Францыск Скарына
Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
Гравюра з выявай спалення Яна Гусаў інкунабуле "Канстанцкі сабор” (Аўсбург, 1483)
Назва гэта паходзіць ад лацінскага слова incunabula, што азначае “калыска”, “пачатак”. Інкунабулы звычайна мелі вялікі фармат (у поўны аркуш), выходзілі часцей за ўсё на лацінскай мове і паводле свайго знешняга выгляду моцна нагадвалі сярэдневяковыя рукапісы. Бясспрэчна, што вынаходства друкаванай кнігі не было адразу ж прынята грамадствам і царквою, таму інкунабулы не перарывалі, прынамсі візуальна, старажытную кніжную традыцыю, паказвалі сваю пераемнасць.
Гравюры італьянскіх выданняў адрозніваліся ад прац нямецкіх майстроў
fratiis Iohannis* N ris eximii de ordine
fiэud difc iiuerfis n JidifTe an atibus.C nobilior
luiucuiMsidebisc bus egrotanti fucci nam animamcadi
Малымі літарамі (рэпрэзентантамі) y інкунабулах пазначалі месца для будучых ініцыялаў
прыгожых буйных гравюр на дрэве. У многіх асобніках гэтага выдання гравюры былі ад рукі расфарбаваны ўладальнікамі. Яшчэ адзін яркі прыклад — фларэнтыйскае выданне 1481 года “Боскай камедыі” Дантэ з гравюрамі
Бача Бальдзіні па малюнках Сандра Батычэлі. Яно таксама ўспрымаецца як найважнейшая з’ява ў ранняй гісторыі кніжнай ілюстрацыі.
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў 15 стагоддзя кнігадрукаванне пашырылася фактычна па ўсёй Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Многія гарады ператварыліся ў сапраўдныя цэнтры кнігадрукавання. Напрыклад, у Венецыі ўжо ў 15 стагоддзі дзейнічала каля 150 (!) друкарняў.
Нягледзячы на тое, што большасць выданняў выходзіла невялікімі тыражамі (каля 100—300 асобнікаў) агульны (сумарны) тыраж усёй выдавецкай прадукцыі на той час ужо дасягаў некалькіх мільёнаў кніг. Інкунабулы былі параўнальна недарагімі. 3 перапіскі тых часоў вядома, што друкаваныя кнігі каштавалі раз у пяць танней, чым рукапісныя.
Многія з іх траплялі і ў Вялікае Княства Літоўскае, а таму ўплывалі на інтэлектуальную культуру і кніжную справу на зямлі нашых продкаў. У шматлікіх даўніх беларускіх бібліятэках — велікакняжацкіх, прыватных, манастырскіх — зафіксаваны шматлікія інкунабулы.
Чытач кніг. Расфарбаваная гравюра з кнігі "Карабель дурняў” Себасцьяна Бранта (1497)
ЧЭШСКІЯ ПЕРШЯДРУКІ
Першая беларуская кніга выйшла ў Празе — сталіцы Чэхіі, далёка ад уласна беларускіх зямель. Гэта не было нечым незвычайным у той час. Кнігадрукаванне многіх краін пачалося па-за іх межамі. Гэта магло быць выклікана рознымі прычынамі: тэхналагічнымі (у адных краінах тэхніка кнігадрукавання істотна апярэджвала дасягненні іншых дзяржаў), эканамічнымі (коштам вырабу паперы, друкавання ці дастаўкі прадукцыі), рэлігійнымі і палітычнымі (нярэдка друкаваная кніга з’яўлялася з мэтай пашырэння новых ідэй, палітычных і рэлігійных поглядаў, якія знаходзіліся пад забаронай на радзіме).
Для здзяйснення сваіх выдавецкіх планаў Францыск Скарына абраў Прагу, якая на той час славілася высокім узроўнем развіцця культуры. Менавіта Чэхія першая са славянскіх краін распачала ўласнае кнігадрукаванне. Тут ужо існавалі ўласныя традыцыі кнігавыдання і нямала друкарняў.
У 15 стагоддзі ў Чэхіі распаўсюджваліся так званыя ксілаграфічныя кнігі і асобна аддрукаваныя аркушы з выявамі і цэльнагравіраваным тэкстам. Як мяркуюць даследчыкі, першая чэш-
u'-нр
Цл? mefte» wtfqy vnu>
pvi*
• ■ «>ц (lepym vR* V
jnvnJcIp ЦлПі Uh*
tawgte*
Sy.t** ргрпеіч у>Рлмл ’ G
wcernA fu^«
nit’ nife wiegg іл^'
VpAtt^tJMgin jpo.lrt JAW!» tuttb MAWIgpt
hi ytKxgaw mt* ge
tote s PA*«
5?r4,'w£IM wtvjfjyuA p>5^e»pu>ie дчі
Старонка "Траянскай хронікі" Гвіда дэла Калонэ — першага чэшскага выдання
ская кніга — гэта пераклад на чэшскую мову старажытнага свецкага paMana канца 13 стагоддзя — “Траянскай хронікі” (“Historia destructionis Trojae”) Гвіда дэла Калонэ. Яна была надрукавана ў 1468 годзе або некалькі пазней у горадзе Пльзень. У адрозненне ад практыкі большасці еўрапейскіх краін
першае чэшскае выданне выйшла на нацыянальнай мове (а не на лацінскай, напрыклад) і мела свецкі характар. У гэтым была відавочная адносная незалежнасць чэшскага кнігадрукавання ад уплыву царквы і знешнепалітычных фактараў. Менавіта гэта і магло прывабіць Францыска Скарыну.
