Францыск Скарына
Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
Сёння ў свеце вядома не менш 10 асобнікаў гэтай кнігі, аднак усе яны захаваліся толькі ў выглядзе асобных, большых ці меншых, фрагментаў. Яны зберагаюцца ў бібліятэках Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільнюса, Львова і Лондана.
"Апостал" таксама быў надрукаваны адразу дзвюма фарбамі — чорнай і чырвонай
ТЭХНАЛОГІЯ СТВАРЭННЯ □УДА
ПАПЕРА
Свае кнігі Францыск Скарына друкаваў, як гэта робяць і сёння, на паперы. Аднак папера ў тыя гады была іншай, адрознівалася ад той, якой мы карыстаемся сёння.
Папера — гэта спецыяльна выраблены тонкі і гнуткі валакністы матэрыял, які нам, звычайна, даводзіцца бачыць у выглядзе асобных аркушаў, прыдатных для пісьма і друкавання. Вынаходства паперы дазволіла стварыць універсальны зручны і танны матэрыял для пісьма і друкавання, які хутка замяніў сабою ўсе папярэднія — пергамент, папірус, бяросту, гліняныя і навошчаныя таблічкі.
Вынаходства паперы было зроблена ў Кітаі. Спачатку падобны да паперы матэрыял там рабілі з шоўку, потым — з пянькі. I нарэшце ў 105 годзе нашай эры з’явілася ўласна папера. Яе вынаходнікам быў Цай Лунь, які растоўк разам валокны шаўкоўніцы, попел спаленых дрэў, анучы і пяньку. Гэту сумесь ён разбавіў вадою, а пасля працэдзіў праз бамбукавае сіта. Вада працякала праз дзіркі ў сіце, а вільготная сумесь раўнамерна асядала на ім тонкім слоем. Потым атрыманыя слаі сушыліся на сонцы і раўняліся пры дапамозе камянёў.
У рэшце рэшт атрымліваліся трывалыя аркушы паперы.
Усе далейшыя стагоддзі працэс вырабу паперы ўдасканальваўся. Для павышэння трываласці сталі дадаваць крухмал, клей, а для атрымання паперы пэўнага колеру — натуральныя фарбавальнікі. Каля 600 года тэхналогія вырабу паперы стала вядомай у Карэі, а ў 625 годзе — у Японіі. Лічыцца, што пасля Таласкай бітвы 751 года праз кітайскіх ваеннапалонных новая тэхналогія трапіла да арабаў, а праз іх у 11 —12 стагоддзях папера з’явілася ў Еўропе.
Вялікае пашырэнне вытворчасці паперы было звязана з узнікненнем
Выраб паперы ў Кітаі
Папяровы млын у Нюрнбергу (1493)
кнігадрукавання. Першыя інкунабулы друкаваліся нярэдка на пергаменце, але ў сувязі з павелічэннем аб’ёмаў кніжнай вытворчасці яго перастала хапаць. У выніку вытворчасць паперы пачалі болын актыўна механізаваць, па ўсёй Еўропе з’явіліся так званыя папяровыя млыны — сапраўдныя фабрыкі, дзе пры дапамозе сілы ракі малолі падрыхтаваны матэрыял, рабілі папяровую масу і адлівалі аркушы паперы.
У 1799 годзе Луі-Нікаля Рабер з Францыі вынайшаў першую папераробчую машыну, якая дазволіла максімальна механізаваць выраб паперы. 3 таго часу гэта тэхналогія прайшла доўгі шлях аўтаматызацыі вытворчасці і дасягнула высокай ступені развіцця ў 20 стагоддзі.
На беларускіх землях пашырэнне трапічнай (вырабленай з тканіны і іншых матэрыялаў) паперы адбывалася ў 14—15 стагоддзях. I ўжо даволі хутка
Праца папяровага млына (1623)
яна фактычна выцесніла сабою з кніжнага і дзелавога пісьменства пергамент.
Спачатку папера, неабходная для справаводства, рукапісаў ды нават кнігадрукавання, завозілася з-за мяжы. Але ўжо ў першай палавіне 16 стагоддзя распачалася праца па стварэнні ў Вялікім Княстве Літоўскім уласных папяровых млыноў.
