Францыск Скарына Чалавек-легенда Алесь Суша

Францыск Скарына

Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
68.41 МБ
ў царкоўным асяроддзі і прызначаліся для выкарыстання ў храмах, манастырах, духоўных навучальных установах. Фактычна ў кожным царкоўным асяродку павінен быў прысутнічаць пэўны набор кніг. Сярод іх — шматлікія евангеллі, пролагі, служэбнікі, жыціі святых, зборнікі слоў, павучанняў, казанняў і інш. Разнастайнасць гэтых помнікаў сведчыць пра багацце духоўнага жыцця тагачаснай Беларусі, пра
поліканфесійнасць беларускай культуры.
Пераважная большасць кніг рэлігійнага зместу, створаных на беларускіх землях у 16 стагоддзі, пісалася на царкоўнаславянскай мове кірылічным шрыфтам. Пры гэтым паступова павялічвалася колькасць рукапісаў, з аднаго боку, на старабеларускай мове, а з другога — польскаі лацінамоўных кніг. Што важна, старабеларуская мова фактычна яднала ўсе хрысціянскія канфесіі, бо ўсе яны ў большай ці меншай ступені ў 16 стагоддзі карысталіся гэтай мовай. Старабеларуская мова актыўна пашыралася і па-за хрысціянскімі асяродкамі: яна трапіла ў справаводства і богаслужэнне беларускіх татараў-мусульман, з’явіліся пераклады на яе з яўрэйскай мовы.
Да таго ж, нягледзячы на некаторыя адрозненні паміж цэрквамі, нярэдка адбывалася “міграцыя” рукапісаў з аднаго царкоўнага асяроддзя ў іншае. Так, прадстаўнікі адной царквы маглі карыстацца рэлігійнымі (часам нават богаслужэбнымі) кнігамі, падрыхтаванымі прадстаўнікамі іншай канфесіі. Прынамсі, усе яны цудоўна ведалі і вывучалі рэлігійную літаратуру адзін аднаго.
Сярод рэлігійнай літаратуры важнейшае месца займала “кніга кніг” — Біблія. Звычайна кнігі Бібліі (а яна складалася з некалькіх дзясяткаў кніг, якія падзяляліся на Стары і Новы Запаветы) перапісваліся асобна: адны —
часцей, а другія — радзей (у залежнасці ад іх запатрабаванасці).
Вельмі важна адзначыць, што якраз у часы Францыска Скарыны адбывалася вельмі важная падзея — спроба сабраць у адной рукапіснай кнізе ўсе часткі Бібліі ў перакладзе на царкоўнаславянскую мову. Спачатку такая спроба мела месца ў Вялікім Ноўгарадзе. Там па замове мясцовага архіепіскапа Генадзя ў канцы 15 стагоддзя была складзена так званая Генадзеўская Біблія. Трошкі пазней — у пачатку 16 стагоддзя — поўны збор біблейскіх кніг быў створаны і ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гэту працу распачалі
ў Вільні ў скрыпторыі, што дзейнічаў пры двары беларуска-літоўскага праваслаўнага мітрапаліта. Найбольш вядомым майстрам-кнігапісцам, які працаваў над стварэннем гэтага зводу, быў каліграф Мацей Дзясяты. У яго гонар біблейскі спіс названы “Дзесятаглавам” Мацея Дзясятага.
Як адзначаюць даследчыкі, рукапісная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага мела вялікі ўплыў на пераклад Бібліі, зроблены Францыскам Скарынам. 3 іншага боку, сувязь беларускага першадрукара з Вільняй — цэнтрам беларускага кнігапісання ў тыя гады — захоўвалася ва ўсе часы.
"Дзесятаглаў" Мацея Дзясятага
Нездарма і першая кніга, выдадзеная на радзіме асветніка, пабачыла свет таксама ў Вільні.