Чэшскае кнігадрукаванне развівалася даволі хуткімі тэмпамі. Першая дакладна датаваная чэшская інкунабула “Statuta provincialia Ernesti”, была выпушчана ў Пльзені ў 1476 годзе. Трошкі пазней кнігадрукаванне пачалося і ў Празе: першым выданнем сталі сеймавыя пастановы 1478 года. У 1487 годзе быў выпушчаны Псалтыр, a no-
-ptWifnw,*
/“'^0llll^pMW\>fwktfl>Wfi B c hwfi.jpouicw^ S.poffirf >4-1 ф*П?сГ*№>М>л«<«ІС№1М№І' ftr praniiffv ■ ftcryuo fwkocafa ;n.uiKtiiKfio w fofic Rcfhc• ttifitwk -
wcUftc SyftiKAtfey флйпн ■ рвед»? • .tg v mofif rwimnai («мгуні • .i cotofioto ftfww Kc^tifinnn 'Ч'ГД 8 fw.wn>ui‘|crcHV
Broj.twcitii&v* гўрйнсрйро^лГ niijpothypccv tKfftix£p«ftbU №ссл;Ю ipoc.itfit' pr^WdW.t Stftotu рцдкГ |ntM'tM04owkv іцснм • -i how рцфсп nsofUni • 4 oc^cpSpK pww рпд Rift wo • 4 ftyftowyi 111 w.i;K fpojciic cjatosrfncwrtftflipoiiKftiKpnitoiutioft mf№iifi>*iKl|hnvлГл^оОнссpo ^cBcftw.tkljuat 6o;k a 8o;f?fd) ptfttn ptftioftilpoyu^u J&ikhk wfto rytfiSVonyfttfi' icmcfWiproefiAKfi fr.icpnv • як;у ік;плпк Gr.iltft fioi • ^цсГтокс ft p^cpthwowAh • л8у ty ■r4«; tyijbti рфмлі: • ptjftotmntrafe wi^icfl‘ci 4? ptfKtor.ifopntGMfft • ? •tlSonffianGym in i Urano • Іл? <|Ялс « oo Уч w * 4'K«fi’pcowrtr««yii ■ftWut ■ 'Д tit Gr-t^iijji wfAffit • Rent; hkR^wG& whk twfftftliCw «V f,fy Іклру 1($о&Гя£' лбу itfftftWyuire fy • 8yfpofioft»ni • y t.ift уфЫінвгні ‘ htvft&tptGv ft nyuenut' eftnOo
IK$B С wYflfllll fwCHCftyMK У WO ptfttM Vflfy po wftem
vat дрсй fotriww motft??cfi it p.-oOm жііш tyr.tnnu рс«мн ўйф • сЛммцдід ■ д fth «Вш R m veil пйЯфф fteicct Пц ГЧусшкіі6уЫ£ U'v»*4lm’K4 i •
>ijOW:. ; .■ , ■ • ittciltflj
MU'orasfit^BiKtMiectniHcfiHiByiism тЖк
, poІ* Km
Іі'іжпсці угоцті'4 тгусііцоцмп рцМніііуюпо^'двуясу ормі-dt .gc&iKfioqfcwKftpowKft рцтуЫл dWgcft wk? кп ncftVcfiuiK wftcni WtcfilOHtM pKtHM0ft •;< oo «? UMmciuicfio 4\Kft.t wsewfle-яі uefio A-oiiik ZlMcftafikMi • ‘йрсГсн BuO p-i? ten wiiftfio vihkhk ул& ofc «tty (Ю mfu wi 'Д ikBo nwiOi-cr; «fo puqtwftlu wtptfuet ''Siflcf oo perffc tcttiK ftfioOtf ficra ©uft; • nurooy »2lf 8лп(&• ftvcffc нмйй«|й'рцсfef4 ЯІ tWott'ftwiC 'lllOfft piofRf-4 H,tfo/ ікпрцсо flirofy port'? ^ifort ft pr;c pftwiw • ргаПсГ^РЯВ'гадіііяпсшлЬу Rwrcfiy in iйгск IM ft cbpnc|V&NMgbflM Ante. Oicyfft • av»fK*'clfyrffi-. Флгг
Syrfft$-4i\*fft'»nififfi ftfttltfRltOl 'll.iwr.lttw ftoo «Д ftr^ry Brnf ftio КНІКПМІІГ^ШНіН-. 4gv |M всстнігас-дрцс UMmcninpcwKf’t ПіюНПпккГрлпзіГ' П4вп<ВпріПг;і Km.214fcMscHtu;tcnwftii6\'<-,oi;ii. By ft vc;if • .iw;»wA' ргоГрк«мчс ■
1' ^KSrs 8«'*« урС<чсо toinw uxThh ОсПак WlK'Of^llRwtftft^ J.
