Францыск Скарына Чалавек-легенда Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
68.41 МБ
Сёння ж спадчына вялікага асветніка з Полацка лічыцца нацыянальным скарбам, найвялікшым багаццем беларускага народа.
Разварот Кнігі Юдзіф
“МЯЛЯЯ ПЯДЯРОЖНЯЯ
КНІЖКЯ”
Каля 1520 года Францыск Скарына завяршыў сваю выдавецкую дзейнасць у Празе і пераехаў на Радзіму — у Вялікае Княства Літоўскае. Са сталіцай нашай даўняй краіны Вільняй ён ніколі не губляў сувязей, карыстаўся падтрымкай багатых гараджан Вільні падчас арганізацыі сваёй выдавецкай дзейнасці ў Празе.
Верагодна, і на гэты раз ён пераехаў у Вільню па запрашэнні мясцовага высакароднага паспольства.
На радзіме першадрукара адчувалася вострая патрэба ў друкаванай кнізе, выдадзенай тут жа, на месцы. У сувязі з гэтым выглядае цалкам зразумелым, што па прыездзе ў Вільню Францыск Скарына распачаў тут сваю выдавецкую дзейнасць. На гэты раз ён сутыкнуўся з вялікімі цяжкас-
Першая старонка Псалтыра — пачатак "Малой падарожнай кніжкі"
цямі, паклапаціцца пра якія ён мусіў яшчэ ў Празе. У адрозненне ад Чэхіі тут дагэтуль не існавала ніводнай друкарні, не выкарыстоўваліся металічныя шрыфты, толькі пачыналася вытворчасць паперы і хутчэй за ўсё не было прафесійных майстроў-гравёраў.
Асветнік з Полацка мусіў заняцца стварэннем уласнай друкарні і непасрэднай працай па кіраванні друкарскім працэсам. Паказальна, што друкарня размясцілася ў доме найстарэйшага бурмістра Якуба Бабіча. Гэта сведчыць пра вялікую ўвагу і зацікаўленасць, з якімі віленчукі паставіліся да выдавецкай ініцыятывы Скарыны.
У гэтай друкарні каля 1522 года выйшла першая кніга на этнічных беларускіх землях і ва ўсёй Усходняй Еўропе. Тытульны аркуш гэтага выдання не захаваўся, таму і пра назву яго даводзіцца казаць даволі ўмоўна. У прадмове да кнігі сярод іншага дадзены пералік твораў, якія “ў гэтай “Малой падарожнай кніжцы” па чарзе каротка выкладзены”. На гэтай падставе даследчыкі і назвалі яе “Малой падарожнай кніжкай”.
Адсутнасць тытульных аркушаў была характэрнай з’явай многіх славянскіх рукапісаў і выданняў таго часу (напрыклад, у Расіі тытульныя аркушы пачалі сістэматычна выкарыстоўвацца толькі дзякуючы Сімяону Полацкаму ў канцы 17 стагоддзя). Аднак па змесце любы дасведчаны чытач мог устанавіць, што за кнігу трымае ў сваіх руках. У дадзеным выпадку няма ніякіх сумневаў, што мы маем справу з так званым Следаваным Псалтыром.
Трэба ўдакладніць, што просты Псалтыр, як, напрыклад, выдадзены Францыскам Скарынам у Празе 6 жніўня 1517 года, складаўся з уласна біблейскай кнігі Псалтыр і мог таксама ўключаць біблейскія песні і “выбраныя псальмы”, памінальныя службы і некаторыя іншыя дапаможныя матэрыялы. У той жа час Следаваны Псалтыр паводле зместу — гэта той жа просты Псалтыр, да якога дадаваліся Часаслоў (паслядоўнасць дзённых службаў) і іншыя творы (да 50 асобных прац). Гэта была ўніверсальная богаслужэбная кніга. Яна карысталася вялікай папулярнасцю,
"Малая падарожная кніжка"
бо таксама выкарыстоўвалася для навучання ў пачатковых школах і прыватнага выкарыстання.
“Малая падарожная кніжка” ўяўляе сабою менавіта такі Следаваны Псалтыр. Яна складалася з 22 частак.
Папулярнай з’яўляецца думка, што Францыск Скарына друкаваў гэтыя часткі асобнымі выпускамі, а таму іх можна лічыць асобнымі выданнямі. Гэтак жа, як і кнігі Бібліі, надрукаваныя беларускім першадрукаром у Празе.
