Францыск Скарына
Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
Адным з найважнейшых вынаходстваў Ёгана Гутэнберга сталі так званыя “рухомыя літары” — наборныя шрыфты, з якіх можна было скласці любы тэкст. Адбіткі рабілі з друкарскай формы, якая састаўлялася з літар — металічных брусочкаў, на верхнім тарцы якіх быў рэльефны люстэркавы адбітак таго ці іншага знака.
Для складання з асобных літар выкарыстоўваліся наборныя касы — нахіленыя сталы з адкрытымі скрынямі для аднолькавых літар. Для зручнасці наборныя касы часта падзялялі на часткі для літар розных памераў,
Майстэрня па вырабе шрыфтоў паводле гравюры 1549 года
Майстар адліваелітары
якія раскладвалі або па алфавіце, або па частотнасці выкарыстання (ад цэнтра). Складаннем з асобных літар друкарскай формы займаліся майстры-наборшчыкі.
У выданнях Францыска Скарыны выкарыстоўваліся шрыфты двух асноўных малюнкаў (гарнітур) — пражскі і віленскі. У пражскіх кнігах Бібліі выкарыстаны 6 асноўных тыпаразмераў шрыфту: вялікі, сярэдні, малы прапісны, радковы, з надрадковымі знакамі і лігатурны. Вышыня радка (кегль) — 7,5 мм. У віленскай гарнітуры ўжыты 4 тыпаразмеры: прапісны, радковы, з надрадковымі знакамі, лігатурны. Для загалоўкаў і калонтытулаў
віленскіх выданняў Скарыны выкарыстаны малы прапісны шрыфт пражскай гарнітуры. Але ў цэлым віленскі шрыфт адрозніваецца ад пражскага. Ён мае таксама і меншы памер: вышыня радка дасягае толькі 5,3 мм.
Малым прапісным шрыфтам былі набраны загалоўкі асобных тэкстаў, якія пачыналіся з літар вялікага прапіснога шрыфту. Малы прапісны шрыфт ужываўся таксама для друку першых літар сказа пасля вялікіх круглых кропак, першых літар некаторых слоў, значэнне якіх Францыск Скарына хацеў падкрэсліць (напрыклад, “Царь”, “Муж”, “Доктор”), першых літар уласных імёнаў і інш. Сярэдні прапісны шрыфт выкарыстоўваўся для выдзялення фразы ў тэксце, а таксама набору назваў на тытульных аркушах, загалоўных тэкстаў, абазначэнняў глаў, калонтытулаў.
Шрыфты выданняў Скарыны маюць шэраг асаблівасцей. У іх ён не выкарыстоўваў курсіў, які адносна нядаўна быў вынайдзены ў еўрапейскім кнігадрукаванні: усе літары тут маюць прамыя абрысы. У большасці скарынаўскія літары не маюць засечак — папярочных элементаў з хвосцікамі на канцах асноўных штрыхоў літар. Гэта спрашчала ўспрыняцце і аблягчала чытанне тэксту.
3 гэтай жа мэтай Францыск Скарына пазбягаў выкарыстання многіх складаных літар старажытнага кірылічнага алфавіта (напрыклад, “зяло”), а таксама пашыраных у царкоўнаславянскім пісьменстве грэчаскіх літар (“ксі”,
псі”). Мінімальна выкарыстоўваў ён і ётаваныя галосныя, якія можна было перадаць і больш зразумелымі і прывычнымі нам сёння літарамі. Некалькі менш, чым папярэднія славянскія друкары, Францыск Скарына карыстаўся парнымі знакамі (знакамі розных абрысаў для абазначэння адной літары). Шрыфты Скарыны былі больш стройнымі, мелі значна менш вынасных элементаў, якія зверху і знізу выходзілі за край радка, як гэта часта было ў царкоўнаславянскім пісьменстве і раннім кнігадрукаванні. Вялікія прапісныя літары першых беларускіх выданняў нагадваюць грамадзянскі шрыфт, якім
мы карыстаемся сёння. Абрысы некаторых літар маюць непаўторны, наватарскі характар (напрыклад, “аз”, “чэрвь”, “Ю”, “ша”, “шта”). У выніку шрыфты
Скарыны вельмі нагадваюць сучасныя. Яны даволі простыя для ўспрымання і могуць быць прачытаны нават неспрактыкаваным чытачом.