Пражская Біблія 1488 года — першае чэшскае выданне Бібліі
тым байкі Эзопа. У Кутнай Горы ў 1489 годзе заснаваў друкарню Марцін з Цішнова. Чэшскія браты (паслядоўнікі Яна Гуса), якія напачатку выдавалі свае кнігі ў Нюрнбергу, у пачатку 16 стагоддзя заснавалі свае друкарні і ў межах Чэхіі: у тым ліку ў Літомышлі і Млада-Болеславе. У Маравіі (гістарычным рэгіёне Чэхіі) першыя друкарні знаходзіліся ў Брне, Оламаўцы і Просцеёве.
Усяго ў 15 стагоддзі ў Чэхіі было выпушчана 31 выданне на чэшскай і лацінскай мовах. Тэматыка іх разнастайная — Біблія, хронікі, календары і іншае. Больш за палавіну чэшскіх інкунабул мелі свецкі характар, што сведчыла аб культурным развіцці краіны і шырыні чытацкіх інтарэсаў у грамадстве. У выніку ўжо ў першай чвэрці 16 стагоддзя выйшла ў некалькі разоў больш выданняў, чым за ўсё 15 стагоддзе.
Чэхія магла таксама прывабіць Францыска Скарыну сваімі развітымі традыцыямі перакладу Бібліі на нацыянальную (і таксама славянскую) мову. Як вядома, менавіта на чэшскай зямлі стварэннем славянскай азбукі займаліся святыя Кірыла і Мяфодзій. Тут яны таксама пераклалі на славянскую мову асноўныя богаслужэбныя кнігі: Евангелле, Апостал і Псалтыр, якія адначасова з’яўляюцца кнігамі Бібліі.
У далейшым з’явіліся і ўласна чэшскія пераклады асобных кніг Бібліі. У 15 стагоддзі чэшскімі багасловамі рабіліся вялікія намаганні па складанні з гэтых больш ранніх перакладаў поўнага зводу Бібліі на чэшскай мове. У выніку каля 1410 года на ас-
Выява святога Ераніма з пражскага выдання Новага Запавету 1498года
нове больш ранніх перакладаў была складзена так званая Лескавецкая (Дрэздэнская) Біблія; каля 1411—1416 гадоў з’явілася Літамерыцкая-Славатаўская, у тэксце якой заўважаюцца сляды працы Яна Гуса; каля 1416 года — глагалічная Эмаўская Біблія; у 1417 годзе — Аламоўцкая Біблія. Вялікая колькасць зводаў Бібліі, што з’явіліся ў Чэхіі ў 14—15 стагоддзях, сведчыла аб значнай запатрабаванасці гэтай кнігі ў грамадстве, аб развітой кніжнай культуры і вялікіх дасягненнях чэшскіх багасловаў. Вынаходства друкавання кніг паспрыяла задавальненню попыту і веданню Бібліі.
Першая поўная чэшская Біблія была надрукавана ў Празе ў 1488 годзе.
Венецыянская Біблія 1506года
plCttlMM • &dhi4lt ; »№4$ 'гХ jpfoMf »0cm jrut'po »«» o&t ;р&$іГў40< %flc р.іР^Р^ЯГ ЙМ& 'Д Ьдйч^ tW |р' Гсншнд : ; к ;cny ft < г л; By
J fa Фг}м0о%м • ^аГтшт k pal* ;pfc4tfgt го&ммм $\o
> CtamiMl^piW
’ aSute ;plHif.r,n • Ж ayt;
► pfobtf ^.tfica ^«мп to;*
pit promt 4 • >4-
’ ntnuptW oxi Л fR
Радаводнае дрэва Icyca Хрыста на гравюры з Новага Запавету (Прага, 1498)
СІН ЕвТЬ КОРЕНЬ fedfiS. СНЕГОЖЕ ЙЗЫ
ЛЕ ipph Justus НбШЬШ Ннны& JH ! рннзішкы, Нгоспольнш icjgb :~ і /шіодшммш і r WMHA -
Радаводнае дрэва Ісуса Хрыста на гравюры з Псалтыра Францыска Скарыны 1517года
У канцы гэтага выдання адзначана, што яно выканана “ў слаўным Пражскім Старым Месце” — амаль як і ў кнігах беларускага першадрукара. Літаральна праз год — у 1489 годзе — пабачыла свет яшчэ адно выданне Бібліі на чэшскай мове. На гэты раз яно выйшла ў Кутнай Горы. Кутнагорская Біблія, аздобленая ксілаграфічнымі выявамі, як і папярэдняе пражскае выданне, грунтавалася на перакладзе святога Ераніма Стрыдонскага, добра вядомага і Францыску Скарыну. Аднак гэты пераклад не вызначаўся высокім узроўнем. Да таго ж яшчэ ў 16 стагоддзі яны лічыліся даволі рэдкімі.