Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
Пачуўшы дробную хаду гаспадыні, тоўстая кухарка Сільвія спяшалася гатаваць снеданне для пансіянераўжыхароў.
1 Жорж і Пішэгру — Шарль Пішэгру і Жорж Кадудаль, завадатары раялісцкай змовы 1804 г., рыхтавалі замах на Напалеопа I. Ім здрадзіў адзін з хаўруснікаў. Кадудаля гільяцінавалі, Пішэгру памёр у астрозе.
Пансіянеры, якія не жылі ў доме Ваке, звычайна запісваліся толькі на вячэру, што каштавала ім трыццаць франкаў на месяц. Калі пачынаецца наша гісторыя, у доме Ваке жыло сем чалавек. Дзве лепшыя кватэры пансіёна знаходзіліся на другім паверсе. У меншай жыла сама мадам Ваке, большая належала мадам Куцюр, удаве інтэнданцкага камісара часоў Рэспублікі. 3 ёю жыла адна зусім маладзенькая дзяўчына, Віктарына Тайфэр, якой яна замяняла маці. Дзве гэтыя жанчыны плацілі за свой пансіён амаль восемсот франкаў. Адну з двух кватэр на трэцім паверсе займаў стары па прозвішчы Пуарэ, другую — прыкладна саракагадовы мужчына, які насіў чорны парык і фарбаваў бакі; ён іменаваў сябе былым негацыянтам, звалі яго месье Ватрэн. Чацвёрты паверх складаўся з чатырох пакояў, два з якіх здымалі пастаянныя жыхары: мадэмуазель Мішано, старая дзеўка, і былы фабрыкант вермішэлі, макарон і крухмалу — ён дазваляў зваць сябе бацькам Гар’ё. Два астатнія пакоі прызначаліся залётным птушкам, бяздольным студэнтам, тым, хто, як бацька Гар’ё і мадэмуазель Мішано, не мог плаціць болей сарака пяці франкаў у месяц за харч і жытло; але мадам Ваке яны не дужа падабаліся, і прымала яна іх толькі ў тым выпадку, калі лепшага не знаходзілася: занадта многа яны елі хлеба. У той час адзін з двух вольных пакояў займаў малады чалавек, які прыехаў з ваколіц Ангулема ў Парыж вывучаць права. Шматлікай сям’і яго родных даводзілася жыць у нястачы, каб мець магчымасць дасылаць сыну тысячу дзвесце франкаў у год. Эжэн дэ Расціньяк, так яго звалі, быў адным з тых хлопцаў, якіх прывучыла да працы нядоля, якія з ранніх гадоў усведамляюць, колькі спадзяванняў ускладаюць на іх бацькі, хлопцаў, якія рыхтуюць сабе бліскучую кар’еру, добра ўзважыўшы важнасць навучання і прыстасоўваючы сваё навучанне да далейшага развіцця грамадства, каб першымі сабраць плады. Без ягоных цікавых назіранняў і спрыту, з якім ён пранікаў у парыжскія салоны, наша аповесць згубіла б шмат неабходных дэталяў, бо імі яна абавязана яго яснаму розуму і імкненню разблытаць таямніцы аднаго жахлівага лёсу, якія старанна хавалі і вінаватыя, і ахвяры.
Над чацвёртым паверхам знаходзілася гарышча для сушэння бялізны і дзве мансарды: там спалі слуга Крыстоф і тоўстая кухарка Сільвія.
Апрача сямі пансіянераў-жыхароў, у мадам Ваке абедалі — год менш, год больш — студэнты, чалавек з восем з факультэтаў права або медыцыны і два-тры сталыя наведвальнікі з квартала.
