Францыск Скарына Чалавек-легенда Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
68.41 МБ
У Еўропе друк на тканіне, таксама як і ў Азіі, верагодна, папярэднічаў друку на паперы і працягваў выкарыстоўвацца да 17 стагоддзя. Праз арабскі свет сюды прыйшло таксама і друкаванне на паперы пры дапамозе драўляных дошак-клішэ, якое дасягнула асаблівага пашырэння ў 15 стагоддзі. З’яўленню і росквіту ксіла-
графічнай кнігі спрыяла масавая патрэба ў папяровых грашах і ігральных картах, а таксама друкаваных абразах і папскіх індульгенцыях.
Тэхналогія вырабу ксілаграфічнай кнігі была наступнай. На драўлянай дошцы выразаліся выявы і тэкст у люстраным (перавернутым) парадку. Потым на рэльеф наносілася фарба, накладваўся аркуш паперы, які прыціскаўся і прыгладжваўся. У далейшым асобныя лісткі з выявамі склейваліся разам: спачатку ў выглядзе стужкі (скрутка), пазней яны збіраліся ў кніжку. Друк мог ажыццяўляцца як на адным баку аркуша, так і на абодвух.
Франтыспіс
"Дыяментавай сутры"
Кітайская наборнаякаса
Адным з найбольш вядомых ксілаграфічных выданняў у Еўропе была “Біблія бедных”, распаўсюджаная ў эпоху Сярэдневякоўя. Асноўная ўвага ў ёй надавалася выявам біблейскіх сцэн і персанажаў, якія суправаджаліся тлумачальнымі подпісамі. Аднак здзейсненае ў 15 стагоддзі вынаходства друкавання кніг па новай тэхналогіі (пры дапамозе рухомых літар) выцесніла ксілаграфічныя кнігі з шырокага ўжытку.
Расфарбаваная ад рукі старонка цэльнагравіраванай "Бібліі бедных"
Старонка ксілаграфічнай кнігі "Апакаліпсіс" (Германія,
15 стагоддзе)
ЁГАН ГУТЭНБЕРГ-
ЗАСНАВАЛЬНІК Е9РАПЕЙСКАГА
КНІГАДРУКАВАННЯ
ынаходства кнігадрукавання ў нашай частцы свету звязана з дзейнасцю ў горадзе Майнцы нямецкага майстра Ёгана Гутэнберга, а таксама яго паслядоўнікаў — Ёгана Фуста і
Поля Шофера. Менавіта яны яшчэ ў сярэдзіне 15 стагоддзя пачалі друкаваць кнігі ў тым выглядзе, які знаёмы нам сёння.
Чалавек па імені Ёган Генсфляйш цур Ладэн цум Гутэнберг нарадзіўся ў канцы 14 стагоддзя ў буйным нямецкім горадзе Майнцы. Нам мала што сёння вядома пра яго навучанне і адукацыю. У юнацкім узросце Гутэнберг з бацькамі выехаў у суседні Страсбур, дзе займаўся ювелірнымі рамёствамі: вырабам упрыгажэнняў і люстэркаў.
У выніку пэўных абставін ён у 1448 годзе вярнуўся ў родны Майнц, дзе заняўся кнігадрукаваннем. Яшчэ ў пачатку 1440-х гадоў Ёган Гутэнберг пачаў цікавіцца друкарскай справай. Як мяркуецца, новую тэхналогію друкавання ён вынайшаў каля 1440 года. Верагод-
Ёган Гутэнберг (паводле гравюры 1584года)
на, першымі яго выданнямі былі ‘Траматыка лацінскай мовы” Элія Даната (некалькі яе аркушаў дайшлі да нашых дзён і захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі), астралагічны
"Біблія Гутэнберга"з фондаў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі
каляндар і папскія індульгенцыі. Аднак самай вялікай справай яго жыцця стала выданне поўнай Бібліі на лацінскай мове. Як лічыцца, у 1450—1455 гадах Ёган Гутэнберг надрукаваў сваю знакамітую Біблію, вядомую сёння як Біблія Гутэнберга”. Другая яе назва — 42-радковая Біблія”, бо ў ёй на кожнай старонцы тэкст надрукаваны ў два слупкі па 42 радкі ў кожным. Аб’ёмны фаліянт налічвае 1282 старонкі. Частка накладу выдання была надрукавана на паперы, а частка — на пергаменце. Дарэчы, трэба таксама сказаць, што Біблію Гутэнберг выдаў двойчы: апрача 42-радковага выдання, ім каля 1458—1460 гадоў было падрыхтавана яшчэ адно выданне — 36-радковае.
У выніку судовых разбіральніцтваў па пазыках першадрукара Ёган Гутэнберг вымушаны быў саступіць свайму колішняму паплечніку і кнігагандляру Ёгану Фусту ўласную маёмасць, у тым ліку аддрукаваны наклад знакамітай Бібліі. Адзначаныя падзеі адмоўна паўплывалі на друкарскую дзейнасць Гутэнберга, а неўзабаве прывялі і да яго смерці, што здарылася 3 лютага 1468 года. I ўсё ж гэта быў толькі першы крок на шляху той вялікай справы, якую ён распачаў.