У часы Францыска Скарыны адбываецца істотнае пашырэнне рукапіснай справы ў Вялікім Княстве Літоўскім — гэта быў час уздыму беларускай культуры, звязаны з актыўным сацыяльна-эканамічным развіццём краіны. Да нашых дзён захавалася каля 40 дакладна датаваных рукапісных кодэксаў канца 15 — сярэдзіны 16 стагоддзя, напісаных мясцовымі пісцамі, у якіх змешчаны звесткі пра месца іх напісання. 3 гэтых звестак відавочна, што кнігі ў тыя гады перапісваліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Апрача традыцыйных манастырскіх скрыпторыяў, дзе кнігі перапісваліся з найдаўнейшых часоў (найбуйнейшыя з іхбыліўВільні, Супраслі, Жыровічах), а таксама скрыпторыяў сталічнай канцылярыі і майстэрняў пры епіскапскіх кафедрах, рукапісная справа ў 16 стагоддзі атрымала вялікае пашырэнне ў большасці буйных гарадоў Беларусі (Полацк, Навагрудак, Пінск, Брэст, Слуцк, Мінск, Кобрын і інш.), а таксама ў некаторых буйных шляхецкіх рэзідэнцыях. Па замове ці нават уласнымі сіламі асобных мяшчан былі перапісаны многія кнігі, у тым ліку і біблейскія.
Пры гэтым перапісчыкі з асаблівай павагай ставіліся да кананічных тэкстаў. Скажэнне іх зместу падчас перапісвання ўспрымалася як грэх, ерась і святатацтва. У выніку пры перапісванні часам нават капіраваліся
асобныя запісы на старых кнігах, якія не мелі дачынення да арыгінальных тэкстаў, але з’явіліся пазней у працэсе бытавання кніг. У гэтым сэнсе справа Францыска Скарыны па перакладзе Бібліі і яе каментаванні выглядае вельмі наватарскай.
Рукапісныя кнігі вельмі часта звяртаюць на сябе ўвагу дзякуючы сваёй мастацкай аздобе, якая павінна была адлюстраваць змест, зрабіць яго, з аднаго боку, больш даступным і зразумелым, а з другога — больш прывабным і прыгожым. Ілюмінаваныя мініяцюры, прыгожыя буквіцы, застаўкі і канцоўкі рукапісаў дагэтуль здзіўляюць і робяць прыемнае ўражанне на ўсіх, хто іх бачыць.
Эстэтычныя функцыі выконваў і сам тэкст рукапісаў: вялікае значэнне мела яго размяшчэнне на старонцы, спалучэнне з іншымі элементамі кнігі. Так, напрыклад, заключныя фрагменты тэксту нярэдка запісваліся з паступовым скарачэннем даўжыні радка і набывалі выгляд трохвугольнікаў. Падобныя асаблівасці мы можам бачыць і ў выданнях Францыска Скарыны. Традыцыям рукапіснага мастацтва адпавядала імкненне першадрукара ўпрыгожыць свае выданні мноствам разнастайных ініцыялаў, заставак, а таксама выкарыстанне ім для друку чорнай і чырвонай фарбаў.
I ўсё ж у большай ступені мастацкая аздоба выданняў беларускага першадрукара адыходзіла ад ранейшай сярэдневяковай традыцыі афармлення візантыйскіх і старажытнабела-
рускіх рукапісаў. Гэта была ўжо новая эпоха, час новых магчымасцей. Кнігі Францыска Скарыны былі аформлены ў кантэксце еўрапейскіх рэнесансных традыцый. У сваю чаргу першыя беларускія друкаваныя кнігі пачалі ўплываць на старажытную традыцыю кнігапісання. Вядома нямала рукапісных копій Скарынавых кніг, якія былі зро* блены ў 16—17 стагоддзях. Многія з іх адзін у адзін паўтараюць арыгінальныя выданні, нават ініцыялы і застаўкі. Але ёсць і такія, што адаптавалі наватарскія паводле афармлення кнігі Францыска Скарыны да традыцый старажытнага кнігапісання: павялічвалі фармат да прынятага ў праваслаўным богаслужэнні вялікага аркуша, мянялі шрыфт і арфаграфію на болын кансерватыўныя формы.
У час іх стварэння рукапісныя кнігі мелі найперш ужытковае значэнне і выкарыстоўваліся для пэўных практычных мэт. Сёння ж створаныя нашымі продкамі творы пісьменства сваю ўжытковую функцыю збольшага страцілі, але набылі вялікую каштоўнасць як помнікі культуры і з’яўляюцца нашым нацыянальным багаццем.
Першая старонка рукапіснай копіі "Апостала" Францыска Скарыны са збораў Славянскай бібліятэкі ў Празе
УЗНІКНЕННЕ КНІГАДРУКАВЯННЯ
Вынаходства кнігадрукавання справядліва лічыцца сапраўдным прарывам у гісторыі чалавечай цывілізацыі. Гэта адкрыццё стаіць на адным узроўні з такімі значнымі дасягненнямі, як вынаходства кола, компаса ці пораху. Хаця само па сабе кнігадрукаванне — гэта тэхналагічны працэс, яго зяўленне прадвызначыла агульначалавечы прагрэс, акрэсліла кірунак развіцця чалавецтва на працягу апошніх некалькіх соцень гадоў.
