Францыск Скарына
Чалавек-легенда
Алесь Суша
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 112с.
Мінск 2016
Першая беларуская друкаваная кніга з’яўляецца так званым простым Псалтыром у скарочаным яго варыянце. Гэта выданне змяшчае (акрамя тытульнага аркуша і аўтарскай прадмовы) уласна Псалтыр (што складаецца з 20 кафізмаў і 150 псалмоў), а таксама некаторыя біблейскія песні і малітвы Старога і Новага Запаветаў.
Пры ўсім гэтым выданне Францыска Скарыны вылучалася наватарскім характарам. Па-першае, да асноўнага тэксту Псалтыра выдавец дадаў сваю аўтарскую прадмову, якая, па-сутнасці, і адкрывае кнігу. У ёй асветнік выказаў сваё ўласнае бачанне ролі гэтай
Першыя старонкі
Псалтыра
мўялтнпі;" Л^'сако гпшнне ымі «млхнЕЙф. Ф*2 ■” 5 •■■J ё кф'кнню йкЙыіне
I № Й*п|лліннв ЙК0ЫІЫ34НЙ»У іЬЙМіЛедахыі Д4с«^шй% еУлеть Я&шікі cStw [йлсжкв ліж ікр .кр-е «maji« йій стмя іплі Гйкл% НсіГ^ДН СТЫв IT ІМД ^СТЛВЛІнЛДАіі кнлшмді» імечднню йсп/двл^ішю $ifX««w ,мК йтш<н»,г,& ;лзлнчні.ілін оагмн • Фм нь?^кшюмт, с?фют Нн&ымв " СТЬІМН ПСі’КН ЛЛНЫ CO'fb НлЖ • Нныв : ^шннемн cAiXi отп|ь. ^нжые т»нть чшнпеім^лй Зчнтан'ь НгкЙошё т!же тснллш длліе: шцел дв^* йныХ'ьЧогкнт •«іул с* '«Яшмй miw k НслЛгі.. т • Тыеже f “ п»« ДКМё mow ,г■ - •■ ■ v . лк. '6 Р£чь
ewct 3”.ч ' ч ні жм!#™
еян«г»
КонЦі Пеідслоетл і-
«Іжжм.: <ЖЙМ» млы Л івілшпсл вн»
нкта йжю шн8енв|{ С4 п«Н£№ш
OoSHMEThGH КННМ ЁСЦЕРй Ц4РНЦН онііке кыешлй Ёбта сыны ізвнлеш 0PWH МЯ06Ы. НІНЕ СЬШ 6ЫПР06На5 НХЕ арры йс&берй. ЙНЬЫТІ гллвл 1 :~
КьЛінрвдннн IJija dleifi, гг«ж£ Цлрнцд Еятт, X4 ЙТН Н4ПН|I • Н л^отожь отогнлл
НКспнввнл йсы жшы пойфлн тулйн сесн ><
Siy онжі Ц^тввыл
ССТІ Фйн-ьднй ^4Ж£ ЯоЁ4.«ОПНН, Н.Ц
C™4 йдоДрт.мй йоднн ст/шжн» frjj сал? нлпргсталі Ipffш с«йм »
ГР4 SbU4 £СТІ пшгн»
Разварот КнігіЭсфіры
№ п.п.
Назва выдання
Месца выдання
Дата выдання
1.
Псалтыр
Прага
6 жніўня 1517 года
2.
Кніга Іова
Прага
10 верасня 1517 года
3.
Кніга Прытчаў Саламона
Прага
6 кастрычніка 1517 года
4.
Кніга Ісуса Сірахава
Прага
5 снежня 1517 года
5.
Кніга Эклезіяста, або Саборнік
Прага
2 студзеня 1518 года
6.
Кніга Песня песняў
Прага
9 студзеня 1518 года
7.
Кніга Прамудрасці Божай
Прага
19 студзеня 1518 года
8.
Першая Кніга Царстваў
Прага
10 жніўня 1518 года
9.
Другая Кніга Царстваў
Прага
10 жніўня 1518 года
10.
Трэцяя Кніга Царстваў
Прага
10 жніўня 1518 года
11.
Чацвёртая Кніга Царстваў
Прага
10 жніўня 1518 года
12.
Кніга Ісуса Навіна
Прага
20 снежня 1518 года
13.
Кніга Юдзіф
Прага
9 лютага 1519 года
14.
Кніга суддзяў
Прага
15 снежня 1519 года
15.
Кніга Быцця
Прага
1519 год
16.
Кніга Выхад
Прага
1519 год
17.
Кніга Лявіт
Прага
1519 год
18.
Кніга Лічбы
Прага
1519 год
19.
Кніга Другі Закон
Прага
1519 год
20.
