Францыск Скарына Чалавек-легенда Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
68.41 МБ
^Ж^ННПІ С6ЕТ0Г0 ПРОРОК^ НОйіІШ ’
Гравюра "Хрыстосухраме" з "Малой падарожнай кніжкі"
(тытульнай) старонцы кніг (у пераважнай большасці выпадкаў). Паколькі выданні на той час прадаваліся без пераплётаў, то падобная выява на першай старонцы адразу ж кідалася ў вочы, магла прывабіць пакупніка і хутка распавесці пра змест дадзенай кнігі.
Большасці гравюр у выданнях Скарыны ўласціва гарманічная цэласная кампазіцыя. Малюнкі то некалькі ўмоўныя і стылізаваныя, то надзвычай дакладныя і рэалістычныя. Гравюры створаны на ўзор еўрапейскага мастацтва. Напрыклад,
гравюры “Тройца” і “Блаславенне” створаны на ўзор гравюр Альбрэхта Дзюрэра з серыі “Апакаліпсіс” 1497—1499 гадоў, “тлумачальныя” гравюры — “Сусветнай хронікі” Хартмана Шэдаля 1493 года.
Мастацкая аздоба віленскіх выданняў у параўнанні з пражскімі першадрукамі болып сціплая. Буйных тэматычных гравюр у “Апостале” 1525 года няма зусім, а ў “Малой падарожнай кніжцы” іх пяць.
Паходжанне гравюр ацаніць няпроста. Большасць даследчыкаў лічаць, што яны былі спецыяльна зроблены для друку кніг Скарыны і тлумачаць гэта адпаведнасцю іх памераў набору кніг. Але выкарыстаныя Скарынам памеры кніг — у чацвёртую і восьмую долю аркуша — былі вельмі папулярнымі ў Еўропе, што дазваляла выкарыстоўваць гравіравальныя дошкі іншых друкарняў.
Нягледзячы на пашыраны міф, Францыск Скарына, відавочна, не быў гравёрам. Гэта быў складаны і адметны від дзейнасці, якім займаліся адмыслова навучаныя майстры. Безумоўна, некаторыя гравюры (як, напрыклад, партрэт асветніка) былі выраблены спецыяльна для выданняў Скарыны, а магчыма, і па яго эскізах. Пра гэта сведчыць, сярод іншага, прысутнасць на большасці з іх сігнета Скарыны (выявы сумешчаных сонца і паўмесяца).
Але пашыранай практыкай таго часу было выкарыстанне ў друкарнях
гравіравальных дошак з папярэдніх выданняў. Гэта мы сустракаем і ў нашым выпадку. Ужо ў самым першым выданні Скарыны — Псалтыры 1517 года — змешчана гравюра “Радаводнае дрэва Ісуса Хрыста”, якая ўжо выкарыстоўвалася ў пражскіх выданнях 1498 і 1512 гадоў. Тое ж мы бачым і ў віленскі перыяд дзейнасці. He менш дзвюх з пяці буйных гравюр “Малой
падарожнай кніжкі” (“Хрыстос у храме” і “Хрышчэнне Ісуса Хрыста”) зроблены з клішэ, якія ў 1493 годзе выкарыстоўваліся для друку “Сусветнай хронікі” Хартмана Шэдаля ў Нюрнбергскай друкарні Антона Кобергера. У сваю чаргу некаторыя гравіравальныя матэрыялы Скарыны яшчэ доўгі час выкарыстоўваліся іншымі беларускімі друкарамі.
Рукапісная копія гравюры з кнігі Францыска Скарыны, вырабленаяў 19стагоддзі
ГРАФІЧНАЯ ЯРНАМЕНТЫКА
першыню ў кірылічным ■ кнігадрукаванні Фран■ цыскам Скарынам быў 'ЧЬттл-ж уведзены тытульны арШ куш. Кожная з кніг Бібліі мела свой уласны тытул, але быў яшчэ і адзін агульны тытульны аркуш для ўсіх пражскіх кніг Бібліі. Гэты тытульны
аркуш сёння вядомы многім беларусам і вылучаецца высокім мастацкім узроўнем. Ён складаецца з дэкаратыўнай рамкі і тэксту з назвай выдання. Рамка надрукавана чорнай фарбай з чатырох дошак. Левая і правая вертыкальныя часткі рамкі запоўнены раслінным арнаментам, a ў верхняй і ніжняй рамках асноўнае
Тытульны аркуш Бібліі Францыска Скарыны
HYPERS
ASPISMVS SIVE PRO pngnano Apologia: Ambrofq Й PelargbquoEucharinixfacrifii p cium ab Oecolampadiana ca^ < •* lumnia ftrenueafleutur.
Dctniclis .ц.
Ітру different iugefacrificiunt,popular мхт cognomens drum fuum^obtinebit.
Legfle iuuibit.
B A S IL E AE
Тытульны аркуш базельскага выдання 1528года
месца займаюць геральдычныя шчыты. Назва кнігі, змешчаная ўнутры рамкі, надрукавана чырвонай фарбай. Тытульны аркуш характарызуецца прыгожым спалучэннем колераў, агульнай цэласнасцю і гарманічнасцю кампазіцыі.
Усе выдадзеныя Скарынам кнігі Бібліі таксама мелі ўласныя тытульныя аркушы. На іх звычайна змяшчаліся вялікая тэматычная гравюра, назва кнігі, а таксама звесткі пра месца і час выдання, называліся імёны перакладчыка і выдаўца. Апошняе з’яўляецца рэдкім выпадкам у кнігах рэлігійнага зместу.