Псалтыр
Акафіст труне Гасподняй
Акафіст архангелу Міхаілу
Акафіст Іаану ГІрадцечы
Акафіст Багародзіцы
Акафіст святым Пятру і Паўлу
Акафіст святому Міколу Акафіст крыжу Гасподняму Акафіст імені Ісуса Шасцідневец
Канон у суботу на ютрані
Часаслоў
Канон труне Гасподняй Канон архангелу Міхаілу Канон Іаану Предцечы Канон Багародзіцы
Канон святым Петру і Паўлу Канон святому Міколу Канон крыжу Гасподняму Канон імені Ісуса
Канон пакаяльны Саборнік
Прычын для такога меркавання нямала. Па-першае, кожная з гэтых частак мае ўласную нумарацыю аркушаў і ў кожнай наступнай частцы нумарацыя пачынаецца спачатку. Па-другое, у кожнай з частак — свой тытульны аркуш, a агульнага тытула для “Малой падарожнай кніжкі” няма. Па-трэцяе, вядомыя нам экзэмпляры выдання састаўлены з розных частак і ў розным парадку. Гэта дазваляе меркаваць, што названыя часткі зборнага выдання выдаваліся асобна адна ад другой і ўжо кожны ўладальнік мог набыць патрэбныя яму асабіста блокі і скласці з іх сваю версію кнігі. He ўсе гісторыкі і кнігазнаўцы пагаджаюцца з такім меркаваннем, але яно досыць абгрунтаванае.
Пашыраная сёння назва гэтай кнігі сведчыць, што яна прызначалася найперш для зручнага выкарыстання не столькі для царкоўных патрэб, колькі для хатняга чытання і ў час падарожжаў. Гэтым жа мэтам адпавядаў малы фармат выдання — удвая меншы, чым мелі пражскія выпускі Бібліі Скарыны.
“Малая падарожнай кніжка” аздоблена некалькімі гравюрамі новага тыпу, непадобнымі да тых, што выкарыстоўваліся ім у пражскіх выданнях. 3 прычыны адсутнасці на радзіме першадрукара прафесійных мастакоў-гравёраў можна дапусціць, што гравіравальныя дошкі, як і шрыфты, былі прывезены Францыскам Скарынам з Прагі. Пра гэта сведчыць і ўжыванне ў афармленні “Малой падарожнай кніжкі” гравюр, якія ў 1493 годзе выкарыстоўваліся ў Нюрнбергу для выдання “Сусветнай
Еўрапейская паясная кніга са зручным пераплётам для выкарыстання ў дарозе
хронікі” Хартмана Шэдаля — найбольш прыгожага выдання канца 15 стагоддзя. У той жа час у новай кнізе Скарыны бачныя многія рысы папярэдніх яго пражскіх выданняў, што таксама сведчыць пра тое, што ён перавёз у Вільню разам з асабістымі рэчамі і некаторыя друкарскія матэрыялы.
Доўгі час не было вядома, калі ж пабачыла свет “Малая падарожная кніжка”. Многія даследчыкі лічылі, што гэта адбылося каля 1530 года ці нават пазней. Толькі пасля Другой сусветнай вайны ў Каралеўскай бібліятэцы
ў Капенгагене была адшукана раней невядомая “Пасхалія”, якая ўваходзіла ў склад выдання. Яна ўяўляла сабою царкоўны каляндар, які пачынаўся з 1523 года, а таму, як мяркуецца, выданне з гэтай “Пасхаліяй” павінна было друкавацца перад тым — у 1522 годзе. Такім чынам была ўстаноўлена дата пачатку кнігадрукавання на беларуска-літоўскіх землях.
Дзякуючы апошняму Францыск Скарына абгрунтавана лічыцца першым беларускім, літоўскім і ўсходнеславянскім друкаром, першым друкаром у Вялікім Княстве Літоўскім і заснавальнікам першай друкарні на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Дзякуючы яго ўдзелу беларуская друкаваная кніга ад самага першага выдання вызначалася высокім мастацкім і паліграфічным узроўнем.
Гравюра "Хрышчэнне Ісуса Хрыста" з "Малой падарожнай кніжкі", якая раней выкарыстоўвалася ў Нюрнбергуў 1493 годзе
“АПОСТАА*
■ сакавіку 1525 года вый■ шла з друку апошняя кніга Францыска Скарыны — “Апостал”. У ранейшыя часы гэта была даволі папулярная ў царкоўным ужытку кніга, якая нярэдка пашыралася ў выглядзе рукапісаў. Каштоўнасць друкаванага “Апостала” яшчэ і ў тым, што гэта першае яго выданне на царкоўнаславянскай мове. Перспектыўнасць і запатрабаванасць выдання Скарына цудоўна разумеў.
Таму ў тым жа месцы, дзе выйшла і “Малая падарожная кніжка”, — “у доме найстарэйшага бурмістра і шаноўнага мужа Якуба Бабіча” праз тры гады Францыск Скарына надрукаваў і сваё апошняе выданне.
