Францыск Скарына
Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
аонкй
У фондах бібліятэкі захоўваюцца ўнікальныя выданні і больш за 400 000 рукапісаў. Гэта адзіная бібліятэка ў свеце, якая мае ў сваіх зборах усе выданні Францыска Скарыны. Прычым большасць з іх захоўваецца ў некалькіх экзэмплярах, часам у трох ці чатырох. Агульная колькасць выданняў Скарыны ў фондах Расійскай нацыянальнай бібліятэкі — 90 экзэмпляраў, у тым ліку 51 пражскае і 39 віленскіх выданняў.
Гэта вялікая калекцыя пачала фарміравацца яшчэ да афіцыйнага адкрыцця бібліятэкі. У 1804 годзе вядомы бібліяфіл Пётр Дуброўскі прадаў сваю калекцыю каштоўных друкаваных і рукапісных кніг імператару Аляксандру I. У склад гэтай калекцыі ўваходзілі Скарынавы Кніга Іова, Кніга Эклезіяста, Кніга Прамудрасці Бо-
жай, Кніга Ісуса Сірахава, Кніга Прытчаў Саламона і Кніга Песня песняў.
Вельмі каштоўным набыццём для Расійскай нацыянальнай бібліятэкі стала атрыманне ў 1830 годзе калекцыі графа Фёдара Талстога. Яна ўключала 22 пражскія выданні ў сямі пераплётах, “Апостал”, канвалют з дзесяццю віленскімі акафістамі і канонамі. Шэраг выданняў Скарыны трапіў у бібліятэку разам з кнігазборамі гісторыка Міхаіла Пагодзіна (1852) і бібліёграфа Івана Каратаева (1861). У 1904 годзе ў бібліятэку трапіў адзін з двух вядомых у свеце Псалтыр 1517 года — першая беларуская друкаваная кніга.
Сёння ў зборах бібліятэкі захоўваецца 90 выданняў Францыска Скарыны, у тым ліку 51 экзэмпляр з надрукаваных у Празе і 39 — у Вільні.
У фондах Уладзіміра-Суздальскага музея-запаведніка захоўваецца Пяцікніжжа Майсеева — першыя пяць кніг Бібліі. Уладзімірскі канвалют апраўлены ў пераплёт з дошак, пакрытых цёмна-вішнёвым аксамітам.
Яшчэ адзін падобны канвалют з пяці кніг Майсеевых захоўваецца сёння ў Музейным комплексе Цюменскай вобласці (Цюменскім абласным краязнаўчым музеі).
Некаторыя расійскія ўніверсітэты таксама валодаюць багатымі кнігазборамі, у якіх захоўваюцца беларускія першадрукі. Галоўнай расійскай вышэйшай навучальнай установай з'яўляецца Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава. Яго бібліятэка лічыцца адной з найбольш багатых у Расіі. У Навуковай бібліятэцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта зберагаюцца 7 выданняў Францыска Скарыны: чатыры Кнігі Царстваў, Кніга Ісуса Навіна, Кніга суддзяў і Кніга Руфі. Яны паступілі ў фонды бібліятэкі ў 1830 — 1860-я гады. Згубленыя ў час выкарыстання старонкі былі адноўлены ўручную ў 1775—1776 гадах. Для зручнасці выкарыстання іх сабралі разам у адзін пераплёт. Гэта было зроблена ў канцы 18 — пачатку 19 стагоддзя.
Яшчэ два канвалюты пражскіх выданняў Францыска Скарыны захоўваюцца ў Саратаўскай занальнай навуковай бібліятэцы імя В.А. Артысевіч Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.Г. Чарнышэўскага. Гэта Кніга Ісуса Навіна, Першая Кніга Царстваў і Кніга Песня песняў.
Ёсць выданні Францыска Скарыны і яшчэ ў адной рэгіянальнай універсітэцкай бібліятэцы — у Навуковай бібліятэцы імя М.І. Лабачэўскага Казанскага федэральнага ўніверсітэта. Там захоўваюцца чатыры Кнігі Царстваў, якія некаторыя даследчыкі называюць адным выданнем, а іншыя — чатырма асобнымі.
Спадчына беларускага першадрукара ў наш час зберагаецца ў многіх краінах свету. Кнігі Францыска Скарыны захоўваюцца ў фондах бібліятэк і музеяў Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Даніі, ЗША і Вялікабрытаніі. Але самае галоўнае — духоўная спадчына Францыска Скарыны з’яўляецца нацыянальным скарбам, найвялікшай каштоўнасцю беларускага народа. Імя нашага асветніка стала легендарным. Яму прысвечаны шматлікія творы мастацтва. Ён стаў героем многіх літаратурных і музычных твораў. Яго імя носяць многія бібліятэкі, школы, гімназіі, універсітэт і іншыя ўстановы. У многіх гарадах Беларусі і шэрагу замежных краін яго імем названы вуліцы, праспекты, завулкі, плошчы. Існуе нават набярэжная імя Францыска Скарыны. Шмат дзе ўсталяваны помнікі і мемарыяльныя дошкі ў гонар асветніка. Яго ведае кожны беларускі школьнік, бо яго вобраз абавязкова прысутнічае на старонках беларускіх падручнікаў. У яго гонар названы вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды нашай краіны — ордэн і медаль імя Францыска Скарыны.
ст( н эпэпкмн злмр ьш ^опхццлг
Змест
Уводзіны 5
На шляху да беларускага кнігадруку 7
Рукапісная кніга 8
Узнікненне кнігадрукавання 18
Ёган Гутэнберг — заснавальнік еўрапейскага кнігадрукавання 22
Заходнееўрапейскія інкунабулы 25
Чэшскія першадрукі 29
Швайпольт Фіёль і першыя выданні кірылічнага шрыфту 33
Выданні асветніка 37
Першая кніга — Псалтыр 38
Пражскія выданні кніг Бібліі 42
“Малая падарожная кніжка” 46
“Апостал” 51
Тэхналогія стварэння цуда 55
Папера 56
Друкарскі варштат 60
Шрыфты. Набор 65
Буйныя гравюры 71
Графічная арнаментыка 78
Ініцыялы 82
Пераплёт 86
Спадчына Скарыны 91
Даведачнае выданне
Беларуская дзіцячая энцыклапедыя Суша Аляксандр Аляксандравіч
ФРЯШЫСК
СКЯРЫНЯ
У трох частках Частка 3
Чалавек-легенда
Пры падрыхтоўцы выдання выкарыстаны фотаздымкі аўтара і матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навуковы рэдактар Л.У Языковіч
Мастацкае афармленне: П.В. Баранаў
Камп’ютарная вёрстка: Д.В. Гарэлікаў
Карэктары: І.М. Гудава, С.М. Несцярэнка, В.М. Чудакова
Падпісана да друку 24.08.2016.
Фармат 84x108 Vie. Папера мелаваная. Друк афсетны. Гарнітура Minion Pro. Ум. друк. арк. 11,76. Ул. выд. арк. 9,56.
Тыраж 1500 экз. Заказ 834.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/1 ад 08.07.2013. Зав. Калініна, 16, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
_—
ISBN 978-985-11-0902-5
9 789851 109025
oo
CD