Тытульны аркуш, складзены з асобных віньетак
ПОХЁШ
Йдят? ЕЛЯГОСЛЯВЕННН СДОМ ШЦЯ МОЕГО ,дя воспоёме йменн тсоЁму • ics цярю nfsec ЧНЫН, ІСЕ ЕЯЛЕЯМЕ ПрЕЕЛЛДКН» ІСЕ І|СЕ b **	ы*«	''	11
ШЕПрЕСОННЫН, ІСЕБНСф ПрЕЛЮГ.ЫН • ICf нвнеынням сбепі лнця своёго, ісепокя Зйеыйням пХій спясЕііна няшіго • ics й| БЯСНСЫННЖ& WJAOEO СЕАКОГО , ICE HJOpCa еын НЙС5 ОПЮГНА БЕЧНОГО • ІСЕ СЕІІЦЙМО ■ ІГОвЕЕЕЛНВ, ІСЕ ШЕЛЙЛ'ОЕГйЗДряСНЕ* ІСЕ
Д^ШНМОІА СПЖЕННЁ , ІСЕ ЮЗЕДНМА . стеосгос» ісекелнкочелоцеколюбче дя п^оелявлю йма іішое вовекн веком ямнн н
нолнтаг
Пядыкіглн ісЕ’уртЕ цярю сопіео fНІГ.ЕЛЮ НЕОЖЕ ПЯШЕ, НМАШвОС (В \ тое прцывяілЕг., йпіобеса молнмг»
»Сі GbUt'f ПМЧНСПІОС ДІвНфІ лгрш ' ІСЕ
ГАШАЕЬШНМбТРШ Глчек «• Пісмь я । рмоо пуошіД ПНЙЯНЫ Ірмосы SKBH0HE ВІ|ННЯПЯ«ІЧ І^^імртню смрнхтв^^срятмн c"st і>І?ЗІсіпеА ПОДОЕНШЕСА 41-HhlM,Mlf4EHHt|K ССН БЖТЕІІЫН БЛЖНЫН ЖНВОШ 8лі|ЧНШЯ »*** ностн СОГрЕШЕННА прі^н, HBE^KOItH A nj+.еедн ХР?Е спясе, і’і пр+жді o^MtfS ШЙ pass сеой сой^ряннымн ы прнчп-н
:м оірірінш’і слясір нрядость^мчЧ’» між«йі0Е жніпне,подян вогятно ^ябомк ШВОЙМ^НЖЕ прнАіпмноголЛнвЕ:.OIVr 3 ЯЧЯЛЯ ЁСН гмотніо, слоео адчіе соев і'\чілено nococmaeif, й спіеге wfOMx Hqt й J і.ЕД^ЖЧСЕНОЮ снлоіо ЯДЯ ІШННЛ ё
Ь r'i^wocs* N EsicwoMif K^rq > 'iHCirHemfEA ^ріелАгопрядЕДНлгэ ПЛЛЕНН л,о І.НЗвЛ$ПНЁМЬ KfEljllMHS»
Графічная арнаментыка "Малой падарожнай кніжкі"
Важным элементам мастацкай аздобы кніг Францыска Скарыны служылі застаўкі, віньеткі і канцоўкі, якімі асабліва багатыя віленскія выданні асветніка. У заключнай частцы “Апостала”, напрыклад, на 32 старонках змешчана 47 заставак, якія былі зроблены з 19 гравіравальных дошак.
Прычым 4 з іх аддрукаваныя чырвонай фарбай. Для параўнання, у пражскіх выданнях Скарыны мы знаходзім 23 застаўкі пяці розных малюнкаў.
Застаўкі звычайна папярэднічаюць асобным раздзелам кнігі і змяшчаюцца ў верхняй частцы першай старонкі раздзела. Найчасцей яны маюць
прамавугольную форму, але, напрыклад, у Псалтыры 1517 года выкарыстана прыгожая П-падобная застаўка.
Верагодна, застаўкі ў выданнях Скарыны з’явіліся пад ўплывам царкоўнаславянскага пісьменства, бо ў заходнееўрапейскай кнізе яны сустракаюцца даволі рэдка. 3 іншага боку, ва ўсходнеславянскіх рукапісах найбольш пашыранымі з’яўляюцца застаўкі, складзеныя з элементаў геаметрычнага або расліннага арнаментаў, у той час як у Францыска Скарыны мы знаходзім шмат фігурных і сюжэтных заставак. Апошняя асаблівасць яднае беларускія першадрукі з заходнееўрапейскай кніжнай традыцыяй. Зрэшты, і стылістыка гравюр Скарыны мае, відавочна, заходняе паходжанне.
Тую ж ролю, што і застаўкі, іграюць адносна невялікія віньеткі. У пражскіх выданнях можна налічыць 20 віньетак пяці розных малюнкаў. Усе яны таксама выкананы ў тэхніцы ксілаграфіі, але ў адваротнай манеры — белым штрыхом па чорным фоне.
Часам на адным аркушы можна сустрэць адразу некалькі розных мастацкіх элементаў. Напрыклад, на першай тытульнай старонцы Кнігі Прытчаў Саламона змешчана вялікая тэматычная гравюра, а на адвароце — вертыкальная і гарызантальная віньеткі, а таксама гравіраваны ініцыял.