Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
ШКОЛЬНАЯ fW БІБЛІЯТЭКА
АНАРЭ ДЭ БАЛЬЗАК
ГАБСЭК БАЦЬКА ГАР’Ё
ШКОЛЬНАЯ (I БІБЛІЯТЭКА
АНАРЭ ДЭ БАЛЬЗАК
ГАБСЭК
АПОВЕСЦЬ
БАЦЬКА ГАР’Ё
РАМАН
Мінск «Юнацтва» 1996
ББК 84 (4 Фр) Б 21
УДК 840-93
Для старэйшага школьнага ўзросту
Пераклад з французскай мовы
Мастак В. В. Дударанка
Бальзак А.
Б 21 Габсэк: Аповесць; Бацька Гар’ё: Раман: Для ст. шк. узросту / Пер. з фр. У. В. Палупанава, A. В. Дынько; Маст. В. В. Дударанка. — Мн.: Юнацтва, 1996.— 304 с., іл. — (Школьная бібліятэка).
ISBN 985-05-057-3.
Аповесць «Габсэк», раман «Бацька Гар’ё» — толькі дзве невялікія часткі з цыкла «Чалавечая камедыя», у склад якой уваходзяць 95 асобных твораў. Усе разам яны ствараюць шырокую карціну жыцця Францыі ў эпоху вялікіх гістарычных перамен ад Французскай рэвалюцыі 1789 года да 30—40 гадоў XIX стагоддзя.
8400000000-056
М 307 (03)—96 ’ ’
ISBN 985-05-0057-3
ББК 84 (4 Фр)
© У. В. Палупанаў, A. B. Дынько. Пераклад, 1996
© В. В. Дударанка. Афармленне, 1996
ГАБСЭК
АПОВЕСЦЬ
Барону Баршу дэ Пэнаэну
3 усіх былых выхаванцаў Вандомскага каледжа, здаецца, толькі адны мы з табою выбралі літаратурную ніву, — нездарма ж мы захапляліся філасофіяй у тым узросце, калі нам належала захапляцца толькі старонкамі De viris1. Мы сустрэліся з табою зноў, калі я пісаў гэтую аповесць, а ты працаваў над сваімі цудоўнымі творамі пра нямецкую філасофію. Такім чынам, мы абодва не здрадзілі свайму прызванню. Спадзяюся, табе будзе гэтаксама прыемна бачыць тут сваё прозвішча, як мне прыемна яго напісаць.
Твой стары йікольны сябар дэ Бальзак
Аднойчы зімовым вечарам — было гэта ў 1829 ці 1830 годзе — у салоне ў вікантэсы дэ Гранльё позна, аж да першай гадзіны ночы, заседзелася двое гасцей. Яны не належалі да сваякоў. Адзін, прыгожы малады чалавек, пачуўшы, што гадзіннік на каміне выбіў першую гадзіну, паспяшаўся адвітацца. Калі на двары загрукаталі колы яго экіпажа і вікантэса засталася адна з братам ды
1 De viris illustribus («Аб знакамітых мужах») — хрэстаматыя рымскага гісторыка Карнелія Непота (I ст. да н. э.), у якой падаюцца, галоўным чынам, біяграфіі палкаводцаў, служыла дапаможнікам для вывучэння лацінскай мовы ў школах.
сябрам сям’і, якія заканчвалі партыю ў пікет1, яна падышла да дачкі; дзяўчына стаяла каля каміна, робячы выгляд, што ўважліва разглядае ажурны ўзор над агменем, але, відавочна, яна прыслухоўвалася да грукату кабрыялета; гэта прымусіла маці ўпэўніцца ў сваіх прадчуваннях.
— Каміла, калі ты й далей будзеш трымаць сябе з графам дэ Рэсто гэтак, як сёння вечарам, мне давядзецца адмовіць яму ад дому. Паслухай мяне, дзіцятка, я ж табе не чужая, дазволь мне часам памагаць табе ў жыцці. У семнаццаць год дзяўчына яшчэ не здольная меркаваць ні пра мінулае, ні пра будучыню, ні пра пэўныя патрабаванні грамадства. Скажу табе толькі адно: маці ў спадара дэ Рэсто — гэта жанчына, якая здольная праглынуць мільённае багацце, гэта асоба нізкага паходжання: да замужжа прозвішча ў яе было Гар’ё, і яна мела вельмі нядобрую рэпутацыю. Яна дрэнна ставілася да свайго бацькі і, далібог, не заслугоўвае такога добрага сына, як месье дэ Рэсто. Малады граф яе вельмі любіць і падтрымлівае з сыноўняй адданасцю, вартай усялякае пахвалы. А як ён клапоціцца пра сваіх сястру, брата! Адным словам, у яго сапраўды ўзорныя паводзіны, але, — дадала вікантэса з хітраватай усмешкаю, — пакуль яго маці жывая, ні адна прыстойная сям’я не даверыць гэтаму міламу юнаку будучыню і пасаг сваёй дачкі.