Шлях да вынаходства друкаванага станка быў доўгім, а гісторыя стварэння друкаванай кнігі была зусім няпростай.
Друк — гэта тэхналогія размнажэння ў вялікай колькасці асобнікаў аднаго і таго ж тэксту або выявы. Ідэя друку была закладзена яшчэ ў старажытнасці, калі пачалі выкарыстоўваць кляйменне жывёлы. Прынцып штэмпелявання быў вядомы ўжо ў культуры Старажытнага Усходу, дзе пашыраўся клінапіс.
У старажытных Месапатаміі і Егіпце яшчэ за 3000 гадоў да нашай эры выкарыстоўваліся так званыя цыліндрычныя пячаткі, пры дапамозе якіх
Вавілонская "цыліндрычная пячатка" (каля 1800годада нашай эры)
шляхам пракатвання рабіліся адбіткі на гліняных таблічках.
Да нашага часу захаваўся ўнікальны прыклад друкавання тэксту ў Еўропе ў перыяд бронзавага веку. Гаворка ідзе пра Фесцкі дыск, створаны на Старажытным Крыце каля 1700 года да Ha­man эры. На ім выява была нанесена па спіралі на гліняны дыск з дапамогай адмысловых штэмпеляў. Фактычна гэты дыск з’яўляўся першым узорам друкавання працяглага звязанага тэксту.
Наступным этапам стала чаканка манет. У Старажытным Рыме пры дапамозе штампаў з пэўным наборам тэксту рабіліся надпісы на свінцовых трубах гарадскога водаправода. Усе гэтыя дасягненні не дазвалялі пачаць друк на гнуткіх і лёгкіх матэрыялах, паколькі не існавала чарніла, якое б падыходзіла для такіх мэт.
Радзімай кнігадрукавання можна лічыць Старажытны Кітай. Найбольш старажытнымі з захаванага да нашага часу друку на тканіне з’яўляюцца выявы кветак, адціснутыя на шоўку ў тры фарбы. Яны былі выкананы ў часы дынастыі Хань (да 220 года нашай эры). 3 цягам часу пад уплывам будызму тэхналогія друку на тканіне ў Кітаі трансфармавалася ў друк на паперы, болын прыдатны для пашырэння рэлігійных тэкстаў.
У гэты перыяд пашыраецца тэхніка друкавання, якая сёння называецца словам “эстампаж” — гэта тэхніка атрымання непасрэднага адбітка рэльефнага малюнка. Звычайна адбітак атрымліваўся пры накладван-
Месапатамская "цыліндрычная пячатка"з вапняку і адбітак, зроблены з яе дапамогай
Фесцкі дыск
ні на плоскі каменны рэльеф злёгку ўвільготненай паперы, якую прыціралі і прыціскалі да рэльефу, каб на паперы атрымаліся паглыбленні. Пасля гэтага на паверхню высушанай паперы наносілі вадзяную фарбу, якая збіралася ў паглыбленнях.
Наступнай (значна больш дасканалай) тэхналогіяй кнігадруку лічыцца выраб пачынаючы з 7—10 стагоддзяў так званых ксілаграфічных кніг: для
Трубы рымскага водаправода з тэкстам, выдрукаваным у часы імператара Веспасіяна
друку кожнай старонкі тэксту ў іх выкарыстоўваліся асобныя драўляныя дошкі, на якіх выразаліся і тэкст, і выявы. Самым знакамітым прыкладам ксілаграфічнай кнігі з’яўляецца так званая “Дыяментавая сутра”. Яна мае дакладную дату выдання — 11 мая 868 года.
Апошнім найболып значным дасягненнем кітайскіх майстроў стала вынаходства друку пры дапамозе рухомых (наборных) элементаў, асобных для кожнага знака ці іерогліфа. Паводле легенды, вынаходства гэта здзейсніў у 11 стагоддзі каваль Бі Шэн, які пачаў друкаваць тэкст, што набіраўся з асобных абпаленых гліняных брусочкаў. Той жа Бі Шэн часам згадваецца як вынаходнік наборнай касы, у якой захоўваліся шрыфты. У 1234 годзе ў Карэі пачалі выкарыстоўваць першыя металічныя (бронзавыя) шрыфты.