаратыўным і шрыфтавым цісненнем
раплёты, але найчасцей выраблены з кардону, абцягнутага скурай з залатым цісненнем. Часам кардон абклейваўся тканінай або форзацнай “турэцкай” паперай з мармуровым
узорам. Але некаторыя з пераплётаў аздоблены вельмі раскошна.
Во|Ш-_	


й®Ж8

М^^В!

||B|l||||||pjW|M||||^^
СПАДЧЫНА СКАРЫНЫ



Нягледзячы на тое, што менавіта беларуская зямля нарадзіла першага ўсходнеславянскага друкара і выдаўца, на яго радзіме амаль не засталося выдадзеных ім кніг — спадчыны асветніка. Прычын для гэтага было больш чым дастаткова: шматлікія войны, паўстанні, пажары прывялі да страты вялікай часткі нацыянальнай кніжнай спадчыны альбо яе вывазу за межы краіны. Урэшце актыўнае выкарыстанне кніг першадрукара ў Беларусі на працягу некалькіх стагоддзяў прывяло да таго, што многія з іх знасіліся, спарахнелі і былі заменены навейшымі біблейскімі і царкоўнымі выданнямі.
У той жа час мы добра ведаем, што ў Беларусі выданні Францыска Скарыны зберагаліся і выкарыстоўваліся ад часу іх апублікавання. Паводле меркавання даследчыкаў, кнігі Скарыны былі ў распараджэнні многіх членаў віленскага магістрата і заможных жыхароў Вільні (у прыватнасці Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка), якія падтрымлівалі яго пачын. У той жа час пражскія і віленскія выданні Францыска Скарыны пачалі выкарыстоўвацца ў многіх беларускіх храмах і манастырах (напрыклад, у Супраслі, Жыровічах і інш.), а таксама з'явіліся ў асабістых кнігазборах пра-
васлаўных і ўніяцкіх святароў і іерэяў. Яны былі таксама добра вядомыя многім пазнейшым друкарам і выдаўцам, якія запазычвалі некаторыя формы кніжнага афармлення, прадаўжалі мастацкія і асветніцкія традыцыі славутага палачаніна.
Выданні беларускага першадрукара не толькі захоўваліся ў айчынных кнігазборах, але і распаўсюджваліся ў выглядзе рукапісных копій. Так, у 1543 годзе па распараджэнні пінскага і кобрынскага старосты Івана Міхайловіча пісцом Парфёнам быў перапісаны пражскі Псалтыр.
Аднак у канцы 18 — 19 стагоддзі з Беларусі былі вывезены апошнія экзэмпляры выданняў Францыска Скарыны. Часцей за ўсё яны траплялі ў дзяржаўныя зборы ў Вільні, Пецярбургу, Маскве або ў шматлікія прыватныя калекцыі. У выніку ў пачатку 20 стагоддзя ў Беларусі не засталося ніводнай кнігі нашага слыннага земляка.
У 20 стагоддзі пачалася праца па вяртанні гэтай спадчыны на радзіму. У самым пачатку 1920-х гадоў у Мінску была створана Дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (сёння — Нацыянальная бібліятэка Беларусі). Тады ж айчыннымі вучонымі і супрацоўнікамі бібліятэкі распачаліся пошукі выданняў асветніка.


 


