Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
— А-а-а! — дзіка закрычаў граф, адчыніўшы дзверы.
Ён стаяў на парозе паўраздзеты, худы як шкілет. Яго жудасны крык моцна ўразіў графіню, і яна здранцвела, гледзячы на мужа. Граф быў гэткі бледны і слабы, што, здавалася, толькі што выйшаў з магілы.
— Вам мала таго, што вы атруцілі ўсё маё жыццё, вы нават памерці не дасцё мне спакойна, і яшчэ хочаце сапсаваць душу майго сына! — крычаў ён ахрыплым голасам.
Графіня ўкленчыла перад ім. Страшэнны выгляд паміраючага ўразіў яе так, што слёзы ручаём пацяклі з яе вачэй.
— Пашкадуйце мяне! Пашкадуйце, — маліла яна.
— А вы мяне шкадавалі?! — спытаў ён. — Я дазволіў вам змарнаваць усё ваша багацце, а цяпер вы хочаце маё растраціць, і сына майго зрабіць жабраком!
— Добра! He шкадуйце мяне! — маліла яна. — Але дзяцей! — Загадайце — і я пайду ў манастыр, скончу там свой удовін век. Я падпарадкуюся, я зраблю ўсё, каб выкупіць маю віну перад вамі. Але дзеці! Няхай хоць нашы дзеці будуць шчаслівыя!
— У мяне толькі адно дзіця! — адказаў граф, працягваючы ў роспачы свае ссохлыя рукі да сына.
— Даруй! Я так раскайваюся, так раскайваюся, — рыдала графіня, абдьшаючы вільготныя ад поту ногі свайго мужа.
Рыданні перашкаджалі ёй гаварыць, горла перахапіла, адтуль вырываліся нейкія незразумелыя гукі.
— Вы раскайваецеся! I гэта пасля таго, што вы толькі што казалі Эрнэсту! — сказаў паміраючы і адштурхнуў яе нагою. — Мяне ад вас кідае ў холад, — дадаў ён з такой абыякавасцю, ад якой павеяла жудасцю. — Вы былі кепскай дачкой, вы былі кепскай жонкай, вы будзеце кепскай маці...
Няшчасная жанчына самлела ў яго перад нагамі. Граф дабраўся да ложка, лёг і праз некалькі гадзін страціў прытомнасць. Прыйшлі святары, каб прьічасціць яго. Апоўначы ён памёр. Ранішняя сцэна вьічарпала яго апошнія сілы. Я прьіехаў апоўначы разам з татам Габсэкам. Дзякуючы перапалоху, які гаспадарыў у доме, мы без перашкод праніклі ў маленькую гасцёўню, сумежную са спальняй нябожчыка, і ўбачылі траіх дзяцей, якія плакалі; з імі былі два святарьі, што засталіся, каб правесці ноч каля цела. Эрнэст падышоў да мяне і сказаў, што маці захацела пабыць адна ў пакоі памерлага графа.
— He заходзьце туды! — прамовіў ён, і мяне ўсхвалявалі тон і жэст, які суправаджаў гэтыя яго словы. — Яна там моліцца.
Габсэк засмяяўся характэрным сваім бязгучным смехам. Я ж быў так уражаны выразам твару хлопчыка, што не змог падзяліць іроніі старога ліхвяра. Убачыўшы, што мы ўсё-такі ідзём да дзвярэй, хлопчык падбег да іх і крыкнуў у шчыліну.
— Мама, да цябе прыйшлі гэтыя агідныя людзі!
Габсэк адштурхнуў яго, быццам пёрка, і расчыніў дзверы. Якое відовішча мы ўбачылі! У пакоі быў поўны вэрхал. Графіня нерухома стаяла пасярэдзіне. Валасы ў яе былі распушчаныя, у вачах свяціўся адчай. Вакол яе раскіданы былі паперы, анучы, паношаная вопратка. Страшна было бачыць гэты беспарадак побач з нябожчыкам. Як толькі граф сканаў, яго жонка ўзламала ўсе шафы, усе шуфляды пісьмовага стала, дыван вакол яе быў густа засланы абломкамі мэблі, паразразанымі партфелямі. Усюды дабраліся яе дзёрзкія рукі. Магчыма, яе пошукі спачатку былі беспаспяховыя, але сама яе пастава, яе хваляванне падказвалі мне, што яна ўрэшце знайшла таямнічыя паперы. Я кінуў позірк на пасцель і, дзякуючы інтуіцыі страпчага, якая выпрацавалася ў мяне ў выніку вядзення многіх спраў, здагадаўся, што тут адбылося. Труп графа дэ Рэсто ляжаў ніцма, галавой да сцяньі, з пагардаю адкінуты, як адзін з тых канвертаў, што ляжалі на падлозе, бо і ён цяпер быў толькі непатрэбнай абалонкай. Яго закачанельія, раскінутыя рукі і ногі стваралі неверагодна жудасную позу. Напэўна, паміраючы хаваў сустрэчную распіску пад падушкай, спадзеючыся зберагчы яе да самай смерці. Графіня здагадалася, дзе ляжалі паперы, ды й гэта можна было зразумець з жэсту скручанай, мёртвай рукі. Падушка была адкінута, на ёй яшчэ быў відзён след жаночага чаравіка. На дыване перад графіняй я ўбачыў разарваны пакет з гербавымі пячаткамі графа. Я хуценька падняў яго і прачытаў надпіс, які сведчыў, што паперы ў ім павінны бьіць перададзены мне. Я паглядзеў на графіню з суровасцю следчага, які вядзе допыт злачынцы.