— Я пачуў некалькі слоў з вашай з мадам дэ Гранльё размовы, і мне вельмі хацелася б сёе-тое сказаць, — прамовіў сябар сям’і, якога мы згадвалі раней. — Граф, я выйграў, — дадаў ён, павярнуўшыся да партнёра. — Пакідаю вас і спяшаюся на дапамогу вашай пляменніцы.
— Вось ужо сапраўды слых страпчага! — здзівілася вікантэса. — Дарагі Дэрвіль, як вы маглі пачуць, пра што мы гутарылі з Камілай... Мы ж шапталіся ледзьве чутна.
— Я ўсё зразумеў з вашых вачэй, — адказаў Дэрвіль, апускаючыся ў глыбокі фатэль каля каміна.
Камілін дзядзька сеў побач з пляменніцай, а мадам дэ Гранльё — на нізкім крэселцы паміж дачкой і Дэрвілем.
— Пара мне, вікантэса, расказаць вам адну гісторыю, якая прымусіць вас перамяніць погляд на становішча графа Эрнэста дэ Рэсто ў вышэйшым свеце.
— Гісторыю?! — ускрыкнула Каміла. — Расказвайце хутчэй, спадар Дэрвіль!
1 Гульня ў карты для дзвюх асоб.
Страпчы кінуў на мадам дэ Гранльё позірк, з якога яна зразумела, што гэты аповяд будзе ёй цікавы. Вікантэса дэ Гранльё сваім багаццем і знатным паходжаннем належала да найбольш уплывовых дам у Сен-Жэрменскім прадмесці’, і, вядома, можа падацца дзіўным, што звычайны парыжскі страпчы асмеліўся размаўляць з ёю, як з роўнай сабе, і вельмі вольна трымаць сябе ў яе салоне. Але тлумачьіцца гэта лёгка. Мадам дэ Гранльё, вярнуўшьіся ў Францыю разам з каралеўскай сям’ёю, пасялілася ў Парыжы і спачатку жыла толькі на сродкі, прызначаныя ёй Людовікам XVIII з сум цывільнага ліста2, — становішча для яе невыноснае. Страпчы Дэрвіль выпадкова заўважыў фармальныя парушэнні, дапушчаныя ў свой час Рэспублікай пры продажы маёнтка Гранльё, і заявіў, што гэты дом належыць вярнуць вікантэсе. Згодна з яе даручэннем ён павёў працэс у судзе і выйграў яго. Асмялеўшы ад гэтага поспеху, ён распачаў паклёпніцкую справу з прытулкам для старых і дамогся таго, што вікантэсе вярнулі лясныя абшары ў Ліснэ. Пасля гэтага ён пацвердзіў яе правы на ўтрыманне некалькіх акцый Арлеанскага канала і досыць вялікія будынкі, якія імператар ахвяраваў грамадскім установам.
Маёмасць вікантэсы дэ Гранльё, вернутая дзякуючы намаганням маладога паверанага, пачала даваць ёй каля шасцідзесяці тысяч франкаў штогадовага даходу, а тут яшчэ падаспеў закон аб вяртанні страт эмігрантам, і яна атрымала вялізныя грошы. Гэты страпчы, чалавек надзвычай сумленны, адукаваньі і сціплы, меў добрыя манеры і хутка зрабіўся сябрам сям’і Гранльё. Сваімі паводзінамі ў дачыненні да спадарыні дэ Гранльё ён дасягнуў пашаны і займеў кліентуру ў найлепшых дамах Сен-Жэрменскага прадмесця, аднак не карыстаўся іх прыхільнасцю, як мог бы гэта рабіць якісь славалюбца. Ён нават адхіліў прапановы вікантэсы, якая пераконвала яго прадаць сваю кантору і перайсці ў судовае ведамства, дзе ён мог бы пры яе заступніцтве вельмі хутка зрабіць кар’еру. За выключэннем дома вікантэсы дэ Гранльё, дзе ён часам праводзіў вечары, Дэрвіль бываў у свеце толькі дзеля падтрымання сувязей. Ён лічыў сябе шчаслівым, што, аддана абараняючы інтарэсы спадарыні дэ Гранльё, пака-
1 Раён Парыжа, заселены пры Бальзаку дваранскай знаццю.
2 Сума, прадугледжаная дзяржаўным бюджэтам на асабістыя расходы манарха і ўтрыманне яго двара.
заў і сваю вартасць, інакш ягонай канторы пагражаў бы заняпад: у ім не было пранырлівасці звычайнага страпчага. 3 таго часу, як граф дэ Рэсто з’явіўся ў доме вікантэсы, Дэрвіль, заўважыўшы сімпатыю Камілы да гэтага юнака, пачаў штодня наведваць салон спадарыні дэ Гранльё, як той франт з Шасэ-д’Антэн1, які толькі што атрымаў доступ у арыстакратычнае кола Сен-Жэрменскага прадмесця. За некалькі дзён да названага вечара ён сустрэў на балі мадмуазэль дэ Гранльё і сказаў ёй, паказваючы вачыма на графа:
— Шкада, што ў гэтага юнака няма двух-трох мільёнаў! Праўда?