Такім чынам, падчас абеду ў сталовай збіралася васемнаццаць чалавек, а можна было б пасадзіць нават дваццаць; але раніцаю сюды прыходзілі толькі сем жыхароў, таму снеданне мела выгляд сямейны. Усе спускаліся ў пантофлях, не ашчаджалі вострых заўваг наконт вопраткі і знешнасці тых, што прыходзілі харчавацца да мадам Ваке, пра падзеі ўчарашняга вечара, адным словам, ішла даверлівая гутарка блізкіх сяброў. Сямёра пансіянераў былі пестунамі мадам Ваке, якая адорвала іх клопатамі адпаведна памеру платы за пансіён з дакладнасцю астранома. Адною меркаю вызначалася, як трэба адносіцца да гэтых розных людзей, выпадкова сабраных разам. Жыхары трэцяга паверха плацілі толькі семдзесят два франкі за месяц. Гэткая таннасць, магчымая толькі ў прадмесці Сен-Марсо між Бурб ды Сальпетрыер1 (адзіным выключэннем была мадам Куцюр), сведчыць аб тым, што кожны з пансіянераў нёс цяжар болей ці меней відавочных нягод. Вось чаму зношаныя касцюмы сталых пансіянераў мелі такі самы мізэрны выгляд, як і інтэр’ер дома. Колер мужчынскіх сурдутаў вызначыць было ўжо праблематычна, абутак, які насілі пансіянеры, у шыкоўных кварталах можна знайсці на сметніках, бялізна была латанаю і наогул, адзенне гэтае магло быць дарагім толькі як памяць. Жаночыя сукенкі былі старамоднымі, перафарбаванымі і зноў палінялымі, карункі старымі і цыраванымі, пальчаткі ільсніліся ад старасці, каўнерыкі зжаўцелымі, хусткі на плячах — дзіравымі. Калі адзенне такое, то целы амаль ва ўсіх былі дужыя, арганізмы перанеслі не адзін націск жьіццёвых нягод, твары сталі халоднымі, суровымі і пацёртьімі, як старыя манеты. Звялыя раты былі ўзброены прагнымі зубамі. Адчувалася, што гэтыя людзі перажылі або перажываюць драмы; не тыя драмы, што выконваюцца пры святле рампы між стракатымі палотнамі, драмы жывыя, нямыя, застылыя, бясконцыя, ад якіх сціскаецца сэрца.
Старая паненка Мішано хавала стомленыя вочы пад брудным брылём з зялёнай тафты на алавяным дроце, які
1 Сальпетрыер — парыжская багадзельня, Бурб — назва аднаго з радзільных дамоў (la bourbe — гразь, твань).
мог спужаць нават анёла-захавальніка. Шаль з мізэрнымі ніцымі махрамі, здавалася, ахінала шкілет, такімі нязграбнымі былі формы, якія яна сагравала. Калісьці, напэўна, Мішано была прыгожаю і стройнаю. Што за кіслата стравіла жаночыя рысы ў гэтай асобы? Распуста, смутак, сквапнасць? Ці занадта аддавалася каханню? Ці была проста куртызанкай? За раскошу якіх уцехаў бурнае маладосці яна расплочвалася старасцю, ад якой адварочваліся прахожыя? Ад яе бясколернага позірку мароз прабягаў па скуры, агрубелы твар здаваўся злавесным. Пранізлівы галасок нагадваў стракатанне конікаў у кустах напярэдадні зімы. 3 яе слоў, яна клапацілася пра нейкага старога, хворага на катар мачавога пузыра, пра якога не дбалі дзеці, бо вырашылі, што ў бацькі няма грошай. Стары пакінуў ёй пажыццёвую рэнту, коштам у тысячу франкаў; яе час ад часу аспрэчвалі спадкаемцы, і тады на мадэмуазель Мішано ліліся патокі хлусні. Хаця перажытыя пачуцці і пакуты ад іх не злітаваліся над ейным тварам, колішняя бялюткая далікатнасць скуры яшчэ не згубілася цалкам і дазваляла меркаваць, што і цела яе захавала пэўныя рэшткі прыгажосці.
Месье Пуарэ нагадваў машыну-аўтамат. Вось ён шэрым ценем блукае па алеях Батанічнага саду, на ягонай галаве старая пакамечаная шапка, у руцэ ён ледзьве трымае кіёчак з булдавешкаю слановай косткі, лінялыя полы сурдута разлятаюцца, і з-пад іх бачны кароценькія панталоны і блакітныя панчохі на худых, як палкі, няўпэўненых, нібы ў п’яніцы, нагах; выглядвае таксама запэцканая белая камізэлька, на індычай шыі тапырыцца закарэлае муслінавае жабо, з-пад якога выбіўся скручаны ў вяроўку гальштук; амаль усе, сустрэўшыся з ім, задаюцца пытаннем: ці не належыць гэты кітайскі цень да мужнае расы сыноў Яфета1, што пырхаюць па Італьянскім бульвары? Якая ж праца так скурчыла гэтае цела? Ад якіх пакутаў пацямнеў гэты шышкаваты твар, які нават на карыкатуры здаўся б нам неверагодным? Кім быў гэты чалавек? Можа, ён служыў у міністэрстве юстыцыі, у тым бюро, куды каты дасылаюць каштарысы выдаткаў на чорныя радзюгі для бацьказабойцаў, на пілавінне, якое насыпаецца ў кошыкі пад гільяціны, на вяроўку да яе нажа? Можа, ён быў прыёмшчыкам ля брамы разніцы ці памочнікам санітарнага інспектара?
1 Яфет — біблейскі персанаж, сын Ноя, брат Сіма і Хама.