У каміне дагаралі паперьі. Пачуўшьі, што мы прыйшлі, графіня кінула іх у агонь, бо ўбачыла ў першых радках распараджэнні наконт сваіх малодшых дзяцей і падумала, што знішчае завяшчанне, якое пазбаўляла іх спадчыны, хоць, дзякуючы ^іаёй настойлівасці, яны таксама мелі права на частку маёмасці. Цяпер яе ахапіў моцны жах перад толькі што зробленым злачынствам, сведкамі якога мы апынуліся, і яе збянтэжанаму розуму ўжо, мабыць, уяўлялася, як яна стаіць перад эшафотам, а кат выпальвае ёй таўро распаленым жалезам. Цяжка дыхаючьі, яна глядзела на нас ашалелымі вачыма і чакала першых нашых слоў.
— Што вы нарабілі! — крыкнуў я, выхапіўшы з каміна кавалачак паперы, яшчэ не крануты агнём. — Вы разарылі сваіх дзяцей! Гэтыя ж дакументы забяспечвалі ім багацце.
Рот у графіні перакрывіла, быццам яе вось-вось павінен быў разбіць параліч.
— Эге! — прамовіў Габсэк, і гэты ягоны вокліч нагадваў скрып меднага падсвечніка, пасунутага на мармуровай пліце. Пасля некаторай паўзы, стары сказаў мне спакойным голасам:
— Ці не збіраецеся вы пераканаць графіню, што я не з’яўляюся законным уладаром маёмасці, якую мне прадаў граф? 3 гэтай хвіліны яго дом належыць мне.
Мяне быццам доўбняй ударылі па галаве, і я страціў мову на нейкі час. Графіня заўважыла здзіўлены позірк, які я кінуў у бок ліхвяра.
— Месье! Месье! — маліла яна яго, не знаходзячы іншых слоў.
— У вас ёсць фідэікоміс? — спытаў я нарэшце Габсэка.
— Магчыма, — адказаў ён.
— Вы хочаце скарыстаць злачынства графіні?
— Вядома.
Я пайшоў да выхада, а графіня апусцілася на крэсла побач з ложкам памерлага і залілася горкімі слязамі. Габсэк пайшоў услед за мною. На вуліцы я моўчкі павярнуў у другі бок, але ён падышоў да мяне, глянуў сваім праніклівым позіркам мне ў вочы і прамовіў пісклявым голасам:
— Ты што, возьмешся судзіць мяне?
3 таго часу мы рэдка бачыліся. Габсэк здаў асабняк графа ў наём, лета ён праводзіў па-панску ў яго землях, пачуваючы сябе гаспадаром: будаваў фермы, рамантаваў млыны, садзіў дрэвы. Аднойчы я спаткаў яго сярод прысад парка Цюільры.
— Графіня трымае сябе па-геройску, — сказаў я яму. — Яна цалкам аддае сябе выхаванню дзяцей, дала ім выдатную адукацыю. Асабліва старэйшы робіць поспехі...
— Магчыма, — быў традыцыйны адказ старога ліхвяра.
— Паслухайце, — не стрымаўся я, — няўжо вы не абавязаны дапамагчы Эрнэсту?
— Дапамагчы Эрнэсту? — усклікнуў Габсэк. — He, не! Няшчасце — лепшы настаўнік. Яно навучыць яго ведаць
цану грашам, цану мужчынам і жанчынам. Няхай ён паплавае на хвалях парыжскага мора! I калі зробіцца добрым лоцманам, мы дадзім яму карабель.