Як і папярэдняе выданне, гэта кніга мела невялікі фармат (каля 16 см у вышыню) і даволі значны аб’ём (352 аркушы, або 704 старонкі). Магчыма, падчас вучобы і працы ў Еўропе Скарына пазнаёміўся з дзейнасцю знакамітага венецыянскага выдавецтва Альда Мануцыя, якое выпускала
Апошняя кніга Скарыны — "Апостал"
Пераплёт "Апостала"са збораў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі
высакаякасную кніжную прадукцыю — сапраўдныя шэдэўры эпохі Адраджэння. Менавіта гэта выдавецтва пачало выпуск цэлых серый кішэнных кніг — такіх самых, як віленскія выданні Францыска Скарыны. Невялікі памер “Апостала” зрабіў яго зручным для выкарыстання не толькі прадстаўнікамі духавенства падчас богаслужэння ці ў манастырскіх бібліятэках, але таксама і для чытання свецкімі людзьмі дома ці ў дарозе.
“Апостал” стаў адзіным выданнем беларускага першадрукара, у якім, нягледзячы на вялікі аб’ём, не было ніводнай буйной гравюры. Тым не
менш у кнізе маецца вялікая колькасць прыгожых заставак, змешчаных перад кожным з раздзелаў. Іх колькасць ва ўсім выданні дасягае 288 адбіткаў, большасць з якіх шматразова паўтаралася (толькі 26 былі арыгінальнымі). Многія застаўкі характарызаваліся даволі высокім мастацкім узроўнем. Для такога буйнога выдання спатрэбілася таксама беспрэцэдэнтна вялікая колькасць ініцыялаў, альбо буквіц: ажно 429 адбіткаў з 85 дошак. Урачыстасць выданню надае таксама выкарыстанне друку адразу дзвюма фарбамі — чорнай і чырвонай.
Важна звярнуць увагу на змест “Апостала”. Выданне гэта фактычна з’яўляецца працягам пражскіх выданняў Бібліі. Толькі калі ў Празе Скарына выдаваў кнігі Старога Запавету, то выдадзены ў Вільні “Апостал” уключаў большасць кніг Новага Запавету. Як вядома, Новы Запавет Бібліі змяшчае чатыры Евангеллі, кнігу Дзеяў апостальскіх, апостальскія пасланні і Адкрыццё Іаана Багаслова. Усе гэтыя кнігі, апрача Евангелляў, і былі выдадзены ў складзе “Апостала” Францыска Скарыны. Верагодна, беларускі асветнік улічыў, што незадоўга перад тым — у 1512 годзе — манах Макарый ужо выдаў кнігі царкоўнаславянскага Евангелля ў Валахіі. Такім чынам, у Празе Скарына выдаваў кнігі Старога Запавету, a ў Вільні закончыў выпуск кніг Новага Запавету. У выніку, як планавалася, усходнеславянскія народы павінны былі атрымаць поўнае выданне Бібліі.
9.
КфілнппнснЕмк:-?,, посл^нінйіюбт«ллійелй Скя]янне • Аокшормз фрянчнском ско унноіо • КйБОЖнен	•**
яЙПЕреХШЯА ЧЯСГСЬ МЙКНДОНЖ, CVfmh фнлі’птрсы • мко ПНШ£ГПЬ вОД£ЯННЕХ5 яптльскй глявя SI
КННМЖІ БЫЛК ПрНШОЛБ ГКрСЕе EG
ЖіНМБ П(!ОМеЛ€НМ€МЬ, сетын ЯПТЛ& пя esAs • й тямо прЕБыеяшЕ Днн nskha еогря &ЕКОЛОНІЯ • НМНОГЯвНШБПОСРЯДЯ Х(^9І р5ЦН» БНШЯ БО £ГО ПЯЛМЦЙШЬ 6К\[П£ н сн Лі[ СНЯМ5,Й€06£(ІГ0Ю й вотсмнні|і[» Тя мо стріжя шмннцн совам домомб іго , й ЛЦНІо	МНОГЫ ННЫ НЯ€£рЖ[Л5 НЙ
• осемб шнрен еодЕЯні'н зняйде шн w Сне слышяеше пяеля поймяно го ернме • посляшя khsmij ?пяфроднтом5>
Старонка з фрагментам паслання апостала Паўла
Адна са старонак "Апостала" з незвычайнай пабудовай тэксту
“Апостал” стаў апошняй кнігай, выпушчанай беларускім першадрукаром. Прынамсі, іншыя яго выданні нам сёння не вядомы. Але вельмі сімвалічна, што пераемнікі Францыска Скарыны — Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец — менавіта з гэтай кнігі і пачалі сваю дзейнасць. Іх першым маскоўскім выданнем стаў менавіта “Апостал”.