Адным словам, гэты чалавек належаў да аднаго з рабочых аслоў на нашым вялікім сацыяльным млыне, адным з тых парыжскіх Ратонаў, якія нават не ведаюць сваіх Бертранаў1, бьіў нейкім стрьіжнем, на які нанізваліся няшчасці і брыдота, карацей, чалавекам, пра якіх мы кажам: «Трэба, каб і такія былі». Парыж шыкоўны глядзіць на такія бледныя ад маральных і фізічных пакутаў твары і не бачыць іх. Але Парыж — гэта сапраўдны акіян. Як бы вы яго не даследавалі, глыбіні вам ніколі не змераць. Абыдзіце яго, апішыце, але дзе б вы ні хадзілі, як бы вы ні апісвалі, колькі б цікаўных даследчыкаў гэтага мора ні сабралася разам, заўсёды застанецца куточак, куды нічые вочы не заглядалі, невядомая пячора, кветкі, пярліны, пачвары, нешта нечувалае, забытае літаратарамі-вадалазамі. Да такіх цікавых пачварнасцей можна залічыць і дом Ваке.
3 усёй групы пансіянераў і людзей, якія прыходзілі сталавацца, вылучаліся дзве фігуры. Хаця мадэмуазель Віктарына Тайфэр выдавала хваравітаю бледнасцю на малакроўных дзяўчат, і схільнасць да смутку, сарамлівасць, беднасць і кволасць далучылі яе да агульнага пакутніцтва, асноўнага фону гэтай карціны, усё ж твар быў зусім не астаркаваты, а рухі і голас — вельмі жвавымі. Маладую гарапаху можна было параўнаць з пажоўклым кусцікам, нядаўна перасаджаным у непрыдатную глебу. Жаўтлявы колер яе твару, рудавата-бялявыя валасы, празмерна тонкая талія злучаліся ў тую грацыю, якую сучасныя паэты знаходзілі ў сярэднявечных статуэтках. Чарнавата-шэрыя вочы свяціліся пяшчотай і хрысціянскай пакорай. Простае, недарагое адзенне не хавала дзявочых форм. Яна была прыгожаю ў параўнанні з суседзямі. Шчаслівая доля зрабіла б яе чароўнаю, паэзія жанчыны ў яе дабрабыце, гэтаксама як у аздобе — яе краса. Вось каб весялосць балю ружовым бляскам успыхнула на бледным тварыку; вось каб ад уцехаў шыкоўнага жыцця запалыя шчочкі пакруглелі і пачырванелі; каб каханне ажывіла гэтыя смутныя вочы — тады Віктарына падужалася б красою з першымі прыгажунямі. Бракавала таго, дзякуючы чаму жанчына
1 Ратон, Бертран — персанажы байкі Лафантэна «Малпа і Кот». Хітрая малпа Бертран прымушае ката Ратона цягаць для яе смажаныя каштаны з агню. Лафантэн, Жан (1621—1695) — вялікі фраііцузскі байкапісец, адзін з тэарэтыкаў класіцызму.
нараджаецца другі раз: строяў і лістоў ад закаханага. Гісторыя жыцця Віктарыны магла б стаць сюжэтам цэлай кнігі. Яе бацька лічыў, што мае прычыну не прызнаваць дачкі, адмаўляўся жыць з ёй разам, адшкадоўваў не больш шасцісот франкаў у год, а сваю маёмасць ён абярнуў так, каб цалкам пакінуць усё сыну. Мадам Куцюр, далёкая сваячка маці Віктарыны, у чыім доме тая калісьці і памерла ад роспачы, апекавала сіротку, як сваё дзіця. На гора, удава інтэнданцкага камісара часоў Рэспублікі не валодала нічым, акрамя пенсіі і дапамогі на ўдаву; бедная дзяўчына аднойчы магла застацца без роднае душы, аніякага досведу і грошай, адданаю на волю лёсу. Штонядзелі добрая кабета вадзіла Віктарыну на абедню, штодватыдні — да споведзі, каб у любым выпадку дзяўчына была набожнаю. Мадам Куцюр мела рацыю. Рэлігійныя пачуцці рыхтавалі хоць нейкую пэўную будучыню гэтаму адкінутаму дзіцяці, якое любіла бацьку і штогод выпраўлялася да яго, каб перадаць дараванне ад сваёй маці, але штогод сутыкалася з замкнутымі дзвярыма бацькоўскага дома. Брат, адзіны пасрэднік між бацькам і дачкою, ні разу за чатыры гады не завітаў да сястры і не даслаў ні гроша. Яна кленчыла, каб Бог расплюшчыў бацькавы вочы, расчуліў братава сэрца і малілася за іх, не абвінавачваючы. Мадам Куцюр і мадам Ваке не знаходзілі слоў у лексіконе лаянкі, каб характарызаваць варварскія паводзіны яе сваякоў. Яны бязбожна клялі бессаромнага мільянера, ад Віктарыны ж людзі чулі адно словы спагады, падобныя на буркатанне параненага голуба, нават у тужлівым тоне якога гучыць любоў.