Характэрнай асаблівасцю шрыфтоў Францыска Скарыны з’яўляецца выкарыстанне літар, якія былі адліты адразу з надрадковымі знакамі. Гэта дазваляла адмовіцца ад міжрадковага інтэрвалу, дзе асобна друкаваліся спецыяльныя знакі. Пачынальнік славянскага друку Швайпольт Фіёль
Наборная каса з літарамі
Наборны стол злітарамі ў Музеі ПлантэнаМарэтуса ўАнтверпене
і пазнейшыя маскоўскія друкары выкарыстоўвалі надрадковыя знакі асобна ад літар, што значна ўскладняла працэс набору і рабіла знешні выгляд тэксту вельмі грувасткім. Тэхналогія набору ў Скарыны была значна прасцейшай, чым у Фіёля. Але яна вымушала адліваць вялікую колькасць аднайменных літар з рознымі надрадковымі элементамі. Аналагічную тэхналогію выкарыстоўваў і чарнагорскі друкар Макарый.
Шрыфт выданняў Францыска Скарыны ўключаў таксама розныя знакі прыпынку (а яны яшчэ толькі пачыналі выкарыстоўвацца ў беларускім пісьменстве). Сярод іх — вялікая кропка ў цэнтры радка, пасля якой ставіўся вялікі прабел (пазначала канец сказа), а таксама коска і двукроп’е. Выкарыстоўвалася і так званая сцішыца (дву-
кроп’е з хвалістай лініяй усярэдзіне) для дэкарыравання і абазначэння канца прадмоў і пасляслоўяў, назваў на тытульных аркушах, нумароў аркушаў кнігі.
Складана сказаць, ці сам Скарына прыдумаў абрысы літар сваіх шрыфтоў, але непасрэдных аналогій у славянскім кнігадрукаванні і нават пісьменстве мы не знаходзім. Верагодна, вобраз гэтых шрыфтоў быў распрацаваны на аснове класічнага кірылічнага паўустава са зменамі, якія ўнеслі як Скарына, так і еўрапейскія майстры, якія адлівалі формы для шрыфтоў. У той жа час у малюнку шрыфтоў nepmux беларускіх выданняў відавочны адыход ад сярэдневяковага паўустава і готыкі ў бок рэнесанснага шрыфту антыква. Існуюць меркаванні, што вырабіць шрыфты Францыску Скарыну
маглі ў Венецыі, у адным з гарадоў Германіі ці ў самой Чэхіі.
Набор друкарскіх палос у Скарынавых выданнях выкананы з вялікім майстэрствам. Раўнамерна вытрыманая шырыня радкоў станоўча вылучае выданні беларускага першадрукара ў параўнанні з многімі папярэднімі славянскімі першадрукамі. Пра высокую якасць друку кніг Скарыны сведчыць адсутнасць плям фарбы на палях, у прамежках паміж словамі і радкамі.
Прыгажосці Скарынавым выданням дадае выкарыстанне тэхнікі двухколернага друку. Яна сустракаецца ў двух пражскіх выданнях (у тым ліку на тытульным аркушы да ўсёй Бібліі) і вельмі актыўна — у публікацыях віленскага перыяду. Гэта нада-
Наборшчык за працай.
Гравюра Яна ван дэ Вельдэ (1626 -1628)
Наборная шрыфтавая дошка сярэдневяковага выдання
вала выданням Скарыны ўрачыстасць, хаця і патрабавала большых выдаткаў і вялікай уважлівасці друкароў. Тэкст на старонцы друкаваўся ў два прагоны з адной формы. Яе прыўздымалі на брусках, фарбавалі і рабілі адбітак чырвоных элементаў, а пасля — чорных. Пры гэтым неабходна было пазбегнуць зруху чырвоных выяў адносна чорных і дубліравання адных выяў абедзвюма фарбамі.