Помнік Францыску Скарыну перад будынкам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вялікім штуршком у гэтым кірунку стала святкаванне ў 1925 годзе 400-годдзя беларускага кнігадрукавання. Менавіта тады бібліятэка набыла калекцыю з 10 кніг Францыска Скарыны, якія раней належалі ленінградскаму бібліяфілу В. Камарніцкаму. Сярод іх Кніга Іова, Кніга Ісуса Сірахава, Кніга Эклезіяста, Кніга Прамудрасці Божай, чатыры Кнігі Царстваў, Кніга Песня песняў. У той жа час, верагодна, былі набыты рукапісная копія Кнігі прарока Данііла і два рукапісныя спісы Кнігі Іова, створаныя ў 19 стагоддзі.
Для гэтых выданняў былі створаны спецыяльныя ўмовы захоўвання. Але падчас Другой сусветнай вайны кнігі былі вывезены з Беларусі ў Берманію і маглі ўжо ніколі не вярнуцца назад, як і многія іншыя назаўсёды страчаныя кніжныя помнікі. Аднак тут беларусам пашанцавала і здавалася б назаўсёды страчаныя выданні Францыска Скарыны былі здабыты зноў. Па ўспамінах супрацоўнікаў бібліятэкі, якія займаліся разборам эшалона з кнігамі, вернутымі на Радзіму, іх знаходка была сапраўдным шчасцем.
Пасля завяршэння вайны ў бібліятэцы была зроблена спроба рэстаўрацыі двух выданняў Скарыны — Кнігі Эклезіяста і Кнігі Прамудрасці Божай, але не хапіла неабходнага вопыту і матэрыяльных сродкаў. У выніку выданням магла быць нанесена большая шкода, чым карысць. У гэтай сувязі ў 1990 годзе была праведзена новая рэстаўрацыя, якая мела на мэце прадухіліць наступствы працы папярэднікаў. У той жа час сучасныя тэхналогіі прадугледжваюць мінімальны ўплыў на арыгінал і замену рэстаўрацыі навуковай кансервацыяй.
Сёння выданні беларускага першадрукара як найвялікшая каштоўнасць захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яны ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і ахоўваюцца на дзяржаўным узроўні. Для таго каб павялічыць шансы шырокай публікі пазнаёміцца з кніжнай спадчынай, у новым будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адчыніўся сучасны Музей кнігі. Тут створаны найлепшыя ўмовы захоўвання і экспанавання, і кожны наведвальнік мае магчымасць на ўласныя вочы пабачыць першыя беларускія кнігі.
I ўсё ж у Беларусі зберагаецца толькі невялікая частка захаваных выданняў Францыска Скарыны (а іх у свеце налічваецца болын за 500). У гэтым кантэксце вялікае значэнне мае справа пошуку і вяртання кніжнай спадчыны беларускага перша-
друкара ў дзяржаўныя бібліятэчныя зборы нашай краіны. Праца ў гэтым напрамку вядзецца ўжо даволі даўно. Нягледзячы на ўнікальнасць гэтых выданняў і выключную рэдкасць з’яўлення іх у продажы, можна набываць іх у прыватных уладальнікаў. За апошнія пятнаццаць гадоў такая магчымасць узнікала некалькі разоў. Аднак недастатковае фінансаванне (бібліятэка з’яўляецца дзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыяй) не дазволіла рэалізаваць гэта імкненне. 3 іншага боку, пазітыўнай тэндэнцыяй апошняга часу стала ўмацаванне беларускага прыватнага сектара, які зацікавіўся нацыянальнымі каштоўнасцямі. У выніку сёння Скарынавы кнігі маюцца і ў прыватных уладальнікаў нашай краіны.
У любым выпадку трэба разумець, што рэальнае вяртанне першадрукаў Скарыны магчыма ў вельмі абмежаваным маштабе. У гэтай сітуацыі неабходна шукаць іншыя захады па вяртанні спадчыны знакамітага палачаніна ў навуковы і грамадскі ўжытак беларусаў і іх еўрапейскіх суседзяў. Адным з такіх шляхоў уяўляецца часовае вяртанне арыгінальных выданняў Скарыны ў Беларусь падчас кніжных выставак і іншых мерапрыемстваў. Такую практыку ўпершыню распачала Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў 2012 годзе выстаўкай адзінаццаці пражскіх выданняў Бібліі Францыска Скарыны са збораў бібліятэкі Верхнялужыцкага навуковага таварыства (горад Гёрліц, Германія). Падобныя
 
 
Выданні Францыска Скарыны ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
экспазіцыі замежных збораў запланаваны на бліжэйшыя гады.
Яшчэ адным альтэрнатыўным кірункам з’яўляецца віртуальная рэканструкцыя спадчыны Скарыны і прадастаўленне шырокай аўдыторыі доступу да яе праз выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.
Работа ў гэтым напрамку была распачата ўжо даволі даўно, але паўнацэннае афармленне яна атрымала ў другім дзесяцігоддзі 21 стагоддзя. Сёння сістэматычна праводзяцца работы па выяўленні, вывучэнні, правядзенні экспертызы і стварэнні навуковага апісання выданняў з замежных збораў,
іх алічбоўка, распрацоўваецца праграмнае забеспячэнне электроннай бібліятэкі і ствараецца матэрыяльна-тэхнічная база. Дзякуючы ўзаемадзеянню Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі са сваімі замежнымі партнёрамі ўжо атрыманы лічбавыя копіі каля 200 кніг першадрукара.
У якасці альтэрнатыўнага шляху вяртання спадчыны Францыска Скарыны можа быць разгледжана факсімільнае ўзнаўленне яго выданняў, якое на самым высокім навуковым і паліграфічным узроўні сёння ажыццяўляецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з банкам БелВЭБ. Гэты праект, разлічаны на пяць гадоў (2013—2017), завершыцца першым поўным узнаўленнем усіх выданняў беларускага першадрукара. Асновай гэтай справы сталі электронныя копіі кніг Францыска Скарыны, што захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Германіі, Расіі, Украіны і іншых краін. Факсімільныя выданні з максімальнай паўнатой узнаўляюць усе асаблівасці арыгіналаў. Для лепшага разумення сутнасці і значэння спадчыны беларускага першадрукара кожная з яго кніг выходзіць у суправаджэнні навуковых каментарыяў, а таксама з перакладамі яго прадмоў і пасляслоўяў на беларускую, рускую і англійскую мовы.