Сапраўдная рэвалюцыя, здзейсненая Ёганам Гутэнбергам, была звязана адразу з некалькімі адкрыццямі. Па-першае, ён вынайшаў друкарскі варштат (станок), які замяніў

Suapir prolBSitf faiuhltaintu! pf	’ J&trai tant йрсйадйа iniapvaunt
hum ut pamlolas tebmitrius	тадш rhino ploantebtt ra a nobir
gar tpffiola quoo riigit fatrrtoti	oinu anftata. jHrqt tot nona fir ш
untrtiumo tarra non bmtbarquos	mra°:ut uttrra огйшага’.б tarai rii
rpi unfit aiw-tfomitanos tn oftrbiligntflinirlrgintbatinagtenfa anios-uatbananialatbta-quoq; ftrtpta intdltgirqut no hi пшй uao pjbno.lbtnprtflrft linttffrt prr ualt	паШіГа roararrit:f£b&attiu bt prdo
шЬіпЕ.іЯпппо folana fuiuptuunt-	pimfftniEsnitterattfcfirafapriftr
noranos tiros a Itbranoo fuftaua	йошгіг. йішрйй-^ваігіг
^ratoltfalomont’' ftlnlBuibrtgioifri: abfaaibafapttttti
ns:ut uobis pouffnnii nnn btfu mgmtii. l!r Era n ІагпЕ fttqure rurta ЬшГа pjftniii: quaft ant rquu fit mt uobio rfuritnto oittu laborart: nut in ranonr ban a arctpri-raiq; prtttr ! udb obnon* Гіт.ДгаЧі Ibga tgratatinnf ftaduo-uEpnitus hot anno aппп-ч apub uoo mums rffon-tnbui opusuonunt uro tonfEtraui-tnnrp ranont uibdurt тй falonioms uo Ійтпш: tuaflotb qb btra pabolao। uulgata rhino pitted uoratrrorittbi qurgnttEtriiamn-iantitaaouaton pffuin’ bittrt: ГігаГіпіп-qb Hragua nratn ufttit raunrii гапшв. jhttur
*

a panarttos-ibuftltjftrarblibariab’ -08 pfEubographus-qut fapinma falo inonto tntabif.OuDE priori btbra
4 MS',шш «Р®-1® «diatora ur apno la ; $^пйоо:ГйраЬз1аврпогаій.£ш riith nat Etrtiaftrs-Et ranttrit rannioE: ut
•' IeS Гпшіішйіік faiomomn-no folii nu MM inttotibnjrikfEbtaauidttnaE gnu rtraEquant.feirii0u6apubbtrajr
*	«b® ift-quM ° Ф& 8ilus gntara
k J® tloqumarajolEf.ttnonullifaiptoE untE but rift tuba Etlonts affirmat. ^irub ttgo ійНіф i ФоЬіе ч matte tajEhbros-ltgit quibi eos rata-ftb mtn tanoitas frapturas no rtnpit: lit i ba buo uolumtna Itgat ab tin йгааопЁ pltbisino ab audoritatnii EtttiaBitoE bogniatii sbnnanbara. I
агачЬіГарІіпа:ай® іппШдшйа uttbaw' prubmurrtfufopi. fftnbn ЕпішгааопЁ bottanr: ш&іаа rt ішпші ч rqinratrrut tour paruult’’ aftunaat abolrfnnu faruna tt nitd« lotus, jfiubiis faptre fapimra mri tntdligfo gutanarfa paffibrbtt. Ійпі abunttr paratoldtu tt mtrrprttatio’ цпп: ante fopirnmi ч migmata шв. Ійшв Ппі ргіорйі fapirttt. Ырішпаш atq; bottuuain ftulu Dtfpinur. jftuDi bit ші btfttphna рпв tm ft nr bnmttae itgttn tune шегш abtetur grana taptn шо:ч toiqurs tollo tuo. jhh rat ft ir ladaumut prams: nt ar ■ quitfrao rio.Sbi biettt tinu nobtfdiinftbinuur faguiniabftobam’ tibi ■ nilas эка iiifbiitnuftuta-brgiuna* ntue й Stub mftruuo umma ч iutr gram-quafi irftibara tn law: oranr pturfa ffiftanria rEpntm’-traptebmt0 minus nras fpoltts-fruton mint no brfram-raarfitpra йг ununi опшій пппгШі mt he antbulto ra no. pro btbt urban tuu a Гпшпп eue.^es епійіое ab гааій шпцгл ftfhnat ut rffunhant fagutnnn.^Tuftai autnu tant rar ana ошіпв рташв. Црі ф mt fuu inftbionturrtt
Расфарбаваная ад рукі старонка "Бібліі Гутэнберга"
сабою ранейшыя прэсы для ксілаграфій. Па-другое, ён распрацаваў еўрапейскую сістэму друку пры дапамозе рухомых літар. Па-трэцяе, Гутэнберг вынайшаў ручную словалітную прыладу, дапоўніўшы тэхналогію вырабу шрыфтоў пры дапамозе пуансонаў і матрыц. Па-чацвёртае, ён быў першым, хто пачаў рабіць літары са сплаву свінцу, волава і сурмы — кампанентаў, якія выкарыстоўваліся на працягу наступных 400 гадоў.