Кніга Руфі
Прага
1519 год
21.
Кніга Эсфіры
Прага
1519 год
22.
Кніга Плач Ераміі
Прага
1519 год
23.
Кніга прарока Данііла
Прага
1519 год
ў храмах, навучанне ў школах і ўніверсітэтах, нават агулам — штодзённае жыццё сярэдневяковага грамадства. Таму адвольнае абыходжанне з тэкстам Святога Пісання не дапускалася. I гэта было зразумела кожнаму, не патрабавала доказаў ці тлумачэнняў. Стаўленне да Бібліі ў Еўропе было як да галоўнай святыні, важнейшага сімвала агульначалавечай культуры.
У 1517 годзе Францыск Скарына апублікаваў у Празе адразу чатыры кнігі Старога Запавету, а на працягу наступных двух гадоў — яшчэ не менш за дзевятнаццаць. Многія з іх маюць дакладную дату выхаду.
Як мяркуецца, Францыск Скарына пры падрыхтоўцы выдання Бібліі абапіраўся найперш на чэшскае выданне 1506 года, класічныя лацінскі пераклад (Вульгату) і царкоўнаславянскія рукапісныя тэксты Бібліі. Але яму, бяс-
спрэчна, былі знаёмы таксама яўрэйскі і грэчаскі тэксты Святога Пісання.
Пераклад, зроблены Скарынам, не мае вядомых аналагаў і, відавочна, быў зроблены самім беларускім першадрукаром, як ён пра тое і кажа ў прадмовах і пасляслоўях да сваіх выданняў. Пераклад гэты, хоць і блізкі да беларускай мовы таго часу, але ўсё ж зроблены на царкоўнаславянскую мову. Менавіта на ёй адбываліся богаслужэнні ў праваслаўных храмах Беларусі, таму кнігі Скарыны знайшлі значнае пашырэнне ў многіх цэрквах і манастырах Вялікага Княства Літоўскага.
Выданні Францыска Скарыны служылі ўмацаванню хрысціянскіх асноў жыцця беларускага народа, але яны былі распаўсюджаны таксама ў Расіі, Украіне, Літве, Польшчы і іншых славянскіх краінах, а часам траплялі і ў вельмі аддаленыя дзяржавы.
Біблія ў выданні доктара Скарыны — з’ява незвычайная ў гісторыі біблеістыкі і кнігадрукавання. Гэта не царкоўнае і не акадэмічнае выданне для навуковых мэт, гэта — першае выданне Святога Пісання для хатняга чытання. Падыход да мастацкай аздобы кніг, асаблівасці перакладу, структура публікацый — усё гэта сведчыць пра шырокае прызначэнне Бібліі Францыска Скарыны, а найперш пра яго скіраванасць на асветніцкія задачы. Як навуковец, перакладчык і выдавец, ён у імя даступнасці і правільнасці разумення простым народам Бібліі ўнёс шмат новага ў свае выданні, імкнучыся прытрымлівацца арыгінальных біблейскіх тэкстаў.
Важнейшай каштоўнасцю пражскіх выданняў Францыска Скарыны з’яўляюцца яго аўтарскія прадмовы і пасляслоўі да кожнай з кніг, а таксама адна агульная “Прадмова да ўсёй Бібліі”. Яго мастацкае слова вызначаецца паэтычнасцю, эмацыянальнай выразнасцю. Гэта дазваляе нам казаць пра вялікі пісьменніцкі талент Скарыны. Яго творы — гэта размова з чытачом. Асветнік імкнуўся не фармальна выкласці сутнасць праблемы, а зацікавіць суразмоўцу, пачаць з ім жывую адрасную дыскусію.
У выказваннях і каментарыях Францыска Скарыны, у яго адносінах да кнігавыдавецкай, асветніцкай і палітычнай дзейнасці адчуваюцца яго грамадзянскія
патрыятычныя пачуцці, імкненне садзейнічаць духоўнаму развіццю свайго народа.
Яшчэ адным важнейшым дасягненнем беларускага першадрукара стала цудоўная мастацкая аздоба яго кніг. На прыблізна 1200 аркушах яго пражскіх выданняў змешчаны выявы з 49 гравюр і сотні заставак, канцовак, ініцыялаў!
Верагодна, Францыск Скарына меў намер выдаць у Празе ўсе кнігі Старога Запавету (іх некалькі болып, чым вядома ў перакладзе беларускага першадрукара). Магчыма, ён нават здзейсніў гэты намер, аднак некаторыя з выпушчаных ім кніг не захаваліся да нашага часу. На карысць гэтай думкі сведчаць рукапісныя копіі кніг, якія нібыта былі перакладзены Скарынам, але не захаваліся ў выглядзе выданняў.