Такім чынам, шрыфты Францыска Скарыны з’яўляюцца выключным дасягненнем славянскага кнігадрукавання. Упершыню ў кірылічнай кнізе
гЗПЮШГ
«САКр?МА HjSE^eH ГСЕСНОТЫ, naocs л^янсф«о ыко мяшн мнлосмн н.чколяе^ іПЕрпыма шінпеоеяеын кьгосіхц пйіюа
Тяыш іог»рдн Н sefAKoepfMA тш прнрляіо, дяоср л іро гна полнмрнні^, HjbiAH.bi|iKw л cmряш HMMtfKA ЙССАКОГО О^ЛОБЛЕННА ПріГЯА і -ц тз ндяьнй глягштн:Комдякн І4 нкосыд ейнкомй ч^отввр І’КкЯМОрН, Н*фМЛН,Йня«0$ДЧ7* ’ wqS няі«ш8 ЁпнскіЫ
СтМЗ HRRME
77 I
ПЛень 3 jpocxH Т sA^ злятолм[ Н
гню нск^шенна няегдка ^ень п^н мБшЯЮСА ШЧЕ ННК0АЯ6, ПОСрЕДН
Сешн х0^ мк° птмі|япод& твон іцедз рын покроей ПрНПНКЯЮ НЕСІІЕДНЯМА СОХ^Я НН,БЛГЯГО МОЛА БОГЯ ГАЯ Н к ляголк мойр слышяев піснн «т нн
тяе, потгірнсА прннтнняпол\офь,ОБі[ реяЁ,мі[ скорЕь.нн, Йн&кьдамн жнтінсь KHAU^^EC^ACKHMH OJAOGA'IiHHH , МКО п^Ед&стяітлль стео теое^^^^® *
Сляея
Н ЯІЕ Д|ІЕвЛЕ ЙЗНлСА ЕСЬ ёосне цярю HE поеннныл хопіАір^ о’ір\Е[!?;тентн hjaea еллм няпяспіенма йзйБяен няходдірнха ССЕГДЯ , Й HEARTS ШЕЛЕСНЫХ* ,
Двухколерны друку выданні Францыска Скарыны
ім быді ўжыты фігурны набор тэксту на старонках і выкарыстана нумарацыя аркушаў, а таксама ўведзены шрыфт аднаго мадюнка розных памераў. Беларускі асветнік зрабіў шмат для рэфармавання кірылічнага алфавіта, яго спрашчэння і ўдасканалення, што ў далейшым было вы-
карыстана для перадачы тэкстаў на старабеларускай мове. Відавочным з’яўляецца яго ўплыў на шрыфты выданняў Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага, а магчыма таксама на ўзнікненне грамадзянскага шрыфту, якім мы карыстаемся сёння.
БУЙНЫЯ ГРЯВЮРЫ
Сярод усіх кірылічных выданняў свету, надрукаваных у 15—16 стагоддзях, кнігі Францыска Скарыны вылучаюцца найбагацейшай мастацкай аздобай. Першае, што звяртае на сябе ўвагу, калі бярэш іх у рукі, — прыгожыя вялікія тэматычныя гравюры, а таксама безліч іншых гравіраваных выяў.
Гравюрай называецца адбітак пэўнай выявы, зроблены са спецыяльна вырабленай дошкі. Прычым дошка можа быць драўлянай, металічнай, палімернай (лінолеум) ці вырабленай з іншых матэрыялаў. Найбольш пашыранай у часы ўзнікнення беларускага кнігадрукавання тэхнікай была ксілаграфія — гравюра з драўлянай дошкі.
Ксілаграфія ўзнікла на Старажытным Усходзе і пашырылася ў Заходняй Еўропе ў 14—15 стагоддзях. 3 канца 15 стагоддзя ксілаграфія пачала шырока распаўсюджвацца і ў чэшскім кнігадрукаванні. Багата ілюстраваныя выданні выпускала друкарня пражскага купца, члена гарадской рады Яна Севярына і яго кампаньёна Яна Кампа.
Сутнасць ксілаграфіі заключалася ў наступным. На адшліфаваную
паверхню дошкі наносіўся малюнак, пасля чаго дошка вакол ліній малюнка абразалася з усіх бакоў вострым нажом, сам жа штрых лініі заставаўся некранутым (адсюль адна з назваў падобнай гравюры — “абразная”). Фон (пустое месца між лініямі) выразаўся шырокімі нажамі ці стамескамі. Пасля гэтага на абрэзаныя штрыхі дошкі накатвалася валікам фарба, якая і
Гравёр за вырабам дрэварыту
Графічны партрэт
Францыска
Скарыны
пераносілася на паперу пры яе прыцісканні да дошкі. Менавіта такія гравюры — ксілаграфіі ці, як іх яшчэ называюць, дрэварыты — мы бачым у кнігах Францыска Скарыны.
У выданнях беларускага першадрукара змешчаны прыгожыя гравюры, пры стварэнні якіх выкарыстаны як традыцыі афармлення рукапісных славянскіх кніг, так і (нават у большай ступені) практыка афармлення сучасных яму нямецкіх і чэшскіх дру-
каваных кніг. Сінтэз нацыянальных і еўрапейскіх мастацкіх традыцый дазволіў дасягнуць найвышэйшага ўзроўню мастацкай аздобы кнігі, a таксама рэалізаваць цэлы шэраг арыгінальных аўтарскіх задум.
Фактычна Скарына быў першым у кірылічным кнігадрукаванні, хто здолеў удала выкарыстаць графічнае мастацтва для аздобы кнігі. Швайпольт Фіёль і балканскія друкары рабілі ў гэтым кірунку толькі першыя
\W
'iUh
- ' ‘ J* «<
аЬнннлі[ сцлфімх’ сольсы прннео skai^M оке &