— Чаму «шкада»? Я не думаю, што гэта няшчасце, — адказала яна. — Месье дэ Рэсто чалавек вельмі здольны, адукаваны, мае добры аўтарытэт у міністра, да якога ён прыкамандзіраваны. Я ані не сумняваюся, што з яго выйдзе выдатны дзеяч. А калі «гэты юнак» атрымае ўладу, багацце само прыйдзе яму ў рукі.
— Слушна, але калі б ён быў багаты ўжо цяпер!
— Калі б ён быў багаты... — чырванеючы, паўтарыла Каміла, — што ж, тады б усе паненкі, што тут танцуюць, аспрэчвалі яго адна ў адной, — дадала яна, паказваючы на ўдзельніц кадрылі.
— I тады, — сказаў страпчы, — мадам дэ Гранльё не была б тым адзіным магнітам, што прывабліваў яго позіркі. Вы, здаецца, зачырванеліся... у чым прычына? Вы неабыякавыя да яго? Ну, скажыце, калі ласка...
Каміла порстка паднялася з крэсла.
«Яна закахалася ў яго», — падумаў Дэрвіль.
3 таго часу Каміла пачала выказваць асаблівую ўвагу страпчаму, зразумеўшы, што Дэрвіль ухваляе яе сімпатыю да Эрнэста дэ Рэсто. А да тае пары, хоць ёй і было вядома пра тое, што яе сям’я шмат у чым абавязана Дэрвілю, яна мела да яго больш павагі і сяброўскае прыхільнасці, чым цеплыні. У яе манерах і голасе было нешта такое, што паказвала на адлегласць, вызначаную паміж імі нормамі, прынятымі ў свеце. Удзячнасць — гэта абавязак, які дзеці не надта ахвотна бяруць у спадчыну ад бацькоў.
Дэрвіль зрабіў паўзу, задумаўшыся, а пасля пачаў наступным чынам:
1 Раён Парыжа, дзе прьі Бальзаку жыла фінансавая буржуазія.
— Сённяшні вечар нагадаў мне пра адну падобную да рамана гісторыю, якіх больш у маім жыцці не здаралася... Ну вось, вам ужо і смешна; вам весела чуць, што ў страпчага могуць быць нейкія раманы. Але ж і мне некалі было дваццаць пяць год, а ў тыя маладыя гады я пабачыў ужо шмат дзіўных рэчаў. Мне спачатку давядзецца расказаць вам пра адну дзейную асобу майго апавядання, якой вы, вядома ж, не маглі ведаць. To быў адзін ліхвяр... He ведаю, ці вы з маіх слоў здолееце ўявіць сабе твар гэтага чалавека, які я, з дазволу Акадэміі, гатовы назваць месяцападобным, бо яго жаўтлявая бясколернасць нагадвала колер срэбра, з якога аблузалася пазалота. Валасы ў майго ліхвяра былі зусім прамыя, заўсёды дбайна зачасаныя і — з ладнай ужо сівізною — попельна-шэрыя. Твар быў нерухомы, у яго рысах адсутнічала ўсялякая пачуццёвасць, як у Талейрана1, здавалася, што гэтыя рысы вылітыя ў бронзе. Вачам, маленькім і жоўтым, быццам у тхара, і амаль без вейкаў, было балюча ад яркага святла, таму ён захінаў іх вялікім брылём паношанага картуза. Востры кончык доўгага носа, пабіты рабаціннем, нагадваў свярдзёлак, вусны былі тонкія, быццам у алхімікаў ці ў вельмі старых дзядоў на карцінах Рэмбрандта і Мэтсу. Размаўляў гэты чалавек ціха, мякка, ніколі не гарачыўся. Яго ўзрост быў таямніцай: я ніколі не мог зразумець, ці ён састарэў ад часу, ці наадварот — добра захаваўся і застанецца маладжавы на вечныя вякі. Усё ў ягоным пакоі было пацёртае, але дагледжанае, пачынаючы ад зялёнага сукна на пісьмовым стале і да каберца перад ложкам, — зусім як у халодным прытулку самотнай старой дзеўкі, якая цэлы дзень толькі й робіць, што наводзіць парадак ды навашчвае мэблю. Узімку ў ягоным каміне ледзь тлелі галавешкі, прысыпаныя попелам, і яго агмень ніколі не азараўся яркім агнём. Ад першай хвіліны пасля абуджэння і да вечаровых прыступаў кашлю ўсе яго дзеянні былі размеркаваныя, як рух маятніка. Гэта быў чалавек-аўтамат, завод якога паднаўляўся штодня. Гэтаксама як макрыца, што, паўзучы па аркушы паперы, імгненна спыняецца і дранцвее, калі да яе дакранешся, вось так і гэты чалавек раптам змаўкаў пасярод размовы, чакаючы, пакуль аціхне грукат