Францыск Скарына пачаў друкаваць свае кнігі ў Празе, дзе традыцыі вырабу паперы былі ўжо даволі развітымі. Спачатку паперу для чэшскіх друкароў завозілі з Германіі, у прыватнасці з Аўгсбурга і Нюрнберга. Як раз напярэдадні прыезду Скарыны ў
Выраб паперы (гравюра 1689 года)
Прагу тут з’явіліся першыя ўласныя паперні. Аднак асноўная маса паперы па-ранейшаму завозілася з нямецкіх, французскіх і італьянскіх фабрык.
Большасць пражскіх выданняў беларускага асветніка надрукавана на даволі грубай таннай паперы, верагодна, чэшскай вытворчасці. На ёй амаль ва ўсіх кнігах адсутнічаюць філіграні — водныя знакі, якія бачныя пры праглядзе паперы на святло. Сёння такія вадзяныя знакі можна ўбачыць на грашовых банкнотах, а ў 15—18 стагоддзях яны сустракаліся паўсюдна ў вытворчасці паперы для друку кніг. Па такіх філігранях можна было даволі ўпэўнена ідэнтыфікаваць месца і час вырабу паперы. А гэта ў сваю чаргу дапамагала вызначыць месца і час друкавання кніг на гэтай паперы.
У выпадку выданняў Францыска Скарыны мы амаль не можам выкарыстаць гэтую падказку, бо філіграні прысутнічаюць толькі ў першай яго кнізе — Псалтыры. Філіграні там выглядаюць як галава вала (быка) з Т-падобным знакам між рагамі або як
крыж на шары. Падобныя знакі выкарыстоўваліся ў аўгсбургскіх выданнях канца 15 — пачатку 16 стагоддзя, а таксама ў некаторых іншых выданнях.
У віленскіх выданнях Скарыны філіграні сустракаюцца ўжо болып
пяровы млын ад пачатку меў не прыватны, а дзяржаўны характар. Цалкам магчыма, што выдавецкая дзейнасць асветніка з Полацка паўплывала на ўзнікненне ў краіне вытворчасці ўласнай паперы. У далейшым папяровыя млыны былі заснаваны ў Нясвіжы, Бакштах, Быцені, Відзах, Гальшанах, Дуброўне, Дзятлаве, Еўі, Заслаўі, Лыскаве, Любчы, Слуцку, Смаргоні, Супраслі, Уздзе і інш.
Узноўленая тэхналогія ў Музеі паперы ў Базелі (Швейцарыя)
сістэматычна, што сведчыць пра яго большыя фінансавыя магчымасці на Радзіме і магчымасць набыць паперу лепшай якасці. Вельмі важна адзначыць, што якраз у перыяд друкарскай дзейнасці Францыска Скарыны ў Вільні ўзнікае першая паперня. Па розных звестках гэта адбылося каля 1522—1524 гадоў. Прычым віленскі па-
Папера ручной вытворчасці
Філіграні на паперы
выданняў Францыска Скарыны
ДРУКЯРСКІ
ВЯРШТАТ
Прукарскі варштат, або ручны друкарскі прэс, уяўляе сабой механічны станок, з дапамогай якога тэкст і малюнкі праз спецыяльную друкарскую форму пераносяцца на паперу, пергамент, тканіну ці іншы матэрыял. Прычым такім спосабам можа быць выраблена вялікая колькасць экзэмпляраў з адной формы.
Вынаходнікам друкарскага варштата ў Еўропе лічыцца Ёган Гутэнберг. Упершыню падобная прылада была выкарыстана ім у сярэдзіне 1440-х гадоў. Лічыцца, што ў аснову яго вынаходства леглі аналагічныя механізмы віннага прэса і прэса для вырабу паперы. Праз паслядоўнікаў Ёгана Гутэнберга яго тэхналогія друку вельмі хутка распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе, а потым — і па ўсім свеце.
Класічны ручны варштат прадугледжвае стварэнне друкарскай формы з дапамогай наборных шрыфтоў (для тэксту) і гравіравальных дошак (для выяў). Іх закладвалі ў варштат і наносілі на іх фарбу. Для зручнасці працы форма размяшчалася ў спецыяльнай рухомай карэтцы, якая магла заязджаць пад прэс. У далейшым на друкарскую форму накладваўся ар-
Друкарскі варштат Ёгана Гутэнберга (версія)
куш паперы, які прыціскаўся да яе спецыяльным механізмам. Для большай трываласці друкарскі варштат звычайна прымацоўвалі і да падлогі, і да столі, што мы можам бачыць на многіх старажытных гравюрах. Гэта было неабходна для мінімізацыі ваганняў, якія маглі выклікаць змазванне фарбы пры друку.