Важнейшае значэнне новага вынаходніцтва было ў тым, што друк кнігі станавіўся істотна болып хуткім і танным. Гэта прывяло да імклівага росту колькасці выпушчаных кніг. Набор тэксту з дапамогай рухомых літар аказаўся больш хуткім і надзейным, чым ксілаграфія. Металічныя літары былі болып трывалымі, а тэкст атрымліваўся больш аднастайным, што прывяло да з’яўлення тыпаграфікі і шрыфтавога мастацтва. Высокая якасць і адносна нізкая цана “Бібліі Гутэнберга” даказалі перавагу выкарыстання рухомых літар у Еўропе. Лічыцца, што друкарскі станок і рухомыя літары сталі аднымі з ключавых фактараў, якія паскорылі пашырэнне Рэнесансу. Вынаходніцтвы Ёгана Гутэнберга вельмі хутка распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе, а потым і па ўсім свеце.
Сёння імя знакамітага друкара вядома амаль кожнаму. Яму ўстаноўлены помнікі, яшчэ ў 1901 годзе ў Майнцы быўадкрыты музей Гутэнберга. Яго імя носіць знакаміты электронны адукацыйны і навуковы рэсурс — агуль-
Помнік Ёгану Гутэнбергу ў горадзе Майнц (1837)
надаступная электронная бібліятэка “Праект Гутэнберг”. У гонар вынаходніка нават названы астэроід, а таксама кратар на бачным баку Месяца. Але ж самае важнае тое, што справа Ёгана Гутэнберга зрабіла выключнае ўздзеянне на развіццё ўсёй чалавечай цывілізацыі і культуру кожнага з еўрапейскіх народаў, у тым ліку і беларусаў.
ЗАКОДНЕЕ9РЙПЕЙСКІЯ ІНКУНЯБУЛЫ
пачатку майнцкія друкары не раскрывалі сакрэт свайго вынаходства, але ў 1462 годзе (з прычыны неспакою ў горадзе) яны разышліся па розных гарадах. У
выніку кнігадрукаванне пачало пашырацца за межамі Германіі. Так, першая друкарня ў Парыжы з’явілася ў 1470 годзе, а першая кніга была надрукавана ў 1476 годзе. Кнігадрукаванне ў Швейцарыі (Базель) пачалося ў 1468 годзе, у Бельгіі (Алст) — у 1473 годзе, у Венгрыі
©erta craemudi
"Сусветная хроніка"Хартмана Шэдаля (Нюрнберг, 1493)
Цэнтры друкавання інкунабул у 15 стагоддзі
Пашырэнне кнігадрукавання ў Еўропе
(Будапешт) і Полыпчы (Кракаў) — у 1473 годзе, у Англіі (Вестмінстэр) — у 1471—1476 гадах, у Іспаніі (Валенсія) — у 1472—1474 гадах, а ў Італіі (Субіяка ля Рыма) — яшчэ ў 1464—1465 гадах. Трошкі пазней сталі выпускаць кнігі ў Даніі (Одэнсэ) і Аўстрыі (Вена) — у 1482
годзе, Швецыі (Стакгольм) — у 1483 годзе, Партугаліі (Фару) — у 1487 годзе.
Традыцыйна самыя першыя еўрапейскія выданні, якія пабачылі свет ад вынаходства Ёгана Гутэнберга да канца 15 стагоддзя, у навуковай літаратуры называюць інкунабуламі.
Гатычныя шрыфты першых друкаваных кніг таксама моцна нагадвалі шрыфты сярэдневяковых рукапісаў. Пры гэтым вельмі часта ў выданнях пры друкаванні пакідалася месца для ініцыялаў, з якіх пачыналіся главы і раздзелы, а ўжо самі ініцыялы прыгожа выпісваліся ўручную. Спалучэнне друкаванага тэксту і рукапісных ініцыялаў стварала непаўторную гармонію ў вобразе еўрапейскіх першадрукаў.
Пры агульнай адносна сціплай аздобе інкунабул сярод іх прысутнічалі і сапраўдныя шэдэўры кніжнага мастацтва. У іх ліку можна назваць “Сусветную хроніку” Хартмана Шэдаля, якую ў 1493 годзе выдаў у Нюрнбергу знакаміты друкар Антон Кобергер. У гэтым выданні змешчана 1809 ксілаграфічных ілюстрацый —