Габсэк; Бацька Гар’ё
Анарэ дэ Бальзак
Выдавец: Юнацтва
Памер: 304с.
Мінск 1996
Калі прыехаў жалобны вазок, Эжэн загадаў занесці труну зноў наверх, адбіў вечка і з глыбокай пашанай паклаў на грудзі старому адзінае сведчанне тых часоў, калі Дэльфіна і Анастазі былі юныя, чыстыя, цнатлі-
выя і «не важнічалі», як скардзіўся іхні бацька ў час агоніі.
За жалобным вазком, які вёз няшчаснага бацьку ў царкву Сент-Эцьен-дзю-Мон, што побач з вуліцай НёўСент-Жэнеўеў, ішлі толькі Расціньяк, Крыстоф і два чалавекі з паходнямі. Калі прыехалі, труну з целам паставілі ў цёмным нізкім бакавым алтары. Марна шукаў Расціньяк дачок бацькі Гар’ё або іх мужоў. Ля труны заставаўся толькі ён ды Крыстоф, які лічыў сваім абавязкам аддаць апошнюю пашану чалавеку, які нярэдка даваў яму добры гасцінец. Чакаючы двух святароў, хлопчыка-пеўчага і дзячка, Расціньяк не мог вымавіць ні слова і толькі моўчкі паціснуў руку Крыстофу.
— Так, месье Эжэн, — сказаў Крыстоф, — ён быў добры, сумленны чалавек, ні з кім не спрачаўся, нікому не быў перашкодай, нікога не пакрыўдзіў.
З’явіліся два святары, хлопчык-пеўчы, дзячок і зрабілі ўсё, што можна зрабіць за семдзесят франкаў у такі час, калі царква не настолькі багатая, каб маліцца бясплатна. Клір праспяваў адзін псалом: Libera і De profundis1. Уся служба працягвалася хвілін з дваццаць. Была толькі адна жалобная карэта для святара і пеўчага, але яны згадзіліся ўзяць з сабою Эжэна і Крыстофа.
— Павадыроў няма, — сказаў святар, — можна ехаць хутчэй, каб не затрымлівацца, a то ўжо неўзабаве палова шостай.
Але ў тую самую хвіліну, калі труну паставілі на вазок, пад’ехалі дзве карэты з гярбамі, праўда, парожнія — карэта графа дэ Рэсто і карэта барона дэ Нусінгена — і рушылі ўслед за працэсіяй да могілак Пэр-Лашэз. А шостай гадзіне цела бацькі Гар’ё апусцілі ў свежую магілу. Паабапал стаялі выязныя лёкаі абедзвюх дачок, але і яны адразу ж пайшлі разам са святарамі пасля кароткай паніхіды, праспяванай старому за небагатыя студэнцкія грошы. Два магільшчыкі, кінуўшы некалькі рыдлёвак пяску, каб прысыпаць труну, спыніліся. Адзін з іх звярнуўся да Эжэна і папрасіў на віно. Эжэн нічога не знайшоў у сваіх кішэнях і вымушаны быў пазычыць адзін франк у Крыстофа. Пасля гэтага нікчэмнага здарэння Расціньяка агарнула смяротная туга. Дзень згасаў, сырыя прыцемкі ціснулі на нервы. Эжэн зазірнуў у
1 «Выратуй мя» і «3 глыбіні закліках» (лац.), царкоўныя песнапенні.
магілу і пахаваў у ёй сваю апошнюю юнацкую слязу, цёплую ад агню святых пачуццяў, што гараць у чыстым сэрцы, — адну з тых, што, упаўшы на зямлю, узнімаюцца да нябёс. Ён склаў рукі на грудзях і пачаў глядзець на аблокі. Крыстоф зірнуў на юнака і пайшоў дахаты.
Застаўшыся ў адзіноце, студэнт прайшоў некалькі крокаў да вяршыні ўзгорка, на якім размясціліся могілкі, і ўбачыў увесь Парыж, што выгінаўся ўздоўж Сены і дзе-нідзе пачынаў зіхацець першымі агнямі. Вочы Эжэна спыніліся на прасторы між Вандомскай калонай і купалам Дома інвалідаў: там жыў вышэйшы парыжскі свет, куды яму так хацелася трапіць. Эжэн прагна агледзеў гэты гаманлівы вулей, нібы адчуваючы наперад смак яго мёду, і з пагардаю сказаў:
— А цяпер пабачым, хто каго!
I, кінуўшы свой выклік грамадству, ён для пачатку пайшоў вячэраць да мадам дэ Нусінген.
Саш.3, верасень 1834 года.
ЗМЕСТ
Габсэк. Аповесць. Пераклад У. Палупанава .... 5
Бацька Гар’ё. Раман. Пераклад У. Палупанава і
А. Дынько 64
Літаратурна-мастацкае выданне Школьная бібліятэка Анарэ дэ БАЛЬЗАК ГАБСЭК Аповесць БАЦЬКА ГАР’Ё Раман
Рэдактар Л. М. Цяляк
Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Карэктар Дж. Р. Лосік
Здадзена ў набор 16.06.96. Падпісана да друку 25.10.96. Фармат 84x108‘/s2Папера друкарская. Гарнітура школьная. Лфсетны друк. Ум. друк. арк. 15,96. Ум. фарб.-адб. 16,38. Ул.-выд. арк. 17,55. Тыраж 15 000 экз. Зак. 1322.
Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўііага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7. 2206(H), Мінск, Машзрава, 11.
Друкарня выдавсцтва «Беларускі Дом друку». 220013, Мінск, пр. Ф. Скарыны, 79.
ШКОЛЬНАЯ fW 1 БІБЛІЯТЭКА
«Бальзак быў адзін з першых сярод лепшых...
...Усе яго кнігі ўтвараюць адну кнігу, кнігу жывую, бліскучую, глыбокую,.дзе жыве і рухаецца страшная, жудасная і разам з тым рэальная Hama сучаснасць...»
Віктор Гюго
МІНСК «ЮНАЦТВА» 1996