Узноўлены ў наш час друкарскі варштат Ёгана Гутэнберга (версія)
Галоўнай часткай друкарскага прэса быў драўляны (а пазней металічны) шруб з націскным рычагом. Знізу да яго мацавалася прыціскная пліта. Паваротам рычага шруб разам з плітой можна было падняць або апусціць. Тым самым аркуш паперы раўнамерна прыціскаўся да друкарскай формы і на ім адбівалася патрэбная выява. Пасля завяршэння друку і пад’ёму прыціскной пліты карэтка з формай і аркушам выязджала назад да майстра, які здымаў гатовы аддрукаваны аркуш і паўтараў працэдуру нанова: наносіў
Еўрапейскі друкарскі варштат. Гравюра 1520года
Друкарскі варштат у Музеі Плантэна-Марэтуса ў Антверпене
фарбу, клаў новы аркуш, закрываў карэтку і запускаў яе пад прыціскную пліту. Такім чынам з адной наборнай формы атрымлівалі сотні адбіткаў.
Падобная праца ў друкарнях ішла бесперапынна ўвесь дзень. Аркушы даставаліся з-пад прэса, вывешваліся на прасушку, пасля чаго зноў закладваліся, каб атрымаць адбітак на адваротным баку. У буйных друкарнях існаваў падзел працы: адзін рабочы займаўся наборам літар, другі складваў з блокаў літар і гравюр друкарскую форму, трэці закладваў форму ў варштат, наносіў адмысловымі скуранымі падушкамі фарбу і прыціскаў паперу, чацвёрты даставаў надрукаваныя аркушы і правяраў якасць друку. Акрамя гэтых асноўных аперацый было мноства дадатковых: складваць прасушаныя аркушы ў стосы, раскладваць іх для пераплёту, перамешваць фарбу, насіць ваду і гэ-
так далей. Гэта звычайна было справай вучняў. У пачатку 16 стагоддзя ў буйных друкарнях на кожны станок прыходзілася ў сярэднім па 5 рабочых.
Менавіта такім шляхам адбывалася друкаванне кніг Францыска Скарыны. Верагодна, у Празе беларускі асветнік скарыстаўся магчымасцямі адной з мясцовых друкарняў, якія ўжо мелі багаты вопыт падобнай дзейнасці. Тут ён засвоіў асноўныя прыёмы і метады кнігадрукавання, што спатрэбілася для заснавання першай друкарні ў Вялікім Княстве Літоўскім. Магчыма, у Празе Скарына замовіў друкарскае абсталяванне для гэтай друкарні. Па іншай версіі яно магло быць выраблена ў самой Вільні еўра-
пейскімі майстрамі ці па прывезеных Скарынам чарцяжах і схемах.
Ужо пасля эпохі Францыска Скарыны на беларускіх землях былі заснаваны дзясяткі новых друкарняў, якія ствараліся не толькі ў буйных гарадах, але і ў невялікіх мястэчках ды прыватных маёнтках. У 16—18 стагоддзях друкарскія варштаты працавалі ў Вільні, Заблудаве, Брэсце, Нясвіжы, Заслаўі, Лоску, Любчы, Мураванай Ашмянцы, Еўі, Слуцку, Куцейне, Буйнічах, Магілёве, Полацку, Супраслі і інш.
Эфектыўнасць друкарскага варштата пацвярджалася тым фактам, што ён без істотных змен праіснаваў болып за 300 гадоў. У 1811 годзе
ў Англіі пачалося друкаванне на паравым прэсе, які дазваляў адначасова друкаваць на абодвух баках аркуша. А ў 1833 годзе ў ЗША быў вынайдзены ротарны прэс, які дазволіў друкаваць мільёны старонак у дзень. Тым
не менш вынаходства друкарскага варштата стварыла ўмовы для пашырэння друкаванага слова па ўсім свеце, паўплывала на развіццё інтэлектуальнай культуры і фарміраванне грамадства Новага часу.
ШРЫФТЫ. НАБОР
рыфтам называюцца літары, прызначаныя для перадачы на пісьме ці пры друку розных знакаў алфавіта, лічбаў, знакаў пункту-
ацыі і спецыяльных сімвалаў, а таксама прабельных элементаў.
Для друкавання тэксту спачатку выкарыстоўваліся цэльнагравіраваныя дошкі, з якіх друкавалася цэлая старонка. Але для друку кожнай новай старонкі неабходна было выразаць новую дошку, што было дорага і доўга.