Я развітаўся з ім, надта не раздумваючы пра сэнс гэтых яго слоў. Хоць, дзякуючы маці, малады дэ Рэсто ставіўся да мяне з агідай і не схільны быў прасіць у мяне парад, я ўсё-такі вырашыў пайсці на мінулым тыдні да Габсэка, расказаць яму пра каханне Эрнэста і Камілы і папрасіць яго хутчэй выканаць сваё абавязацельства, бо малады граф вось-вось павінен быў дасягнуць паўналецця. Стары ліхвяр ляжаў у ложку, ён даўно і цяжка хварэў, відаць, дажываў апошнія дні. Мне ён сказаў, што дасць адказ, калі падымецца на ногі і зможа займацца справамі, — несумненна, ён не жадаў разлучацца нават з найменшай часцінкай свайго багацця, пакуль у ім тлела хоць маленькая іскрынка жыцця. Іншай прычыны для адтэрміноўкі не было. Я ж бачыў, што ён хворы больш сур’ёзна, чым сам сабе ўяўляў, і прабыў у яго даволі доўга, — мне хацелася ўбачыць, да якой мяжы дайшла яго сквапнасць, што ператварылася на парозе смерці ў нейкае вар’яцтва. He жадаючы мець за суседзяў чужых людзей, ён цяпер здымаў увесь дом, жыў у ім адзін, а ўсе пакоі пуставалі. У яго спальні ўсё было па-ранейшаму. Яе выгляд, добра мне знаёмы, за шаснаццаць год ані не змяніўся: кожная рэч быццам захоўвалася пад шклом. Усё тая ж брамніца, адданая яму бабуля, па-ранейшаму была яго даверанай асобай, вяла яго гаспадарку, дакладвала пра наведвальнікаў, а цяпер, у час хваробы, глядзела за ім, пакідаючы свайго мужа-інваліда сцерагчы ўваходныя дзверы, калі падымалася да гаспадара. Габсэк быў вельмі слабы, аднак усё ж прымаў некаторых кліентаў, сам атрымліваў прыбыткі, але так спрасціў свае справы, што для кіравання імі па-за сценамі пакоя яму было дастаткова зрэдку пасылаць з даручэннямі інваліда. Пры заключэнні дагавора, згодна з якім Францыя прызнала Рэспубліку Гаіці1, Габсэка прызначылі членам камісіі па ацэнцы і ліквідацыі ўладанняў французскіх падданых у гэтай былой калоніі і для размеркавання паміж імі сум пакрыцця страт, бо ён валодаў вялікімі звесткамі пра старыя маёнткі ў Санта-Дамінга, пра іх уладальнікаў і плантатараў. Вынаходлівы розум Габсэка адразу ж падказаў яму думку заснаваць пасрэдніцкае агенцтва па
1 Францыя прызнала Рэспубліку Гаіці ў 1825 годзе.
рэалізацыі прэтэнзій былых землеўладальнікаў і іх спадкаемцаў, і ён атрымліваў прыбыткі ад гэтага прадпрыемства нароўні з афіцыйнымі яго заснавальнікамі, Вербрустам і Жыганэ, не ўкладаючы ніякіх капіталаў, бо яго веды былі самі па сабе значным укладам. Агенцтва дзейнічала не горш за перагонны куб, выцягваючы прыбыткі з маёмасных прэтэнзій людзей недасведчаных, недаверлівых або тых, што ведалі пра спрэчнасць сваіх правоў. У якасці ліквідатара Габсэк вёў перамовы з буйнымі плантатарамі, і кожны з іх, імкнучыся павысіць ацэнку сваіх зямель ці як мага хутчэй зацвердзіцца ў правах, рабіў яму падарункі, адпаведныя свайму багаццю. Гэтыя хабары ўяўлялі сабой нешта накшталт уліковага працэнта, што вяртаў Габсэку прыбыткі з тых пазыковьіх абавязацельстваў, якія яму не ўдавалася захапіць; пасля праз агенцтва ён скупляў за нішто абавязацельствы на больш дробныя сумы, а таксама тыя абавязацельствы, уладальнікі якіх спяшаліся рэалізаваць іх, лічачы за лепшае атрымаць неадкладна хоць невялікую кампенсацыю, чым чакаць паступовых і надзейных плацяжоў ад рэспублікі. У гэтай буйнай афёры Габсэк быў ненасытным удавам. Штораніцы ён атрымліваў падарункі і сквапна разглядаў іх, быццам міністр якога-небудзь набоба, разважаючы, варта ці не за такую цану падпісаць памілаванне. Габсэк прымаў усё: ад кашаля з рыбай да пачка свечак — падарунка людзей сквапнаватьіх, браў сталовае срэбра ад багатых людзей і залатыя табакеркі ад спекулянтаў. Ніхто не ведаў, як ён карыстаўся ўсімі гэтымі падарункамі. Усё прыносілі яму дамоў, але адтуль нічога не выносілі.